• Часопісы
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    істотамі. Хаця наагул нават дзеці балатоў не баяліся. Забаваю маёй цёткі Антосі разам з хлопцамі было гушкацца на балотным моху, які ствараў такі гатунак батуту. Такія былі рызыкоўныя атракцыёны тых мярлінскіх дзяцей...
    У міжваенным часе Мярлінскія хутары апынуліся на самым ускрайку Заходняе Беларусі. I гэты памежны стан толькі падкрэсьліваў працавітасьць ды заможнасьць тутэйшых людзей у параўнаньні з той калгаснай галыцьбой, што запанавала па другі бок мяжы — на Ўсходзе.
    В.Вячорка: Яшчэ за польскім часам некаторыя мярлінцы пачыналі будаваць двухпавярховыя дамы, прывабліваючы туды турыстаў. Унікальнае паветра, натуральная, нечапаная прырода, фантастычнае мноства грыбоў, ягад, рэкі, хуткія і з унікальнымі краявідамі — усё гэта разам узятае стварала магчымасьцьразьвіваць турызм у адным з наіібольш экзатычных куткоў Беларусі.
    Нават яшчэ пасьля вайны людзі хадзілі на Мярлінскія хутары, каб зарабіць нешта ў насельнікаў тых хутароў. Таму, што там людзі былі ня проста працавітыя і цягавітыя, яны рэальна сваёй працай на працягу двух пакаленьняў стварылі сабе нейкія асновы выжываньня, працавалі па 18 гадзінаў у суткі. Дарэчы, існавала такая прымаўка, што Мярлінскія хутары. — гэта з кожнай вёскі па злодзею, мелася на ўвазе, што прыйшлі адусюль. Але насамрэч гэта ня больш, чым жарт. Гэта
    вельмі адказныя і сумленныя людзі былі, ніколі не зачынялі дзьверы. Глыбока шанавалі ўласнасьць адзін аднаго, таму што ведалі, якім цяжкім клопатам гэтая ўласнасьць даецца.
    Варта згадаць, што ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя на Мярлінскіх хутарах актыўна пашыралася ўніяцтва, і тут ня раз бываў зь місіяй адзін з выдатных беларускіх сьвятароў Пётра Татарыновіч. Аў Пінску існаваў гурток студэнтаў-уніятаў, выхадцаў зь Мярлінскіх хутароў...
    Аднак усё раптоўна скончылася ў 1960-м. Брама раю зачынілася, як выглядае, назаўсёды. I прычынаю стала не раскулачваньне, бо калгасу тут так і не стварылі — не дабраліся ўпаўнаважаныя да Мярлінскіх хутароў. Прычынаю стала бомба.
    Што гэта была за бомба, невядома. 3 тых зьвестак, што патрапілі ў друк, асаблівае інфармацыі не здабудзеш. Усё па-ранейшаму засакрэчана. Ужо выплыўшы зь беларускага раю да першых вёсак, мы па крупіцах зьбіралі інфармацыю ў мясцовых жыхароў, і вось якая атрымалася карціна.
    У 1960-м ці 61-м годзе Савецкі Саюз выпрабоўваў сваю міжкантынэнтальную атамную зброю. Запускалі недзе на Далёкім Усходзе, a выбухнула тут, у Альманскіх балатах. Неўзабаве ў насельнікаў Мярлінскіх хутароў пачаліся сур’ёзныя клопаты са здароўем. А яшчэ неўзабаве пачаўся шум у прэсе на Захадзе. Маўляў, у Савецкім Саюзе выпрабоўваюць зброю на людзях. Тады за адзін дзень вай-
    скоўцы вывезьлі ўсё насельніцтва Мярлінскіх хутароў і расьсялілі людзей па навакольных вёсках. Тэрыторыю Альманскіх балатоў закрылі і зрабілі там палігон для бамбаваньня. Гэты парадокс ня можа не зьвяртаць на сябе ўвагі — для бамбёжак былі абраныя самыя прыгожыя і здаровыя мясьціны Беларусі. Аднак тое бамбаваньне было спыненае ці не з развалам Савецкага Саюзу. А тое, што цяпер гахае ў небе, — гэта ўжо новы палігон. Нібыта збудавалі яго расейскія вайскоўцы, якія тут арандуюць зямлю. Зразумела, усё зноў жа пад сакрэтам. Гэтак гавораць мясцовыя людзі. Яны, вядома, могуць нечага ня ведаць, але для іх, як і для нас, таямнічасьць і недагаворкі ў прэсе не адказ. Трэба прынамсі ўявіць сабе завершаную карціну.
    В.Вячорка: Тое, што цяпер там людзі пакутуюць на розныя хваробы — гэта вынік палітыкаваньня другой паловы 20 cm.
    Сапраўды, стан здароўя тых людзей, якія жывуць паблізу палігону, дрэнны. I ёсьць такі эколяг Дуброўскі ў Пінску, ён упэўнены, што там выпрабоўвалася нехарошая зброя. Ужо якая дакладна — ці з утрыманьнем нейкіх хімічных рэчываў... Натуральна, для гэтага патрэбная незалежная экспэртыза.
    Артыкул, у якім Аляксей Дуброўскі казаў пра той колішні выбух, называўся «Дачарнобыльская радыяцыя» і быў надрукаваны ў «Народнай газэце» ў 1991 годзе. Журналістка Галіна Нужкова пісала:
    «Мне пашанцавала сустрэцца зь цікавым чалавекам, знаўцам Палескага краю Аляксеем Мікалаевічам Дуброўскім. У мінулым — інжынэр мэліяратыўных работ, а зараз галоўны спэцыяліст у ахове прыроды інстытуту «Саюзгіпрамэліявадгас». Вось ягоныя словы:
    — Я добра знаёмы з чалавекам, прозьвішча якога зь вядомых прычынаў пакуль не назаву. Зь ім у мяне адбылося нямала шчырых размоваў. 3 болем ён мне аднойчы сказаў: «Ты нават ня можаш уявіць, што тут адбывалася ў 1960я гады, калі я служыў у войску. Гарматы мы зацягвалі на вайсковы палігон, а самі зьяжджалі на 20 кілямэтраў на спэцыяльны пункт кіраваньня. Адтуль і кіравалі стральбой. Чым жа яны былі начыненыя, калі самім трэба было «адкатвацца» на такую адлегласьць? На гэты конт чалавеку цывільнаму не дакапацца да ісьціны. Але можна здагадацца: тады, у 60-я гады, на Палесьсі выпрабоўвалася страшная зброя — з атамнай начынкай».
    Тое, што Мярлінскія хутары сталі месцам выпрабаваньня атамнай зброі, прычым, верагодна, гэта была не адна бомба, і ня толькі ў 1960—61 гады, вынікае з інтэрвію прафэсара Юрыя Бандажэўскага, якое ён даў «БДГ» яшчэ да таго, як патрапіў у турму:
    «Пакуль мы займаемся вывучэньнем толькі цэзію. I калі пачыналі, дык былі ўпэўненыя, што нашы праблемы з радыяцэзіем зьвязаныя менавіта з аварыяй на ЧАЭС. Але неўзабаве высьветлілі, што насельніцтва Беларусі даўно кантактуе з радыяактыўнымі элемэнтамі. Ёсьць нават мапа МАГАТЭ, дзе ўказана, што ў
    1962—63 гадах у Эўропе быў зафіксаваны ўсплёск цэзію ў атмасфэры — больш магутны, чым Чарнобыль. Пра гэта, у прыватнасьці, гаворыцца ў кнізе «Глябальныя выпадзеньні радыяактыўнага цэзію», што была выдадзеная Інстытутам біяфізыкі СССР у 1974 годзе. Найбольш забруджанымі, паводле зьвестак гэтай кнігі, былі Столін, Пінск, Давыд-Гарадок. Калі ў 1986 годзе плянавалі мэдычную дапамогу, зьвесткі пра тое 25-гадовае забруджаньне тэрыторыі Беларусі ня ўлічваліся. Але ж насельніцтва Столінскага раёну ўжо ў той час атрымлівала 80—100 бэкерэляў радыяцэзію ў дзень. Гэта значыць, яны ўжо ў той час знаходзіліся ва ўмовах найцяжэйшай цэзіевай інтаксыкацыі».
    Нашы Альманскія балоты знаходзяцца якраз у Столінскім раёне, займаючы прыблізна чвэрць тэрыторыі гэтага раёну. А нашы Мярлінскія хутары, такім чынам, былі першым Чарнобылем, пра які ў брэжнеўскія часы ніхто і слова не сказаў. Тым больш, што гэта была не аварыя, а сьвядомыя выпрабаваньні зброі.
    Сёньня мы называем савецкую пару часамі татальнай закрытасьці і сакрэтнасьці. Цяжка нават уявіць, колькі ўсяго мы ня ведаем, a колькі, напэўна, не даведаемся ніколі. Што да беларускага зямнога раю, Мярлінскіх хутароў, дык можна падумаць, што гэта Зьмей Гарыныч ізноў адабраў у людзей і вярнуў сабе сваё абіталішча. Колькі будзе доўжыцца ягонае панаваньне ў найпрыгажэйшым месцы Беларусі? Столькі, колькі будзе доўжыцца падмена па-
    няцьцяў, і рэальнае жыцьцё будзе падмененае містыкай, гэта значыць, маной.
    Сёньня мы ня здолеем разгадаць адну з найбольшых беларускіх загадак, бо часы закрытасьці і сакрэтнасьці вярнуліся ў наша грамадзтва. I ўсё, што мы можам, дык гэта сабраць у адным месцы ўсе наяўныя факты і дапушчэньні, што і было зроблена цягам гэтай вандроўкі і гэтай перадачы.
    Зьмест «Вострае Брамы» за сем гадоў
    1997.10.12 Вострая Брама і Курган Славы 1997.10.19 Ананімныя паэмы канца стагодзьдзя.
    Дзёньнік С.Шупы. Нататкі А.Лукашэвіч пра кола чытаньня з удзелам А.Марачкіна і А.Мальдзіса. Занатоўкі С.Харэўскага «Менск з вышыні птушынага палёту». Агляд твораў: «Нарабілася бяды ў нядзельку на Дзяды», «Лука Мудзішчаў прэзыдэнт», «Мірон», «Песьня пра Беларусьніка»: ...Зьбеларушаная паводле сэнсу і канцоўка твора. Клясык сацыялістычнага рэалізму напрыканцы свайго «Буревестнйка» ўсклікнуў: «Пусть сйльнее грянет буря!» Наш аўтар уклаў у канцоўку ўсю неакрэсьленасьць будучыні:
    «Але чуе Беларусьнік, што народ ужо сьмяецца, пазбаўляецца ад жаху перад чорнымі вусамі. Нешта! Хутка будзе нешта!
    Закіпіць народу мора, як паводка на Палесьсі, і тады ты хоць у вырай адлятай, бо стане цесна, і ахова не ўратуе.
    Хай хутчэй надыдзе Нешта!»
    1997.10.26 «Ружовы туман»
    1997.11.	02 Марыя і правакатар (вобразы Божае Маці і
    Леніна). Нататкі А.Лукашука пра мэмуарную літаратуру. Дзёньнік С.Шупы. Працяг занатовак С.Харэўскага пра Менск.
    ...«Мама, а хто такі Ленін?» — пытаецца еёньняшняе дзіця ў матулі, а тая адчувае пры гэтым у глыбіні душы вусьцішны халадок ад раптоўнага разуменьня несапраўднасьці ўсяго свайго ТАГО жыцьця...
    1997.11.	09 Вялікі Кастрычнік і прыватны клопат.
    Нататкі С.Астраўцова пра вобразы Леніна і Дзяржынскага ва ўласных творах. Аповед А.Антаняна «Пісталет Дзяржынскага». Згадкі С.Харэўскага пра Менскую мастацкую вучэльню. Водгук на кнігу «Фальклёр у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў»:
    ...Чалавека турбуюць не праблемы быту, а праблемы быцьця. Гэткаю паўстае Беларусь зь песень пачатку 19 cm. Зусім эўрапейская краіна, ужо анэксаваная Расеяіі, але яшчэ не разбураная, не абрабаваная, яшчэ жывая. «Нашы дзяды ня зналі бяды, але ж унукі набраліся мукі», — запісаў Яўстафі Тышкевіч у Барысаўскім павеце ў пачатку мінулага стагодзьдзя.
    1997.11.16 Спадзевы інтэлігенцыі. 3 удзелам А.Каўкі, В.Шалкевіча, І.Герменчука, Я.Максімюка, Г.Сагановіча, С.Шупы.
    1997.11.23 Помнікі дзеячам культуры. 3 удзелам Ул.Конана, Л.Юрэвіча, Данчыка, С.Шупы, С.Харэўскага.
    1997.11.30 «Свабода» — вырваная старонка. 3 гісторыі нелегальнага друку. 3 удзелам Ул.Арлова, А.Глёбуса, А.Дзярновіча, С.Шупы.
    Нехта назваў закрыцьцё ўладамі Радыё 101’2 нацыянальнай катастрофай. Закрыцьцё ж газэты «Свабода» — гэта выдзіраньне старонкі з кнігі беларускай гісторыі.
    Гэта яны толькі кажуць — «плыть в революцйю дальше». Насамрэч, рэванш камунізму пачынаецца не з таго моманту, дзе ў яго адабралі ўладу, a заўсёды спачатку. I «Свабоду» закрылі гэтаксама, як закрывалі лібэральныя і нацыянальныя выданьні бальшавікі на чале з Эдмундавічам. Гэта значыць, што Лукашэнка абяцае нам ня столькі вяртаньне ў савецкі час, колькі паўтарэньне савецкай гісторыі — ад пачатку.Ад Мясьнікяна і Кнорына. Вось якая старонка адкрылася, калі яны вырвалі з кнігі «Свабоду».
    1997.12.	07 Аляксандар Кішчанка і Андрэй Варгола.