Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
У літоўскіх гісторыкаў памяць выбарачная, што зусім зразумела, калі ведаеш абраны імі мэтад. Літоўцы не спрачаюцца пра тое, быць Літве ці ня быць. Яны не займаюцца нацыянальным заняпадам і адраджэньнем. Для іх Літва ёсьць, і яна вечная, а таму трэба рабіць яе ўсё больш моцнай, надзейнай і адназначнай. Так нараджаецца міт краіны. Усё лішняе прыбіраецца. Застаецца «чысьціня жанру».
Адна толькі прысутнасьць у Вільні шыльды Скарыны вымагае ад літоўскіх гісторыкаў зашмат тлумачэньняў — што ён тут робіць. He хапала яшчэ магілы беларускага нацыянальнага героя — ды дзе? — у сэрцы Вільні, на Гедымінавай гары. Адкуль гэта ўсё ў літоўскай сталіцы? — задзівіцца турыст. Доўгія тлумачэньні падаюцца непатрэбным марнаваньнем часу.
Беларускія гісторыкі маюць цалкам адваротны мэтад. Як і самі беларусы, што спрачаюцца пра будучыню Беларусі, занепадаюць, як нацыя, і адраджаюцца. Нашы гісторыкі абсалютызуюць факты. У выніку акцэнты аказваюцца зблытанымі, а магілы — забытымі.
Аднак, цяпер гутарка пра іншае.
Кім мусіць быць запатрабаваная магіла Каліноўскага? Пытаньне рытарычнае. Мне думаецца, што не рытарычна яно сотні разоў гучыць па ўсёй Беларусі на ўроках гісторыі, калі пасьля захапляльнага і страшнаватага расповеду настаўніка пра сьмерць галоўнага беларускага паўстанца або на ўроках літаратуры — пасьля чытаньня шматлікіх твораў пра Каліноўскага, вучань пытаецца ў настаўніка — a дзе пахаваны адважны змагар? У сёньняшняй перадачы мы адказалі на гэтае пытаньне.
этэр 18 лістапада 2001 г.
Кен Кізі
Калі тыдзень таму паведамілі пра сьмерць амэрыканскага пісьменьніка Кена Кізі, я зразумеў, што прысьвячу ягонай памяці «Вострую Браму» і нарэшце дабяруся да таго, што ніяк не давалася ў папярэдніх перадачах пра Гершвіна, Голдынга або Сэлінджэра.
Амэрыканская ці — шырэй — сучасная заходняя культура ў Беларусі мае зусім іншае прачытаньне, чымся ў Амэрыцы. У нас яна ператвараецца ў нешта цалкам адметнае, інакш уплывае, інакш нараджаецца і зьнікае. Мы гартаем тыя самыя кнігі, слухаем тую самую музыку, глядзім тыя самыя фільмы, але пры тым прачытваем, бачым, чуем зусім ня тое, што нашы сучасьнікі на Захадзе. Акурат Кен Кізі і падказвае гэткую выснову: часам мы нават большыя амэрыканцы, чым самі амэрыканцы. (Недафармаваныя, недаакрэсьленыя нацыянальна, мы ў прынцыпе «большыя», чым хто.) Бо тое, што там праходзіць у патоку шоў-бізнэсу, тут часьцяком пакідае ў душы пажыцьцёвы адбітак.
Нарадзіўся Кен Кізі 17 верасьня. Праўда, беларускі народ тады яшчэ ня ведаў, што будзе адзначаць гэты дзень, як адно з найвялікшых сваіх нацыянальных сьвятаў. Да ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі заставалася чатыры гады. Калі маленькі Кен пачне выяўляць цікавасьць да кніжак, па ўсёй Беларусі назавуць вуліцы днём ягонага нараджэньня. На
тых вуліцах некалі зьявяцца так званыя гіпары — апалягеты поўнае свабоды, рок-н-ролу і вольнага каханьня. Кізі будзе аб’яжджаць амэрыканскія правінцыі на сваім аўтобусе, а дзенебудзь у Полацку Вінцэсь Мудроў будзе зачытвацца ягоным раманам. Гэты аброслы патламі дзяцюк яшчэ ня ведае, што стане ці ня самым акрэсьленым гіпі ў беларускай літаратуры, які апіша сваю бітнікаўскую маладосьць самымі сьветлымі зыкамі роднае мовы...
Вінцэсь Мудроў:
«Простым паваротам рэгулятара на стальных дзьвярах старэйшая сястра можа пускаць насьценны гадзіньнік з такою хуткасьцю, як ёй трэба: заманулася ёй паскорыць жыцьцё, яна пускае яго хутчэй, і стрэлкі круцяцца на цыфэрбляце, як сьпіцы ў коле».
Прывёў гэтую цытату зь «Зязюльчынага гнязда» дзеля ілюстрацыі ўласных пачуцьцяў. Пасьля сарака неяк асабліва гостра адчуваеш плынь часу: валадар хронасу безразважна круціць рэгулятар, час ляціць, і ўсё, што хвалявала колісь сэрца і розум, незваротна патанае ў шэрым калейдаскопе дзён. Але што дзіўна: тыя два золкія верасьнёўскія дні, калі я, паваліўшыся на тапчан і паклаўшы на грудзіну тры сшыткі «Нового мйра», чытаў раман Кізі «Над зязюльчыным гняздом», запомніліся да драбностак. Было гэта ў 1987 годзе, у таёжным цюменскім пасёлку, за сотні кілямэтраў ад цывілізацыі; знадворку сьпяваў віскуцень, па даху вагончыка, у якім я жыў, ляскатала адарваная бляха, a па мокрай шыбе
паўзла, спрабуючы выбрацца на сухое, самотная мушка.
«Уяві сабе, — казаў герой раману індзеііцу Бромдэну, — Вялікі Правадыр Бромдэн ідзе па бульвары — мужчыны, жанчыны і дзеці задзіраюць галовы і глядзяць на яго», — я чытаў гэтыя радкі і ўяўляў, якмы, тры маладыя хлопцы, ішлі ў верасьні 70-га па наваполацкай вуліцы: басанож, у падзертых капелюшах, у кашулях, расфарбаваных анілінавымі фарбавальнікамі ня горай ад таго аўтобуса, на якім Кен Кізі выпраўляўся ў свае вандроўкі, і мужчыны,жанчыны і дзеці задзіралі галовы іі глядзелі на нас.Як і героі знакамітага раману,мы бунтавалі. Дзяржава, у якой мы жылі, давала сваім грамадзянам мінімум даброцьцяў: малагабарытную двухпакаёўку, сьціплую еміну, нейкую вопратку — той жа балёневы плашч на плечы. Мы праглі болыйага, нам было цесна ў савецкім малагабарытным загоне. Нам хацелася слухаць «Бітлз» і «Ролінгаў», чытаць Кізі і Бёрджэса, насіць на худых азадках «левісаўскі» лэйбл,мы марылі наведаць Лівэрпуль і фэст у Вудстаку, а яшчэ мы праглі, узьбіўшыся на званіцу сваёй недасяжнай мары, дыхнуць на поўную грудзіну і плюнуць на ленінскі камсамол. Дакладней, на прылізаных камсамольскіх важакоў, якія ў тыя далёкія 70я гады спрабавалі нас выхоўваць.
Надарылася тое, што і павінна было надарыцца. Мушка, якая завіхалася на мокрым йікле, так і ня выбралася на свой мацярык, вязень псыхушкі Макмёрфі — герой «Зязюльчынага гнязда» — зазнаў паразу, бунтар Кен Кізі
ўрэшце махнуў на ўсё рукой і зьехаў у Арэгон, дзе стаў вырошчваць сэльдэрэіі і арцішокі, a былыя камсамольскія работнікі, збольшага вясковыя мальцы, сталіся ў Беларусі гаспадарамі жыцьця. Сёньня ў гэтых калгасьнічкаў, якія з маладых дзён ведалі, што дзе казаць і куды лізнуць, якія зроду ня слухалі «Ролінгаў» і не чыталі Кена Кізі, усё схоплена. I я дзячу Богу, што яны яшчэ не схапілі нас, былых кізістаў: людзей, якіх на золку жыцьця наведаў бунтарскі дух.
Чытаючы жыцьцяпіс бітніка прыгожага пісьменства, міжволі шукаеш раўналежнікаў паміж колішнімі сваімі інтэнцыямі і жыцьцёвай філязофіяй Кена Кізі. На жаль, а можа, і на шчасьце, мы, тады яшчэ наіўныя падлеткі, ня мелі магчымасьці прачытаць ягоных рама наў, і закладзеная ў іх філязофія ня сталася этыкетам нашых паводзінаў. I ўсё ж мы маем права назваць сябе кізістамі, ці, лепш сказаць, кізікамі. I хай гэты наватвор ня надта лагодзіць слых, але затое ён напоўніцу адпавядае маладзёвай эстэтыцы 1970-х.Пасьля невялічкай паўзы заўважым: не прайшлі міма нас і наркотыкі. Ну, вядома, гэта быў не гераін, і ня «Lucy in the Sky with Diamonds», a нейкая бры da, якую прывозіў з грузінскага Руставі адзін мой знаёмы па мянушцы Жыган.
У папулярныя сярод савецкага афіцэрства папяросы «Казбек» замест тытуню была напханая каляная трава, ад якой, як казаў Жыган, можна было заляцець на аблокі. Па сьведчаньні знаёмца, травой гэтай забаўляўся сам Пол Макартні, і такі аргумэнт прымусіў з
понтам, як тады казалі, стукнуць папяросінай па пачку і шчоўкнуць запальніцай. Нічога не адчуўшы, я высмаліў яшчэ пару папяросін, а потым цэлую гадзіну ванітаваў у прыбіральні, дарэшты ўсьвядоміўшы, што чалавечае сталеньне складаецца ня толькі з душэўных парываньняў, але і з памылак.
Раман, пра які тут гаворка, зьявіўся сьвету ў 1962 годзе. Цікавы быў час: на парыскай сцэне сьпяваў пра апалае лісьце Іў Мантан, за акіянам пачынаў брынкаць на гітары. Піт Сыгер, а на нябачным з-за шчыльнага ідэалягічнага туману Альбіёне ўжо гучаў дуэт Джона і Пола. Раман «Над зязюльчыным гняздом» стаў прадвесьцем цэлай эпохі — зь яе бітнікамі, гіпі, антываеннымі дэманстрацыямі, барыкадамі ў Лацінскім квартале і гіпнатычнымі зонгамі Джыма Морысана. Скончылася тая бурная эпоха напачатку 1970-х, акурат тым часам, калі моладзь захапілася іншай эстэтыкай і іншым бэстсэлерам: аповесьцю Эрыка Сыгала «Love Story». I гэта дае магчымасьць сьцьвярджаць, йіто рэпэрнымі пунктамі гісторыі зьяўляюцца не рэвалюцыі, a кнігі.
Пісьменьнік Кізі ўважаў акаляючы сьвет задужа прагматычным, сур’ёзным і хцівым, a таму й непрымальным для сябе. Пісьменьнік ня толькі творчасьцю, але й эксцэнтрычнымі паводзінамі змагаўся з усясьветным прагматызмам, сур’ёзнасьцю і хцівасьцю. I, як Ілыч аб ста тысячах трактараў, марыў аб ста тысячах размаляваных школьных аўтобусах.
Сьмерць Кізі ня выклікала патэтыкі. Паба-
чыўшы на тэлеэкранах партрэтп свайго колішняга куміра, сівагаловыя амэрыканцы, ангельцы і французы сумна пасьміхнуліся, згадаўшы паношаныя джынсы, дэманстрацыі на 5-й авэню і саладжавы пах марыхуаны. Дзея ў Марксавай парадыгме: чалавецтва весела разьвітваецца з сваім мінулым.
Апошнім часам мне здаецца, што там, на другім баку сусьвету, душа — хай і на кароткі час — стрэнецца з душамі іншых людзей. Я паспрабаваў пералічыць тых, з кім хацеў бы стрэцца. Такіх людзей аказалася няшматп: дзьве блізкія мне жанчыны, Максім Багдановіч, Джон Ленан, і вось сёньня далучыў да сьпісу Кена Кізі.
Так што, уздыхнуўшы і падвысіўшы голас, скажам: — Bye-bye, mister Kesey... I da сустрэчы.
У 60-я гады Кен Кізі езьдзіў па Амэрыцы на сваім аўтобусе і прапагандаваў наркотыкі. 3 гэтых падарожжаў вырасла цэлая культура. Чым ня роля для сучаснага інтэлігента? Хто сказаў, што творца на Захадзе — гэта ўсяго толькі прафэсіянал, а не прарок. Гэтаксама, як і кожны прарок, ён адрынуты правільнай публікай і горача вітаны носьбітамі альтэрнатыўных каштоўнасьцяў. Прапагандысты апэльсінавага соку, разьведзенага з кіслатою, былі сапраўднымі аднадумцамі. У іхным аўтобусе стварыўся культавы рок-гурт Grateful Dead, першая група так званага кіслотнага року. Пазьней на гэтую плынь адгукнуцца і «Бітлз», і Джымі Гэндрыкс, і Джэніс Джоплін, плынь
будзе названая музыкай «абуджанае сьвядомасьці». Чым ня тэрмін з гісторыі беларускага адраджэньня? Вынікам аўтобусных падарожжаў стала тое, што ЛСД у ЗША пакаштавалі два мільёны чалавек. Сёньня гэты наркотык забаронены ва ўсіх амэрыканскіх штатах.
У дапушчэньні пра тое, што час зязюльчынага гнязда для нас яшчэ наперадзе, ёсьць рацыя. Рэч у тым, што сымболіка свабоды ў творах Кізі для заходняга чалавека мае агульнагуманістычны сэнс. Вар’яты — гэта зусім не вар’яты, а іншыя людзі. Асаблівая ўвага надаецца творчасьці іншых. Таму рэвалюцыя, паводле Кізі, ёсьць вызваленьнем гэткага чалавечага патэнцыялу так званых ненармальных, распараджацца якім так званыя нармальныя ня маюць маральнага права. Зусім па-іншаму ўсё гэта выглядае ў нас. Сымболіка свабоды набывае тут сацыяльнае і нацыянальнае гучаньне. Вось чаму раман Кізі ў савецкія часы ўспрымаўся, як прадвесьне пераменаў. Вось чаму сёньня ён успрымаецца ледзьве не як дапаможнік у паліталёгіі. Згадайце, колькі ў нас пішацца пра сьвядомасьць народу альбо электарату, пра тое, што нашы людзі самі ня хочуць свабоды і незалежнасьці і не разумеюць гэткіх перавагаў. Мэтафара настолькі яркая, што асьляпляе.