Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
1998.11.29 Напярэдадні вечнага жыцьця. Ці хацелі б
вы жыць вечна? Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. Аповед З.Бартосіка пра здарэньне на рацэ.
Адказы А.Лукашука, К.Бандарука, С.СокалаваВоюша:
«Уяўляю, што было б, калі б яшчэ жыў мой прапрадзед, удзельнік расейска-турэцкіх войнаў.
Ну, і куды ён мне са сваім досьведам змаганьня за матухну-Расею? I куды яму я са сваім досьведам змаганьня супраць?»
1998.12. 06 Расея — аб’ект нянавісьці і любові. 3
удзелам В.Кіпеля, А.Аблажэя, Г.Леха, С.СокалаваВоюша.
1998.12. 13 Што вас асабіста зьвязвае з Расеяй? Апытаньне С.Квяткоўскага. Аповед З.Бартосіка пра нечаканую сустрэчу ў Віцебску.
1998.12.20 Маўчаньне паэтаў
1998.12.27 Палітыкі сьпяваюць калядкі. 3 удзелам С.Багданкевіча, М.Статкевіча, Я.Лугіна, Г.Лыча, А.Дабравольскага, В.Івашкевіча, А.Бяляцкага, В.Вячоркі. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага: Ці сьвяткуюць менчукі Каляды? Аповед З.Бартосіка пра Парыж.
1999.01.03 Усё наадварот. Што такое Новы год? 3 удзелам А.Глёбуса і З.Бартосіка.
1999.01.10 1999—1899: ста гадоў як не было. Занатоўка З.Бартосіка пра Захараўскую вуліцу. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага: Ці хацелі б вы быць падобным да прэзыдэнта РБ? С.Харэўскі пра менскіх губэрнатараў.
1999.01.17 Я — славянін. Што гэта значыць? Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. С.Шупа пра славянскія
мовы. С.Харэўскі пра славянскія сымбалі. З.Бартосік пра баксэрскі турнір.
...Беларускі гісторык і археоляг мінулага стагодзьдзя Адам Кіркор піша, што нашыя продкіславяне мелі звычай пасьля сьмерці мужа забіваць і ягоную жонку, а таксама маленькіх дзяцей і ўсіх хавалі разам. Прычым дзяцеіі, тапілі, і тапілі чамусьці разам зь пеўнямі. Якое гэта мае дачыненьне да сёньняшняга славянскага братэрства? — спытаецеся вы. А якое дачыненьне гэтае братэрства мае да нас?..
1999.01.24 Бібліятэка «Фрагмэнтаў». Гутарка С.Квяткоўскага з І.Бабковым. Водгук С.Харэўскага на кнігу В.Акудовіча «Мяне няма».
Увесь сьвет лютуе або пратэстуе ў справе Піначэта, хоць у Гішпаніі, дзе яго мусяць судзіць, пасьля 70 гадоў турэмнае зьняволеньне не прадугледжана. Гэта значыць, што Піначэту ў кожным разе гарантаваная спакойная стараеьць і магчымасьць апраўдваць перад сьветам свой жыцьцёвы выбар. У той самы час ягоны раўналетак Старавойтаў яшчэ да суду сядзіць у жалезнай клетцы ва ўласнай краіне, дзе паважны ўзрост не зьяўляецца аргумэнтам.
1999.01.31 Што аб’яднае нас? 3 удзелам А.Надсана, Н.Дударавай, С.Харэўскага, С.Сокалава-Воюша, А.Мальдзіса, В.Трыгубовіч. З.Бартосік пра скарачэньне насельніцтва на 25 адсоткаў.
1999.02.07 Славамір Адамовіч. «Плавільшчыкі расы».
Водгукі на кнігу. 3 удзелам С.Харэўскага, А.Мінкіна. Аповед З.Бартосіка:
«..Але летась, на вечаровай узьбярэжнай паміраючага крымскага курорту, куды нас занес журналісцкі лёс, я ізноў глядзеў на яго, нібы ўпершыню, дзівячыся, як парою дакладна могуць супасьці вобраз і відарыс, зьмест і форма. I справа тут ня ў моры, не ў вясёлых гуках джаз-банды, што разносіліся далёка ўздоўж берагу, і не ў аскепках прамінулае эпохі — усіх гэтых балясінах ды калянадах. А ў тым, дзеля чаго жывуць паэты. Ён убачыў сваю музу. Яна, тыповая пастаральная пастушка зь вялікімі блакітнымі вачыма, гандля-
вала нейкімі бясхітраснымі сувэнірамі і наўрад ці чакала сустрэчы з кавалерам у ядвабным гальштуку. Дагэтуль незвычайна ашчадны, ён скупіў ледзь не палову яе тавару й павёў у бліжэйшы дансінг. Яна, у сваёй паркалёвай сукенцы і танных сандалетах, і ён, у шырокага пакрою гарнітуры і ў капелюшы, сярод джынсы, скуры ды аглушальных дэцыбэлаў, выглядалі пэрсанажамі з даўно забытага кіно. Ён тэатральна запрасіў яе на танец пад нейкую папсовую драбядзень, што неслася з магнітафону. Нягледзячы ні на што, у ягоным танцы ўсёроўна ўгадвалася «РыоРыта»...
1999.02.14 Беларускія філіі і фобіі. С.Харэўскі пра тое, каго любяць і ня любяць беларусы. З.Бартосік слухае радыёп’есу пра фашыстаў. Занатоўкі С.Квяткоўскага:
«Неяк мне давялося пачуць, што адваротны бок так званай беларускай талерантнасьці — гэта бытавая ксэнафобія, а сынонім славутай беларускай памяркоўнасьці — звычайная абыякавасьць. Ня дзіва, што ў колішнім СССР беларусы былі любімчыкамі, кшталту славутага чырвонца, які «падабаецца ўсім». Такое паўінфантыльнае адчуваньне па-ранейшаму кіруе многімі нашымі суграмадзянамі і сёньня. Тым часам рэйтынг беларусаў пачаў падаць, прычым, ня толькі ў палякаў ці літоўцаў, для якіх непрымальная татальная стагнацыя РБ. Украінцы расчараваныя дэкляратыўнай русафіліяй браткоў-беларусаў, а «любвеобйльные» расейцы незадаволеныя беларускай шлюбнай нерашучасьцю і спажывецкім падыходам да сьветлай ідэі аб'яднаньня...»
1999.02.28 Наша супольная адказнасьць. 3 удзелам Б.Пякарскай, В.Гідрановіча, Я.Лапаткі, М.Бусла, З.Бартосіка, С.Харэўскага, С.Квяткоўскага.
1999.03.07 Мэмуарны бум. 3 удзелам З.Бартосіка, С.Сокалава-Воюша. С.Харэўскі пра ўспаміны мастакоў:
«Аднаго разу мэтра зь векапомным барэтам на сівой шавялюры перастрэў на вуліцы другі мастак, Уладзімер Адамчык, таксама ў барэце. «Вельмі зьмястоўную і цікавую кнігу Вы напісалі, Заір
Ісакавіч, — сказаў мастак Адамчык. — Але чаму Вы не напісалі пра тое, як ляпілі Сталіна?» «Як мая кніга завецца? — пытаньнем на пытаньне адказаў скульптар. — «Тое, што помніцца»? А пра Сталіна ня помніцца...» Крыху счакаўшы, дадаў, праўда, ужо не сваімі словамі: «Трэба браць з гісторыі агонь, а ня попел...»
1999.03.14 У чым напіа крыўда. 3 удзелам С.СокалаваВоюша, С.Харэўскага, А.Сідарэвіча, І.Бабкова, А.Глёбуса, С.Квяткоўскага.
1999.03.28 Рэцэпт цуду. 3 удзелам С.Сокалава-Воюша, Л.Баршчэўскага, А.Анціпенкі, Л.Акаловіча.
Успамін З.Бартосіка:
«...Я жыў тады з маці ў вялікім горадзе на Волзе. Даходжваў другую чвэртку трэцяй клясы, чакаў новага 1979 году й зімовых вакацыяў, ды насіўся з клюшкаю па двары разам з аднагодкамі. I аднойчы, загнаны маці дадому, пачуў ад яе дзіўную навіну. He зусім зразумелую, але ад таго яшчэ больш радасную. Яна сказала, што Новы год мы будзем усёй сям’ёй сустракаць у Беларусі, дзе бацька атрымаў працу, і дзе мы цяпер будзем жыць.
«Эх, і шанцуе ж некаторым», — менавіта такою была рэакцыя маіх знаёмых на гэтую навіну. Я дакладна памятаю, што слова «Белоруссйя» ў мяне ніяк не асацыявалася са слоеам «Россйя». У гэтай «руссйй» на канчатку мне чулася нешта «з італьянскай опэры». Экзатычны край з кніжак Джаньні Радары. Я нават асабліва не задумваўся, у якім гэта ўвогуле баку?
Але чаго я зусім не чакаў — дык гэта ўвагі да маёй пэрсоны з боку дарослых. Прадаўшчыца малочнай крамы адкрыла мне, што там, куды я еду, заўсёды ёсьць сьмятана й масла. Ня кажучы пра кілбасу. Настаўніца з паралельнае клясы, як высьветлілася, сама была адтуль, і ласкава мяне папярэдзіла, што ў беларусаў «очень грубый язык». Дагэтуль мне казалі, што самая грубая мова ў немцаў. Алькагалічка-суседка, славутая тым, што забіла «па п’яні» ўласнага мужанька, паведаміла, што няма людзей, дабрэйшых за беларусаў...Адным словам, я ехаў у цёплы край, дзе добрыя людзі
штодня ядуць кілбасу са сьмятанаю й размаўля юць амаль па-нямецку...»
1999.04.04 Пошукі праўды. 3 удзелам М.Пачкаева, А.Лукашука, З.Бартосіка, С.Харэўскага.
Які-небудзь статыстычны ангелец або амэрыканец жыве небагата, працуе з напругаю сіл, часам напіваецца, часам лупцуе жонку... Словам, нічым не адрозьніваецца ад звычайнага беларуса.Але. Ва ўяўленьні беларуса недзе ёсьць лепшае жыцьцё, недзе там, дзе жыве ангелец або амэрыканец, a ва ўяўленьні ангельца або амэрыканца лепшае жыцьцё можа быць толькі на нябёсах.
1999.04.11 Беларускае патаемнае. 3 удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага, А.Дынько, С.Квяткоўскага.
1999.04.18 Нашы жыцьцёвыя арыенціры. 3 удзелам С.Сокалава-Воюша, В.Івашкевіча, П.Севярынца, А.Бяляцкага, Ул.Коласа, Л.Баршчэўскага, А.Марачкіна, М.Чарняўскага, С.Квяткоўскага. Занатоўкі З.Бартосіка пра літаратурных герояў і С.Харэўскага пра ідэалы.
1999.04.25 Хэпі-энд для Чарнобылю. Параўнаньне твораў У.Голдынга і В.Быкава. 3 удзелам А.Лукашука, Г.Сагановіча, В.Лістратава, А.Клешчука, З.Коласа, З.Бартосіка і С.Харэўскага.
1999.05.02 Мяжа краіны. 3 удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага і С.Квяткоўскага.
1999.05.09 Другая сусьветная вайна. Сучасны погляд. 3 удзелам З.Бартосіка і С.Харэўскага. Апытаньне С.Квяткоўскага.
1999.05.16 Панарская бітва (1831)
1999.05.23 Жахі гісторыі. Грунвальд. 3 удзелам Г.Сагановіча, З.Бартосіка і С.Харэўскага. Апытаньне С.Квяткоўскага.
1999.05.30 Менскае лета. 3 удзелам З.Бартосіка і С.Харэўскага.
1999.06.06 Літаратура-пракуратура
1999.06.13 Сучасная моўная палітыка. 3 удзелам З.Бартосіка і С.Харэўскага.
1999.06.20 Іспыт зь беларускай гісторыі. 3 удзелам Г.Сагановіча, С.Харэўскага, С.Квяткоўскага, Ул.Арлова.
Сын Міндаўга Яўнут, — кажа беларускі пад-
ручнік, — заступіў на вялікакняскі пасад пасьля бацькі і сядзеў, пакуль ня быў скінуты братамі, тады ўцёк у Масковію, прыняў праваслаўе і быў названы Іванам, вярнуўся дадому і атрымаў ва ўладаньне Заслаўе. Паводле літоўскага падручніка, Яўнуціс уцёк у Польшчу, a па вяртаньні атрымаў Трокі...
1999.06.27 Бязьлюдная Беларусь. Вандроўка на Гарадоччыну. 3 удзелам Г.Сагановіча, З.Бартосіка, С.Харэўскага.
1999.07.04 Боязь Захаду. 3 удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага і С.Квяткоўскага.
1999.07.11 Анталёгія беларускага ўчынку. Г.Сагановіч пра князя Багуслава Радзівіла, С.Харэўскі пра Напалеона Орду, А.Лукашук пра Янку Філістовіча, З.Бартосік пра аднавайскоўца Немца.
1999.07.18 Саюз пісьменьнікаў сёньня. 3 удзелам С.Адамовіча. Занатоўкі С.Харэўскага пра менскую вуліцу Фрунзэ.
1999.07.25 Літаратурны сюжэт нашага часу
1999.08.01 Забытыя адрасы беларушчыны. З.Бартосік пра фальварак Мігаўку, з удзелам М.Шнэйдэра. С.Харэўскі пра дом П.Сергіевіча ў Вільні, з удзелам Ф.Нюнькі, Я.Вайтовіча і Ул.Скараходава.
1999.08.08 Крыж Эўфрасіні. 3 удзелам С.Харэўскага, Ул.Арлова, А.Лукашука, А.Мальдзіса:
«Мне падказвае ўнутраны голас, што ён у Эрмітажы. Відаць, папросту ніхто ня хоча ўзяць на сябе адказнасьць за тое злачынства...»
1999.08.15 «Песьняры». 3 удзелам С.Харэўскага.
1999.08.22 Восеньскі мінор. А.Антанян пра
«Разьвітальную аповесьць» В.Адамчыка. С.Харэўскі пра вобраз Свабоды ў мастацтве. З.Бартосік пра Л.Пракопчыка.