Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
— Што тычыцца расейцаў, дык яны ставяцца да беларусаў, як да меншых братоў. Прычым, без падставаў для гэтага. Беларускі бізнэс больш цывілізаваны. Больш эўрапейскі. I гэта відаць ня толькі на прыватных адносінах прадпрымальніка з прадпрымальнікам, фірмы зь фірмай. Гэта і на заканадаўчым узроўні таксама адбываецца. У нас у сярэднім бізнэсе (буйнога бізнэсу няма) амаль выключаныя разьлікі «кэшам», наяўнымі грашыма, што да сёньняшняга дня практыкуецца ў Расеі. Нават калі беларускія фірмы маюць расейскія філіялы, яны адчуваюць значныя скла-
данасьці ў працы, таму што паводзіны бізнэсоўцаў у Беларусі больш цывілізаваныя, чым у Расеі. Але гэта ніяк не зьмяняе стаўленьня расеііцаў да Беларусі. Расейцы ставяцца звысака. ПІто тычыцца летувісаў ці латышоў, палякаў, дык тут ня трэба перабольшваць культурных і нацыянальных адрозьненьняў. Бізнэс — інтэрнацыянальная, касмапалітычная справа. Там маюць справу з чалавекам і зьвяртаюць увагу на тое, што можна назваць плацёжнай дысцыплінай, уменьнем трымаць слова. I ў гэтым сэнсе адрозьненьняў паміж бізнэсоўцамі беларускімі і летувіскімі няма.
А як самі беларусы, у масе сваёй далёка не багацеі, ставяцца да багатых суайчыньнікаў? I як багатыя суайчыньнікі на гэта рэагуюць? Ці не пачуваюцца яны няёмка? Усё ж той савецкі фон роўнасьці ў жабрацтве ў Беларусі яшчэ адчуваецца, і калі на гэтым фоне зьяўляецца чалавек з грашыма, ён мусіць пачувацца крыху замежнікам ці, іншы раз, нават іншаплянэтнікам. А яшчэ ён мусіць паводзіць сябе так, каб не даваць падставаў зараз жа накідвацца на яго і прасіць грошы...
— Ёсьць пгакая рэч — жабрацкі этас. Доблесьць у тым, што мы бедныя. Гэта распаўсюджаная зьява.Як толькі чалавек дае зразумець асяродку, што ён мае грошы, што ён заможны, ён сутыкаецца вось з гэтым стаўленьнем. Калі ты маеш грошы, дык дай. I тое, што права жабрака — прасіць, і права бізнэсоўца — даць ці ня даць — асымэтрычныя адносіны, гэта яшчэ не разумеецца. Патрэба чалавека беднага не дае яму права патрабаваць у таго,
у каго грошы ёсьць, задавальненьня ягонай патрэбы. I гэта зь цяжкасьцю разумеецца на сёньняшні дзень. Усё ж зьмены ў гэтым сэнсе адбываюцца. I ўсё менш і менш становіцца тых, хто думае, што ягоная галеча, ягоная беднасьць дае яму правы качаць гэтыя правы. Паказваць, што маеш грошы — небясьпечна. Таму, што найболыным вымагальнікам зьяўляецца дзяржава, а ня тыя, хто просіць. Хоць сапраўды, грамадзкія арганізацыі, палітычныя арганізацыі, яны таксама паводзяць сябе, як жабракі. Замест таго, каб уступаць у дзелавыя адносіны з тымі, хто мае грошы. і мог бы спансараваць гэтыя грошы на грамадзкія справы, быць мэцэнатам нейкіх культурніцкіх зьяваў... Трэба аказваць паслугі адзін аднаму, тады й грошы будуць.А калі проста — дайце, таму што мы хочам... Гэта непрымальная ў сучаснасьці пастаноўка пытаньня.
За савецкім часам фраза «прадаць радзіму» гучала, як апошняе злачынства, а падобнае дзеяньне каралася сьмерцю. Мы, натуральна, ня будзем прадаваць сваю Беларусь, але вось пытаньне — ці існуе кошт у радзімы, і калі так, дык якім чынам ён можа быць вызначаны?
— Я лічу, што грошы — адно з самых геніяльных вынаходніцтваў чалавецтва. Грошы — гэта такая мера, унівэрсальная, у якой мы можам параўнаць самыя розныя зьявы нашага жыцьця. Самыярозныя каштоўнасьці. Што б там ні казалі ў такім квазімаральным пляне, што радзіму нельга прадаваць, што мастацкія каштоўнасьці ня маюць кошту... Ну, сапраўды, ня маюць.Але ж іх можна вымераць.
Нельга купіць «Мадону» Рафаэля. Але ж яна нешта каштуе. Нават утрыманьне й захаваньне яе адразбурэньня і то патрабуе грошай. I чым больш дарагаярэч культуры, тым больш яна патрабуе на сваё захаваньне грошай. Таму грошы дазваляюць усё пералічыць і ўсяму прызначыць своіі кошт. I радзіме. Кажуць, што нельга гандляваць радзімай.Але жрадзіма, патрыятызм, любоў да краіны, яны таксама могуць быць вызначаныя грашыма. Ну, напрыклад, такім чынам. Чалавек не зьяжджае ў эміграцыю, нягледзячы на тое, што яму прапануюць болыйыя грошы, а працуе на радзіме. Таму, што ён тут патрэбны, таму, што ён любіць гэта. Вось гэта мера. I ўвогуле, грошы даюць магчымасьць абменьвацца самымі рознымі каштоўнасьцямі. Захоўваць каштоўнасьці. I вызначаць — што чаго каштуе.
* * *
Напачатку 1990-х адзін знаёмы журналіст пазычаў ва ўсіх сяброў грошы, абяцаючы вялізныя працэнты. Кажуць, назьбіраў мільён даляраў, а можа, і больш. Хлапец быў вядомы, знаўся з мноствам народу, і яму давяралі. Пасьля ён раптам кудысьці прапаў. Адныя казалі, што зьбег з грашыма на другі край сьвету, другія пярэчылі — маўляў, гэты хлапец ня мог учыніць такой здрады, мы яго ведаем. Трэція гаварылі, што злавілі таго журналіста бандыты, грошы адабралі, а самога закапалі ў зямлю так, каб ані сьледу не засталося. Асабіста мяне ў гэтай гісторыі запыняюць адносіны атачэньня. He кажу ўжо пра мэркантыльную незацікаўле-
насьць «падманутых укладчыкаў». 3 часу зьнікненьня журналіста мінула гадоў дзесяць, і ягоная гісторыя паступова забылася. Ніхто сур’ёзна не заняўся расьсьледаваньнем. Тут ня столькі да грошай абыякавасьць, Бог зь імі, з грашыма. А вось чалавек — быў, і няма. Зрэшты, можа, каму трэба — той ведае. Я думаю, што менавіта так усе і разважаюць. Мараль гэтай гісторыі ў тым, што калі й вы зоймецеся падобнай справай і некуды зьнікнеце, прападзеце, вас ня будуць шукаць. Гэта ўжо стала адзнакай нашага беларускага капіталізму — не шукаць зьніклых...
Прыблізна ў тыя ж часы пачатку 1990-х такой самай справай зьбіраньня грошай пад працэнты заняўся адзін паэт. Гэты за савецкім часам меў добрыя даходы і заўсёды ў сябе ў сваім хлебасольным доме прымаў гасьцей, усім дапамагаў. Словам, такі быў для ўсіх, як бацька. A настаў капіталізм, і спалохаўся паэт, што ня здолее выцягнуць сям’ю, застацца на той матэрыяльнай вышыні, якая колісь дазваляла яму быць такім вось усіхным бацькам. Нібы прорва пагрозьліва раскалолася пад нагамі. I чалавека як падмянілі. А тут яшчэ й фірма, куды ён тыя грошы пад працэнты разьмяшчаў, ляснула. Шэф фірмы, прыхапіўшы банк, уцёк за мяжу. I ўнурыўся паэт. Мусіў кожнаму свайму «кліенту» доўга тлумачыць, што здарылася. Можа, дзе ў Грузіі яму б і паверылі, але ня ў нас. У нас западозрылі, што ён тыя грошы прысвоіў. I адвярнуліся ад паэта. Тады паэт і зусім заціх і перастаў пісаць вершы. А шкада. I таму мараль гэтай гісторыі — для ўсіх падманутых
укладчыкаў. Усё ж такі сапраўдная высокая паэзія нашмат даражэй за вашую крыўду...
Трэці знаёмец быў празаікам. Узяў вялізную пазыку пад задуманы бізнэс, а бізнэс ягоны прагарэў. I крэдыторы ягоныя папаліся несэнтымэнтальныя. Таму мусіў празаік прадаць усё, што было ў яго і ягонай радні з рухомага і нерухомага майна. Засталіся ўсе ў чым стаялі. Але вось бяда — і гэтых грошай не хапіла на пакрыцьцё пазыкі. Тады сталі крэдыторы пагражаць празаіку сымерцю. I мусіў ён уцячы ў іншую краіну і так глыбака схавацца там, што вось ужо шмат гадоў ніхто ў нас у Беларусі пра яго нічога ня ведае...
Усе гэтыя людзі належаць да майго пакаленьня, якое нясе найбольшыя выдаткі, аплочваючы капіталізацыю радзімы і станаўленьне нацыі па самым высокім рахунку, аддаючы за гэта хто жыцьцё, хто талент, а хто свабоду і славу.
этэр 11 жніўня 2002 г.
Элвіс Прэсьлі
16 жніўня споўніцца 25 гадоў з дня сьмерці Элвіса Прэсьлі, слыннага караля рок-н-ролу, якім у нас, у Беларусі ніколі асабліва не захапляліся. Гэткі саладжавы, пешчаны і разбэшчаны сымбаль амэрыканскае мары і спажывецкага грамадзтва, у адным шэрагу з гамбургерам і бойфрэндам лялькі Барбі Кенам, Прэсьлі ніко-
лі ня быў кумірам ані ў нашых джазавых ці рокавых мэляманаў, ані ў людзей паспалітых, якія аддавалі перавагу Тому Джонсу і Магамаеву, Дзіну Рыду і Абадзінскаму. Прэсьлі не знаходзіў у нас сваёй нішы. Ён быў бунтаром, які зарабляў мільёны ў тыя часы, калі сапраўдны музычны бунт ва ўяўленьні нашых людзей яшчэ не абуржуазіўся, не ператварыўся ў прыпудраны шоў-бізнэс. Можна было або верыць у рок-рэвалюцыю, або ў мяшчанскія ідэалы сытага бытнаваньня. Элвіс добра надаваўся да савецкіх карыкатураў на іхны буржуазны лад жыцьця — бяздумны і амаральны сьвет чыстагану. I мы, прызвычаеныя шукаць у такіх карыкатурах кантэкст, тут знаходзілі толькі карыкатуру, у якую і ператварыўся напрыканцы свайго нядоўгага жыцьця гэты тлусты, азызлы, дабіты наркотыкамі і сэксуальнымі вычварэнствамі рок-н-рольны кароль.
Тым ня менш, юбілейная дата, якая па ўсім сьвеце стала цяпер адной з галоўных тэмаў, наводзіць на нечаканыя супастаўленьні і адкрыцьці. Элвіс Прэсьлі — гэты брантазаўр рокн-ролу — трывала асацыюецца з дабітлоўскай эпохай, з 1950-мі гадамі, за межы якіх ягоны вобраз не сягае. А тут раптам высьвятляецца, што памёр ён ажно ў 1977-м годзе. Зусім, так бы мовіць, нядаўна.
Мінула ўжо сем гадоў, як афіцыйна распаліся The Beatles, калі ўжо адыгралі свае лепшыя творы такія героі постбітлоўскае пары, як Deep Purple, Led Zeppelin, Pink Floyd, a Элвіс яшчэ жывы. Тры разы зьмянілася музычная мода, a ён, нібы ў паралельным сьвеце, ня толькі жы-
ве, але й дае рэкордную наведвальнасьць на сваіх канцэртах. Той парою ў Менску ўжо гралі сотні, а па Беларусі тысячы гуртоў, якія хіба што з насьмешкай называлі сябе «вакальнаінструмэнтальнымі ансамблямі», ужо прамінулі самы пік свае славы «Песьняры», і менавіта ў 1977-м, увосені, ствараецца гурт «Сузор’е», той самы, зь якога, як кажуць, пачнецца гісторыя беларускага року. А Элвіс яшчэ жывы. Прычым па-ранейшаму ён самы папулярны і самы прадавальны музыка. Але ягоных песень ня граюць у Беларусі, мы папросту не зьвяртаем на яго ўвагі, іранізуем зь яго альбо нічога пра яго ня ведаем.
Акурат у 77-м мне даводзілася граць і сьпяваць у такім самадзейным гурце на менскім заводзе «Гарызонт». Чаго толькі мы ні выконвалі — і з Deep Purple, і з Сантаны, і свае песенькі на вершы Янкі Купалы. Праўда, Купалу — на конкурсах, са сцэны. А звычайна на танцах у рабочых інтэрнатах гралі рэпэртуар заходніх музыкаў. Пра Элвіса — ні слова, ні згадкі. Дыстанцыя недзе такая самая, як да рэпэртуару Льва Лешчанкі ці Кабзона.
Цяпер я думаю, што, можа быць, якраз у такі жнівеньскі вечар, калі мы на чатыры галасы раўлі «Smoke on the water» або выцягвалі пранікнёную «Black magic woman» у душнай, бітком забітай народам інтэрнатнай залі заводу футаралаў на менскім ускрайку, якраз у той самы момант славуты Элвіс казаў жонцы, што пасядзіць у прыбіральні, пачытае. А праз тры гадзіны яна знойдзе ягонае распухлае цела побач з унітазам каля аброненай кнігі і зразумее,