Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Зьміцер Бартосік:
Доры нібы схаваліся ад чужых вачэй. Хоць знаходзяцца яны, лічы, на скрыжаваньні шляхоў.Ад таго месца, дзе Ракаўская шаша на 55м кілямэтры ад Менску падзяляецца на Віленскую і Гарадзенскую, і дзе міліцэйскі блёк-пост даглядае вялізныя фуры, да Дораў усяго тры кілямэтры. Варта каля матэлю «Шараі» збочыць направа, і праз колькі хвілінаў з-за пагорку выглянуць чатыры бэтонныя літары. ДОРЫ. Такімі манумэнтальнымі ўказальнікамі ўпрыгожваюць звычайна ўезды ў гарады, але ня ў вёскі. Я спытаўся ў свайго спадарожніка, дзядзькі, якога падвозіў да Дораў, у
чым тут сакрэт? «Ды гэта, — кажа, — фэстываль тут праходзіць». «Які фэстываль?» «Ну, тут у вайну фашысты царкву спалілі разам зь людзьмі. Дык тыя, хто выжыў, кожны год тут выступаюць». «А можа, што чулі пра Арсеньневу?» «Не, ня ведаю такую. Сам я не мясцовы».
Доры — хутчэй нават ня вёска, а мястэчка, разьлеглае між маляўнічых пагоркаў. Двухпавярховыя нябедныя камяніцы суседзяць са старымі, акуратна пафарбаванымі хатамі. Ніводнага закінутага дому я не заўважыў. Ёсьць і крама, і клюб, і немалая школа, і нават дзіцячая школа мастацтваў. Словам, усё жывое. Пра мёртвых нагадвае мэмарыял на пагорку — падмурак царквы, якую немцы спалілі ў 1943-м разам зь людзьмі, крыжы і некалькі вялізных чорных скульптураў — кабеты аплакваюць землякоў. Прызнацца, зусім ня гэта я чакаў убачыць у вёсцы, знаёмай з успамінаў Натальлі Арсеньневай:
«Улетку гэтага ж першага году муж адправіў мяне да свае сям’і на вёску ў Доры Ва ложынскага павету. Тут я правяла месяцы тры, а пасьля езьдзіла сюды кожнае лета. «Вакацыі» ў Дорах вельмі шмат далі мне для разьвіцьця мае творчасьці. Я пазнала тут найчысьцейшую беларускую мову, песьні, звычаі, пабывала на вясельлях, хрэсьбінах,зжылася і зь людзьмі, і з прыродай. Шмат песьняў я запісала, а мэлёдый вывучыла напамяць».
На сёньняшні дзень у Дорах засталіся двое жыхароў, якія памятаюць тыя арсеньнеўскія часіны. Гэта Алена Абановіч і Фёдар Новік.
Абодвум старым ужо за восемдзесят. Але сям’ю Кушаляў, ці як яны кажуць, Кушлёў, памятаюць.
Ф.Новік: У нас, у Дорах, дзе зараз малочнатаварная фэрма, быў пабудаваны графскі маёнтак. I вось гэтыя самыя Кушлі яго купілі. Дабудавалі дом. Харошы, графскі... Франак гэты быў у званьні капітана польскай арміі. Ён тут рэдка калі бываў. Ён служыў у Вільні. I жонка прыяжджала на лета. Прыяжджалі абодва сюды на вотдых. А тут рачулка была такая харошая, рыбная. Дык яны тут з вудачкамі...
ААбановіч: Франак прайдох быў. Ён жа нейкі быў... чорт яго ведае... Яны на беразе жылі, каля дарогі яго будынак. Я помню. Аддзяліўшыся ад гэтых братоў. А браты ягоныя ў цэнтры жылі. Янка і Пятрук. Будынак быў польскі казённы. I тады, як саветы зайшлі, халера яго ведае, дзе ён дзеўся. Жонку яго помню. Такая была харошая баба. На работу не хадзіла. Яны ж багатыя былі. Наймалі бульбу капаць...
— Аіх любілі, ці ня вельмі?
— Гэтыя два хлопцы добрыя былі, Янка і Пятрук. Іх любілі. Жыта, у каго на зацірку не хапае вясной, дык яны давалі. На адбытак. Яны ўдвух разам жылі. Дык яны такія шутлівыя былі. А бабы зь вёскі ідуць. Кмен быў па сенажаці... Кмен зьбіралі ў пракос. А тыя сьмяюцца: «О, добра. Разьбіваць ня трэба сена. Бабы. разаб’юцьрукамі. Кмен выбіраючы». Дык гэныя добрыя былі. А гэны Франак, гэны нейкі быў,
халера яго ведае. He скажу я, які ён быў. Але нейкі нехарошы быў...
Косы зьвіняць... Сьпеўна ўзносяцца зыкі, поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажаць майстры дзіўныя зь нязнаных музыкаў, косы зьвіняць...
Кмена пах цягне па мокрых пракосах, водарыць сенам у пухкіх капах!
Дыхае поле у сонцавых косах, кмену йдзе пах...
Песьню жанкі запяялі нясьмела, і — звоніць уся сенажаць, з гукамі — удалеч, здаецца б, ляцела... Косы зьвіняць...
Сёньня на тым высокім пагорку, дзе некалі па-над усім краявідам узвышаўся фальварак графа Тышкевіча, куплены Кушалямі, збудаваны кароўнік. Цяпер ён пануе над навакольлем. Варта ўсё ж узьняцца да гэтага месца колішняе сядзібы ды кінуць позірк на карціну, што адкрывалася з уяўнага вакна, і якую бачыла паэтка...
Ф.Новік: Знаеце, мы, вяскоўцы, жылі беднавата. Яны багацей жылі. Дык мы рэдка калі круціліся там, на пляцы іхным. Я б не сказаў, што яны былі якімі панамі. Гектараў сорак зямлі. Яны і работалі самі. Трымалі служанку, і парабка, і пастуха. Скаціны штук дваццаць буйнарагатай. Коней трое, я помню. Тут як быў мост, тут рэчка была, дыкяны ўсё купаць іх вадзілі. Там купаліся. Мне гэта ўсё помніцца. Бывае, конь гэты плыве, а там глы-
бакавата было. Мэтра, можа, са тры так глыбінёй. Дык за хвост схвацісься — і за ім, за гэтым канём...
ААбановіч: ...Пані яна была! У хаце харашо было, чыста. Яна была ганарлівая. Людзі рабілі. Харошы будынак паставілі. Браты ж памагалі. Бацька жыў іхны, Кушаль гэты. A бацька быў зь бедных, казалі. Адкуль ён тут? Недалёкі. I тады, як разьбіралі гэтыя двары, прадавалі землі, ён тады ў самы. цэнтар увабраўся.
— А Вы бывалі дома ў іх?
— Ну, вот нейкім жа чынам я раз была. Чаго я заходзіла?.. Дык яна адзежу сьцірала. У хаце чыста, на кухні палілася пліта...
Зьмярканьне...
Зь яснага блакіту
Зьнікаюць фарбы, бліскі дня, I чыстым золатам заліта Ціхіх палёў далечыня.
Істужкай сьцежка ўецца ў жыце, Зьбягае ўніз, паўзе вышэй, Праз ручаёў сталёвых ніці Бяжыць кудысь далей, далей...
Лятуць, купаюцца ў паветры, Зьнікаюць, круцяцца узноў Лісты, што ўвосень носяць ветры, А захад іх фарбуе ў кроў.
У савецкай літаратуры Натальля Арсеньнева і Францішак Кушаль нярэдка называюцца калябарантамі, якія супрацоўнічалі зь нямецкім акупацыйным рэжымам. Але гэта
толькі доля праўды пра іх. Насамрэч, яны былі калябарантамі ў шырэйшым сэнсе гэтага слова. Іх супрацоўніцтва з чужой уладай цягнулася праз усё жыцьцё да самае эміграцыі. Спачатку гэта была акупацыя расейскага царызму — таго рэжыму, пад якім яны нарадзіліся, пайшлі ў школу і набылі прафэсію. Потым гэта была польская акупацыя, пад якой яны ажаніліся, нарадзілі і паставілі на ногі дзяцей. Наступная акупацыя — савецкая, самая кароткая, паўтара году, але самая цяжкая, бо амаль усю яе давялося правесьці ў канцлягеры ў Казахстане і ў турме на Лубянцы. Пасьля гэткага прыход чарговае акупацыі — нямецкай — яны ўспрынялі, як вызваленьне. I, напэўна, інакш не магло быць. Фашысты не выглядалі горш за камуністаў. Дастаткова згадаць дакумэнтальныя факты пра тое, як немцы, прыйшоўшы ў Беларусь, праводзілі эксгумацыі месцаў масавых сталінскіх расстрэлаў, каб выклікаць у сваіх салдатах абыякавасьць да жыцьцяў мясцовых людзей. Маўляў, калі яны самі сваіх так зьнішчаюць, дык вас тым больш нішто ня мусіць спыняць перад забойствамі.
Францішак Кушаль, які абраў кар’еру вайскоўца і стаў польскім афіцэрам, мог стаць і афіцэрам савецкім, і афіцэрам нямецкім, бо гэта была ягоная прафэсія, у якой ніводная ўлада не пакідала месца для ягонага беларускага патрыятызму. А сваёй, беларускай улады ў гэтай куламесе акупацыяў не было. Яшчэ ў першую сусьветную Кушаль, як расейскі афіцэр, ваяваў супраць немцаў, пасьля — у другую сусьветную — як польскі афіцэр — супраць
фашыстаў. Што тут скажаш? Відаць, ён быў неблагім прафэсіяналам, калі кожная ўлада давала яму працу.
Тое самае здарылася і з Натальляй Арсеньневай, якая магла пісаць газэтныя «здравіцы» то Сталіну, то Гітлеру, бо такая была ў яе работа, якая таксама не пакідала месца для яе беларускага патрыятызму. Стаць савецкай патрыёткай для яе было тое самае, што стаць патрыёткай нямецкай, гэта значыць, перастаць быць сабою. Праўда, у адрозьненьне ад мужа, у яе было адхланьне — яе паэзія.
Зьміцер Бартосік:
Каб НатальляАрсеньнева ці Францішак Кушаль зьяўляліся ў Дорах падчас вайны, вяскоўцы ня памятаюць. Але старым прыгадваецца іншае.
ААбановіч: А пры немцах што ж было? Партызаншчына ж была. Вялікая. Немцы ў Валожыне стаялі. Ня надта далёка дарога. Дык немцы: «Так-так-так-так-так», стануць брахаць. Дык ляціш, ня ведаеш, дзе дзявацца. A ноччу партызаны. Божа-божа, лапці і тыя пахаваеш. Панчохі зрэбныя, робленыя... Оё-аёйаёй... Усё. Кароўкі адбіралі. Цяжка было. Я ўсё гэта помню, як жылося. Якія партызаны добрыя былі? Чужыя. A свае брадзягі былі. Толькі абіралі.
Ф.Новік: Немцы прыйшлі. Кушлі, пэўна, выехалі ў Валожын. Я добра ня ведаю пра іх лёс. А дом? Немцы хацелі паліцыю ў ім пасадзіць. Ну, а партызаны загадалі свайму сувязному, дык ён тоіі дом запаліў. Ну, вось пасьля гэнага
Франак абідзеўся сьлішкам, што дом спалілі. Дык яны, відзіма, папрасілі немцаў, каб яны тутака гэтыя Доры зьнішчылі. Ня толькі Доры, а ўсю гэтую мясцовасьць. Маўляў, партызан кормяць. I тут вёсак недзе да сарака, мусіць, спалілі. I людзей многа перабілі.
— 3 ініцыятывы Кушаля?
— Так. I гэта факт. Тут кожны год адбываюцца ўспаміны на гэтым самым месцы... I былы старшыня нашага калгасу Шарэцкі чытаў дакумэнт людзям. Што, значыць, яны немцаў папрасілі, ці што. Прадалі яны ўсю нашу бліжэйшую мясцовасьць...
ААбановіч: Ён быў нейкі там прахадзімец. Я чалавек няграматны.Але троха паслухала, як людзі гаварылі. Які ён быў? Знаю, што нехарошы ён быў. А які, чорт яго ведае. Ён у нейкіх дзялох быў. ПадпЬльных. Вось што!
Ф.Новік: Немцы ж блакаду тут наладзілі ў нас. I ў нашу вёску сагналі людзей і запалілі. Праўда, стралялі там па іх. Расказвалі некаторыя, што спасьліся, уцяклі, што раненыя былі, і жывыя дзеці малыя. Піск, крык там страшэнны. Туды ж да Налібоцкай пушчы вёсак сорак спалілі. Тут — каля дзьвесьце чалавек, разам зь дзецьмі, старымі...
Калі я слухаю падобныя рэчы, дык міжволі пачынаю ўдаваць спачуваньне. I дзіўлюся, што маё спачуваньне не знаходзіць ніякага водгуку ў тых, хто ўсё гэта бачыў і перажыў. Hi ў Фёдара Новіка, ні ў Алены Абановіч падчасрасповеду пра вайну няма ніякага ўдаванага трагізму. Гаворка ідзе толькі пра жыцьцё. Якое яно было насамрэч. Напэўна, таму старая
Алена не адразу і прыгадала, што ж рабілася тут у 1943-м. Таму няма і намёку на нянавісьць да «фашысцкага прыслужніка» Кушаля ў спадара Фёдара. Як, зрэшты, і вялікага піетэту да колішняга старшыні калгасу Сямёна Шарэцкага, які ўрэшце апынуўся там, дзе і Кушаль. Такое вось было беларускае жыцьцё. Зь вялікай крывёю. I зь вершамі таксама. Выдатнымі вершамі, пазначанымі страшнымі датамі.