• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Аднак пісьменьнік шчасьліва пераступіў мяжу 80 гадоў і працягвае сваё затворніцкае існаваньне разам з каторай па ліку сваёй жонкай. Ягоны «Лавец у жыце» працягвае вы-
    ходзіць па ўсім сьвеце агромністымі накладамі. А ягоная мясьціна даўно перастала быць бязьлюднай. Дрэвы вакол сядзібы пісьменьніка варушацца, бо за галінамі ўвесь час нехта ёсьць: журналісты, школьнікі, рамантыкі, якія мараць хоць на імгненьне пабачыць свайго куміра. А ён нібы адказвае ім апошнімі радкамі сваёй самай знакамітай аповесьці:
    «Вось і ўсё, болып я нічога распавядаць ня стану. Вядома, я мог распавесьці, што было дома, і як я захварэў, і ў якую школу мяне зьбіраюцца аддаць з восені, калі выпішуць адсюль, але ня варта пра тое казаць. Няма ахвоты, шчыра кажу. Нецікава. Па праўдзе кажучы, я й сам ня ведаю, што думаць. Шкада, што я так шмат набалбатаў. Дзіўная рэч. I вы лепей таксама нікому нічога не распавядайце. A то раскажаце пра ўсіх — і вам бязь іх стане сумна».
    этэр 2 верасьня 2001 г.
    Цэнзура
    Прыкметная зьява ў сёньняшнім інтэлектуальным жыцьці Беларусі — цэнзура. Гаворыцца і пра зьніклых палітыкаў, і пра несумленныя выбары прэзыдэнта, і пра ўсё тыя ж чарнобыльскія наступствы. Але чырвонай ніткай у кожнай тэме — хаваньне праўды. Цэнзура, даўняя знаёмая, захінае сваімі белымі прасьцірадламі ня толькі лічбы і факты, але й жы-
    вых людзей. Яна злавесная і бязьлітасная, нелягічная, амаральная і нахрапістая, яна ўсюдыісная. У страху ёй прыслужваюць малыя і вялікія начальнікі, падымаюць яе сьцяг паспалітыя грамадзяне. Хтосьці кідаецца, каб сарваць ейныя прасьцірадлы, але большасьць паўтарае, нібы заклён: так і павінна быць.
    Акурат у гэтыя дні зьявіўся з друку пятнаццаты нумар маскоўскага часопіса «Досье на цензуру». Гэта расейская вэрсія вядомага ангельскага выданьня Index on Censorship. Чарговы нумар цалкам прысьвечаны Беларусі. Журналісты, эсэісты, навукоўцы распавядаюць расейскаму чытачу пра наш край.
    Колькі гадоў таму, у 1996-м, прысьвячаўся Беларусі і нумар ангельскага мэтрапольнага часопіса. Index on Censorship знаёміў з выпадкамі цэнзуры, падаваў пераклады забароненых у Беларусі тэкстаў. Там пераважалі пісьменьнікі і літаратурныя творы. Сёньняшні расейскі часопіс карэнна адрозьніваецца ад таго. Ён — журналісцкі, калі не сказаць газэтны. Тут няма ўласна індэксу цэнзуры або дасье на цэнзуру. Аўтары прэпаруюць самое паняцьце цэнзуры і робяць калектыўную разборку паняцьцяў Беларусь, беларуская нацыя, мова, беларускі лёс. Яны абвяргаюць і даказваюць існаваньне Беларусі. У выніку атрымалася найноўшая прэзэнтацыя нашай краіны, нашых клопатаў і нас саміх расейскаму чытачу. Але пачну зь перадгісторыі.
    Сёньня цэнзура выключаная зь беларускага заканадаўства. Яна супярэчыць міжнароднай
    Дэклярацыі правоў чалавека. Тым ня менш, яна ёсьць.
    Калі яна ў нас пачалася? 3 прыходам расейскае адміністрацыі дзьвесьце гадоў таму. Адно зь першых сьведчаньняў знаходзім у лісьце Яна Чачота да сябра. 1822 год. Гаворка ідзе пра творы Адама Міцкевіча, якія будуць друкавацца ў Варшаве, бо тут, у Вільні, — піша Чачот, — зубатая цэнзура. Ужо тады — зубатая.
    Машына расейскае цэнзуры прыйшла ў Беларусь на штыхах, забараніла друкаваньне пабеларуску і была цынічна адкрытаю. Кнігі і часопісы без пазнакі «Дазволена цэнзурай» не выходзілі або лічыліся незаконнымі і друкаваліся за мяжой — у Польшчы ці Ўсходняй Прусіі. Быў выпадак беларускага выданьня і ў сталіцы імпэрыі — у Санкт-Пецярбургу. Але тады кніжка выйшла з пазнакаю «На болгарском языке» — каб увесьці ў зман цэнзуру.
    Першая беларуская газэта «Наша Доля» ўжо пасьля дазволу беларушчыны ўсё адно забаранялася цэнзурай, яе нумары канфіскоўваліся. Сякая-такая адліга настала ў першыя савецкія часы, прыблізна да 1929 году. Чым мацней былі адпушчаныя акупацыйныя лейцы, тым мацней гэта пасьля і ўдарыла, нібы бумэрангам, — людзей высылалі і расстрэльвалі. Але той пэрыяд для беларускага слова — перад рэпрэсіямі — нібы кароткі ўздых на поўныя грудзі. Прынамсі, з такім адчуваньнем і сёньня чытаюцца тагачасныя творы, часопісы і кнігі. Пасьля вайны пачаліся доўгія гады болып ці менш пасьпяховага адваёўваньня ў цэнзуры то слова, то імя, то нават літары. 3 найдрабней-
    шых крупіцаў здабывалася тое сваё поле, на якім можна было б зноў ажыць беларушчыне.
    Пасьля распаду СССР загаварылі пра наступствы Чарнобылю, пра гістарычную праўду, пра сталінскія рэпрэсіі. Але неўзабаве і гэтая адліга скончылася.
    За ўсю гісторыю для Беларусі, яе нацыі і культуры існавала і існуе толькі адна цэнзура — чужая. Ніякай сваёй мы ніколі ня ведалі й ня ведаем. Бо ў прынцыпе ўсё наша — ужо толькі за інтанацыю — заслугоўвала і заслугоўвае забароны з боку любой адміністрацыі.
    Але вернемся да маскоўскага часопіса « Досье на цензуру». Ягоны чарговы, пятнаццаты, нумар называецца «Дрыгва на краі Эўропы».
    Я ўжо сказаў, што аналізу мэханізмаў цэнзуры ў Беларусі, як і самых прыкладаў, у гэтым часопісе няма. За выключэньнем хіба што нататкі Аляксандра Фядуты пра скандальныя «белыя плямы» ў «Советской Белорусснн» і іншых афіцыёзных выданьнях на месцы антыкарупцыйнага дакладу. Зрэшты, сканчаецца нататка горычным уздыхам аўтара: «А змагаемся ўсё болей са справамі рук сваіх».
    Словам, у клясычным выглядзе індэксу фактаў супраць слова ў Беларусі часопіс не дае. Хоць фактаў болып, чым дастаткова. Верагодна, прычына ў тым, што часопіс разьлічаны на расейскага чытача, і што для расейскага інтэлігента цэнзура — гэта зьява свая, расейская. Так склалася гістарычна. Чыя ўлада, тых і цэнзура. 3 цэнзурных камітэтаў там выходзілі майстры пяра, клясыкі літаратуры. I тут прынцыповае адрозьненьне ад беларускай сытуацыі,
    дзе цэнзура ніколі не была сваёй, а была прышлай і заўсёды антыбеларускай. Будзь то ўласна расейская цэнзура ці цэнзура савецкага марыянэткавага ўраду, ці прарасейскага цяперашняга.
    Расейскаму інтэлігенту ўласьціва разважаць пра цэнзуру і дэмакратыю, містыфікуючы гэтыя паняцьці. Дэмакратыя, кажа ён, — абстрактная, а карані цэнзуры — у недасканаласьці сьвету. Ён схільны падмяняць цэнзуру і норму. Расейская цэнзура можа быць і «во благо», яна можа быць «у сабе». На тое й цэнзура, каб яе ўмела абыходзіць, — кажа расейскі пісьменьнік.
    Што да нас, дык, ня маючы ў гісторыі прыкладаў уласна беларускай цэнзуры, мы гаворым пра цэнзуру нямецкую, польскую і расейскую.
    Цэнзура ў Расеі можа быць уважлівай і чуткай, «нястрогай», схаванай і адкрытай, беларуская — толькі рэпрэсіўнай. Расейцы спрачаюцца пра цэнзуру на карысьць грамадзтва. Словам — цэлая палітра фарбаў. Для беларушчыны цэнзура — без адценьняў. Гэта заўсёды адназначна, як сьмерць, як забойства.
    Тое, што расеец можа ўспрымаць гуляючы, як літаратурную гульню ці гульню словаў, у нас разумеецца толькі, як ганебнае — самацэнзура. Гульня з уласнай грамадзянскай годнасьцю і сумленьнем.
    Нарэшце, у расейскай літаратуры нярэдка можна сустрэць выраз — «айчынная цэнзура», уявіць які ў Беларусі зусім немагчыма.
    Вось жа гэткае адрознае значэньне цэнзуры
    ў Расеі і Беларусі і немагчымасьць апісаць беларускія выпадкі ў зразумелых расейцам катэгорыях — усё гэта, верагодна, і прывяло да адсутнасьці ў маскоўскім часопісе «Досье на цензуру» фактаў і да «баданьня» іншае тэмы — Беларусі. Што ж гэта за штука такая, як яе зразумець? Зыходны матыў у тэкстах часьцяком — а ці існуе яна наагул? Ня буду ўступаць з аўтарамі ў палеміку, адзначу толькі цікавую тэндэнцыю, якой у папярэднія гады не было. Аўтары ў большасьці сваёй імкнуцца знайсьці Беларусь у саміх сабе — просяць яе адгукнуцца. Іншым разам небеспасьпяхова.
    Тон гэтаму задала сваім уступным маналёгам Сьвятлана Алексіевіч:
    «Я б сказала, што паводле свайго сьветапогляду я — касмапаліт. А жыцьцёвая філязофія — гэта, канечне, швэйцэрства, этыка глыбокай пашаны да жыцьця, асабліва пасьля Чарнобылю... Склалася я, канечне, у расейскай культуры. А Беларусь — гэта хутчэй геаграфія, але геаграфія душы, і ўнутрана я, канечне, чалавек адсюль, ад гэтай мяккасьці, ад гэтай цярпімасьці, дружалюбнасьці. I шмат іншага, няўлоўнага...
    I беларуская мова — таксама ў нейкім сэнсе мая мова. Бо мова — гэта ня толькі словы, гэта і старыя вясковыя людзі, і пабудовы, і галашэньне, якое і ў кнігах у мяне таксама ёсьць, гэта і зацемненасьць, няяснасьць сэнсу, распушчаная ў часе...»
    Іншыя аўтары нібы падхопліваюць гэтую інтанацыю і працягваюць, кожны на свой лад. To нібы ўхіляюцца, баючыся адкрытых словаў
    і прызнаньняў, то нібы паглыбляюцца кудысьці ва ўласную падсьведамасьць, спрабуючы апісаць, цытую, «практычны мэтад выкліку ў сабе беларускага духу» — ня з родавай альбо нацыянальнай традыцыі, а зноў жа вельмі асьцярожна — зь беларускіх зямлі, вады, паветра і агню. У выніку выходзіць нешта на мяжы кавээну і эсэістыкі. Ніхто з аўтараў не выступае, так бы мовіць, магільшчыкам беларушчыны, але і будучыню краіны, нацыі, мовы прадказваюць з многімі агаворкамі і хутчэй зь цьмяным спадзевам, чым з адкрытаю верай.
    Зноў гэтае паняцьце — вера ў Беларусь, якое ў нашых перадачах праглядаецца не ўпершыню і нібы ўсё болып матэрыяльна.
    Заўважце, наколькі зьмянілася яшчэ гадоў дзесяць таму палярнае стаўленьне да будучыні беларушчыны, наколькі яно зьмякчэла і наблізілася да таго, каб з «нарысаў гістарычнага пэсымізму» — з прыпіскай: хай бы хто-небудзь мяне разуверыў, — стаць нарысамі аптымізму.
    Бадай, толькі тры пасылы ў пятнаццатым нумары маскоўскага «Досье на цензуру» падаліся мне сур’ёзна памылковымі. Першы належыць дырэктару менскага Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Анатолю Міхайлаву. Вось ён:
    «На гэтым шляху праблему нацыянальных моваў абысьці немагчыма. Але давайце аддамо сабе справаздачу ў тым, што існуе нешта накшталт лёсу кожнай канкрэтнай мовы. Мы разумеем, напрыклад, якая розьніца паводле ступені распаўсюджанасьці паміж ангельскай і, скажам, чуваскай мовамі. Гэта ня значыць,
    што чуваская мова непаўнавартая — не пра тое гаворка. Але ёсьць пэўная дадзенасьць, не лічыцца зь якой, прынамсі, памылкова. У той самаідэнтыфікацыі, якая адбываецца цяпер, ёсьць сур’ёзная небясьпека: павялічыць правінцыйнасьць нашых інтэлектуальных даляглядаў, якая зь вядомых прычынаў была непазьбежная ў сілу нашага агульнага мінулага. Аднак тады гэтая правінцыйнасьць дыктавалася ідэалягічнымі меркаваньнямі, цяпер — нацыянальнымі».