• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    этэр 8 лютага 2004 г.
    Аляксандар Салжаніцын. Жыць без ілжы
    12 лютага 1974 году расейскі пісьменьнікдысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын падпісвае свой зварот да суайчыньнікаў пад назвай «Жыць без ілжы». Дакладней, тэкст звароту пісаўся крыху раней і быў раскладзены па схованках з умовай: калі аўтара арыштуюць — распаўсюдзіць праз суткі. Так і адбылося. Самога Салжаніцына чакала выгнаньне з СССР, а на радзіме ў легальным друку «Жыць без ілжы» зьявілася толькіў 1988 годзе. Нельга, аднак, зьменшыць ролю гэтага эмацыйнага закліку, які ў часы глыбокага застою перадаваўся з рук у рукі і падбухторваў людзей на супрацьстаяньне таталітарнаму ладу.
    Што да Беларусі, дык у нас трыццаць гадоў таму зварот Салжаніцына водгуку ня меў. Прынамсі, у хроніцы дэмакратычнай апазыцыі такіх зьвестак няма. Рэч у тым, што дысы-
    дэнцкія зьявы ў тагачаснай Беларусі мелі, бадай, выключна нацыянальна-дэмакратычны характар. Гаворка ішла пра адраджэньне культуры, а не пра зьмену палітычнага рэжыму. I гэта быў першы пункт, у якім беларусы з Салжаніцыным разышліся.
    Нібы ў адказ на гэта Салжаніцын «не заўважыць» беларусаў, як асобнае нацыі. Крыўдныя словы прагучаць пазьней у ягоным праграмным артыкуле «Як нам уладкаваць Расею». Але гэтыя два пункты, на маю думку, так і застануцца бескарыснымі пунктамі супрацьстаяньня, калі да іх не дадаць трэцяга.
    У адрозьненьне ад усіх іншых самастойных і разьвітых культур нашае часткі сьвету, беларусы ня маюць свайго перакладу ані «Архіпэлягу ГУЛАГу», ані звароту «Жыць без ілжы». Інакш кажучы, мы ня бачым Салжаніцына, a ён ня бачыць нас. Ён — бясспрэчна вялікі пісьменьнік сусьветнага маштабу і грамадзянін. I для таго, каб вынесьці яму прысуд у імпэрскім поглядзе на нас, мы мусілі б загаварыць зь ім па-свойму. Магчыма, і ён пасьля гэтага пачуў бы нас, бо, як вядома, самы цывілізаваны спосаб выхаду з супрацьстаяньня — гэта размова. Лепшага ня вынайдзена.
    Нарэшце, ёсьць і яшчэ адна, ужо чыста наша, унутраная карысьць у тым, каб перачытаць Салжаніцына па-свойму. Ён — ці ня самы расейскі паводле духу сучасны пісьменьнік, у якога кожнае слова і стылёвая сынкопа, кожны тон і паўтон дакладна перадаюць чыста расейскую нэрвовасьць і мэнтальнасьць, максымалізм у вялікім і дробязнасьць у прыватным.
    Мы, якія хацелі б запярэчыць яму, што мы ёсьць, мы асобныя і разьвітыя і — не такія, менавіта ў ягоных тэкстах распазнаем сваю інакшасьць найлепшым чынам. Ягоная саборнасьць, безальтэрнатыўнасьць праваслаўнага адраджэньня, а нават і сам дух тэксту, так падобнага на царкоўную казань — усё гэта можа быць зразумелае для беларускага індывідуалізму, нашай шматканфэсійнасьці і рацыяналістычнага погляду на сьвет, але не сваё.
    Сёньня мы перачытаем зварот Аляксандра Салжаніцына «Жыць без ілжы» ўпершыню пабеларуску. Услухаемся ў яго і дамо магчымасьць аўтару ды ягоным суайчыньнікам услухацца ў нас.
    Аляксандар Салжаніцын
    ЖЫЦЬ БЕЗ ІЛЖЫ
    Калісьці мы ня сьмелі і шэптам шаргацець. Цяпер вось пішам і чытаем Самвыдат, а ўжо адзін адному ў курылках НДІ ад душы наскардзімся: чаго толькі яны не напракудзяць, куды толькі ня цягнуць нас! Тут і непатрэбнае касьмічнае выхваляньне пры развале і беднасьці жыцьця; і ўмацаваньне далёкіх дзікіх рэжымаў; і распальваньне грамадзянскіх войнаў; і безаглядна выгадавалі Мао Цзэдуна (на нашы сродкі) — і нас жа на яго пагоняць, і прыйдзецца ісьці, куды дзенесься? і судзяць, каго хочуць, і здаровых заганяюць у вар’яты — усё «яны», а мы — бясьсільныя.
    Ужо да донца даходзіць, ужо ўсеагульная ду-
    ховая пагібель насунулася на ўсіх нас, і фізычная вось-вось запалае і спаліць і нас, і нашых дзяцей, — а мы па-ранейшаму ўсё ўсьміхаемся баязьліва і лапочам каснаязыка:
    — А чым жа мы перашкодзім? У нас няма сілаў. Мы так безнадзейна расчалавечыліся, што за сёньняшнюю нішчымную кармушку аддамо ўсе прынцыпы, душу сваю, усе намаганьні нашых продкаў, усе магчымасьці для нашчадкаў — толькі б не разладзіць свайго лядачага існаваньня. He засталося ў нас ані цьвёрдасьці, ані годнасьці, ні сардэчнага гарэньня. Мы нават усеагульнай атамнай сьмерці не баімся, трэцяй сусьветнай вайны не баімся (можа, у расколінку схаваемся), — мы толькі баімся крокаў грамадзянскае мужнасьці! Нам толькі б не адбіцца ад статку, не зрабіць кроку паасобку — і раптам аказацца бязь белых булак, бяз газавай калёнкі, без маскоўскай прапіскі.
    Ужо як дзяўблі нам на палітгуртках, так у нас і ўдзяўблося, выгодна жыць, абы на ўвесь век добра: асяродзьдзе, сацыяльныя ўмовы, зь іх ня выскачыш, быцьцё вызначае сьвядомасьць, мы тут пры чым? мы нічога ня можам.
    А мы можам — усё! — але самі сабе хлусім, каб сябе заспакоіць. Ніякія не «яны» ўва ўсім вінаватыя — мы самі, толькі мы!
    Запярэчаць: але ж сапраўды нічога не прыдумаеш! Нам заляпілі рот, нас ня слухаюць, у нас не пытпаюцца. Як жа прымусіць іх паслухаць нас?
    Пераканаць іх — немагчыма.
    Натуральна было б іх пераабраць! — але перавыбараў не бывае ў нашай краіне.
    На Захадзе людзі знаюць страйкі, дэманстрацыі пратэсту, — але мы занадта забітыя, нам гэта страшна: як гэта раптам — адмовіцца ад працы, як гэта раптам — выйсьці на вуліцу?
    Аўсе іншыя фатальныя шляхі, што за апошняе стагодзьдзе апрабаваныя ў горкай расейскай гісторыі, — тым больш не для нас, і насамрэч — ня трэба! Цяпер, калі ўсе сякеры свайго дасякліся, калі ўсё пасеянае ўзышло, — нам бачна, як заблукаліся, як учадзелі тыя маладыя, самаўпэўненыя, хто думалі тэрорам, крывавым паўстаньнем і грамадзянскай вайной зрабіць краіну справядлівай і шчасьлівай. He ўжо, дзякуй, бацькі асьветы! Цяпер ужо ведаем мы, што гнюснасьць мэтадаў месьціцца ў гнюснасьці вынікаў. Нашыя рукі — хай будуць чыстымі!
    Дык кола — замкнулася? I выйсьця — насамрэч няма? I застаецца нам толькі бязьдзейна чакаць: раптам здарыцца нешта само?
    Але ніколі яно ад нас не адліпне само, калі ўсе мы ўвесь час будзем яго прызнаваць, услаўляць і мацаваць, калі не адштурхнемся хоць бы ад самай яго адчувальнай кропкі.
    Ад — ілжы.
    Калі гвалт урываецца ў мірнае людзкое жыцьцё — ягоны твар палае ад самаўпэўненасьці, ён так і на штандары піша, і крычыць: «Я — Гвалт! Разыдзіся, расступіся — стапчу!» Але гвалт хутпка старэе, крыху гадоў — і ён ужо ня ўпэўнены ў сабе, і, каб трымацца, каб выглядаць прыстойна, — ён выклікае сабе ў хаўрусьнікі Хлусьню. Бо: гвалту няма чым
    прыкрыцца, акрамя хлусьні, а хлусьня можа трымацца толькі гвалтам. I ня кожны дзень, не на кожнае плячо кладзе гвалт сваю цяжкую лапу: ён патрабуе ад нас толькі пакоры да хлусьні, штодзённага ўдзелу ў хлусьні — іў гэтым усё вернападданства.
    I вось тут якраз ляжыць занядбаны намі, самы просты, самы даступны ключ да нашага вызваленьня: асабісты няўдзел у хлусьні/ Няхай хлусьня ўсё пакрыла, няхай хлусьня валодае ўсім, але ў самым малым заўпарцімся: няхай валодае не празь мяне/
    I гэта — прасьвет ва ўяўнай аблозе нашае бязьдзейнасьці! — самы лёгкі для нас і самы разбуральны для хлусьні. Бо калі чалавек адхіснуўся ад хлусьні — яна папросту перастае існаваць. Як зараза, яна можа існаваць толькі на людзях.
    He заклікаемся, не сасьпелі мы ісьці на плошчы і прагалошваць праўду, выказваць уголас, што думаем, — ня трэба, гэта страшна. Але хоць адмовімся казаць тое, чаго ня думаем!
    Вось гэта і ёсьць наш шлях, самы лёгкі і даступны пры той арганічнай баязьлівасьці, што прарасла ў нас, нашмат лягчэйшы за (страшна прамовіць) грамадзянскае непадпарадкаваньне паводле Гандзі.
    Наш шлях: ні ў чым не падтрымліваць хлусьні сьвядома/ Усьвядоміўшы, дзе мяжа хлусьні ( кожнаму яна яшчэ па-рознаму відна ), — адступіцца ад гэтай гангрэннай мяжы! He падклейваць мёртвых костачак і лушчынак Ідэалёгіі, не сшываць гнілога рызьзя — і мы
    ўражаныя будзем, як хутпка ды бездапаможна хлусьня ападзе, і чаму належыць быць голым — тое зьявіцца сьвету голым.
    Такім чынам, цераз баязьлівасьць нашу хай кожны выбера: ці застаецца ён сьвядомым служкам хлусьні (о, натуральна, ня дзеля схільнасьці, але для пракармленьня сям’і, для выхаваньня дзяцей у духу хлусьні!), ці прыіішла яму пара страпянуцца, стаць сумленным чалавекам, вартым павагі і дзяцей сваіх і сучасьнікаў. I з гэтага дня ён:
    — больш не напіша, не падпіша, не надрукуе ніякім чынам ніводнай фразы, што скажае, на ягоную думку, праўду;
    — такой фразы ні ў прыватнай гутарцы, ні прылюдна ня выкажа ні ад сябе, ні са шпаргалкі, ні ў ролі агітатара, настаўніка, выхавальніка, ні паводле тэатральнае ролі;
    — жывапісна, скульптурна, фатаграфічна, тэхнічна, музычна ня выявіць, не суправодзіць, не пратрансьлюе ніводнай хлусьлівай думкі, ніводнага скажэньня праўды, якое ён бачыць;
    — не спашлецца ні вусна, ні пісьмова на «кіраўнічую» цытату, каб дагадзіць, падстрахавацца, для посьпеху свае працы, калі цытаванае думкі не падзяляе цалкам ці яна не дарэчы;
    — ня дасьць прымусіць сябе ісьці на дэманстрацыю ці мітынг, калі гэта супраць ягонага жаданьня і волі; ня возьме ў рукі, не падыме транспарантпу, лёзунгу,якога не падзяляе цалкам;
    — не падыме рукі за прапанову, якой не падзяляе шчыра; не прагаласуе ні адкрыта, ні
    таемна за асобу, якую лічыць ня вартай або сумнеўнай;
    —	ня дасьць загнаць сябе на сход, дзе чакаецца прымусовае, скажонае абмеркаваньне пытаньня;
    —	зараз жа пакіне паседжаньне, сход, лекцыю, спэктакль, кінасэанс, як толькі пачуе ад прамоўцы хлусьню, ідэалягічную лухту ці бессаромную прапаганду;
    — не падпішацца і не набудзе такой газэты ці часопісу, дзе інфармацыя скажаецца, падставовыя факты хаваюцца.
    Мы пералічылі, вядома, ня ўсе магчымыя і неабходныя ўхіленьні ад хлусьні.Але той, хто пачне ачышчацца, — ачышчаным поглядам убачыць і іншыя выпадкі.
    Так, па першым часе атрымаецца няроўна. Камусьці давядзецца страціць працу. Маладым, што жадаюць жыць паводле праўды, гэта вельмі ўскладніць іх маладое жыцьцё напачатку: бо ж і адказы на ўроках напханыя хлусьнёю, трэба выбіраць. Але ж ні для кога, хто хоча быць сумленным, тпут. не засталося шчылінкі: нідзе нікому з нас нават у самых бясьпечных тэхнічных навуках не абмінуць хоць аднаго з названых крокаў — у бок праўды ці ў бок хлусьні; у бок духовай незалежнасьці або духовага лёкайства. I той, каму ня стане сьмеласьці нават на абарону сваёй душы, — няхай не ганарыцца сваімі перадавымі поглядамі, не выстаўляецца, што ён акадэмік ці народны артыст, заслужаны дзяяч ці генэрал, — так няхай і скажа сабе: я — быдла і баязьлівец, мне абы сытна і цёпла.