• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Усе гэтыя падзеі аб’ядноўвае тое, што ім няма адэкватнага вытлумачэньня. Натуральна, адбываюцца суды, знаходзяцца вінаватыя, у паперах усё сяк-так згарушчваецца пад закрыцьцё справы, але нібы сонечны блік, ці выпадковая кропля дажджу, ці яшчэ нешта такое самае, амаль ненамацвальнае ды ілюзорнае застаецца ў пратаколах і дражніць сваёй абсурднай неадпаведнасьцю. Як з той Нямігай, якую як ні тлумач, усё адно застанецца прычынаю летні дождж.
    Пір у часе чумы — добра вядомая сусьветнай культуры тэма. Яе процілегласьць — чума ў
    часе піру, тое, пра што мы й гаворым сёньня, — часьцей адбываецца не ў мастацтве, а ў жыцьці, якое на хвіліну абірае сабе жанр містычнага трылеру і заварожвае сваім абсурдам ды жорсткасьцю.
    Знаходзяцца тлумачэньні і войнам, і прыродным катаклізмам, і генацыду. Нават бязглуздым бойкам футбольных заўзятараў можна адшукаць рэзюмэ. Такія тлумачэньні лічацца адэкватнымі. А тут, у гэтым кантрасьце сьвята і жахлівае сьмерці, любыя тлумачэньні выглядаюць неадпаведнымі. Гэта значыць, не заміраюць нас з тым, што здарылася, і з самімі сабою, не супакойваюць або не надзяляюць новым жыцьцёвым досьведам. Ну, што там... летні дожджык ці тое, што падлога абвалілася, ці пантон ня вытрываў... Гэта ўжо літаратура — жыцьцё паралельнае ўмяшалася ў жыцьцё звыклае.
    Нездарма вакол такіх катаклізмаў заўсёды шмат чутак і веры ў ненатуральныя сілы. Містычны вэлюм вакол кожнага «крывавага сьвята» іншы раз схіляе да думкі, што якраз жыцьцё твае ўласнае душы спрычыняецца да таго здарэньня. Прынамсі, душы прасьцей, чым розуму, дашукацца прымірэнчага адказу на пытаньне — чаму ж тое адбылося.
    Трагедыя ў Ерусаліме не была зьвязаная з тэрарызмам або арабска-ізраільскім канфліктам. У вясельлі ў палацы «Вэрсаль» бралі ўдзел больш за 600 чалавек. Калі ўвесь гэты натоўп устаў з-за сталоў, каб танцаваць, пад ім імгненна і бясшумна абвалілася падлога. На відэастужцы бачна, як усё адбываецца менш, чым за
    сэкунду. Усё раптам памкнула ўніз — сталы з пачастункам, крэслы, людзі. Пасьля кадар перакрываецца клубам пылу, і толькі пасьля гэтага чуеш страшэнны грукат і галас.
    Журналісты ахрысьцілі тое, што адбылося, «крывавым вясельлем». Людзі сьвяткавалі на трэцім паверсе чатырохпавярховага будынку. Абрынутае вясельле прабіла перакрыцьці астатніх паверхаў і з 18-мэтровае вышыні ўвалілася ў падземны гараж. Напрыканцы гэта было ўжо суцэльнае месіва зь людзей, бэтонных плітаў і мэталёвых канструкцыяў. Здарэньне ацэненае, як самая вялікая за ўсю гісторыю Ізраілю цывільная катастрофа.
    Быў, натуральна, суд. Доўгае разьбіральніцтва. Кагосьці пакаралі. Але тэма не закрытая і, мабыць, ня будзе закрытая ніколі. Здарэньне адбылося за сэкунды, а час высьвятленьня прычынаў, як заўсёды ў такіх невытлумачальных выпадках, гатовы расьцягнуцца ў вечнасьць.
    Гэтаксама за некалькі хвілін, амаль імгненна, згарэлі ўсе пасажыры фунікулёра ў аўстрыйскіх Альпах. Невытлумачальны парадокс гэтай гісторыі ў тым, што тунэль быў абсталяваны самай сучаснай тэхнікай, што цягнік быў агнястойкі, але пры гэтым у ахвяраў не было аніякіх шанцаў на выратаваньне.
    Трагедыя адбылася на курорце Капрун. Тут мора турыстаў, і галоўная небясьпека — сыход сьнежных лявінаў. Таго, што адбылося, ніхто ня мог і дапусьціць. Сьведкі кажуць, што фунікулёр увайшоў у чатырохкілямэтровы тунэль, калі ў першых вагонах ужо зьявіліся
    языкі полымя. Некалькі чалавек у апошніх вагонах пасыіелі разьбіць вакно і выскачыць вонкі. Тым часам цягнік прайшоў па тунэлі яшчэ 600 мэтраў, і тут пачалося вогненнае пекла.
    Тунэль уяўляе сабою трубу, што ўздымаецца па горнай строме. Якая ж была цяга ў гэтым вялізным коміне! Цягнік згарэў за некалькі хвілін. Да таго ж строі гарналыжнікаў бароняць ад холаду, але не ад агню. Яны, наадварот, згараюць імгненна. Таму разрозьніць парэшткі 155 чалавек у тым, што засталося ад цягніка, экспэртам было няпроста. Падобна ерусалімскай, капрунскую катастрофу назвалі самай страшнай у Аўстрыі за ўвесь пасьляваенны час.
    I тут быў суд. I тут знайшлі вінаватых. He знайшлі толькі дастатковага адказу на пытаньне — чаму ўсё гэта адбылося. Як і ў ранейшых, і ў наступных выпадках, пытаньне пра прычыны тут ператварылася ў рытарычнае.
    Магчыма, сам чалавечы розум упіраецца тут у межы пазнаньня? Крымінальны кодэкс не апэруе іррацыянальнымі або містычнымі сьведчаньнямі. Напрыклад, суд ніколі ня возьме пад увагу, што менская трагедыя адбылася на Тройцу і на вачах сьвятога абраза, павешанага на фасад катэдральнага сабору, або што ў тым месцы была некалі гістарычная бітва на Нямізе. Гэтаксама, як ерусалімскі суд ня стане разглядаць парадокс сытуацыі — вясельле было нагэтулькі вясёлае, што, калі крайнасьці сапраўды змыкаюцца, сьмерць была нагэтулькі ж страшная. I аўстрыйскі суд ня зьверне ўвагі на
    парадокс халоднага сьвята і гарачае сьмерці. Рэч у тым, што крымінальны кодэкс (як і права ў цэлым) мала зьмяніўся па сутнасьці за ўсю гісторыю чалавецтва. Тым часам магчымасьці чалавечага ratio вычарпаныя, і жыцьцё настойліва падказвае, што альбо трэба браць пад увагу таксама іррацыянальныя матывы, альбо зьмірыцца са сваёй біялягічнай недасканаласьцю і трываць «крывавыя сьвяты» далей.
    Яшчэ адна выснова са згаданае чарады здарэньняў — самая простая. Сьмерць у часе сьвята недарэчная і раптоўная, бо якраз на сьвята чалавек найбольш не гатовы да ўратаваньня. Цікава, што, да прыкладу, расейскае слова перадае такі стан больш дакладна. Наша «сьвята» — ад сьвятога, што якраз патрабуе пэўнай унутранай засяроджанасьці, а расейскі «праздннк» — ад «праздностн», незанятасьці, расслабленасьці, парожнасьці.
    Сьвяточныя людзі — яны расслабленыя, яны распусьцілі сваю асьцярогу ва ўражаньнях ад канцэрту ці ў прадчуваньні галавакружнага спуску на лыжах з гары. Іх можна браць голымі рукамі. Яны — як дзеці...
    Дзеці былі ці не галоўнымі ўдзельнікамі авіяцыйнага сьвята на львоўскім авіяшоў. Дзеці паказвалі дарослым канцэрт.
    Там, на аэрадроме Склініў, сабралася дзесяць тысячаў гледачоў. 70 зь іх — апошні раз. I сярод ахвяраў шмат дзяцей. Вось хто прыйшоў сюды назіраць беспадобнае шоў, калі забываесься сам на сябе пры выглядзе магутных вайсковых летакоў, падобных да ракетаў, калі перамыкае дыханьне ад паветраных віражоў.
    Мабыць, захапленьне тое, калі вялізны лятак зусім блізка чапануў крылом дрэвы, толькі нарастала. А калі ён яшчэ й даўся аб зямлю, перавярнуўся і ляціць у твой бок хвастом наперад... Тут мусіць быць момант, калі прыгажосьць павінна ператварыцца ў даўкае такое адчуваньне таго, што нешта ня так. Мабыць, пасьля таго, як лётчыкі катапультаваліся, прыгажун-лятак і стаў выглядаць бясконца недарэчна, сьмяротна непрыгожа. Гэта можна было толькі хуценька, імгненна адчуць, але ніяк не ўсьвядоміць, бо ў наступны момант для назіральнікаў усё скончылася, быццам нехта выключыў сьвятло. Лятак урэзаўся ў самую гушчэчу сьвяточнага натоўпу, і неверагодны выбух страсянуў паветра.
    I тут выказваюць дзясяткі тлумачэньняў, але ніводнае не ўспрымаецца, як адэкватнае.
    Крывавае сьвята не залежыць ад палітычнага рэжыму, які пануе ў краіне. Перавернутая формула піру ў часе чумы — чума ў часе піру — тут па-над уладай.
    Трагедыі забываюць... Адзін знаёмы гісторык патлумачыў гэта тым, што ёсьць рэчы, пра якія лепей забыць, ня ведаць. Прыблізна гэтак, як у вёсцы малым дзецям не паказваюць дзяльбу кабанчыка. Маўляў, недасканалы сьвет. Рацыя, але гэта ўсьвядомлены намі недасканалы сьвет нас саміх, а не сустрэчы з стыхіяй. Яшчэ кажуць, не хадзі туды, дзе будзе натоўп. Але дзе ж ты ўберажэсься, калі такі шэраг засьцярогаў можна працягваць бясконца, як усё жыцьцё — не хадзі на вясельле, не гуляй па людных вуліцах, не катайся на лыжах...
    На маю думку, мы якраз мусім супастаўляць прыкметы такіх здарэньняў, шукаць агульнае, каб, нягледзячы ні на што, ісьці да адэкватнага вытлумачэньня. А агульнага шмат, прычым кола супадзеньня досыць вузкае. Ужо згаданых сёньня выпадкаў дастаткова, каб пералічваць чыньнікі. Усе здарэньні адбыліся ў атмасфэры сьвята, вясельля і весялосьці. Чума ў часе піру. I кожнага разу, чым болыпы быў пір, тым страшнейшая чума. Паўсюль фігуруе мост, пераход. Памост бы:ў і ў Ерусаліме — той, што абваліўся. I альпійскі выпадак зьвязаны мэтафарычна з мастом. Бо тунэль — гэта і ёсьць мост, толькі вывернуты на знаніцу. У менскім выпадку фігуруе Палац спорту — адбывалася недалёка ад яго, са спортам так ці інакш зьвязаныя і альпійскі, і львоўскі выпадкі. А яшчэ паўсюль была музыка, канцэрт. I ў Менску, і ў Ерусаліме, і ў Склініве.
    Зрэшты, самымі галоўнымі прыкметамі бяды аказаліся ў мяне самыя галоўныя зьнешнія прыкметы чалавечае радасьці і шчасьця. Музыка, спорт, сьвята. Быццам спроба стварыць сабе адчуваньне раю на зямлі кожнага разу прыводзіла да паўставаньня зямнога пекла.
    Ёсьць і яшчэ адно падабенства — зусім матэматычнае. Паўсюль загінула падобная колькасьць людзей.
    3 гісторыі Беларусі ўдалося прыгадаць толькі адзін падобны выпадак. Гэта карнавальная ноч 3 студзеня 1946 году, калі ў Менску ў будынку на пляцы Волі загінула мноства моладзі. Натуральна, бывалі ў нас і не такія катастро-
    фы — да прыкладу, на радыёзаводзе, або сутыкненьне цягнікоў каля Заслаўя. Але я не пра тое. Там колькасьць палеглых на парадак большая, і — галоўнае — там не было сьвята, як у часе трагедыі на Нямізе або ў карнавальную ноч 1946-га. Як заўважыў дасьледнік пасьляваеннай трагедыі Зьміцер Падбярэскі, вокны таго будынку дагэтуль глядзяць на пераход станцыі мэтро «Няміга». Такім чынам, «крывавае сьвята» ў беларускай гісторыі ёсьць з чым параўноўваць.
    А для таго, каб параўноўваць, трэба памятаць. На маю думку, найлепшая памяць пра такія здарэньні — гэта думаньне пра іх і няспынны пошук іхных прычынаў. Можа быць, такія невытлумачальныя катаклізмы і даюцца людзям, каб яны ўрэшце дамагаліся іх вытлумачэньня і пашыралі непарушныя межы чалавечага пазнаньня.
    этэр 1 верасьня 2002 г.
    Алесь Адамовіч
    Алесь Адамовіч ані зьнешне, ані ўнутрана не ўяўляецца вэтэранам вайны, колішнім юным савецкім партызанам, якім насамрэч быў. He ўяўляецца ён сярод тых сівых пераможцаў, грудзі ў мэдалях, што зьбіраліся на свае партызанскія сустрэчы праз шмат гадоў пасьля перамогі дзе-небудзь у лесе — з музыкай, паходнай кухняй і звонкімі віншаваньнямі ад піянэрыі.