• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Што праўда, прыдуманы Панамарэнкам і Цанавам брэнд несьці па жыцьці выпала ўжо ня ім.
    Кожны кіраўнік краіны ёсьць яе партрэтам у тую эпоху, калі кіруе. Таму і вывучаюць розныя эпохі па імёнах цароў ды каралёў. У Беларусі пасьля ліквідацыі нацыянал-камуністаў яшчэ ў даваенным Курапацкім лесе на самай першай у краіне пасадзе зьмянялі адзін аднога выключна расейцы. Прычым такія, што ні да
    прызначэньня на пасаду, ні пасьля сыходу зь яе ніякага дачыненьня да Беларусі і яе народу ня мелі. Самы прыкметны зь іх — краснадарац Панцеляймон Панамарэнка. Ён кіраваў Беларусяй з 1938 да 1947 году. Гэта значыць, што Курапаты, далучэньне Заходняй Беларусі, калектывізацыя, вайна зь яе акупацыяй і партызанкай, а таксама першае пасьляваеннае аднаўленьне — усе самыя буйныя катаклізмы і тэктанічныя зрухі 20 ст. на нашай зямлі — праходзілі пад ягоным мудрым кіраўніцтвам. У 1947-м на тры гады бээсэсэраўскі пасад займае нехта Мікалай Гусараў — ужо астраханскі казак, які партыйную кар’еру распачаў ва Ўрупінску. У Беларусі ён быў аднойчы, праездам — на гэтыя самыя тры гады. Наступны — Мікалай Патолічаў. Родам з «залатога кальца» Pa­ce!. Ён кіраваў да 56-га. Гэта значыць, перажыў усе пэрыпэтыі, зьвязаныя са сьмерцю Сталіна, так званай берыеўскай беларусізацыяй і разьвянчаньнем культу асобы. Акурат пасьля гэтага разьвянчаньня, у 56-м, адбываецца пералом. Прыходзяць нашы — партызаны.
    Сяргей Харэўскі:
    Тыя, хто стаяў на трыбуне, прымаючы. трыццацітысячны партпызанскі парад сярод руінаў сталіцы, наўрад ці ўяўлялі сабе, чым стане Менск яшчэ пры іхнай уладзе. Скопішча закурэлых развалінаў, што пужала сваім выглядам мінакоў, літаральна на вачах ператваралася ў Сталіцу.
    Па інэрцыі мы й сёньня называем стыль тае эпохі «сталінскім», але гэта старая памылка.
    Па-першае, Сталін памёр у 1953 годзе, а ансамблі плошчаў Перамогі, Камароўскай і Прывакзальнай узводзілся пазьней. А па-другое, стыль тае паваеннае пары ў дойлідзтве й дызайне вельмі падобны быў ва ўсіх краінах-трыюмфатарках: Амэрыцы, Францыі й Ангельш чыне, дзе яго пазначаюць тэрмінам «ар-дэко».
    А вось якім тэрмінам назваць тагачаснае кіраўніцтва Беларусі — ад разьвянчаньня кулыпу асобы да пачатку шасьцідзясятых? Найлепей надаецца азначэньне: эпоха палешукоў або гомельцаў.
    Амаль адразу пасьля вайны галоўныя пасады ў кіраўніцтве БССР занялі выхадцы з Гомельшчыны. Вярхоўны Савет ачоліў Васіль Казлоў. Савет міністраў — Аляксей Кляшчоў. Камсамол — Кірыла Мазураў, а за ім і Аляксандар Аксёнаў. Старэйшаму з гэтае пляяды, Казлову, напрыканцы вайны было сорак гадоў, малодшаму, Аксёнаву, — 20. Іхныя густы маладых людзей без фундамэнтальнай адукацыі., якую замяніў досьвед вайны на акупаванай тэрыторыі, на доўгія гады сфармавалі духоўны й ідэалягічны клімат у Беларусі. Ад іх пайшоў традыцыйны вобраз беларускага кіраўніка як маладжавага зуха, што так рэзка кантраставаў на тле маскоўскага чынавенства.
    Мне згадваецца такая гісторыя — як ілюстрацыя тагачаснага ладу. Адзін з колішніх партызанскіх атаманаў, Паўлоўскі, паб раўшыся чарговы раз шлюбам, вырашыў зрабіць сабе й новае жытло. Самапасам засяліўся ў камфортную кватэру на іграспэкце, побач з
    Батанічным садам. Калі таварышы прыйшлі яго ўшчуваць за незаконнае ўсяленьне, той гаркнуў: «Страляць буду!» Што рабіць? Зьвязаліся з Васілём Казловым. А той сказаў, каб партызанскага правадыра не чапалі. Гэтак ці прыкладна гэтак вырашалася тады большасьць справаў. У такім стылі. Бязь лішняе бюракратыі.
    Ужо ў 1949 годзе Менск аднавіў даваенныя тэмпы вытворчасьці. Калі на 44-ты год, паводле розных падлікаў, у сталіцы жыло максымум 50 тысячаў чалавек, дык празь дзесяць гадоў менчукоў было ўжо ў дзесяцьразоў болеіі.
    Мала хто зважае цяпер, але за паваеннае дзесяцігодзьдзе плошча лясоў у Беларусі перавысіла даваенную больш чым на паўмільёна гектараў і склала блізу 35% нацыянальнае тэрыторыі. Гэты фэномэн цяжка вытлумачыць, ня ведаючы паходжаньня й біяграфіяў кіраўніцтва. Гледзячы ў вокны цягніка на сінія лясы на даляглядзе, што ў нас трапляюць на вока паўсюдна, варта згадаць, калі яны зьявіліся.
    На тым паваенным пакаленьні кіраўнікоўпалешукоў не было правіны за расстрэлы й дэпартацыі. I яны, бадай, адчувалі гэта, параўноўваючы сябе з таварышамі зь іншыхрэспублік. Брак адукацыі спрыяў іхным сумневам. Ад канца саракавых да сярэдзіны шасьцідзясятых культура й навука былі дзяржаўнымі прыярытэтамі. А самі дзяржаўцы імкнуліся ня ўмешвацца ў тое, чаго ня ведалі. Вось адкуль іхнае ашчаднае і ўважлівае стаўленьне да дзеячоў культуры, навукі й нават рэлігіі. Варта
    згадаць і тое, што большасьць найлепшых помнікаў дойлідзтва была зьнішчаная альбо да вайны, альбо значна пазьней, у 60-я й 70-я гады.
    Больш за тое, беларусы, сакратар КПБ Мазураў і сакратар ЦК КПСС Зімянін пасьля сьмерці Сталіна агітавалі за беларусізацыю, за тое, каб кіраўніцтва «гаварыла на роднаіі мове народу». Які з таго быў плён — іншая гаворка. Але тое, што ў 1957 годзе ў «ЛіМе» зьявіўся артыкул Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову», у якім аўтар заклікаў перавесьці ўсё школьніцтва на беларускую мову, — факт яскравы.
    Дзеячы кулыпуры адказвалі кіраўнікам узаемнасьцю. Партрэты Васіля Казлова пісаліся мастакамі ўжо ад 1943 году. Жывапісцы Мадораў, Волкаў, Заііцаў, а пасьля й скульптары Глебаў іАзгур пакінулі мастацкія выявы гэтага чалавека.
    Езьдзячы па іншых тэрыторыях шостае часткі сьвету, я паўсюдна чуў дыфірамбы ў гонар Беларусі. Шафёр узбэк расхвальваў беларускія дарогі, архітэктар азэрбайджанец — горадабудаўніцтва нашых гарадоў, міліцыянт чуваш — узорны праваахоўны парадак у БССР. I гэта было праўдаю. Маладое паваеннае кіраўніцтва на чале з гомельцамі на доўгія гады сфармавала вобраз Беларусі як заўсёды маладое краіны.
    У сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя гомельскае зямляцтва пакрысе сышло з гістарычнае арэны. Разам зь ім сышлі «цёмныя» часы паміж сталінізмам і брэжнеўшчынай, сышла рэлігійная й нацыянальная лібэраліза-
    цыя, сышлі ў нябыт вялізарныя праекты пераўтварэньня гарадоў, паўставаньня навукі іі мастацтваў.
    Наступную эпоху гісторык Захар Шыбека ахарактарызаваў як «нэасталінізм». Яна прынесла з сабою разбурэньне традыцыйных каштоўнасьцяў, масавую русіфікацыю, антысэмітызм, а ўрэшце паставіла Беларусь на мяжу экалягічнае катастрофы.
    Фатальным чынам прапалі й родныя вёскі тых паваенных правадыроў на гомельскім Палесьсі. Адно толькі белы пясок мяце вецер па колішніх котлішчах...
    Сапраўды, родныя вёскі тых гомельцаў, у якіх, па ідэі, маглі б быць нейкія памятныя знакі, зьніклі. Цалкам можа быць, што такой была воля наступных кіраўнікоў, якія падзялілі вёскі на пэрспэктыўныя і непэрспэктыўныя, або ў выніку Чарнобыльскае катастрофы, або — як у выпадку спаленага немцамі котлішча Васіля Казлова, так і не аднавіліся. Сам Казлоў памёр у 1967-м. Гомельскіх партызанаў у кіраўніцтве рэспублікі зьмянілі віцебскія, пачалася вялікая хімія і доўгі грамадзкі застой пад ужо добра раскручаным брэндам «рэспублікі-партызанкі». «Абаяльны» Машэраў затуліў сабою ўсіх ранейшых кіраўнікоў, і цяпер для большасьці беларускае моладзі гісторыя пачынаецца зь яго — гэтаксама, як Менск пачынаецца зь ягонага праспэкту.
    Беларусы даўно ўжо зь недаверам ставяцца да свае партызанскае натуры, дый толку ад старога брэнду няшмат. Хіба што ў мастацтве, калі
    выходзіць у сьвет мадэрновы часопіс з такой назваю — «Партызан» — і міжволі нагадвае адно толькі назвай сваёй — і пра Васіля Казлова, і пра ягоную барацьбу з Іванам Новікавым, і пра тых пасьляваенных гомельцаў-палешукоў.
    этэр 9 сакавіка 2003 г.
    Тодар Кляшторны
    3 гадамі многае бачыцца ясьней у гісторыі 20 ст. Але ёсьць і такія моманты, да якіх — не падступіцца. Да прыкладу, уявіце сабе нішчымны веснавы дзянёк пачатку 1950-х і Якуба Коласа на падворку ягонага менскага асабняка. Народны паэт даглядае азіміну ў сваім агародзе на лапіку зямлі. А за сталом у кабінэце піша артыкулы пра родную літаратуру. Патрыярх дасьледуе творчасьць пяці чалавек. Лынькоў, Куляшоў, Броўка і Глебка... Усяго пісьменьнікаў не нашмат болей. I вось, выходзячы на падворак, пра што думае Колас? Ці думае пра тое, якую нішчымніцу ён, майстар з дарэвалюцыйным стажам, дасьледуе? Ці думае, куды падзявалася сапраўдная літаратура? I галоўнае — куды падзяваліся тыя дзясяткі й дзясяткі апантаных творчасьцю і выраслых на ягоным, Коласавым, аўтарытэце маладых і крыху старэйшых паэтаў? Ён, іхны літаратурны бацька, жывы і абласканы ўладай — ці адчувае хоць кроплю адказнасьці за іх — расстраляных, са-
    сланых, змушаных эміграваць? Калі не адказнасьць, дык хаця б шкадаваньне. I калі нават ня іх, дык хаця б той паэзіі, што была загубленая разам зь імі?
    Дакумэнтальных сьведчаньняў пра тое няма. Пытаньне застаецца адкрытым.
    Сьляпое сталінскае сонца высьвечвае шэрую пуставатую рэчаіснасьць. Дзядзька Якуб на падворку мружыць вочы. Дасаджаюць хваробы, і хочацца ў лес... Быццам нічога й не адбылося за ягонай сьпінай. Проста зь літаратурнага працэсу выпала пакаленьне, а сам працэс на пакаленьне выпаў з часу...
    Чаму я пачаў пра Коласа? Бо хачу гаварыць пра Тодара Кляшторнага, аднаго зь дзясяткаў беларускіх паэтаў, у біяграфіях якіх ёсьць слова «расстраляны». Часам здаецца нават — што ні паэт, то — расстраляны. Быццам так і павінна быць. А калі не, дык павінна ж быць хоць нейкае пярэчаньне гэтаму, хоць самы слабы супраціў — ну, хоць бы адвярнуўся нехта дэманстратыўна... He. Ані факту. Вось чаму падумалася пра Коласа. Колас — гаспадар, прызнаны і самы вялікі ў літаратуры аўтарытэт. Колас пэдагог — у свой час выкладаў усім гэтым расстраляным паэтам. Яны ж дзівакі, гэтыя паэты, асабліва маладыя. Ім уласьціва верыць у цуды, гіпэртрафаваць рэальнасьць. На каго яны маглі спадзявацца, як на апошняга? На таго старэйшага, у чыю справу прыйшлі ўсёй душой, і хто ў гэты момант, калі іх расстрэльваюць, сядзіць у кабінэце і піша вершы. Ну, на каго яшчэ мог спадзявацца Кляшторны?
    Зрэшты, маё пытаньне не пра Кляшторнага,
    а пра Коласа, які сее жыта на сваім сталічным падворку. Якраз Кляшторны ведаў, што ніхто ні за кога не заступаецца. Такія былі прапанаваныя правілы жыцьця.
    Тады, перад вайной, яны моцна цешыліся, што столькі талентаў прыйшло ў літаратуру...