• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    вырашыў пасяліцца? Свой адказ мы знаходзім даволі хутка. На месцы.
    Уявіце сабе, што вы праехалі кілямэтраў сто па абсалютнай роўнядзі сярод палёў, лясоў і вёсак. Такая роўная плоскасьць на месцы асушаных балот. I раптам гэтая плоскасьць абламваецца, і вы глядзіце з трыццацімэтровай гары, а перад вамі — унізе, на ўвесь прасьцяг, на ўсю шырыню далягляду — іншая плоскасьць з тымі самымі палямі, лясамі і вёскамі, толькі від зьверху. Здагадка прыйшла адразу. Гэта ж мы стаім на беразе легендарнага мора Герадота, якое славуты грэцкі гісторык намаляваў некалі на месцы сучаснага Палесься... I таму нічога дзіўнага, што першабытны чалавек вырашыў пасяліцца на беразе мора.
    Хто быў той першы чалавек, таксама становіцца зразумела хутка, на самой стаянцы. Праўда, ад яго захаваўся толькі пастамэнт з надпісам «В.Н.Леннн». Сюды ж праведзеная электрычнасьць. Падсьветка. Жыва ўяўляецца, як у сталінскія часы гэты першабытны чалавек ці першачалавек стаяў высока і горда панад морам Герадота. Такі сабе Заратустра. На самым глыбінным узроўні скрайнасьці змыкаюцца. I тут гэта адчуваеш. Лысы карузьлік — звышчалавек. Пастамэнт сталінскага часу з такімі самымі ляпнінамі, як на менскім Сталінскім праспэкце. Але Леніна няма. Ён сышоў, хутчэй за ўсё, разам з разьвянчаньнем культу Сталіна. Дакладней, пераставілі яго кудысьці — ці на плошчу, ці на які школьны двор. Але вось сымболіка! Ленін на стаянцы
    першабытнага чалавека зьнік разам са зьнікненьнем таго, каго называлі Ленінам сёньня...
    He дае спакою той першы чалавек. Беларускі Адам. За сваю гісторыю Палесьсе ведала многія перасяленьні і засяленьні. Кажуць, што славяне прыйшлі сюды з Дунаю, бо ўсе тутэйшыя песьні — пра Дунай. А яшчэ тут сьпяваюць пра мора. «Колькі раз я ў моры парынала, не дастала ў моры дна, я сваімі белымі рукамі адмахала ўсім людзям, я сваімі русымі касамі прыплывала к берагам». Што дзіўнага, што народ, які жыве па берагах колішняга мора, захаваў тое мора ў сваіх песьнях?
    Пазьней тут масава сяліліся... Хто толькі ні сяліўся. Нават туркі. Але мястэчкі былі гэбрайскія. Сёньня гэтага ўжо не відаць. Пагналі гэбраяў тутэйшыя партыйцы са сваім прыроджаным антысэмітызмам. Самы паказальны прыклад гэткага выгнаньня — сёньняшні стары Мазыр, акуратны і прылізаны на мінулыя Дажынкі, але цалкам спустошаны, выхалашчаны. Таксама, дарэчы, кантраст. Акуратны горад, у якім ніхто не жыве, а толькі прагульваюцца. Зь дзяцінства памятаю стары драўляны рынак, які заўсёды быў проста затоплены народам. Цяпер на ягоным месцы — новы, вялізная бэтонная гаргара. Таксама меўся быць рынкам. Але ня стаў. Няма каму сюды хадзіць, бо ўся забудова прылеглых вуліц зьнесеная. Мне згадваецца, як у 1980-я, калі старыя камяніцы тут руйнавалі цэлымі вуліцамі, мясцовы загадчык аховы помнікаў зьдзіўлена пытаўся — навошта нам пакідаць гэтыя «жыдоўскія клапоўнікі»? На сьцяне ў ягоным ка-
    бінэце — і гэта ў сярэдзіне 80-х! — вісеў партрэт Сталіна. Цяпер я думаю, што з такой «філязофіяй» можна было б і ад старой Вільні зь яе «жыдоўскімі клапоўнікамі» не пакінуць каменя на камені. Але пакінулі. I цяпер «клапоўнікі» ўнесеныя ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКА.
    Апошняе ўражаньне — нібы ў працяг гэтае тэмы — я вынес з гастраному ў Калінкавічах. У прадавачкі-жыдовачкі на бэджы прачытаў яе імя і прозьвішча: Надзея Фундамэнт. Побач яе каляжанка, наліваючы мне смачнага мазырскага квасу, распавядала яшчэ адной, трэцяй прадавачцы: «Я ў Фундамэнт летам зьбірацца не люблю, вып’еш 50, а ап’янееш на 150, панэльны дом, сонечны бок — чыстая саўна...» I ўсе сьмяяліся, разам з гэтай самай ва ўсіх сэнсах сымбалічнай Надзеяй Фундамэнт.
    этэр 14 ліпеня 2002 г.
    Грошы
    Калі мы гаворым міжсобку пра тое, чаго за апошнія пятнаццаць гадоў у беларускім жыцьці паболела і чаго паменела, найчасьцей называюцца дзьве рэчы: свабода і грошы. Свабода разам з вызваленьнем ад татальнае апекі з боку дзяржавы прынесла і выдаткі — разарэньне, эміграцыю сяброў і блізкіх, дэпрэсію. Грошы змарнелі, затое значна паболела іх як чыньніка ў размовах, у паспалітай філязофіі, у чалавечых лёсах.
    Свабода і грошы прапанавалі беларускаму чалавеку выбар: адчуць сябе вольным гаспадаром, або нікому не патрэбным і таму пакінутым учорашнім утрыманцам.
    Праўда, нельга сказаць, што такі выбар — пан або прапаў — спасьціг кожнага беларуса. Старэйшым прыносяць дахаты пэнсію, моладзь пераарыентоўваецца на капіталістычныя каштоўнасьці. Найцяжэй, бадай, сярэдняму пакаленьню. Акурат таму, якое ў культуры аб’ектыўна аказалася адказным за гэты пераходны пэрыяд. Скажам, старэйшыя пісьменьнікі і мастакі, як правіла, спадзяюцца дажыць свой век у той схеме, да якой прызвычаіліся за савецкім часам. Самыя маладыя ладзяць пэрфомансы і шукаюць кантактаў за мяжой. Што да сярэдняга пакаленьня, дык яно не стварае раманаў, а піша гэты час перавалу сваімі ўласнымі лёсамі. Як правіла, атрымліваецца тое, што пажылыя жанчыны па выхадзе з кіназалі называюць «цяжкое кіно».
    Пра драматычныя лёсы трох маіх знаёмцаў — журналіста, паэта і празаіка, у жыцьці якіх грошы адыгралі фатальную ролю, я распавяду напрыканцы сёньняшняй перадачы. А пачну з самога месца валюты або матэрыяльных рэсурсаў, або, зусім ужо па-вулічнаму, «бабак» у жыцьці беларускага грамадзтва. Ці зьмяняецца гэтае месца цягам апошніх 10—15 гадоў? Верагодна, ня так хутка, як гэта адбылося ў суседніх Літве, Польшчы ці нават Расеі. Сказваецца беларускі постсавецкі застой.
    Мне згадваецца, як у глухой расейскай вёсцы сем гадоў таму ў краме сельпо ў нас адмо-
    віліся браць даляры, а чарга вясковых цётак са зьдзіўленьнем разглядала «амэрыканскі рубель». Сёлета ў той самай вёсцы мы пабачылі ажно тры крамы — тое самае сельпо, толькі значна пабагацелае, і дзьве камэрцыйныя. У камэрцыйных бяруць і даляры. Гэта так, маленькі штрышок у карціне параўнаньня беларускай і расейскай сытуацыі. У нас за гэты час амаль нічога не зьмянілася.
    Падобную выснову робіць таксама філёзаф і бізнэсовец Уладзімер Мацкевіч:
    — Пачатак 1990-х гадоў прызвычаіў людзей да таго, што грошы нешта каштуюць. I гэта быў, так бы мовіць, культурны прарыў у гэтых адносінах. Але ж грошы ня сталі для беларусаў каштоўнасьцю да сёньняшняга часу. I таму людзі болей дбаюць пра тое, каб зарабіць на жыцьцё, чым пра тое, каб ставіцца да грошай, як да сродку — сродку разьвіцьця сваёй сям’і, самога сябе, сваёй справы. Гэтага пакуль што не назіраецца. Ну, за выключэньнем кола бізнэсоўцаў і прадпрымальнікаў.
    Нашы людзі трымаюць у руках валюту падзіцячаму: нібы не асабліва разумеюць, што гэта такое; падкрэсьлена без пашаны, каб не выглядаць скнарамі; і крыху грэбліва, каб не вылучацца сваім «багацьцем» сярод іншых. Дзяцінства беларускай нацыі — тая стадыя, куды яе адкінуў савецкі час. Да рэвалюцыі гэта была сялянская нацыя, у сваю чаргу, адкінутая ў такі стан пасьля далучэньня краіны да Расеі. Але тады, у нашаніўскі пэрыяд пачатку 20 ст., сялянская нацыя мусіла пайсьці ў школу, навучыцца весьці гаспадарку і абыходзіцца
    з грашыма. Мусіла адбыцца тое, што свой капіталізм зрабіў зь літоўцамі — таксама сялянскай нацыяй, якая за дваццаць міжваенных гадоў пасталела ў дарослую. Беларусы ж засталіся дзецьмі, і іхнае сталеньне прыпадае ўжо на 21 стагодзьдзе. Вось што кажа пра гэта Ўладзімер Мацкевіч:
    — Традыцыйна, са старых часоў Беларусь — краіна грашовая. Нягледзячы. на тое, што ў 17—18 cm. гандаль ажыцьцяўляўся магнатамі, усё ж гандлёвыя адносіны ў гарадах і нават на вёсцы былі. У адрозьненьне ад Расеі. У Беларусі да грошай ставіліся больш па-эўрапейску.А вось тое дзіцячае стаўленьне — гэта наступства савецкага часу. I ў гэтым сэнсе мы нічым не адрозьніваемся ад іншых народаў. За выключэньнем тых, хто праз пратэстанцкую этыку меў каштоўнасьці прыбытку, заможнасьці. I тут адрозьненьні нават паміж беларусамі заходнімі і ўсходнімі. Я яшчэ застаў часы, калі ў Гарадзенскай вобласьці сяляне марылі пра каня, пра тое, каб ім вярнулі зямлю й гэтак далей. На жаль, гэта былі старыя людзі, якія засьпелі яшчэ польскі час. A сёньня іх дзеці ўжо пра гэта ня мараць.Але ўсё ж людзі пра грошы пачалі дбаць. I перасталі саромецца лічыць грошы, таргавацца.
    Калі ісьці за прыкладам нашых балтыйскіх суседзяў альбо палякаў, дык можна зрабіць выснову, што менавіта капіталізм, грашовыя дачыненьні давершаць працэс фармаваньня беларускае нацыі, якая запынілася ў сацыялізме, нібы ў сваім уласным дзяцінстве. Вам не даводзілася назіраць, як памякчэлі апалягеты
    камунізму пасьля таго, як сталі пераводзіць свае зьберажэньні ў амэрыканскія даляры? Аднак ёсьць у паводзінах з грашыма беларусаў і прадстаўнікоў іншых народаў і паказальныя адрозьненьні.
    — Што тычыцца, напрыклад, каўкаскіх народаў... — кажа Ўладзімер Мацкевіч. — Грошы яны, так бы мовіць, любяць. Шануюць. Але ж там няма індывідуалізму ў стаўленьні да бізнэсу, да грошай. Там — сям’я, тэйп, клан. I грошы ходзяць у кланавых групоўках, амаль як у холдынгах. Таму нельга сказаць, калі маем справу з заможным каўказцам, што гэта яго грошы. Гэта грошы сям’і. У беларусаў гэтага няма. Беларусы больш эканомныя, болый сьціплыя, чым расейцы. Расейцы грошай не шануюць звычайна. Таму ўсе заробленыя грошы пускаюцца на жыцьцё, на прадметы раскошы. У беларусаў гэта таксама назіраецца, таму што некаторыя бяруць прыклад з так званых «новых рускіх». He па сродках звычайна жывуць тыя, хто добра зарабляе. Але ж не ў такой ступені, як у Расеі. Больш значныя адрозьненьні ўсё ж існуюць там, дзе ёсьць пратэстанцкае стаўленьне, той так званы дух капіталізму. Гэта эстонцы, латышы. Нават меншае адрозьненьне паміж беларусамі і летувісамі ў гэтым сэнсе. Гэта што тычыцца звычайных паводзінаў чалавека, беларуса. Іншая справа — гэта ўмовы. Пагадзіцеся, што не мэнталітэт звычайнага беларуса вінаваты ў тым, што ў краіне за больш чым 10 гадоў незалежнасьці так і не зьявілася ўласнай грашовай адзінкі, што мы да сёньня жывем зь незра-
    зумелымі грашыма, якія як былі разьліковымі білетамі, уведзенымі ў сытуацыі крызісу, так і засталіся. I вось гэтая сарамлівасьць на дзяржаўным узроўні, узроўні тых, хто кіруе нашай эканомікай, не зьяўляецца наступствам мэнтальнага стаўленьня беларуса да грошай.
    Што да расейцаў, дык не аднойчы даводзілася назіраць, як чалавек, гатовы аддаць табе «апошнюю кашулю» або рассыпаць мільёны пад ногі цыганам, акажацца скнарай у самай дробнай дробязі. Урэшце, пацьверджаньне такой рысы даюць і самі расейскія назіральнікі і пісьменьнікі, а я згадаў пра гэта таму, што ў беларусаў такой рысы няма. Беларус у справе грашовых аб’ёмаў больш адэкватны, і ня стане выкідаць многа і шкадаваць мала. Напэўна, калі гэта ня той беларус, які «новы рускі». Дарэчы, адносіны паміж «новым рускім» беларусам і «новым рускім» расейцам ці палякам, ці літоўцам — таксама маюць у падмурку сваім тэму грошай.