• Газеты, часопісы і т.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Інакш кажучы, Масковія зь яе абсалютысцкай царскай уладай імкліва ператваралася ў імпэрыю і, як кожная маладая імпэрыя, прагнула пашырацца, расьці, праводзячы адпаведную экспансіянісцкую палітыку. Тым часам Беларусь, якая расквітнела ў эпоху Адраджэньня, існавала нібы ў зусім іншым гістарычным вымярэньні. Гэта была радыкальна іншая краіна з высока разьвітымі на свой час гарадамі, навукамі, рамёствамі, юрыспрудэнцыяй. Нездарма папярэдняе 16 стагодзьдзе нашы гісторыкі называюць «Залатым векам».
    — Падкрэсьлю, што калі б не казакі, калі б не Хмяльніччына, Масква не адважылася б 350 гадоў таму пачаць вайну. А калі б і пача-
    ла, то, пэўна, атрымала б іншыя вынікі. А ў той сытуацыі агрэсія была раўназначная, вобразна кажучы, нападу на параненага. Масква пераўзыходзіла праціўніка сваім дэмаграфічным патэнцыялам. Але яе сілы павялічвалі і асаблівасьці ўнутранага ладу гэтай дзяржавы. Маю на ўвазе мабілізацыйныя магчымасьці яе дэспатычнай улады, абсалютызму, якія дазволілі Маскве дамагчыся небывалай колькаснай перавагі сваёй арміі. На беларускі тэатар вайны яна кінула 80 тысячаў, да якіх было далучана яшчэ 20 тысячаў украінскіх казакаў. I гэтай статысячнай арміі Януш Радзівіл, абараняючы край, мусіў ставіць чало толькі з 10-т.ысячным корпусам. Яшчэ тысячаў 5 магло быць у гарнізонах гарадоў, але яны ня браліся ў разьлік пры палявых дзеяньнях.
    Слабасьцю Вялікага Княства сталі ў гэтай вайне і яго ранейшыя плюсы. Маю на ўвазе нацыянальна-рэлігшную разрозьненасьць, якую максымальна выкарыстала Масква.А таксама дэмакратыю, лад якой проста ня быў прыстасаваны да такой зьнішчальнай вайны. На жаль, у ваенным супрацьстаяньні абсалютызм, напэўна, заўжды мае перавагі перад дэмакратыяй.
    Паколькі ў тым маскоўскім нашэсьці мы разглядаем два галоўныя бакі — маскоўскі і беларускі, натуральна ўзьнікае пытаньне пра страты агрэсара...
    — Калі гаварыць пра страты Масквы, дык няма сумневу, што ў выніку баявых дзеяньняў маскоўскае войска часьцей губляла болей, чым беларуска-літоўскае. Асабліва ў другой фазе
    вайны. Вялікія страты несла яно і ад дзеяньняў партызанаў — руху народнага супраціву. Пра гэта сьведчаць, прынамсі, частыя падмацаваньні, якія царскі ўрад пасылаў з цэнтру ў дзейную армію — пастаянныя папаўненьні для гарнізонаў... Але каб атрымаць канкрэтныя лічбы, трэба працаваць у маскоўскіх архівах. Дый там, думаю, наўрад ці рэальнымі будуць лічбы, бо маскоўскія ваяводы ў сваіх паведамленьнях, баючыся цара, звычайна заніжалі свае страты, або нават паразы выдавалі за свае перамогі.
    Зразумела, Маскоўская дзяржава не панесла такіх стратаў цывільнага насельніцтва, як мы, бо на яе тэрыторыі дзеяньні фактычна не вяліся. Наадварот, за кошт вялізнага палону, выведзенага зь Беларусі, яна павялічыла колькасьць сваіх падданых.Аднак, калі вяр тацца да ваеннапалонных, то ў часе складаньня ўмоваў замірэньня, падпісанага пазьней у Андрусаве, Масква была таксама зацікаўленая ў вяртаньні сваіх вязьняў, і адпаведны пункт прадугледжваў іх вызваленьне з абодвух бакоў. Іншая рэч, што царскі ўрад ня выканаў гэтай умовы. Як і некаторых іншых пунктаў той дамовы. Так ніколі й не вярнуў большасьці палонных, як не вярнуў і скарбаў, вывезеных зь Беларусі.
    Як 13-гадовая вайна зьмяніла аблічча і лёс Беларусі і беларускага народу?
    — Пра сваерэальныя страты мы яшчэ мала ведаем. Уяўляем толькі больш-менш ступень дэмаграфічнага рэгрэсу, бо там ёсьць хоць нейкія канкрэтныя лічбы.А пра іншае толькі
    мяркуем. Думаю, у пляне нацыянальна-гістарычным мы тады неаднаўляльна страцілі беларускі горад. Бо гарады тады прынялі галоўны ўдар. I яны пацярпелі найболей. Гарадзкое жыхарства скарацілася прыкладна на 55 адсоткаў.А па вайне гарады засяляліся пераважна гэбраямі. I разам з той другой паловай нашага насельніцтва, якой ня стала пасьля вайны, прычым лепшай паловай, хоць бы ў пляне пасіянарнасьці, мы незваротна страцілі і лепшыя шанцы быць нармальным паўнавартым народам, стаць эўрапейскай краінай. Падкрэсьлю — лепшыя. Гэта ня значыць, што ўсе.
    Што ж адбылося пасьля той вайны? I чаму ці не галоўны акцэнт Генадзь Сагановіч зрабіў на тым, што менавіта тады быў страчаны беларускі горад? Для нацыянальнае будучыні Беларусі гэта сапраўды была самая галоўная згуба: беларускі горад перастаў існаваць. Беларускі горад не адрадзіўся дагэтуль. Пасьля той вайны адбылося засяленьне гораду гэбраямі. Менавіта яны, складаючы дзе сорак, а дзе і ўсе 80 адсоткаў гарадзкога насельніцтва, занялі месцы беларускіх майстроў ды рамесьнікаў. I так доўжылася да другой сусьветнай вайны. Бясспрэчна, што гэбраі зрабілі моцны ўплыў на беларускую культуру, як, зрэшты, і на ўсю сусьветную культуру і цывілізацыю паўплывалі гэбраі родам зь беларускіх гарадоў. Бясспрэчна і тое, што гэты ўплыў быў дабратворны і плённы. Іншая рэч, што ўласна беларусы пасьля той вайны сталі чыста сялянскай нацыяй. I нават пасьля мінулай вайны, калі фашы-
    сты масава вынішчылі беларускіх гэбраяў, калі адбылася масавая міграцыя гэбраяў у Ізраіль, а беларускіх вяскоўцаў — у гарады, нават пасьля гэтага горад ня стаў беларускім — ані паводле мовы, ані паводле духу, ані паводле мэнтальна абумоўленага характару дачыненьняў месьцічаў. Зьведаўшы пасьля вялікае мноства адміністрацыяў: польскую, расейскую, нямецкую, савецкую, — горад, а сьледам і ўся краіна, так і не займеў адміністрацыі сваёй, беларускай, якой яна вякамі фармавалася да 1654 году. Напэўна, гэта і ёсьць галоўнае наступства той вайны. Наша сёньняшняя не зусім зразумелая незалежнасьць, слабая нацыянальная сьвядомасьць і адсутнасьць такога чалавечага, гуманістычнага асяродзьдзя, як у іншых народаў Эўропы, нашых суседзяў.
    Тое, што было зьнішчана за 13 гадоў, не змагло аднавіцца за 350. Мы працягваем жыць у гэтым гістарычным экспэрымэнце, па шчырасьці, ня надта разумеючы, у які бок разьвіваемся, што нам трэба рабіць, і ці будзе некалі ў гэтага экспэрымэнту канец.
    этэр 24 кастрычніка 2004 г.
    Тайна Мярлінскіх хутароў
    Беларускі зямны рай раскошны, як і належыць раю, таямнічы, як прыстанішча легендарнага Зьмея Гарыныча, і бязьлюдны, нібы тут узарвалі атамную бомбу.
    Сярод дзясяткаў вандровак па беларускіх рэках гэтая была першая, якую можна назваць ідэальнай. У Беларусі больш няма такой райскай мясьціны, дзе лясы поўныя белых грыбоў і ажынаў, а ў вадзе плёхаюцца шчупакі і бабры, дзе дубровы на высокіх пясчаных берагах болып падобныя да культурных паркаў, дзе, здаецца, ніколі не прападае сонца, і за пяць дзён падарожжа можна не сустрэць ніводнага чалавека.
    Рака называецца Сьцьвіга. На мапе вы можаце адшукаць яе ў самым нізе Беларусі і акурат па цэнтры беларуска-ўкраінскай мяжы. Даўжыня яе — каля ста кілямэтраў ад вёскі Дзяржынск (колішніх Радзівілавічаў) да Аздамічаў. Паміж гэтымі вёскамі і разьмяшчаецца наш зямны рай. Мы плывем на байдарках празь неапісальнае прыгажосьці краявіды і не перастаем зьдзіўляцца. I найбольш зьдзіўляе тут, дзе няма ані сьледу жывой чалавечай дзейнасьці, і адкуль да бліжэйшага паселішча кілямэтраў 30, — нас зьдзіўляе пачуцьцё абжытасьці. Вось так проста пасярод лесу зьяўляецца такое адчуваньне хатняга ўтулку, што ўжо, здаецца, і застаўся б тут, бо нічога лепшага і не бывае. Такая прыцягальная аўра, якую інакш як з аўрай роднага дому не параўнаеш. Таму я назваў гэтыя мясьціны раем.
    На мапе гэты бязьлюдны край называецца Мярлінскімі хутарамі. (Мэрлінскімі, — казалі колішнія насельнікі гэтых месцаў.) А афіцыйна — гэта заказьнік рэспубліканскага значэньня Альманскія балоты, створаны гадоў пяць
    таму, — адзін з найбуйнейшых у Эўропе масіў балатоў, што захаваўся ў натуральным стане.
    Як і рай нябесны мае свой адваротны бок, так і рай зямны нагадвае падарожніку, што за ўсё трэба плаціць. Наша падарожжа шчасьліва ўхіляецца ад абстрэлу. Раз-пораз над лесам разьлягаецца кананада — выбухі бомбаў і ракет. У найпрыгажэйшым месцы Беларусі створаны вайсковы палігон.
    * * *
    Бацька мовазнаўцы Вінцука Вячоркі родам з гэтых самых Мярлінскіх хутароў. Вінцук быў зьдзіўлены, што нам удалася нашая вандроўка, бо, аказваецца, да апошняга часу гэта была цалкам закрытая тэрыторыя, і патрапіць туды было немагчыма. Але пра ўсё па чарзе.
    В.Вячорка: Гэтыя мясьціны былі заселеныя людзьмі ў пачатку 20 cm. Заселеныя вельмі позна, таму што гэта вельмі сур’ёзныя, нават як на палескія маштабы, балоты, вялікія. I яшчэ ў царскія часы і ў польскія часы людзі куплялі там сабе зямлю і ўраблялі гэтую зямлю, адваёўвалі ў балатоў прастору. Мярлінскія хутары складалі каля 250 квадратных кілямэтраў, гэта была паласа шырынёй 10—20 км болый-менш уздоўж асноўных рэк, якія там цякуць. I надзелы складаліся як з ворнай зямлі, адваяванай у лесу, так і з балатоў, якія выкарыстоўваліся пад сенакос.
    Я ад бацькі ведаю, што ў сярэдзіне 20 cm., перад вайной і пасьля вайны там было ўрочышчаў 15, дзе можна было ставіць хаты, і на кож-
    ным урочышчы было 10—15 хутароў. Такім чынам, 2—3 сотні хутароў.
    Вось адкуль гэтае адчуваньне абжытасьці. Людзі сюды прыйшлі ня проста перакантавацца, a як піянэры — з канкрэтнай задачай — абжываць. Даводзілася бачыць зьніклыя вёскі, дзе ані духу ўжо не засталося. Бо там проста жылі і працавалі, а не абжывалі край. На Мярлінскіх хутарах перад тымі першымі пасяленцамі царавала нечапаная прырода, і жылі толькі містычныя істоты...
    В.Вячорка: Я асабіста перакананы, што паколькі людзі там асвоілі землі позна ў гістарычных маштабах, то, хутчэй за ўсё, недзе там і гнязьдзіліся легендарныя Зьмеі Гарынычы, якія сталі шырока ведамымі ў фальклёры розных славянаў. Зьмеі нападалі на Кіеў, кралі ў ім нявестаў. Паколькі там балаты, паколькі яшчары жылі ўсякія, так і зьявіўся Зьмей Гарыныч. Гэта наш беларускі звычайны цмок, толькі ён набыў пэўныя тапанімічныя і фактурныя якасьці.
    Што да містычных уяўленьняў малых насельнікаў Мярліна, мой бацька ўспамінае са свайго дзяцінства, што вельмі яго вабілі сярод чыстага балота купы лесу, якія называліся ляскі. Да іх дабрацца было немагчыма, таму што гэта ж ня чыстая вада, гэта балота, зарослае мохам. Нельга ні пехатой прайсьці, ні на чаўне праплысьці. I яму, і іншым дзецям здавалася, што там павінны жыць нейкія людзі, што гэтыя ляскі заселеныя нейкімі дзівоснымі