Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
нэраў з гектара, во такія клубні. Жыта пасеялі.А колас — як боб. Нашы глянулі. Што гэта такое за зярно? Адкуль яно ўзялося? Такія цэнтнэры — страшнае дзела...
Вырульваючы зь вёскі Міхалова на забудаваную бэтоннымі блізьнятамі вуліцу Рафіева, я шкадаваў аб адным. Гэтыя людзі забяруць з сабою ў невараць свае ўспаміны. Пакінуўшы бязьлікаму і бязьлітаснаму гораду пераварваць у сваім чэраве тое нешматлікае, што засталося ў яго ад прыроды.
Успаміны менскіх вяскоўцаў — таксама характэрныя вясковыя. Гараджане звычайна распавядаюць пра школу, пра нейкія культурныя падзеі і пра знакамітых людзей. Вёска ўспамінае зборныя або тыповыя вобразы і тое, што зьвязана зь зямлёй. Яна памятае толькі свой аб’ектны стан.
Таму вяскоўцы ня пішуць кніг, інакш гэта ўжо былі б не вяскоўцы. Бо творца ў вёсцы — народ, а не паэт ці пісьменьнік. I гісторыі вёска, паўтаруся, ня мае. Яна мае традыцыю, якая і сыходзіць спакваля ў невараць. Менск ня стане больш горадам ад нашых сёньняшніх апавяданьняў пра ягоную вясковасьць. Ён хіба што можа лепей зразумець самога сябе, а сьледам за ім, за сталіцай, — і ўся Беларусь нібы зробіць тэст свайго немалога арганізму — дзе яна суб’ект, а значыць, гарадзкая, а дзе — аб’ект, асяродзьдзе, у якім пануе адзін усенародна ці ўсевяскова абраны гаспадар.
Што будзе далей? Ці так і застанецца Менск скопішчам вёсак з адпаведным характарам?
Наўрад ці. Бо вёска ня ведае часу і разьвіцьця, яна нібы застыла ў вечным бясчасьсі, дзе гадзіны адлічваюцца выганам жывёлы, дні — адлегласьцю паміж царкоўнымі сьвятамі, a гады — нараджэньнем і сьмерцю сваякоў ды суседзяў.
Трэба думаць, што горад мусіць-такі перамагаць сваю вясковую сутнасьць. I тады бясчасьсе адступіцца, да традыцыі дадасца гісторыя, а месца аднаго пэрсанажа зоймуць многія — дзяржаўныя мужы, акадэмікі, паэты. I калі тое пачне адбывацца ў сталіцы, яно зрушыць зь месца і ў іншых гарадох, а там і па ўсёй краіне.
этэр 16 лютага 2003 г.
«Рэспубліка-партызанка»
— Перадача пра Васіля Казлова? — зьдзівіўся калега, калі я назваў яму абраную для «Вострай Брамы» тэму. — Каму гэта сёньня цікава? Яшчэ адзін пэрсанаж з доўгага шэрагу «членаў палітбюро», дарма што сёньня яму спаўняецца 100 гадоў. Той выпадак, калі «ўсё прайшло, мінула, як і не было, у капцох паснула, зельлем зарасло».
Сапраўды, нецікава было б пераказваць тоўстыя казённыя кніжкі пра гісторыю КПБ, яе ролю ў перамозе над фашызмам ды аднаўленьні паваеннай гаспадаркі. Але зазіраць у тыя кніжкі бывае карысна. Хоць бы для таго, каб пераканацца: як тая гісторыя рэхам адбіваецца на
нашай штодзённасьці. А яшчэ для таго, каб пабачыць у той гісторыі вялікае мноства белых плямаў, блытаных эпізодаў і адкрытай хлусьні. I каб урэшце зрабіць выснову, што гэта — зусім невядомая гісторыя.
3 імем Васіля Казлова — партызанскага камандзіра і паваеннага кіраўніка БССР — сходу асацыююцца тры рэчы. Першая — вуліца ў цэнтры сталіцы, што носіць ягонае імя. Гістарычна яна Даўгабродзкая, пасьля была перайменаваная ў Казлова, а ў пасьлясавецкі час яе падзялілі на дзьве — частка засталася Казлова, а частцы вярнулі яе спрадвечнае імя, ад чаго менскія дасьціпнікі сталі называць яе «казлабродзкай ».
Другая рэч — гэта брэнд «рэспублікі-партызанкі», за якім першай асобаю стаіць той самы Васіль Казлоў. Менавіта ён застаўся ў памяці старэйшага пакаленьня беларусаў, як галоўны пасьляваенны партызан, патрон вэтэранаў ляснога змаганьня.
Нарэшце, трэцяе, што прыходзіць у галаву, — гэта рэабілітацыя менскага камуністычнага падпольля, якой пісьменьнік Іван Новікаў прысьвяціў свае жыцьцё і творчасьць. Для Новікава гэта была няпростая барацьба, бо на шляху стаяў ня хто іншы, а сам Васіль Казлоў, аўтар афіцыйнай вэрсіі пра тое, што менскае падпольле было створанае фашыстамі — з правакацыйнымі мэтамі.
Урэшце Новікаў перамог Казлова, і сярод назваў менскіх вуліц зьявіліся імёны Ісая Казінца ды ягоных таварышаў. Але гісторыя як была цёмная, так, бадай, яшчэ цямнейшая ста-
ла. Мы маем вэрсіі. Вэрсію Казлова пра тое, што падпольле стварылі немцы. Вэрсію Новікава пра тое, што Казлоў, якога Масква прызначыла кіраваць менскім падпольлем у 1943-м, імкнуўся дыскрэдытаваць ранейшых падпольшчыкаў, бо яны зьявіліся стыхійна, без указаньня з Масквы, і таму былі ў ягоных вачах самазванцамі, а значыць, і правакатарамі. Ёсьць яшчэ вэрсія пра тое, што апякун партызанаў Казлоў менавіта іх рабіў галоўнымі героямі вайны і таму імкнуўся не размываць гэтага вобразу іншымі героямі — гарадзкімі падпольшчыкамі. Нарэшце, усё канчаткова заблытваецца, калі глядзець на савецкіх падпольшчыкаў не адназначна, а ва ўсёй складанасьці дачыненьняў з нацыянальным падпольлем і акупацыйнай адміністрацыяй. Чым далей ад нас тыя падзеі, тым болып неадназначнымі выглядаюць іх пэрсанажы, бо тым менш ахвотна мы верым на слова і прымаем чыюсьці адну праўду. А гэта значыць, што Васілю Казлову забыцьцё не пагражае.
Сёньняшняя ацэнка таго партызанскага руху, адным з увасабленьняў якога і быў Васіль Казлоў, — зусім ня тая, якую ён сам даваў у сваіх успамінах. Дакладней, сёньня ацэнак шмат, і яны розныя. Вось, да прыкладу, што кажа пра партызанаў пісьменьнік Валянцін Тарас, які сам пачынаў сваё сталае жыцьцё ў партызанскім атрадзе:
— Ня трэба думаць, што яны нічога не рабілі, не змагаліся. Яны змагаліся. Былі падрывы эшалёнаў, былі засады, былі налёты на
гарнізоны. Карацей кажучы, была партызанская вайна. Ня трэба гэтага адмаўляць.
Гісторык Уладзімер Ісаенка не адмаўляе. Але, разам з тым, сумняваецца ў эфэктыўнасьці рэйкавай вайны:
— Урэшце, атрымалася так, што на галоўныя магістралі трэба было рэйкі везьці з Уралу. А гэта ўсё запавольвала хуткае наступленьне савецкіх войскаў. Таму «рэйкавая вайна» — гэта вайна пад сумненьнем. Гэта такая ж, мабыць, рэч, як указаньне таварыша Сталіна, геніяльнае, у 1941 годзе спальваць лясы. Калі б выканалі гэтае ўказаньне, дык дзе ж потым хаваліся б партызаны?
В.Тарас: Я прытрымліваюся той думкі, што партызанская барацьба ў Беларусі ў многім мела характар грамадзянскай вайны. Было вельмі часта — адзін брат у партызанах, другі — у паліцыі. Іншая справа, нядаўна я ў «Народнай волі» прачытаў нейкага Аляксея Кулака, які распавядае пра становішча на Валожыншчыне ў час вайны., у час партызанкі. Партызаны ў яго атрымліваюцца толькі рабаўнікі, толькі бандзюгі нейкія, якія ўсё забіралі ў людзей. Забіралі, вядома, таму што партызаны — не рэгулярная армія, іх ніхто ў цэнтралізаваным парадку не забясьпечваў. Усё, што трэба было, трэба было ўзяць у вёскі. I карміцца за кошт вёскі. Вёска, вядома, гэтага не хацела, і ў вачах звычайнага селяніна ўзброены чалавек, які прыйшоў ноччу і забраў карову, ён бандзюга. Але трэба разумець той час, тыя абставіны, і разумець гэтага чалавека. Ён змагаўся, і яму трэба было есьці.
Ул.Ісаенка: Партызаны атрымоўвалі газэты «Правда», «Нзвестйя», загады там чыталі і пра свае подзьвігі іншы раз чыталі. Але чаму яны не атрымоўвалі дзяржаўных кніжак квітанцыяў? I калі ў якой жанчыны ўзялі карову, чаму не выдавалі квітанцыі? «Вось вам, Марыя Іванаўна, квітанцыя. Пасьля перамогі дзяржава выплаціць вам за вашу карову». Чаму, калі рэквізавалі ў каго валёнкі ці боты для партызана разутага-распранутага, чаму гаспадар не атрымліваў адпаведнага квітка? Інакш пад гэтую марку можна было рабіць усё, што хочаш. I рабілі ўсё, што хочаш.
В.Тарас:Мы былі беларускімі партызанамі. Савецкімі? Так. Так наканавала гісторыя. Мы змагаліся з фашызмам пад чырвоным сьцягам. На баку Сталіна. Але на той гістарычны момант у нас не было іншага выбару. Былі сярод нас страшыдлы, былі каты. Падмурак майго савецкага выхаваньня пачаў разбурацца менавіта ў партызанах. Калі я ўбачыў, што такое асобыя аддзелы, што за імі стаіць. Калі я ўбачыў бяссудныя расстрэлы. Але ня трэба зьмешваць у адну кучу тое страшнае, што было, і тое, што кіравала людзьмі. Урэшце, наша перамога ў той вайне мела прынцыповае значэньне для будучыні нашай Бацькаўшчыны, хоць яна была здабыта пад чырвонымі сьцягамі. Таму што ў гісторыі далёкі прыцэл. Калі б тады не ўдалося гэтага зьвера — германскі фашызм — зьнішчыць, дык я ня ведаю, ці маглі б мы сёньня жыць у неіікай Беларусі і марыць пра тую Беларусь, якую мы хочам, якой мы прагнем, за якую мы змагаемся.
Валянцін Тарас з вышыні свайго жыцьцёвага досьведу пазірае ў даліну гісторыі і робіць сваю ўласную пераацэнку таго, што адбылося:
— Наконт таго, што Беларусь была «рэспублікай-партызанкай». Тут, канечне, ёсьць пэўнае перабольшаньне. Партызанскі рух быў даволі шырокім, але самым шырокім ён зрабіўся напрыканцы 43-га — напачатку 44-га году. Калі паступіў загад Цэнтральнага штабу партызанскага руху ў Маскве. Мабілізаваць усю моладзь. Хочуць яны ці не. I вялікімі гуртамі гналі гэтую моладзь у лес. I я глыбока перакананы, на падставе свайго досьведу, што вось адсюль узяліся гэтыя паўмільёна. Напрыканцы 43-га, напачатку 44-га году. Іх, канечне, да гэтага часу не было столькі. Былі атрады невялічкія, дывэрсійныя групы. Таму, калі кажуць, што гэта была «рэспубліка-партызанка», гэта ў пэўным сэнсе перабольшаньне. I на заканчэньне яшчэ раз скажу. Ня трэба хлусіць ні з аднаго боку, ні з другога. Трэба глядзець па меры магчымасьці аб’ектыўна. A савецкую канцэпцыю яшчэ вельмі доўга прыйдзецца зжываць. Яшчэ прыйдзе гісторык, нармальны чалавек без усялякай перадузятасьці, безь ніякай сымпатыі ні да правых, ні да левых. I прачытае таго ж Казлова, і прачытае кніжку Адамовіча, і прачытае «Вогненную вёску» Брыля, Адамовіча і Калесьніка. I прачытае ўсё тое, што напісана было не партызанамі. Нават Цанаву прачытае, які таксама пісаў пра «народных мсьціўцаў». Усё гэта ён пераварыць і паставіць на тыя паліцы, дзе
тая ці іншая зьява і павінна стаяць. 3 гістарычнага пункту гледжаньня.
Брэнд «рэспубліка-партызанка» прыдумалі першы партыйны сакратар Панамарэнка і кіраўнік тагачаснага КГБ Цанава. Абодва выпусьцілі манаграфіі пра партызанскі рух. Абодва былі ў Беларусі людзьмі прыежджымі, і адначасова пачуваліся поўнымі гаспадарамі. I вось гэтыя два абароцістыя гаспадары — казак і грузін — склалі легенду пра «рэспубліку-партызанку» з зусім практычнай у сваім гаспадараньні мэтай. Беларусь сапраўды ляжала ў руінах, і трэба было пад нешта выбіваць у Маскве аграмадныя фонды на аднаўленьне. Папросту кажучы, калі армянін мог у высокім кабінэце дастаць бутэльку каньяку, а літовец — жоўтыя галовы сыру, дык беларусу выцягнуць не было чаго. Па-першае, сапраўды нічога не было, па-другое, такога матыву, каб нешта выцягваць, не было ў натуры. Таму пасьля літоўца і грузіна ў кабінэт заходзіў геройпартызан з самай гераічнай і самай пацярпелай за акупацыяй, рэспублікі...