Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
У савецкай Літве, як тады было прынята, на радзіме героя Савецкага Саюзу ўсталявалі ягоны бюст. Сам Ваўпшас жыў у сваёй кватэры ў Маскве на праспэкце Леніна і пісаў на машынцы мэмуары. Сёньня ягоны бюст — у парку скульптуры таталітарнага пэрыяду, у глыбокай правінцыі, недалёка ад беларускай мяжы,
сярод іншых пэрсанажаў таго часу — ленінаў, сталінаў, дзяржынскіх...
Першую спробу даць пераацэнку дзейнасьці вэтэрана савецкага палітычнага тэрарызму зрабіў расейскі пісьменьнік Віктар Сувораў у сваёй кнізе «Ледакол. Хто пачаў другую сусьветную вайну?» Менавіта Ваўпшасаў спатрэбіўся Сувораву для даказваньня таго, што Сталін рыхтаваўся не да абарончай, а да нападніцкай вайны.
«Да 1926 году ваяваў у польскіх лясах. Афіцыйна вайна з Полыпчай даўно завяршылася, асавецкія «партызанскія атрады», укамплектаваныя галаварэзамі з ЧК і ГПУ, забіваюць людзей у імя ўсясьветнай рэвалюцыі. Пасьля вяртаньня Ваўпшас — буйны начальнік на вялікіх будоўлях ГУЛАГу — тысячы галодных зэкаў капаюць сталінскія каналы, а кіруюць будаўніцтвам чэкісты. Ваўпшас — сярод кіраўнікоў. А пасьля наш герой кантраляваў ня зэкаў ГУЛАГу, а палітбюро гішпанскай кампартыі, накіроўваў працу рэспубліканскай контрразьведкі і дывэрсійных фармаваньняў. А потым Беларусь і падрыхтоўка савецкіх партызан на выпадак уварваньня праціўніка на савецкую зямлю. Але вось падпісаны пакт, і партызаны больш непатрэбныя. Ваўпшас трапляе ў фармаваньні Асназ НКВД і займаецца высакароднай справай «ачысткі тэрыторыяў ад варожых элемэнтаў» у часе «вызваленчых паходаў». А вось 22 ліпеня 1941 году ён сустрэў не на мяжы, а за мяжой, на тэрыторыі «верагоднага праціўніка», маючы ў кішэні дыпляматычны пашпарт. Навошта гэтага карніка, тэра-
рыста, гулагаўскага дыплямата адправілі за мяжу? Можа, у інтарэсах умацаваньня бясьпекі краіны, «прадбачачы абарончую вайну»? He, у абарончай вайне ён там зусім непатрэбны. Як толькі такая вайна пачалася, яго тэрмінова вярнулі ў Савецкі Саюз і адправілі ў Беларусь партызаніць, ствараць нядаўна зьнішчаны партызанскі рух, пачынаючы з нуля... Калі рыхтавалася абарончая вайна, дык навошта ўвесь гэты маскарад зь пераапрананьнем? »
...Забраўшыся па вушы ў 20 стагодзьдзе, я злавіў сябе на адчуваньні, быццам надыхаўся бульбянога пылу. Болей сядзець у цёмным падвальным катуху было немагчыма. Адно зафіксаваў сабе ў памяці магію адпаведнасьці — гэтага пыльнага катуха, скрыняў зь леташняй бульбай, леташняга стагодзьдзя і гэтай кнігі, гэтай асобы, гэтага чалавечага лёсу, які і забыў бы хутчэй, дык жа не аднойчы нагадае пра яго ўсё яшчэ актуальная назва адной зь менскіх вуліц.
этэр 29 красавіка 2001 г.
Пасаджэньне на кол (1)
Узурпатары ўлады звычайна настолькі ж даюцца ў знакі сваім народам, наколькі ўдзячны ўяўляюць сабою матэрыял для псыхолягаў, пісьменьнікаў, дасьледнікаў культуры. Іх вобразы часьцяком становяцца знакавымі, іх імёны пішуцца на вокладках тоўстых раманаў.
Канцэнтрацыя ўсёй улады у адных руках мабілізуе чалавечую асобу, усё, што ў ёй ёсьць добрага і благога. Астатнім выходзіць паказальная навука — чалавечая прырода «ў чыстым выглядзе».
Дыктатары, як правіла, самотныя, звыш меры заклапочаныя ўласнай бясьпекай, а таксама — думкамі пра свой сыход. Да прыкладу, Сталін на схіле дзён зусім сур’ёзна разважаў пра несьмяротнасьць, а Гітлер баяўся, што яго будуць вазіць па Расеі ў жалезнай клетцы. He раўнуючы, Ямельку Пугачова. Прычым ня столькі клетка яго палохала, колькі Расея — агромністая і бяскрайняя, што абяцала расьцягнуць паездку да немагчымасьці.
Ня склаў выключэньня ў сьпісе такіх кіраўнікоў і першы прэзыдэнт РБ — гэткі ж усеўладны, гэткі ж самотны, заклапочаны ўласнай бясьпекай і праблемай сыходу. Маю на ўвазе нядаўняе шчыраваньне перад супрацоўнікамі КГБ пра тое, што апанэнты пасадзяць яго на кол: «Яны крычаць у адзін голас — Лукашэнка вінаваты. Гэта дэмакраты, дэмакраты, якія апрануліся ў дэмакратычную тогу! Яны ўжо мяне асудзілі без суду! Мяне, галаву дзяржавы. Дык вось, каб ня мучыліся болей журналісты з нагоды вось гэтых усіх гучных справаў і злачынстваў, я хачу заявіць наступнае — так, я вінаваты, што гэта здарылася ў краіне. Я, бо — прэзыдэнт. I болып не шукайце вінаватых... Але судзіць мяне будуць толькі тады, калі мне ў даверы адмовіць народ. I калі яны захопяць уладу. Тады яны ўсе без суду і сьледзтва пасадзяць мяне на кол».
Незвычайная выснова пра гэткі экзатычны спосаб сыходу гучыць як самавыкрывальніцкая мэтафара. Сапраўдны змагар за народную долю, якім звычайна падае сябе першы прэзыдэнт, мусіў бы сказаць — яны мяне ўкрыжуюць! Але вырвалася іншае — пасадзяць на кол. Такім чынам Аляксандар Лукашэнка неўсьвядомлена, можа быць, даў характарыстыку сваёй уладз,е, указаўшы на яе гістарычны прататып і на прататып яе праціўнікаў, якія маглі б прыйсьці да ўлады на зьмену першаму прэзыдэнту.
Рэч у тым, што пакараньне сьмерцю цераз пасаджэньне на кол у гісторыі Беларусі практыкавалася ў дачыненьні толькі да аднаго віду злачынцаў. На кол саджалі казакаў. I гэта адзіны выпадак, які настаўнік гісторыі Лукашэнка мог штудыяваць яшчэ ў магілёўскім пэдінстытуце. Арыгінальнае пакараньне запомнілася на ўсё жыцьцё, бо ў тым проціборстве першы прэзыдэнт быў на баку пакараных.
Архаічнасьць пакараньня зьвяртае нас да культуралягічнага зьместу пасаджэньня на кол. Раптам ажываюць цэлыя гістарычныя эпохі з нашэсьцямі барбараў, самымі неверагоднымі катаваньнямі і самымі разнастайнымі трактоўкамі тых ці іншых прадметаў забойства...
Сяргей Харэўскі:
Пра саджаньне на кол мы ўпершыню даведваемся са школьнага курсу гісторыі Беларусі. У беларускіх савецкіх падручніках гэтай сьмяротнай карай ілюстравалі нялюдзкасьць
«польска-літоўскіх паноў» у дачыненьні да «мірных казакаў-вызваліцеляў».
Гэткія школьныя стэрэатыпы я прыгадваў падчас колішніх археалягічныхраскопак у Мазыры. Тамака на Спаскай гары мы выявілі вялізарны роў, шчыльна забіты. людзкімі парэшткамі. Гэта не былі ахвяры бальшавікоў ці нацыстаў. Гэта было масавае пахаваньне сярэдзіны 17 cm., то бок, часоў казацкіх набегаў... Шкілеты розныя, жаночыя й мужчынскія, дзіцячыя й старэчыя. У многіх рукі закручаныя за сьпіну, некаторыя без галоваў. Сотні, сотні людзей памерлі тутака ўвадначасьсе гвалтоўнай сьмерцю. Хто мог гэтак масава зьнішчаць паспалітае насельніцтва старога Мазыра?.. He татары ці маскалі, бо ім патрэбныя былі рабы, не свае вайскоўцы, што натуральна... Гэта рабілі казакі. Тутака ляжаць і жыды, якіх казакі нішчылі бязь літасьці, зрэшты, як і шляхту, тут і сьвятарства, і просты люд паспаліты. Пасьля гэтага рову паіншаму ўяўляеш сабе тыя школьныя сцэны саджаньня казацкіх правадыроў на калы. Паіншаму бачыш ролю Міхала Вішнявецкага ці Януша Радзівіла, якія неверагоднымі высілкамі ўтаймавалі казацкую навалу...
Вобраз кала ў беларускай і агульнаэўрапейскай традыцыях надта магутны. Перадусім, гэта вобраз мужчынскага, прыяпічнага пачатку. Вакол кала ўсё абарачаецца колам. Кол пазначае межы. На кол навязваюць быдла. Калок становіцца апірышчам кволаму дрэўцу... Прытым у эўрапейскай цывілізацыі кол ніколі не выкарыстоўваўся як спосаб катаваньняў. На
тое йснавала. табу. Марудная пакутніцкая сьмерць, калі душа паволі пакідае цела, несумяшчальная з уяўленьнямі пра чысьцец і пекла. Кол напаткаць можа хіба пасьля жыцьця зямнога. У сярэднявечнаіі традыцыі йснавалі цэлыя плоймы грэшнікаў, якіх на тым сьвеце чакае менавіта кол.Але нават на тым сьвеце кала пазьбегнуць жанчыны. Ва ўяўленьні эўрапейскіх сярэднявечных тэолягаў і казаньнікаў, вечна пакутаваць на кале павінны былі: ліхвяры, аматары салодкага жыцьця, няверныя сужэнцы, распусьнікі, садаміты... Прытым інтэрпрэтацыі «саджаньня на кол» былі самымі разнастайнымі. Напрыклад, у адным нямецкім мястэчку, як паведамляе кроніка 13 стагодзьдзя Цэзарыя Гэйстэрбахскага, вартаўнік царквы, які патрапіў на той сьвет, пабачыў там нейкага спадара Тэадорыха, які пры жыцьці вызначаўся ўменьнем жыць на шырокую нагу ды сваімі неўтаймоўнымі пажадамі ў дачыненьні да жанчын. Дык вось жа, у пекле таго Тэадорыха чэрці то саджалі на кол, то здымалі. Сам кол быў уторканы гострымі лёзамі. А шатаны, цягаючы душу грэшніка ўніз-yeepx, напявалі, прысьвістваючы вясёлую песеньку пра адрынутага Богам Тэадорыха... Між іншым, і саміх нячысьцікаў можна было зьнішчыць, прабіўшы іх калом. Гэткі спосаб пазбаўленьня ад нетапыроў ведамы ўсім індаэўрапейскім народам.Авось ва Ўсходняй Эўропе, ад Трансыльваніі да Падзьвіньня, абавязкова ёсьць удакладненьне, што кол мусіць быць асінавым...
Этнографы й антраполягі зафіксавалі са-
джаньне на кол, як спосаб забойства, у прымітыўных плямёнаў Цэнтральнае Афрыкі, Новай Гвінэі, Амазоніі, там-сям у Азіі. На падставе параўнаўчага аналізу яны прыйшлі да высновы, што гэткая сьмяротная кара была вядомая амаль сярод усіх плямёнаў часоў нэаліту й тычылася перадусім ворагаў-ваяроў, то бок усё ж мужчынаў. У тыя часы палонных ня бралі. Працінаньне калом, зьнізу ўверх, абазначала пазбаўленьне мужчынскага і, адпаведна, ваярскага пачатку. Прытым, ганебнасьць гэткае сьмерці была агульназразумелая. Таму наіілепшым рашункам для патэнцыйных ахвяраў была сьмерць у баі. Бо ганьба пасаджанага на кол мужчыны лягала на ўвесь род.
Пад канец пазамінулага стагодзьдзя большасьць плямёнаў, што мелі гэткія звычаі, спрасьцілі працэдуру сьмерці праз кол. У палінэзійцаў, індзейцаў Амазоніі, у народаў басэііну Конгі гэты рытуал замяніўся насаджваньнем на кол галавы ворага. I праўда, выйшла эканомія часу, бо ў клясычных выпадках сьмерць пасаджанага на кол чалавека мусіла наступаць праз два, a то й тры дні.Адрэзаная галава на кале — дастатковы сымбаль.
Зварачае на сябе ўвагу, што надзяваньне, насаджваньне, натыркненьне на кол распаўсюдзілася разам з патрыярхатам. I датрывала гэтае катаваньне да гістарычнага часу ў самых «мужчынскіх» мадэлях цывілізацыяў. 3 азіяцкіх глыбіняў у 15 стагодзьдзі прывандраваў гэткі спосаб катаваньняў і ў Эўропу, дакладней, на яе ўскраіны, што пачалі межаваць
з Асманскай імпэрыяй цюркаў, у якіх саджаньне на кол было распаўсюджанай практыкай. I менавіта ад турак яе запазычылі ўладцы Рэчы Паспалітай, Бальканаў, Расеі. Збольшага, выглядае, славяне... Нагадаю, што гэткая сьмерць разглядалася ня проста як спосаб неверагоднага гвалту над целам, а менавіта як спосаб зганьбіць саму мужчынскую прыроду таго, каго гэтак забівалі. У Расеі сьмяротная кара праз колапасаджэньне была ўдасканаленая: на кале рабіліся адмысловыя засечкі альбо ўбіваліся кліны, кабрасьцягнуць сам працэс паміраньня, падчас якога можна было яшчэ дапытваць асуджанага...