Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
рымлянаў. Гідальга, як і наша шляхта, складалі вялікую частку насельніцтва. Што праўда, гэтая частка моцна скарацілася ў Гішпаніі пасьля ад’езду на канкісту ў калёніі.
Беларуская шляхта скарачалася ў бясконцых войнах на ўласных межах. Адно згадаць — напрыклад, у 17 стагодзьдзі было толькі 32 мірныя гады. Дзіва, што цэлыя фаміліі homo militans зьвяліся ў тых несупынных войнах. He пайсьці на вайну, адкупіцца, як тое практыкавалася ў большасьці заходнеэўрапейскіх краінаў, было немагчыма. Бо менавіта коштам свае рыцарскае крыві арыстакратыя Рэчы Паспалітае аплочвала свае правы на вольнасьць і рэспубліканскі лад. Калі ў Францыі кароль Людовік XIV мог сказаць: «Дзяржава — гэта я!», дык у нас гэта з поўным правам мог сказаць кожны шляхціц. I тыя, абраныя шляхтаю, каралі былі вартыя свайго рыцарства. Сьцяпан Батура біўся сам у сечах, і на зуброў паляваў сам. A пра Яна Сабескага, які разьбіў туркаў пад Венаю, наагул хадзілі легенды. Ён кіраваў гусарамі, летучы наперадзе іх у той вялікай сечы, што перадвызначыла лёс Эўропы. Няўжо ж тым, хто абіраў сабе гэткіх каралёў, можна было хавацца за іхнымі сьпінамі?
Сарматызм як ідэалёгія адметнасьці. Сапраўды, для старадаўняга беларуса было б недарэчна пагаліць вусы, надзець панталёны і парык, як гэта практыкавалася на Захадзе. У нас для стварэньня адметнасьці ўжываліся самыя неверагодныя фантазіі і кампіляцыі з каўкас-
кіх, пэрсідзкіх, турэцкіх матываў. Адныя слуцкія паясы чаго вартыя!
Сяргей Харэўскі:
Яшчэ адным складнікам ідэалёгіі беларускае арыстакратыі была Зямля. Bene natus et posessionatus — высакародны земляўласьнік — вось ідэал рыцара! Колькі б тае зямлі ні было, яна мусіла быць. Нават каб і самому давялося «высакародна араць сваё поле». Магнаты ж куплялі зямлю па ўсёй краіне, ад краю да краю. Пачуцьцё годнасьці было проста неаддзельным ад зямлі. Астах Валовіч ці Леў Сапега, прытым, што былі адважнымі ваярамі, выдатна разьбіраліся ў аграрных пытаньнях, кіравалі складанымі зямельнымі рэформамі. Тыя, хто праліваў сваю кроў за сваю зямлю, умелі яе й цаніць, і гаспадарыць на ёй. Родавае гняздо, маярат быў каштоўнасьцю выключнаіі. За яго трымаліся да апошняга, яго багомілі, рамантызавалі. Зямля продкаў — у літаральным, вузкім сэнсе. Можаце сабе ўявіць, якія пачуцьці, напрыклад, мусілі казытаць душы ўладальнікаў сядзібы ў Мосары, што на Глыбоччыне, калі яшчэ ў міжваенным часе на фасадзе была каменная табліца ў гонар наведваньня яе Сьцяпанам Батурам, калі той ішоў паходам на Пскоў... He было заганаю і ўласнымі рукамі корпацца ў зямлі. Наадварот! Яшчэ бацькі Фэрдынанда Рушчыца, графскага паходжаньня, разам з сынам самі выбіралі бульбу поруч зь сялянамі. I зусім ня зь беднасьці, а з... арыстакратызму.
Хлапчукоў у 7—8 гадоў бацькі адрывалі ад
мацярок і навучалі гаспадараньню й паляваньню. Хоць, што праўда, у бацькоў гэта не заўжды выходзіла. Бо чарговы покліч вёў іх у паход. I ролю мужоў у выхаваньні хлапчукоў пераймалі жанчыны. Гэтак сталася нават з будучым каралём, Янам Сабескім. Ягоную маці шляхта ўважала гэтаксама за рыцара (ці то рыцарку ), як яго самога.
Панятак безьзямельнае шляхты зьявіўся вельмі позна, толькі ў 18 стагодзьдзі, у выніку ўсё тыхжа войнаў. Баючыся пазбыцца свайго шляхецтва, гэтыя бедакі змушалі дзяцей вучыць напамяць усю сваю генэалёгію, каб не прапасьці. А масава шляхта пазбылася зямлі толькі ў выніку расейскае акупацыі. Ад таго моманту мара пра зямлю стала яшчэ адным неад’емным складнікам шляхецкага мэнталітэту...
Мілітарнае выхаваньне таксама стыхійна прабіваецца зь сёньняшніх беларусаў. Яго няма, і як бы мэты яму няма, але прырода ці голас крыві патрабуе. Неўсьвядомленая гістарычная лёгіка. Так ствараюцца суполкі «Край», «Белы легіён» і падобныя. He заўсёды толкам ведаюць нават — навошта. Але сэрца падказвае. Калі ж глядзець на сярэднявечныя вытокі гэтых падказак, дык убачым, што ўменьне ваяваць патрэбнае на тое, каб бараніць сваё майно, найперш — сваю ўласную зямлю. Ці ня ў гэтым сакрэт доўгага існаваньня Вялікага Княства без усялякіх дыктатураў і валюнтарызмаў. Земляўласьнікі — вось хто быў апірышчам краіны. Іхная згода ў абароне правоў на зямлю
была вышэй за ўсялякія іншыя раздоры і адрозьненьні.
Сяргеіі Харэўскі:
Наступнаіі адметнасьцю нашае арыстакратыі была яе адносна высокая адукаванасьць. Прынамсі, кожны шляхціц, нават шарачок, быў пісьменны. Мала таго, неад’емнай часткаю адукацыі з 16 стагодзьдзя стала лаціна. «Я шляхціц, я гавару на лаціне», — лямантаваў шляхціц у лапцях, калі яго раптам блыталі з кім іншым. Магнатэрыя пагатоў рупілася пра выхаваньне нашчадкаў. Радзівілавых дзяцей навучаў Сымон Будны, які для іх пераклаў Катэхізіс па-беларуску. А Мялеці Сматрыцкі выхоўваў дзяцей князя Саламярэцкага, між іншым, езьдзячы зь імі па нямецкіх унівэрсытэтах. Toil самы Януш Радзівіл, які саджаў на калы казакаў, вучыўся дзецюком у лепшых унівэрсытэтах Ангельшчыны, Нямеччыны, Нідэрляндаў ды Францыі.
Натуральна, чым вышэйшы быў род, чым большая была яго адукаванасьць, тым меней увагі надавалася рэлігійным звадкам. Бойкі на рэлігійнаіі глебе былі справаю чэрні й шалёнага сьвятарства. Арыстакратыя заўсёды знаходзіла між сабою агульную мову, не зважаючы на розьніцу вызнаньняў. Напрыклад, Ганна Стацкевіч-Багданава, якая фундавала ў Менску царкву й брацтва Пятра й Паўла (што на Нямізе), прызначыла апекунамі гэтага асяродку ў 1618 годзе вядомых магнатаў... кальвіністаў: Януша Радзівіла, Марціна Валадковіча, Яна Агінскага, Юрыя Тышкевіча ды
колькі іншых. Маўляў, у гэткім выпадку пратэстанцкая арыстакратыя будзе аб’ектыўнаю й абароніць праваслаўных.Альбо вось яшчэ прыклад. Зь ліста вялікага канцлера Льва Сапегі, каталіка, да гетмана Канстанціна Астроскага, праваслаўнага: «Як каталікам мала будзе карысьці ад вашага злучэньня, так і ніякай страты, калі вы застпанецеся па-старому ў вашым аддзяленьні... Усё гэта няхай застанецца пры вас.А навошта ж, аднак, лаяць Папу, называць яго антыхрыстам, ворагам Сына Божага, ганіць каталікоў?..» Як бачым, гэта заклік да ўзаемапавагі. Гэта быў узровень палемікі «паноў-братоў», якія плячом да пляча стаялі супраць агульных ворагаў.
Паміж мужчынамі-ары.стакратамі, нягледзячы на ўсё іхнае братаньне, існавала складаная сыстэма ярархіі й адпаведнага этыкету. Перад кім здымаць шапку, каму ціснуць руку, а каму цалаваць, каму ківаць, а перад кім складацца да зямлі — гэта была мудрагелістая навука. Пагатоў, трэба было дакладна ведаць тытулы, званьні, заслугі. Гэта вывучалася ў паходах і на соймах. Памылковае прывітаньне было абразаю.
Істотным складнікам беларускага арыстакратычнага мэнталітэту было падкрэсьлена паважлівае стаўленьне да кабетаў. Тут мала падабенства да куртуазнае кулыпуры Заходняе Эўропы, пагатоў да расейскага дамастрою. У нашых сарматпаў усё выходзіла натуральна. Шляхціц, які вяртаўся з татарскага палону ці з паходу на швэдаў, быў зусім не гатовы да сэрэнадаў ці да букетаў. He вучылі куртуазна-
му абыходжаньню ані ў сям’і, ані ў школах. A вось ліставаньне ўхвалялася. Нашая арыстакратыя пакінула немалую эпісталярную любоўную спадчыну. Насамрэч, як яшчэ можна было кантактаваць з каханымі, па дзясятку гадоў не пакідаючы сядла?
Разам з тым, усе ключы ад гаспадаркі былі ў жаночых руках. Жанчыну (бабцю, маці, жану) блізу што багомілі, раўнуючы іхны цнатлівы вобраз з Паннай Марыяй.. Менавіта жанчыны перахоўвалі стпарыя звычаі ды сямейныя паданьні. Ва ўмовах, калі большасьць мужчынаў непазьбежна гінула ў росквіце сілаў на войнах, на жанчыну лягаў увесь цяжар клопату пра дом і пра дзяцей. Каб у сьвет паіішло чарговае пакаленьне арыстакратаў, homo militans, высакародных земляўласьнікаў, якія будуць бараніць сваю дзяржаву й сваю зямлю.
Усё сказанае і ўбачанае ў сёньняшніх рэаліях выглядае больш на фантазію. Ня так проста прасякнуцца ідэалёгіяй арыстакратызму, калі навокал пануе казаччына. Зь іншага боку, гісторыя ясна паказвае нам нас самых і тое, чаго нам сёньня бракуе. Ёсьць праекцыя казацкага набегу, але няма праекцыі арыстакратыі. У нас падсьведама шукаюць гэткую сілу, а яе відавочна трэба ствараць. I наўрад ці выседзіш яе ў менскіх кватэрах, на інтэлігенцкіх кухнях. Нашыя продкі пакінулі нам вякамі сьпеленую ідэалёгію. I рэч ня столькі ў нашых генэалягічных табліцах, колькі ў адпаведнасьці сваёй чалавечай прыродзе.
Неяк у вёсцы я крыху паэкспэрымэнтаваў.
Аглядаючы прыгожы і добра дагледжаны грушавы сад, сказаў гаспадару:
— Ну, ты арыстакрат! Адразу відаць — белаРУС.
3 погляду ў адказ я зразумеў, што патрапіў у кропку, выказаў найвышэйшую пахвалу.
этэр 22 ліпеня 2001 г.
Джэром Сэлінджэр
Гэтай парою спаўняецца 50 гадоў адной культавай кніжцы, свайго роду бібліі ўсіх падлеткаў другой паловы мінулага стагодзьдзя. Па-беларуску яна не перакладзеная дагэтуль, таму ў нашых краёх чыталі і чытаюць яе па-расейску. «Над пропастью во ржн» — так гучыць яе расейская назва. Дапытлівыя крытыкі і сёньня працягваюць спрачацца пра тое, што такая назва занадта расплывістая і далёкая ад ангельскага арыгіналу, які літаральна гучаў бы «JiaBen, у жыце». Праўда, апанэнты зараз жа кажуць, што так было б і грувастка, і ня надта знакава. Няпростая гэта справа — зьмяніць клішэ гатовага культу.
Біяграфія амэрыканца Джэрома Сэлінджэра, які напісаў «Лаўца ў жыце», уяўляе сабою бэстсэлер, ня менш папулярны за згаданую кніжку. Найперш пісьменьнік славуты тым, што аднойчы, недзе ў 1965 годзе, на самай вяршыні свае папулярнасьці, раптам кінуў пісаць і наагул дачыняцца з навакольным сьветам,
зашыўся ва ўласнай сядзібе ў глыбокай правінцыі, і больш яго амаль ніхто ня бачыў і ня чуў. Гэтак працягваецца ўжо трыццаць гадоў. А самому Сэлінджэру цяпер 82 гады. Але пра ўсё па чарзе.
«Калі вам насамрэч хочацца пачуць гэтую гісторыю, вы, напэўна, перадусім захочаце даведацца, дзе я нарадзіўся, як правёў сваё дурацкае дзяцінства, што рабілі мае бацькі да майго нараджэньня, — адным словам, усю гэтую дэвід-капэрфілдаўскую муць. Але, шчыра кажучы, мне няма ахвоты ў гэтым корпацца. Папершае, сумна, а па-другое, у маіх продкаў, напэўна, здарылася б па два інфаркты на брата, калі б я стаў балбатаць пра іх асабістыя справы. Яны гэтага цярпець ня могуць, асабліва бацька».