• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Іх не адпявалі, не рабілі памінальнай вячэры, не прыходзілі сюды на дзявяты дзень. Старыя кабеты тлумачаць, што гэта ж дзеткі, яны як анёлкі, во і паляцелі. Зьвярніце ўвагу — у гэтым параўнаньні з анёлкамі гучыць не матыў замілаваньня або шкадаваньня. Дзеці — такія ж бескарысныя, як і анёлкі, таму яны самі сваіх і хавалі. Хлопчыкі несьлі хлопчыкаў, a дзяўчынкі — дзяўчынак. Дарослыя нібыта і не спрычыняліся да тых хаўтураў. Падкрэсьлю, што зьява гэта чыста беларуская і аналягаў ёй, як, зрэшты, і нашай безэмацыйнасьці, няма ў суседніх культурах. Аналёгіі знаходзім на
    мяжы жалезнага і бронзавага веку, альбо ў тых плямёнаў, якія ўсё яшчэ жывуць у першабытным стане.
    Сяргей Харэўскі:
    Паіншаму глядзяць на гульні ў архаічных супольнасьцях. Там гульня для дзяцеіі — прыцягваньне іх да працоўнае дзейнасьці. Яны рана сталеюць і становяцца самастойнымі. 3 за таго ролевых дзіцячых гульняў у народаў, што вядуць першабытны лад жыцьця, няма. Малыя індзейцы, папуасы ці аўстралійцы бяруць удзел у паляваньнях, шукаюць пладоў, удзельнічаюць у рэлігійных і пахавальных цырымоніях. Дзіцячы іі дарослы сьвет для іх непадзельны. Адзіным табу для дзяцей, да часу іхнае ініцыяцыі, ёсьць удзел у мужчынскіх таварыствах і, натуральна, сэксуальнае жыцьцё, хоць яно ня ёсьць для іх таямніцаю.
    Дзіцячы й дарослы сьветы разыходзяцца разам з паглыбленьнем падзелу працы і ўсталяваньнем клясычнага патрыярхату. Месца чалавека, малога ці старога, наўпрост залежыць ад ягонае вартасьці як працаўніка. У гэтым сэнсе немаўля ці нямоглы стары. — ня вартыя вялікае ўвагі.
    Сьведчаньняў пра адмысловыя дзіцячыя пахавальныя цырымоніі, то бок, калі дзеці насамрэч хаваюць дзяцей, вельмі мала. Гэткія абрады былі ў плямёнаў квакіютль і тлінкітаў у Брытанскай Калюмбіі, у індзейцаў піма й папага ў Каліфорніі, у горнага народу яо ў Лаосе, у некаторых народаў Цэнтральнае Афрыкі. Словам, у найбольш архаічных кулыпурах. Ра
    зам з тым, гэта народы з разьвітай касмалёгіяй, рэлігіяй, рамёствамі. Абыякавасьць жа да самых малых ёсьць адлюстраваньнем пгаго погляду, што яны, малыя, не прыносяць карысьці, рэальнага плёну працы. I, адпаведна, малымі мусяць займацца малыя. Але гэта наўпрост пярэчыць хрысьціянскаіі маралі. Бо дзіця мае душу яшчэ ў матчыным улоньні. Падобны звычай існаваў і ў Францыі, праўда, у 13-м стагодзьдзі. Сьвятар-дамініканін Эцьен Бурбонскі пісаў, што ў ваколіцах Ліёну, у мясцовасьці Навіль, існуе гай, куды сялянскія дзеці носяць хаваць немаўлятаў ці памерлых ад хваробаў дзяцей. Да таго ж па дрэвах яны разьвешвалі іхныя пялюшкі. Гэты звычаіі выклікаў абурэньне ў каталіцкага сьвятара. Ён пераканаў тамтэйшых земляўласьнікаў сьсекчы гай і спаліць дрэвы на тых нячыстых, на ягоную думку, магілах.
    Можна меркаваць, што намяжы нэаліту й бронзавага веку гэткія абрады йснавалі паўсюдна ў сьвеце.
    Словам, беларускія дзіцячыя пахаваньні нельга разглядаць, як гульню. Тут болып дарэчы сацыяльнае вымярэньне, калі дзеці выступалі ў ролі пэўнае сацыяльнае групы. Неработнікі. Нясталыя — тыя, што яшчэ ня сталі.
    Могуць быць і іншыя паралелі. Прычым, неабавязкова такія самыя паводле абраду. Скажам, у Тыбэце бутанцы пакідалі целы памерлых дзяцей на корм птушкам. А старажытныя скіфы хавалі сваіх герояў, расчляняючы іх, каб тыя не маглі вярнуцца ў сьвет жывых. Такіх
    прыкладаў мноства, і сьведчаць яны ўсё пра тое ж неэмацыйнае стаўленьне да сьмерці, пра погляд туды — у спракавецьце, дзе не было яшчэ чалавека радаснага і скрушнага, а быў надта падобны да жывёлаў і яшчэ неаддзельны ад іншага жывёльнага сьвету.
    Дзіцячыя хаўтуры ў Беларусі — чым не мэтафара 20-га стагодзьдзя, якое стала найвялікшым выпрабаваньнем людзей на дзікунства і безэмацыйнасьць. Цэлае стагодзьдзе зьдзяцінелае чалавецтва хавала свайго мёртвага голуба, зрабіўшы яго вобразам міру пасярод бясконцых вынішчальных войнаў. Курт Вонэгут піша пра Крыжовы паход дзяцей, Алесь Адамовіч згадвае дзіцячы фашызм, Уільям Голдынг распавядае пра выспу, населеную хлопчыкамі, у рамане «Валадар мух»...
    Разважаючы пра дзіцячыя пахаваньні, я спрабаваў вырашыць адну праблему — што гэта? Чысты рудымэнт дзікунства ў закінутай беларускай вёсцы, ці знак адкату, характэрны для той чалавечай супольнасьці, да якой мы сябе залучае? Абодва варыянты адказу апраўданыя. Па-першае, гаворка ідзе зусім не пра адну і зусім не пра закінутую вёску, а пра самую што ні ёсьць магістральную беларускую тэрыторыю. Днямі стала вядома, што і яшчэ сям-там такая практыка мела месца да нядаўняга часу. Па-другое, усё мінулае стагодзьдзе на нашай зямлі толькі й займалася тым, што руйнавала знакі і сымбалі веры хрысьціянства і культуры. А менавіта яны адказваюць у людзтве за эмоцыі.
    Зрэшты, гістарычна ў нас гэты адкат у пер-
    шабытную сьведамасьць пачаўся, відаць, пасьля паўстаньня Касьцюшкі і далучэньня Беларусі да Расеі. Усе лепшыя, арыстакраты духу, выехалі або былі забітыя. Далей зь імі, арыстакратамі, гісторыя гэтая бясконца паўтаралася. А народ... Аблівалі памыямі магілы паўстанцаў Каліноўскага, напроч забылі пра масавыя пахаваньні часоў першай сусьветнай. Неактуальна.
    Пра безэмацыйнасьць сьведчаць і сталінскія катаваньні, і расстрэлы, і Курапаты — па ўсёй беларускай зямлі безьліч масавых — адно на адно — і прытым безыменных пахаваньняў. Расстрэлы паэтаў у 1937-м. Урэшце, і сёньняшні наезд на тыя магілы з рацыянальнымі вытлумачэньнямі пра кальцавую дарогу — хіба гэта ня тая самая безэмацыйнасьць? Яно-то ясна, магілы. Але ж дарогу будаваць трэба. Так і просіцца на язык просьценькі троп — кальцавая дарога на мяжу жалезнага і бронзавага веку.
    этэр 27 студзеня 2002 г.
    Сюжэт пераўвасабленьня: Пэгі Лі
    На століку маленькай віленскай кавярні ў кубку з гарбатай танчыць скрылёк цытрыны. Здаецца, ён кругамі дакладна паўтарае рытм песьні, якую сьпявае Пэгі Лі. А за вакном цярушыць і цярушыць несуцешны зімовы дождж. Па тварах наведнікаў я бачу: яны й не
    здагадваюцца, што гэта голас Пэгі Лі, і хто яна такая, і што акурат днямі яна пакінула наш зямны сьвет, назаўсёды перасяліўшыся ў свае песьні. Але гэта не замінае наведнікам піць гарбату і размаўляць міжсобку ў камфортным атачэньні яе сьпеваў.
    Мог нічога ня ведаць пра яе і я. Так, чыстая выпадковасьць. Пэгі Лі — зусім ня тая сьпявачка, якіх бясконца паказваюць у нас у тэлевізіі. Гэта выпадак, калі маскультура губляе свой прыдомак мас-.
    Кажуць, што нарадзілася Пэгі Лі ў штаце Паўночная Дакота, а памерла ў Каліфорніі, на 82-м годзе жыцьця. Аднак, усё ў гэтых зьвестках выглядае падазрона, прынамсі, патрабуе ўдакладненьня. «Чыстакроўная амэрыканка» была насамрэч швэдкай, яе сапраўднае імя Норма Дэлёрэс Эгстром. А яе доўгі век быццам аспрэчвае праўду пра фатальна слабое здароўе. Кажуць, што нават сваім спэцыфічным і пазнавальным голасам яна абавязаная хваробе горла, якую перанесла ў юнацтве. Зрэшты, казаць могуць, што заўгодна, было б пра каго.
    Распавядаюць, да прыкладу, што сваю кар’еру яна пачала ў 1941 годзе — салісткай у аркестры Бэні Гудмэна. Здымалася ў фільмах, сама пісала песьні, займалася жывапісам і скульптурай. У 1969-м ёй далі «Грэмі» і назвалі найлепшай сьпявачкай сучаснасьці. За сорак гадоў Пэгі Лі запісала 60 альбомаў разам з самымі гучнымі творцамі амэрыканскага джазу. Натуральна, такія біяграфіі можна пераказваць бясконца, як самое жыцьцё. Апроч твораў, засталіся ў яе дачка, тры ўнукі і тры праў-
    нукі. «Няўжо гэта ўсё, і іншага ня будзе?» — сьпявала Пэгі Лі ў сваёй культавай для амэрыканцаў песьні...
    Адзін джазавы крытык некалі напісаў пра яе: «Калі ня чуеш дрыжыкаў, слухаючы Пэгі Лі, гэта значыць, што ты мёртвы».
    Што да ўсялякіх хворасьцяў, дык на 82 гады сьпявачкі іх выпала спаўна. Гэта калі не лічыць траўмаў пры падзеньні зь лесьвіцаў. Цікава, ці ёсьць людзі, якія за жыцьцё ані разу ня ўпалі з прыступак?
    Між тым, выпадак славутай сьпявачкі стаў анталягічным у псыхолягаў. Яго апісалі Алан Ландсбэрг і Чарлз Фэй у сваёй працы «Сустрэчы з тым, што мы называем сьмерцю». У прыватнасьці, гаворка ідзе пра выпадкі вяртаньня адтуль, з таго сьвету, і пра матывы, якія прымушаюць людзей вяртацца. Адзін з такіх матываў — пачуцьцё адказнасьці.
    «Многія кажуць, што «вярнуліся назад» таму, што лічылі сваю працу на зямлі незавершанай. Абавязак прымусіў іх абраць вяртаньне. Сьпявачка Пэгі Лі выступала ў вечаровым клюбе ў Нью-Ерк Сіці ў 1961 годзе і за кулісамі страціла прытомнасьць. Яе адправілі ў лякарню з пнэўманіяй і плеўрытам. Сэрца Пэгі спынілася, і каля трыццаці сэкундаў яна была ў стане клінічнае сьмерці. ДПЦ (так скарочана аўтары называюць Досьвед Па-за Целам) Пэгі быў вельмі прыемны, але яе моцна турбавала думка пра вяртаньне. «Боль — зусім невялікая плата за тое, каб жыць для людзей, якіх любіш, — распавядала яна пасьля. — Я не магла вытрываць смутку і тугі ад разьвітаньня
    з дачкой». Мы бачым, што менавіта пачуцьцё адказнасьці найчасьцей выяўляецца пры такога кшталту сустрэчах са сьмерцю».
    Такую выснову робяць псыхолягі на прыкладзе Пэгі Лі. Дарэчы, падрабязна дасьледаваў гэтую праблему Алесь Адамовіч у сваёй апошняй аповесьці «Vixi». Адамовіч спасылаўся на ангельскіх мэдыкаў, якія зафіксавалі шмат сьведчаньняў таго згаданага «прыемнага стану» перамяшчэньня ў іншую сутнасьць, тое, што Ландсбэрг і Фэй называюць Досьведам Па-за Целам.
    Мне падумалася, што сьпеў можа разглядацца, як мэтафара таго досьведу. Асабліва такі сьпеў, як у Пэгі Лі — з падобным прыемным адчуваньнем.
    Урэшце, песьні і застаюцца, як сьведчаньні Досьведу Па-за Целам. Песьні працягваюць жыць сваім асобным жыцьцём. Прычым, ужо ня толькі ў мэтафарычным сэнсе, але і ў самым што ні ёсьць рэальным.
    У 1961 годзе галяндзкая рок-група The Tornados высьвятляе, што гурт з такой самай назвай ужо ёсьць у Англіі. Музыкі вырашаюць перайменавацца ў The Golden Earrings — «Залатыя Завушніцы» — песьню з такой назвай з рэпэртуару Пэгі Лі The Tornados выконвалі з найлепшым посьпехам. Першае турнэ пад новай назвай прынесла музыкам эўрапейскі посьпех. А сёньня Golden Earrings — прызнаныя клясыкі рок-музыкі.
    Сама Пэгі Лі мела творчыя і дзелавыя кантакты з многімі зоркамі маладзёвай на той час культуры. Да прыкладу, з Полам Макартні.
    Менавіта пад яе імя ён браў банкаўскі крэдыт на выпуск альбому Band on the run. I гэты праект меў посьпех.