• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Сваім поглядам на жыцьцё Арсеньнева вылучалася і вылучаецца з шэрагу іншых беларускіх паэтаў. Самы лёс беларускага паэта мусіў быць драматычны, што ішло ад варожасьці асяродзьдзя і патрэбы выстойваць душой, і такое было наканаваньне ад самых народзінаў дзе-небудзь у вясковай хаце, адкуль у шырокі сьвет выбрацца было амаль немагчыма. Адсюль у цярпеньні сваім кожны беларускі паэт мерыўся да тогі прарока. Арсеньнева, наадварот, з шырокага сьвету прыйшла ў сьвет беларушчыны, несучы зусім адметны погляд на рэчы. Яе жыцьцё ня хочацца назваць трагічным, а лёс цяжкім, хоць ён такім і сапраўды быў. Але тое, што ў дачыненьні да яе калегаў просіцца на першае месца, у Арсеньневай хаваецца за саму формулу доўгага і багатага на падзеі жыцьця. Няма шкадаваньня ні пра што...
    «Я сталася паэткай. Аб гэтым хутка даведаліся і ў клясе, і ў гімназіі. Здавалася, засталося толькі цешыцца славаю. Але справа абярнулася зусім па-іншаму. Я пісала, але ўсё здавалася мне благім, нявартасным, хоць іншыя й хвалілі. Пахвалы цешылі, але было й сорамна, бо здавалася, што хваляць няшчыра. Гэтак са мной і дагэтуль. Мне ніколі не падабаецца тое, што я напісала, бо гэта толькі як бы частка, як бы цень таго, што я хацела напісаць».
    I адбылося гэта ў Яраслаўлі. Напэўна, звычайная для тагачаснае Расеі сытуацыя. Але ж
    Натальля Арсеньнева ніколі ня будзе паэткай расейскай ці нават дзьвюхмоўнай. Каб зразумець, як складаліся абставіны, трэба прасачыць яе лёс ад самага пачатку. Прынамсі, ясна, што імпульс да беларушчыны паходзіў не зь сям’і.
    «Дык вось, нарадзілася я ў месьце Баку на Каўказе, на Касьпійскім моры, дзе бацька мой быў тады начальнікам Бакінскай Мытняй Акругі. Але калі мне не было яшчэ й двух год, бацьку майго перавялі на захад, спачатку на Валынь, а тады ў Вільню. Вільню я й лічу сваёй сапраўднай Бацькаўшчынай, бо толькі тут я пачала памятаць сябе, пачала жыць сьвядомым жыцьцём, тут я вырасла, вучылася, пазнала добрае й благое, і гора, і радасьць. Вільню я люблю, і па ёй толькі сумую».
    Вільня глыбака запала ў душу дзяўчынкі, але й тут яшчэ няма знаёмства зь беларушчынай. Арсеньнева вучыцца ў расейскай гімназіі, пачынаецца першая сусьветная, сям’я эвакуюецца ў той самы згаданы намі Яраслаўль. Вяртаючыся зь бежанства, сям’я Арсеньневых на нейкі час апынулася ў вёсцы пад Дрысаю. Тут усё і пачалося.
    «Сёньня, з пэрспэктывы часу, я бачу, што месяцы, пражытыя пад Дрысаю на вёсцы, літаральна ў голадзе й холадзе, выйшлі мне на вялікую карысьць. Справа ў тым, што тут я ўпершыню сутыкнулася, і то зусім беспасярэдне, зь беларускаю вёскаю і найчысьцейшай беларускаю моваю. Мы жылі ў невялікай сялянскай хаце разам з гаспадарамі, лянівым Юркам і ягонаю спрытнаю, злоснаю, але вельмі пра-
    цавітаю жонкаю. Тут я пачула ўпершыню і беларускія песьні і беларускія казкі. Я вельмі ўсім гэтым зацікавілася, і вёска, і песьні, і людзі, і мова падабаліся мне незвычайна».
    Такім чынам, паэтка ўжо запазналася зь беларускай мовай. Але наўрад ці гэтага было дастаткова, каб дачка расейскага ўрадоўца пайшла ў беларускую гімназію. Спатрэбілася яшчэ адна выпадковасьць.
    «Мы трапілі на кватэру да людзей, што прымалі ўдзел у жыцьці беларускага грамадзтва. Дачка іхная вучылася ў 8-й клясе 1-е Віленскае Беларускае Гімназіі. Як толькі мы крыху паздаравелі, а маці перажыла першае гора па сьмерці мае сястры, яна пачала старацца неяк наладзіць нашае жыцьцё. Быцька быў ужо стары й хворы і ня мог шмат памагчы ёй у гэтым. Праз нашых гаспадароў маме ўдалося ўладзіцца працаваць на амэрыканскую дапамаговую кухню ў беларускай гімназіі. Гэта былі вельмі галодныя пасьляваенныя часы, і кухні такія былі адчыненыя пры ўсіх школах, каб дакармліваць дзяцей і моладзь. Працуючы там, мама пазнаёмілася і пасябравала шмат із кім з настаўнікаў, і ў выніку гэтага пад вясну 1920 году мы ўсе трое былі прынятыя ў гімназію. Як я цешылася, што хоць у голадзе й холадзе, але я магла ізноў вучыцца!»
    Увогуле, гэта ня так ужо й дзіўна для тых часоў, што расейскія дзеці пайшлі ў беларускую гімназію. Вось што кажа знаўца даўнейшага віленскага жыцьця спадарыня Галіна Войцік:
    — У тоіі час, калі яна была ў гімназіі, 1920— 21-шы, вучні на 90 адсоткаў былі небеларусы.
    Былі жыды і расейцы. Напрыклад, Мар’ян Пе цюкевіч успамінае, што гэтыя небеларусы, віленскія, як ён кажа, мяшчане, хутчэй авалодвалі беларускай літаратурнай мовай, чым хлопцы і дзяўчаты зь беларускаіі вёскі. Тым перашкаджаў дыялект. I толькі ўжо ў 1923—24 гады большасьць стала — беларусы.
    Дарэчы, і з трох дзяцей Арсеньневых беларускай выйшла толькі адна Натальля. Вядома, што яе брат Сяргей быў пасьля віцэ-старшынём Гуртка Студэнтаў Віленскага Ўнівэрсытэту Сьцяпана Батуры расейскае нацыянальнасьці. Словам, сям’я так і заставалася расейскай. A Натальля Арсеньнева пайшла сваім шляхам, узяўшы шлюб зь беларускім патрыётам Францішкам Кушалем. Праўда, будзе гэта крыху пазьней. Яшчэ перад тым яна станецца беларускай паэткай. I пабуджальным матывам гэтага будзе закаханасьць.
    «На зьмену Юліям Цэзарам і Рычардам Ільвіным Сэрцам прыйшоў, зусім зразумела, Гарэцкі, першы жывы чалавек, які мне падабаўся (а мне было тады ўжо 17 год!). Ці дзіва, што гэта сталася яшчэ адным стымулам як найлепшага пазнаньня і апанаваньня беларускай мовы? Я доўга не адважылася гаварыць аб тым, што і я пішу, Гарэцкаму. Зрэшты, якая з гэтага была б карысьць? Гарэцкі... і расейскія вершы! I я маўчала і вучылася, і чытала...»
    •k'k'k
    Наступны лёс Натальлі Арсеньневай варты прыгодніцкага сэрыялу. To яна апынаецца на польскім Памор’і ў асяродку польскага афіцэр-
    ства, бавячы час за брыджам і танцамі, то раптам працуе ў савецкіх газэтах у Вялейцы ды Беластоку, то ў глухой казахстанскай вёсцы, дзе няма вады, то ў акупаваным немцамі Менску піша опэрныя лібрэта, то ў лягеры для перамешчаных асобаў наракае на адсутнасьць ранішняе кавы... Вакол руіны гарадоў, вакол ірвуцца бомбы, вакол забітыя і параненыя, вакол кроў і агонь, голад і беспрасьветнае гора людзей. Але згадвае яна і добрае, і благое — як падзеі свайго жыцьця. Зьдзіўляецца, што дзівам уратавалася ад партызанскага тэракту, або што хапіла сілаў выбрацца з забалочанае ракі... Пасьля таго віленскага юнацтва найлепшай парою свайго жыцьця называе працу ў менскай «Беларускай газэце» падчас акупацыі і ўдзел у дзейнасьці Менскага тэатру. Яна так і засталася ўражаная ўсеагульным уздымам і энтузіязмам тагачаснай беларускай інтэлігенцыі. Хоць чытаць такія ўспаміны таму, хто вырас на савецкіх кніжках, нязвыкла.
    Аднак найбольш зьдзіўляе той самы рацыянальны погляд, калі надлом і надрыў, што, безумоўна, наведвалі яе чалавечую натуру, ніколі гэтай натуры не фармавалі. Яшчэ задоўга да вайны яна, відаць, зразумела, што ў жыцьці можа быць усё. Абсалютна ўсё, што заўгодна. I ўсё, што застаецца чалавеку, — гэта ратаваць сябе і іншых, працаваць, а калі ўдаецца — ствараць. Гэтак з акварэльнае паэткі пакручасты лёс вырабіў чыстую экзыстэнцыялістку, не скаваную ані маральнымі згрызотамі, бо ня дала сабе для гэтага падставаў, ані ўласным горам, калі ў акупаваным Менску загінуў яе сын, a
    яна, быццам у адказ на гэта, піша лібрэта найлепшае арыі да опэры Шчаглова «Ўсяслаў Чарадзей», ані нават сваім беларускім патрыятызмам, што часьцяком здараецца ў замкнёнай нацыянальнай меншасьці, але і для гэтага ў Арсеньневай падставаў не было. Замест усяго гэтага засталося праз усё жыцьцё жаданьне пісаць, апісваць прыгажосьць. Гэта яшчэ з тых віленскіх вершаў, што былі пакліканыя да жыцьця любоўю, і таямніца якіх — у пісаньні віленскае прыроды.
    Сьветла, спакойна, лёгка бяз конца, Грэе і лашчыць вясеньняе сонца. Сінія далі ў імгле негустой, Лес прад вачмі вырастае сьцяной...
    Звоняць у Вільні ледзь чутна, і гукі Сэрца чапаюць знаёмаю мукай...
    Спадарыня Галіна Войцік кажа, што болып за ўсё на сьвеце Арсеньнева любіла лес. А мне падалося, што і Вільню яна апісвала, як лес — парослыя хвоямі ўзгоркі пад сінім небам, дзе паміж дрэвамі пракідаюцца вежы бажніцаў і рознакаляровыя дахі дамоў, нібы арганічная частка гэтага прыроднага сымбіёзу, які з вышыні птушынага палёту сапраўды выглядае ці то горадам у лесе, ці то лесам у горадзе...
    этэр 4 кастрычніка 2003 г.
    Натальля Арсеньнева. Доры
    У пазамінулай перадачы мы гаварылі пра тое, як расейская дзяўчына Натальля Арсеньнева пачала пісаць беларускія вершы. Адбылося гэта ў 1920 годзе, калі яна вучылася ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Тут яна закахалася ў настаўніка літаратуры Максіма Гарэцкага, якому так моцна хацела паказаць свае паэтычныя спробы. Але як беларускаму настаўніку пакажаш напісанае па-расейску? Вось і давялося рабіць па-беларуску. Ужо самыя першыя вершы аказаліся ўдалымі, заслужылі высокую ацэнку настаўніка і азначылі жыцьцёвы выбар Арсеньневай. Праз год яна сканчае гімназію, яшчэ праз год выходзіць замуж за вайскоўца Францішка Кушаля. Цяпер кожнае лета яна будзе праводзіць у мужавай радні ў вёсцы Доры.
    У Дорах Арсеньнева канчаткова становіцца перакананай беларускай патрыёткай. Яна настолькі выдатна засвойвае мову, што ўжо пры сустрэчах зь філёлягамі сама выступае ў ролі аўтэнтычнае крыніцы народнае лексыкі. Варта зазірнуць у «Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак» Янкі Станкевіча і там сярод крыніцаў знайсьці: «Доры — сяло Пяршайскае воласьці, запісы зроблены ў Натальлі Арсеньневай». Станкевіч шукае беларускія адпаведнікі ўстойлівых расейскіх фразаў. Мне жыва ўяўляецца іхны дыялёг пры сустрэчы з Арсеньневай. Станкевіч пытаецца:
    — А як у вас у Дорах перакладуць выраз «Куда глаза глядят»?
    — Перад сабою, — адказвае Арсеньнева і прыводзіць караценькі прыклад: «Куды ідзеш? — Перад сабою»...
    Жыцьцё Арсеньневай праходзіла праз самыя гарачыя кропкі беларускай гісторыі мінулага стагодзьдзя. У Дорах яна адпачывала ад гэтых закалотаў і пакідала сваіх малых дзяцей — двух сыноў. Захаваліся ўспаміны пра дзьве адысэі паэткі — як яна двойчы дабіралася сюды пешшу: адзін раз зь Вільні, другі зь Беластоку. Кожнае такое падарожжа вартае аповесьці... Для сёньняшняга вандроўніка патрапіць у Доры непараўнальна прасьцей — трэба ўсяго толькі збочыць з магістралі Менск — Вільня, і візыт, на які ў даваенныя часы можна было патраціць тыдні ці нават месяцы, зьдзяйсьняецца за пару гадзінаў.