• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Стоячы над археалягічным раскопам у Мазыры, на Спаскай гары, гледзячы на процьму людзкіх парэшткаў, я міжволі ўявіў сабе карціну тае крывавае эпохі 1 7 стагодзьдзя. У 1648 годзе Мазыр быў захоплены казакамі, адсюль, дашчэнту зрабаваўшы места, яны выпраўляліся ў далёкія рэііды ўглыб Палесься, a часам даходзілі нават да ваколіцаў Нясьвіжу ды Слуцку. За год іхнага крывавага баляваньня былі панішчаныя дзясяткі бажніцаў і кляштараў, спаленыя мястэчкі, шляхецкія засьценкі, вёскі, тысячы людзей былі пазабіваныя. На вызваленьне Мазыра скіраваўся гетман польны Януш Радзівіл зь вялікім войскам. Абложаныя ў Мазыры казакі, на чале са сваім правадыром Міхненкам, адмовіліся капітуляваць. Бо ведалі, што дараваньня ня будзе. Радзівіл узяў места штурмам, а казакаў папасаджваў на калы. Недзе тутака ж, на Спа-
    скаіі гары, стаялі тыя калы, побач з брацкай магілаю казацкіх ахвяраў...
    Гэта быў выключны выпадак. Нечага падобнага болей у нашай гісторыі не было. Кара тычылася менавіта казакаў. Бо ў тагачасным паспалітым уяўленьні казакі былі недалюдкамі, рабаўнікамі, якія нічога ня сеялі, нічога не выраблялі, ня мелі нават сем'яў. Ніколі ў нашай гісторыі гэткай страшнай сьмерцю не каралі сваіх — хто б то ні быў: шляхціц, селянін ці жыд. I ці не таму казакі, вычуваючы ўсю сваю асацыяльнасьць, прадбачыўшы сваю ганебную кару, гэтак лютавалі на нашай зямлі ад Вільні да Мазыра, не пакідаючы за сабою нічога, адно гвалт, дзетазабойства, сьвятакрадзтва?..
    Бескарыснасьць казакаў з вышыні гісторыі выглядае нават большым злом, чым іхныя разгульныя злачынствы. Гэта прастой, праяданьне і прапіваньне, адсутнасьць руху. Падобная сытуацыя з нашымі сямю гадамі без рэформаў, бязь зьменаў, безь якога-кольвек імкненьня хоць бы ў які бок. Казаччына. Тая самая інтэграцыя з Расеяй — таксама, дарэчы, галоўная зьнешнепалітычная дактрына Хмяльніцкага — выглядае бесталковай і бязмэтнай як у гісторыі, так і цяпер. На простае пытаньне: навошта Аляксандру Лукашэнку зноў быць прэзыдэнтам Беларусі, — няма і ня можа быць рацыянальнага адказу. Як не было і не магло быць сфармуляванае мэты тых колішніх казацкіх набегаў. Я ўжо не кажу пра зьнешняе падабен-
    стваі «казацкае» прозьвішча чалавека, празванага ў народзе «бацькам».
    Атрымліваецца, што карані цяперашняе ўлады нашмат глыбейшыя, чым савецкі пралетарызм і камбедаўшчына. Зрэшты, і гэтыя зьявы наўпрост паходзяць аднекуль адтуль, зь бесьсямейнай і безмаетнай казаччыны, у якой усю гаспадарку складаў нарабаваны абшчак, паняцьця асобы не існавала, а чалавечае жыцьцё не каштавала нічога.
    Паралель з казаччынай і згадка пра кол падказваюць нам і гістарычны антыпод гэткага бязроднага разгулу, а менавіта тую сілу, якая выступала ўтаймавальнікам казачкоў і судзіла іх сваім бязьлітасным судом. Гэта арыстакратыя. Менавіта яе, радавітую і багатую шляхту, разам з усімі яе вонкавымі і духоўнымі адзнакамі, разглядалі казакі як свайго найлюцейшага ворага. He складала для іх праблемы братаньне з татарамі, не было ў іхных шэрагах адрозьненьняў паводле нацыянальнае прыкметы — сеча зьбіралася пераважна зь беглых сялянаў ды крымінальнікаў усіх масьцей. А вось арыстакратыю ненавідзелі і баяліся. Міжволі згадаеш, што, толькі прыйшоўшы да ўлады, першы прэзыдэнт адабраў у краіны бела-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоню — бо гэта арыстакратычныя сымбалі. На зьмену іх была ўсталяваная падкрэсьлена дысгарманічная і падкрэсьлена бязродная сымболіка — зялёна-чырвоны сьцяг і герб, празваны ў народзе капустай. Сюды ж варта далучыць выказваньні новага кіраўніка пра дзьве вялікія мовы сьвету і пра тое, што «сваіх рэпіных у нас няма». Што
    можа быць болыпай сатысфакцыяй для казацкае душы, чым упікнуць шляхту яе нерадавітасьцю.
    Менавіта арыстакратызму так баіцца цяперашні кіраўнік краіны ў сваіх апанэнтах, калі кажа пра іх, якія пасадзяць яго на кол. Бо якраз у арыстакратызме хаваецца тая вялікая сіла вяртаньня краіны з прастою на шлях разьвіцьця.
    Праўда, не ўяўляю, каб людзі галасавалі за арыстакратаў. Тыя мусяць прыйсьці нейкім іншым шляхам. Народ выбірае казачка. I менавіта пра казачка сьпявае ён у сваіх песьнях, а не пра Радзівілаў. Бо казачок, гарачая галава, сымбалізуе сабою вольніцу і адсутнасьць якога-кольвек змусу, а Радзівіл патрабуе парадку, умельства і культуры. Казачок, як той рамантычны камуніст, усталёўвае ўсеагульную роўнасьць у беднасьці і цешыцца самымі простымі праявамі жыцьця, запрашаючы ўсіх астатніх далучацца. А як чаго ня выйшла, дык і тлумачэньні таму самыя простыя — маўляў, нявыкрутка. Радзівіл жа сымбалізуе ярархію паводле паходжаньня, маёмасьці, здольнасьцяў, адукацыі. У выніку атрымліваецца поступ — растуць гарады, павялічваецца скарб, адкрываюцца ўнівэрсытэты, выдаюцца кнігі, краіна і нацыя набывае міжнародны прэстыж. Пасьля налятае на ўсё гэта шараварная брація, зьядае ўсё назапашанае, усе адпачываюць цэлымі заводамі і калгасамі, ані табе змусу, ані якіх лішніх патрэбаў, кшталту тых кніг з унівэрсытэтамі. Настаюць часы прастою, нявыкрутак і падзеньня міжнароднага прэстыжу.
    Гэткая плебэізацыя на зьмену ранейшаму арыстакратызму. Доўга так цягнецца ці каротка, але прыходзіць урэшце Радзівіл і садзіць гарачую галаву на кол — як у Мазыры, у 17 стагодзьдзі. Ёсьць, аказваецца, і такая гістарычная лёгіка, пра якую міжволі нагадаў першы прэзыдэнт, абраніўшы такую нечаканую, на першы погляд, фразу пра свой сыход.
    Ёсьць і яшчэ адно ў зьвязку з гэтым сьведчаньне. Выглядае, што папулярныя песьні пра казачэньку-плэйбоя — гэта плён пазьнейшае народнае творчасьці і акадэмічнае рамантызацыі казаччыны. Да ранейшых сьведчаньняў трэба аднесьці легенду пра казачага атамана Залатарэнку, які гойсаў па Беларусі аж да Вільні. Між іншым, у Вільні ён, маючы 40 тысяч шабель, дачыста выразаў усё насельніцтва — асаблівы мастак быў на ўсялякія мудрагелістыя забойствы немаўлятаў. Пасьля гэтага дачыста спаліў горад. Далей — цытую легенду:
    «Бог не дараваў Залатарэнку ягоных злачынстваў. Ён быў забіты пад Шкловам. Цела ягонае выставілі ў царкве на катафалку. Паглядзець на страшнага казака сабралася мноства народу, але зараз жа народ разьбягаўся ў жаху. Бо труп Залатарэнкі то падымаўся ў труне, то зноў падаў, твар ягоны быў страшэнна скрыўлены, зубы ашчэраныя, а з роту чуліся енкі. У дзень пахаваньня народу сабралася мора. Калі манахі пачалі адпраўляць жалобнае набажэнства, труп Залатарэнкі падняў руку, зь якой сьцякала кроў, і тройчы крыкнуў: Уцякайце! Уцякайце! Уцякайце!
    У панічным жаху кінуліся бегчы папы, ка-
    закі і ўвесь народ. У гэты момант царква загарэлася, і разам зь ёй труп Залатарэнкі паглынуў агонь».
    этэр 6 траўня 2001 г.
    Пасаджэньне на кол (2)
    У мінулай перадачы мы гаварылі пра пасаджэньне на кол і казакаў. У часе набегаў на Беларусь казакі вызначаліся асаблівай нялюдзкасьцю ў дачыненьні да мясцовага народу — старых, жанчын, немаўлят. Ня дзіва, што іх самых — казакаў — лічылі недалюдзьмі. Безмаетныя і бесьсямейныя, яны ня бралі палону, бо ня мелі права і патрэбы ў рабах, і не захоплівалі, не акупавалі гарадоў, бо таксама ня мелі права і намеру тут гаспадарыць, а таму — толькі нішчылі ўсё і ўся, пакідаючы пасьля сябе пустату. Недалюдкам і пакараньне было вызначана зусім нялюдзкае — пасаджэньне на кол. Сёньня мы працягнем гэтую тэму, але гаварыць будзем ужо не пра тых, каго саджалі на калы, а пра тых, хто саджаў, хто спыняў няпрошаныя набегі, караў злачынцаў і вяртаў край да цывілізацыі, як бы цяпер сказалі — у канстытуцыйнае поле.
    Менавіта арыстакраты вякамі праводзілі ў Беларусі цывілізацыйны поступ, будавалі гарады, адкрывалі ўнівэрсытэты. Менавіта арыстакраты спынялі тыя казацкія набегі і каралі недалюдкаў на калах.
    3 чаго складаецца беларускі арыстакратызм? Каб высьветліць гэта, я прапаную зрабіць экскурс у гісторыю, але экскурс, так бы мовіць, наадварот. Паспрабаваць у мінуўшчыне разгледзець цяпершчыну. Сёньняшняе грамадзтва — гэта ўсяго толькі працяг колішняга. Цягам гісторыі яно растраціла свае ўнутраныя сілы, сваю волю да жыцьця, сваю самабытнасьць, але можа і вярнуць іх, калі будзе падпарадкоўвацца сваёй жа ўнутранай лёгіцы разьвіцьця і ведаць, адкуль прыйшло.
    Сяргей Харэўскі:
    Вобраз беларускага арыстакрата вельмі розьніцца ад падобных вобразаў у Заходняй Эўропе і ў Расеі. Шляхта ў Вялікім Княстве, паводле розных падлікаў, складала 10 адсоткаў. Адпаведна ў той ці іншай ступені большасьць сёньняшніх беларусаў, пераплаўленых у гуце 20 стагодзьдзя, носіць у сабе кроплі шляхецкае крыві.
    За часамі станаўленьня Вялікага Княства нашае шляхецтва напрацавала комплекс спэцыфічных ідэяў, што прынята называць «сарматызмам». Па-першае, яны ўважалі сябе сама меней за рыцараў Хрыста, што вартуюць веру на яе апошніх межах, за якімі пачы.наліся «тартары» — неаглядныя іі варожыя эўразійскія абшары. Натуральна, што абаронцам Веры мог быць адно homo militans, то бок, чалавек збройны, які зь дзяцінства не разьвітваўся з шабляю. За часоў Рэчы Паспалітае толькі шляхта мела права насіць зброю. А за тое ёй даваўся выключны прывілей. — толькі
    яна мусіла бараніць сваю дзяржаву, праліваючы сваю кроў. 3 тпаго вынікала адмысловая сыстэма выхаваньня хлапчукоў. Яны найперш павінны былі быць спрытнымі ды зухавымі ваярамі. Брак фізычнае моцы павінен быў кампэнсавацца ўмельствам страляць ды фэхтаваць. Пацы., Сапегі, Радзівілы, Храптовічы, Агінскія з трох гадоў сядалі ў сядло й бралі ў рукі зброю.
    Беларуская шляхта казала пра сваё паходжаньне наўпрост ад сарматаў, качавых іранскіх плямёнаў Прычарнамор’я. На мяжы 17 і 18 стагодзьдзяў сарматызм стаў зброяй і лекамі супраць касмапалітызму ў кулыпуры, то бок, супраць вонкавых уплываў як з Усходу, так і з Захаду. Праўда, беларускія арыстакраты ахватней атаясамлівалі сябе зрымлянамі. Праціўнікі уніі з Польшчаю бурчэлі: «Ляхове не была шляхта, а людзі простыя, ані мелі гербаў сваіх, але мы шляхта старая, рымская».
    Нешта падобнае мы можам знайсьці адно на супрацьлеглым краі Эўропы, у Гішпаніі. Дасьледчыкі культуры шматкроць зварачалі ўвагу на незвычайнае падабенспгва ня толькі ідэалёгіі, але й мастацкіх формаў між намі й Гішпаніяй. Прытым, сьведчаньняў простага ўзаемаўплыву няшмат.Але цэлыя жанры, напрыклад, партрэты арыстакратаў, маюць проста неверагоднае падабенства... Гішпанскія гідальга гэтаксама пачувалі сябе рыцарамі Хрыста на мяжы эўрапейскае цывілізацыі, гэтаксама надавалі вялізнуюролю ваіісковаму й фізычнаму выхаваньню, гэтаксама выводзілі свой паўмітычны радавод ад готаў і