Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
25-гадовая Тацяна працавала фінансавым аналітыкам аднаго з найбуйнейшых банкаў. I раніца 11 верасьня была для яе зусім звычайнай. Прыйшоўшы на працу крыху раней за дзявятую гадзіну, яна зьбіралася зрабіць званкі, але тут адбылося непамыснае. Будынак раптам гайдануўся, «нібы яго ўдарыла вялізнай бэйсбольнай бітай». У першы момант Тацяна вырашыла, што пачаўся землятрус, але зараз жа адчула жудасны пах чаду і дым, які разьядаў
вочы. Ва ўнісон зьвінелі супрацьпажарная сыстэма і сыстэма бясьпекі, людзі кінуліся ў калідоры. Ліфт не працаваў. Тады ўвесь народ апынуўся на лесьвіцы запаснога выхаду. На шчасьце, Тацяне ўдалося дабрацца да падземнага гаража да таго моманту, як абрынулася вежа. Адтуль зьнямелую ад жаху яе разам зь іншымі адводзілі па нейкіх лябірынтах у памяшканьне, падобнае да бамбасховішча і далі магчымасьць затэлефанаваць сваякам. Той час, што яна адседжвалася ў бясьпецы, падаўся ёй самым страшным.
«Я думала пра тое, што цяпер адбываецца на паверхні, і ў думках разьвітвалася са сваімі блізкімі. Праз чатыры гадзіны, выйшаўшы на вуліцу, я ўбачыла на месцы вежаў месіва з абгарэлых чалавечых целаў, кавалкаў мэталу, аскепкаў шкла і абгарэлай паперы. I тады я зразумела, што майго сьвету болей не існуе. Я зазірнула ў ацалелую вітрыну — адтуль на мяне глядзела сьсівелая і моцна напалоханая жанчына. Цяпер над горадам стаіць хмара ванітоўнага смуроду, падобнага на шклавату, а вуліцы абляпілі мільёны папераў. Усё, што здарылася, не ўспрымаецца, як рэальнасьць, a хутчэй — як фінальная сцэна фільма «Байцоўскі клюб ».
На думку Тацяны, тэрарысты, якія зьнішчылі Ўсясьветны гандлёвы цэнтар у НьюЁрку, нанесьлі ўдар па маладых славалюбцах, па тых, хто ўвасобіў амэрыканскую мару і атрымаў працу ў найбуйнейшых міжнародных кампаніях. I хоць мала хто цяпер кажа пра псыхалягічны аспэкт трагедыі, яе ўплыў на
амэрыканскую нацыю будзе сакрушальным і страшным.
Кінафільм «Байцоўскі клюб» і сапраўды пасвойму вытлумачвае тое, што адбылося. Прынамсі, такая вэрсія можа мець месца. Герой фільма — такі самы славалюбец з прэстыжнай фірмы. Але, у адрозьненьне ад Тацяны, яму мала гэтага ўтульнага сьвету ўсеагульнага руху і самасьцьверджаньня. Калі жыцьцё ідзе перадвызначанаю каляінай — гэта ўжо несвабода. Інакш кажучы, гэтага мала, каб адчуць, што жывеш напоўніцу. Бо не пакідае думка, што хоць ты і гома сапіенс у белым каўнерыку, але пры тым застаесься жывёлінай — валасатай малпай зь невядома якімі таемнымі вірамі на самым дне душы. Якім чынам тут раскрыцца? Герой знаёміцца з такім самым, як і ён, чалавекам. Два нармальныя, звычайныя, дастаткова разьвітыя маладыя бізнэсмэны сустракаюцца, гавораць пра што заўгодна, намацваючы тую супольную мяжу жаданьняў. I аднойчы калега кажа герою: «Слухай, дай мне ў морду. Ну, праўда, дай». «Проста так даць?» «Проста так»... Большасьці людзей не ўласьціва даць іншаму ў морду. Нейкі бар’ер, нейкая перашкода замінае. А інтуіцыя падказвае ім — ага, вось дзе твой бар’ер, твая несвабода, твая абмежаванасьць і немагчымасьць жыць напоўніцу.
Герой размахваецца і ня вельмі рашуча наносіць удар калегу. Што адбылося? Штосьці незразумелае, але прыцягальнае. Істота адчула сябе поўнай і неабмежаванай. Цяпер чарга калегі... Словам, два зусім добрапрыстойныя дзе-
цюкі знаходзяць сваё вызваленьне ў гэтым. Удзень яны ўлягаюць у сваіх прэстыжных фірмах, а па вечарах «адцягваюцца» ў бойцы. Каб знайсьці сваю свабоду, яны ня пішуць вершаў і не кахаюцца бесьперастанку, як гэта рабілі іхныя папярэднікі-гіпі. Яны намацалі той комплекс, які з маленства закладзены ці ня ў кожным мужчыну, і вырашылі яго разбурыць. Далей высьвятляецца, што такіх, як яны, — мора. Вялізнае мноства мужчын па ўсёй Амэрыцы, для якіх пераадоленьне таго няўменьня даць іншаму ў морду, што глыбака засела з маленства, становіцца ледзьве не рэлігіяй. У выніку маленькі напачатку байцоўскі клюб нашых герояў ператвараецца ў сетку такіх клюбаў па ўсёй краіне. Пасьля таго, як арганізацыя структуруецца, яна мусіць знайсьці сабе ідэалёгію. Калі ідэалёгіі няма, зьяўляецца жорсткая сыстэма падпарадкаваньня і грандыёзная мэта —■ зрабіць акурат тое, што мы пабачылі ў аўторак 11 верасьня.
Адзін авіядыспэтчар зафіксаваў голас тэрарыста ў захопленым самалёце. Адна толькі фраза: «Бяз глупстваў» — была сказаная без акцэнту і акурат так, як гэта мог сказаць Брэд Піт у «Байцоўскім клюбе».
Хадзілі чуткі, што «Байцоўскі клюб» забаронены да публічнага паказу ў ЗША. Можна зразумець, чаму. Там прырода тэрарызму выводзіцца на сучаснай амэрыканскай глебе, і тэрарыстамі робяцца такія зразумелыя клеркі з офісаў, пекары-аптэкары і развозчыкі піццы. Камікадзэ можа выгадавацца і ў нетрах самай звычайнай амэрыканскай публікі, на глебе зна-
ёмай амэрыканскай мары і амэрыканскае маскультуры, у фантазіі стваральнікаў якой пасажырскія самалёты ўжо не аднойчы таранілі вежы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру.
Цяпер — пра выратаваньне, пра тое, што магло зьмяніць хаду падзеяў. Пасьля аўторкавай трагедыі ў Амэрыцы свае парады апублікаваў адзін палкоўнік расейскай ФСБ:
«Аўтобусы, вакзалы, аэрапорты і самалёты — найболып улюбёныя месцы ў тэрарыстаў. Таму лепей прыяжджаць на вакзал ці ў аэрапорт як мага бліжэй да адыходу цягніка, аўтобуса ці да пачатку рэгістрацыі. У аэрапорце трэба як хутчэй прайсьці ўсе фармальнасьці, каб чакаць пасадкі ў адмысловым сэктары, які ахоўваецца. Абіраючы дату падарожжа, супастаўце яе з календаром: ці не прыпадае яна на якое рэлігійнае сьвята, памятную падзею ці гадавіну тэракту. У дарогу апранайцеся непрыкметна, не бярыце з сабой упрыгожаньняў і не дэманструйце рэлігійных знакаў. Лепш ляцець эканомклясай, бо салён першае клясы тэрарысты захопліваюць у першую чаргу і разьмяшчаюць там свой «штаб». У аўтобусе сядайце ў сярэдзіну салёну. У самалёце найбольш небясьпечныя месцы каля праходаў і аварыйных люкаў, празь якія спэцназ пачынае свае апэрацыі дзеля выратаваньня закладнікаў. Галоўная задача — не ўступаць з тэрарыстамі ў кантакты, не супраціўляцца і не выяўляць ініцыятывы. He глядзіце яму ў вочы, ня скардзіцеся, нічога не патрабуйце, не выказвайце страху і будзьце непрыкметным. Той, хто мітусіцца, загіне першым. Памочнікі тэрары-
стаў могуць быць і сярод пасажыраў, таму ні з кім не размаўляйце. Нічога не даставайце з кішэняў або сумкі. Сядзіце ціха і прышпіліцеся рамянём, бо пры выбуху ў расколіну зацягваюцца ня толькі прадметы, але й людзі».
Натуральна, у жыцьці ўсё адно непазьбежныя адхіленьні ад інструкцыі. Пра тое сьведчаць пасажыры самалёта, які ўрэзаўся ў будынак Пэнтагону. Тэрарысты паведамілі людзям, што перад сьмерцю яны могуць затэлефанаваць сваякам праз мабільную сувязь. 3 тых званкоў не вынікае — хто такія былі захопнікі. Вядома толькі, што яны былі ўзброеныя нажамі і што сагналі пасажыраў у заднюю частку машыны. I вось там, сярод гэтага натоўпу, у якім кожны, верагодна, імкнуўся выглядаць непрыкметным, апынулася жонка намесьніка міністра юстыцыі ЗША Тэадора Олсана. Былі там таксама супрацоўнікі сэнату, тры школьныя настаўнікі з Вашынгтону. Ня кажучы пра іншых, ужо толькі зь пералічаных можам дапусьціць, што гэта былі людзі, здольныя цьвяроза ацаніць сытуацыю і паспрабаваць нейкім чынам распарадзіцца ўласным лёсам ды паўплываць на лёсы іншых. Усім ім далі загад затэлефанаваць сваякам і паведаміць, што яны зараз памруць.
Барбара Олсан, якая да таго ж была некалі фэдэральным пракурорам і вядомай тэлекамэнтатаркай, затэлефанавала свайму мужу двойчы. Два разы па адной хвіліне. Першы раз яна сказала: «Наш самалёт захоплены». Муж тэрмінова зьвязаўся зь міністэрствам юстыцыі, дзе яму адказалі, што афіцыйным асобам нічо-
га не вядома пра захоп гэтага самалёта. Празь некалькі хвілінаў Барбара зноў зьвязалася з сужэнцам і спытала: «Што я павінна сказаць пілёту?» Гэта былі яе апошнія словы. Высьветлілася, што яна ня мусіла ляцець гэтым рэйсам, бо забранявала квіток на іншы час. Але ў мужа быў дзень нараджэньня, і яна захацела прыляцець раніцай, каб пасьпець пасьнедаць зь ім разам.
Апошні званок сьведчыць, што разумная і відавочна валявая жанчына не зьмірылася зь лёсам і не жадала склаўшы рукі чакаць сьмерці. «Што я павінна сказаць пілёту?» Адказу на гэтае пытаньне мы ня знойдзем у інструкцыях, не знайшоў гэтага адказу і яе муж. Што ён мог сказаць ёй? Хіба словы суцяшэньня? Але гэта ня той выпадак, калі суцяшаюць безнадзейна хворага. Жонка прасіла ў мужа таго слова, якое магло паўплываць на пілёта і зьмяніць хаду падзеяў. Верагодна, калі яна пыталася пра гэта, яна мела ўжо нейкую размову з захопнікамі, прынамсі, мела доступ да таго, хто вёў самалёт у сьмерць. Магчыма, яна нават паабяцала ўжо нешта сказаць яму. Вось толькі адзін званок, і адтуль ёй перададуць гэтае самае запаветнае. «Што я павінна сказаць пілёту?»
Мне чамусьці здаецца, што калі б яны былі ісламскімі фундамэнталістамі, дык тут сытуацыя магла б выглядаць прасьцей. Ня ведаю, якім словам спыніць мусульманіна, але дапускаю, што такое слова ёсьць. Вера, якая б фанатычная яна ні была, рэгулюецца словам. У мужа спадарыні Олсан было некалькі хвілінаў,
каб падумаць у гэтым накірунку. «Што я павінна сказаць пілёту? »
А калі гэта не мусульманін? Калі ўчынак тэрарыстаў не афарбаваны ніякімі культурнымі ці культавымі фарбамі? Калі гэта і сапраўды — байцоўскі клюб? Нават тады напачатку ўсяго гэтага ляжала ідэя, задума, выказаная словам. Вось яна і прасіла СЛОВА. Паэтычнага, магічнага, фантастычнага...
«Што я павінна сказаць пілёту?»
Тут усё — ад дзіцячага «чароўнага слова» да талстоўскага «Што я павінен сказаць сьвету?» — ёсьць калясальная вера ў сілу слова, якое здольнае зьмяніць бачаньне ўсяго навокал і адвярнуць трагедыю. Але маўчыць муж на тым баку сувязі. Маўчыць інструкцыя палкоўніка ФСБ. Маўчаць Шэксьпір і Дастаеўскі, маўчаць Цыцэрон і Чэрчыль, маўчаць Купала і Колас. Маўчыць наша паважаная цывілізацыя.
Гэтым разам яна прайграла.
Гэтым разам яна прамаўчала.
этэр 28 кастрычніка 2001 г.
Магіла Каліноўскага
Кожны год на Дзяды мы прыходзім да магілаў продкаў: блізкіх, сваякоў, нацыянальных герояў. Часам месца іх пахаваньня невядомае. Як, да прыкладу, са Скарынам. Тады, ад немагчымасьці наведаць месца апошняга спачыну асьветніка, застаецца ў сэрцы ніякаватае па-