• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    што яго болып няма... Жыў грэшна і памёр сьмешна.
    He, не атрымаецца ў мяне ўспамінаў пра Элвіса. Хоць, шчыра кажучы, шкада. Але пра гэта крыху пазьней. Пакуль жа да каго я ні зьвяртаўся з нашых мэляманаў з прапановай паразважаць на тэму «Чаму я не люблю Элвіса Прэсьлі», у адказ атрымліваў адмову. А гэта, згадзіцеся, ужо інтрыгуе. Да рок-н-рольнага караля ставяцца ў лепшым выпадку абыякава. У горшым — згадваюць растлусьцелага біцюга ў залатых блёстках з саладжавым голасам, маўляў, што пра яго гаварыць. Хіба толькі Зьміцер Бартосік пагадзіўся згадаць куміра нязлым ціхім словам, дый тое толькі таму, што яго самога часьцяком прымаюць за Элвісавага «двайніка».
    Зьміцер Бартосік:
    Я ніколі ня быў фанатам Элвіса Прэсьлі. Ніколі не ўзьнікала жаданьня адпусьціць бакенбарды ці апрануць вастрамысыя чаравікі на высокіх абцасах. Для мяне, апалягета расейскай аўтарскай песьні, Прэсьлеў стыль быў цалкам чужы. Пляцкартны вагон выглядаў нашмат больш прывабна за ніколі ня бачаны лімузін. Грубай вязкі швэдар значна выйграваў у маіх вачах перад атлясным пінжаком. «Беламорканал» быў мацнейшы й сапраўднейшы за «Мальбара» .А маскоўскія падваротні цікавейшыя за невядомыя хмарачосы. Невядомае шыкоўнае жыцьцё, якое сымбалізаваў Прэсьлі, у маіх вачах саступала таму сувораму й мужчынскаму, якое ўвасабляў Высоцкі.
    Але я выдатна памятаю той момант, калі й як я пачуў Элвіса Прэсьлі. Лета 1992-га. Я ў Вільні! Я ўжо амаль авалодаў гутарковай беларускай мовай, і ўжо пасьпеў закахацца ў старую сталіцу. Мой мозаг пераўзбуджаны ад уражаньняў, а зрок і слых абвостраныя. Ужо ня памятаю, чаго мяне занесла на стары віленскі рынак «Пад галяй». Але нэапалітанскую песьню ў выкананьні Прэсьлі я пачуў менавіта там. Я стаяў пасярод базарнага пылу й сквару і насалоджваўся вібрацыяй ягонага голасу. Тым больш, маёй ангельскай хапіла, каб зразумець адну фразу. «It’s now or never». Зараз альбо ніколі. I менавіта зараз, у беларускамоўным тлуме гандлёвых радоў, мне раптам захацелася шыкоўнага жыцьця. Новага, беларускага, эўрапейскага. А гэта значыць, невядомага дагэтуль жыцьця. Я знайшоў той шапік, адкуль круцілі Прэсьлі, і набыў сабе касэту.
    Празь месяц у маёй кішэні зьявіўся першы зароблены даляр. Праз год мой гардэроб папоўніўся белым плашчом і вастрамысымі чаравікамі. Яшчэ празь некаторы час я набыў аўтамабіль «Запарожац». А любімая касэта круцілася ўвесь час. I дома, і ў машыне. Калі я адпусьціў бакенбарды — і сам ня памятаю. I ў думках не было пераймаць караля рок-н ролу. Памятаю, як, выходзячы зь нейкага менскага кабака, я ледзь разьмінуўся ў вузкіх дзьвярах зь нейкім спадаром «пад шафэ». Які пасьля хвіліны ўзіраньня ў мяне сказаў наступнае: «А, Элвіс? Ты яшчэ жыў?» «I паміраць не зьбіраюся», — аджартаваўся я.
    Кожны выходзіць з дэпрэсіі па-свойму. Хто едзе на прыроду, хто знаходзіць паратунак у гарэлцы. Нехта абкладаецца кніжкамі. Мне ж дастаткова паставіць заежджаную касэту з нэапалітанскай песьняю. Каб на нейкі міг вярнуцца ў той падзабыты стан першаадкрывальніка. I дзе словы «зараз альбо ніколі» гучалі дэвізам. У той час, як болыйасьць марыла пра «ўчора» назаўжды.
    Кожнага разу, як пачую альбо пабачу яго на экране, бярэ крыўда. Як жа яго не хапае. Беларускага мача ў залатым пінжаку, прыгажунамужчыны на ружовым лімузіне, улюбёнца кабетаў і маладзёвага куміра, нахабнага парушальніка канонаў і правілаў. He хапае менавіта зараз. «Ніколі» ў нас ужо было...
    Раскладаючы Элвіса па палічках, я бачу, што складнікі ягонага скандальнага посьпеху ў Амэрыцы былі й застаюцца складнікамі ягонай паразы ў нас. У нас ня любяць эпатажу, а эпатажу за грошы — асабліва. У нас не прымаюць усялякіх адхіленьняў, напрыклад, ягонай гіпэртрафаванай любові да мамы або ягонай амаль жывёльнай сэксуальнасьці на публіцы. Амэрыканцы далі яму мянушку — Elvis the Pelvis (Элвіс-тазасьцёгнавы сустаў).
    Па першым часе і ў Амэрыцы старэйшае пакаленьне абуралася ягонымі паводзінамі, што аўтаматычна рабіла яго папулярным сярод падлеткаў — з духу пярэчаньня бацькам. Таксама ня наша сытуацыя. У нас найчасьцей дзеці адмаўляюць куміраў сваіх бацькоў. I, відаць,
    бацькоў гэта таксама падагравае ў іхных прыхільнасьцях.
    Далей. Элвіс — усім наркаманам наркаман. I за гэта ў нас яшчэ не навучыліся любіць.
    А вось за што палюбіць маглі б. Нягледзячы на посьпех і заробленыя ўжо мільёны, Прэсьлі ня стаў адмазвацца ад войска і праслужыў свае два гады. Але якраз гэтага факту зь ягонага аблічча і голасу не відаць.
    А яшчэ Элвіс — імпэрскі герой. Нездарма ён гэтак добра прыжываецца ў расейскім грамадзтве. I раптам у ягоным іміджы зьяўляецца гэтая зусім расейская рыса, такая сабе разгуляй-цыганшчына. Але гэта таксама не пра нас.
    Кім жа быў Элвіс Прэсьлі, што яго так любяць, нягледзячы на ўсе ягоныя непрывабнасьці? Крытыкі не без падставаў называюць яго бацькам усёй сучаснай музыкі, чалавекам, які паламаў бар’еры паміж музыкай белай і чорнай, музыкай для старэйшых і падлеткаў, паміж музыкай і бізнэсам, чалавекам, які адкрыў шлях The Beatles і ўсяму таму, што ішло зь імі і пасьля іх.
    Ён з 1935 году. Гэта пакаленьне Караткевіча, Адамчыка, Барадуліна. Раўналеткі таксама Элвіс Прэсьлі і Ніл Гілевіч. Аднак цяжка ўявіць сабе, каб Гілевіч пісаў нешта пра Прэсьлі ў сваёй паэме «Родныя дзеці», а Прэсьлі сьпяваў песьню «А я лягу, прылягу». Зрэшты, наконт песьні — чаму б і не. Сьпявалі ж Led Zeppelin «Эмігранцкую песьню» Багдановіча. На гэтым прыкладзе добра відаць, што такое рознасьць культураў, а што такое выпадзеньне
    з культуры. Пры ўсёй сваёй інакшасьці, культуры як такія ня мусяць адмаўляць магчымасьці перасячэньня. Яны могуць ніколі не перасячыся, але самой магчымасьці адмаўляць ня мусяць. Скажам, калі «NRM» грае песьню «Радзіма, мая дарагая» ў гард-рокавай ці там мэталічнай манеры, і песьня сапраўды гучыць, дык гэта толькі лішняе пацьверджаньне яе рэальнае каштоўнасьці. Граюць жа пахавальны марш Шапэна ў джазавай манеры, і гэта гучыць, сьпяваюць беларускія калядкі ў стылі Боба Марлея — і дадатковая энэргія зьяўляецца ў тых пракаветных творах. Зусім не зьдзівіла б зьяўленьне слухачоў Прэсьлі ў рамане «Чорны замак Альшанскі» Караткевіча ці ў вершах Барадуліна. Гэта і ёсьць магчымасьць перасячэньня культур. Бо існуе адзінства культуры ўвогуле.
    Прэсьлі пражыў 42 гады. Небясьпечны, няшчасны і несьмяротны...
    Ен пачаў у 1953-м. Посьпех прынесла песенька, зьвернутая да мамы...
    «Мядовы голас», «чароўны паўднёвы акцэнт»... На сцэне ў яго левая нага б’ецца экстазнымі дрыжыкамі, вось ён пераломваецца напалам, адкідаючыся назад. Публіка раве і стогне. У прэсе пішуць, што ён — мера падзеньня амэрыканскага густу і нават — опіюм для народу. Моладзь любіць у ім незацугляную вольніцу, жанчыны сьняць ягоныя вочы чорныя... Проста расейшчына нейкая. Прычым з Амэрыкі яна распаўзаецца па ўсім сьвеце, упарта абмінаючы маленькую сінявокую краіну на ўсходзе Эўропы.
    Кажуць, у войску ён быў спраўным салдатам, але клопату рабіла ягоная пошта — 15 тысяч лістоў за дзень ад закаханых прыхільніц, некаторыя зь якіх, дарэчы, скончылі самагубствам, прыносячы сваё жыцьцё ў ахвяру яму. I ня толькі дзяўчынкі. Недзе ў Лівэрпулі быў страсна ўлюбёны ў Элвіса Джон Ленан.
    Элвіс і The Beatles сустрэліся ў 1965-м. Маладыя куміры завіталі дахаты да старога караля, якому, дарэчы, споўнілася тады 30 гадоў. Джон Ленан напіша пра тую сустрэчу ўспаміны. Размова ня клеілася, пакуль усім не раздалі інструмэнты. I пасьля гэтага ўсе разам музыкавалі да паўночы. 3 тых мэмуараў паходзіць і знакамітае выказваньне Ленана пра Прэсьлі: калі б не было яго, не было б нічога.
    Дасьледнікі прэпаруюць ня толькі талент, але і кроў Прэсьлі. Ня тую, у якой пасьля ягонае сьмерці знайшлі ці то 14, ці то 16 відаў наркатычных рэчываў, а тую, што складалася генэалягічна. Сёлета на фэстывалі гэбрайскіх фільмаў у Таронта паказалі фільм пад назвай «Шмэлвіс: у пошуках гэбрайскіх каранёў караля рок-н-ролу». Гэта імпрэсарыё Элвіса пад псэўданімам Шмэлвіс сьцьвярджае, што Элвіс Арон Прэсьлі быў гэбраем.
    Насамрэч гэбрайкай была прабабка Элвіса. Апроч яе крыві, у ягоных жылах была намяшаная індзейская, ірляндзкая ды бог ведае, якая яшчэ. Але для беларускіх аматараў генэалёгіі караля, калі б такія знайшліся, менавіта гэты, гэбрайскі сьлед, мог бы быць карысным. Ня йначай, прывёў бы ён прасьцяком у Бабруйск, як тое было ўжо не з адной сусьветнай зна-
    камітасьцю. Дарэчы, мэнэджэр сьпевака Том Паркер кажа, што раіў яму не казаць пра свае карані, аднак Прэсьлі наадварот, заўсёды падкрэсьліваў сваё гэбрайства.
    Магчыма, гэта кожная кроў сьпявала ў ім сваю песьню асобна. Бо Прэсьлі вельмі розны — неўтаймоўны і затарможаны, сур’ёзны і шалапутны, разьняволена блюзавы і афіцыёзна гімнавы.
    Вось жа, нягледзячы на тое, што ў любым маралітэ гэта быў бы адмоўны герой з поўным наборам адмоўнасьцяў, Элвіс застаецца самым папулярным сьпеваком усіх часоў і народаў. I нягледзячы на тое, што ён, як кажуць, усяго толькі ў патрэбны час і ў патрэбным месцы падвярнуўся пад руку прад’юсэру, які шукаў белага хлопца, якісьпяваўбы «чорныя» песьні, нягледзячы на ўсё гэта, Прэсьлі застаецца самым рэйтынгавым сьпеваком у сьвеце.
    Песенька называецца «А little less conver­sation». Яна 18 разоў перамагла ў брытанскіх чартах. Гэта рэкорд. Голас Прэсьлі тут крыху аддае нэкрафільствам, бо ў новай апрацоўцы ён гучыць як архіўны дакумэнт, як нежывы. Тым ня менш, такая музыка прыносіць прыбыткі тым, хто прадае яе спажывецкаму грамадзтву.
    Пры ўсім гэтым падобныя песьні сьведчаць, што сьвет не стаіць на месцы. Элвіс, натуральна, жывы. Хоць нам, беларусам, наўрад ці ўжо будзе магчымасьць аджывіцца на элвісаманіі. Затое, бясспрэчна, што рок-н-рольны кароль трывала ўпісаў сябе ў падручнікі гісторыі сусьветнай культуры. У тым ліку і ў тыя, што выйдуць некалі па-беларуску.
    этэр 18 жніўня 2002 г.
    «Крывавае сьвята»
    Мінула ўжо тры гады пасьля трагедыі на Нямізе, калі ў цісканіне пераходу мэтро загінула паўсотні чалавек, а тая падзея ўсё нагадвае пра сябе — судовымі працэсамі, мэмарыяльным знакам, сьвежасьцю пачуцьцяў... Мінула ўсяго тры гады ад таго апошняга дня вясны, і кожны наступны быў пазначаны нібы паўтарэньнем, як назваў яго Алесь Памідораў, «крывавага сьвята». Пад нагамі шматлюднага вясельля ў Ерусаліме абрушваецца падлога. Яшчэ праз год у горным тунэлі ў Альпах трапляе ў пастку цэлы фунікулёр народу. Нарэшце, сёлета ў Львове на авіяцыйным сьвяце аграмадны вайсковы самалёт падае ў самы натоўп гледачоў. Наша Няміга, быццам пушчаны па вадзе каменьчык, ляціць і ляціць, зачапляючы паверхню людзтва то там, то там...