• Часопісы
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    1999.08.29 «Пад’езд старых кавалераў». Забыты адрас культуры. Занатоўкі З.Бартосіка. С.Харэўскі пра выставу С. і А.Покладаў.
    1999.09.05 Рэстытуцыя. 3 удзелам С.Харэўскага.
    З.Бартосік пра сядзібу Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы.
    1999.09.12 Верасень 1939-га. С.Харэўскі пра тэму ўзьяднаньня ў мастацтве. З.Бартосік пра сьляды колішняе мяжы.
    1999.09.19 Аляксей Фралоў. Гутарка С.Харэўскага.
    1999.10.17 «Калі сябры нас гудзяць згубаю...» Забытае слова. 3 удзелам С.Шупы. С.Харэўскі пра кнігу Г.Войцік «Лявон Луцкевіч» у сэрыі «Партрэты віленчукоў».
    Пісаліся «Вершы аб Вільні» ў чэскай сталіцы, дзе Жылка вучыўся ва ўнівэрсытэце. Жыў паэт у прадмесьці Прагі Радоціне, у двухпавярховым асабняку, дзе здымаў ці no пакой, ці толькі ложак. ...1925 год. У Вільні пануюць палякі і пальшчызна, але працуюць беларуская гімназія, музэй, партыі, выходзяць газэты. Беларуская Грамада налічвае 100 тысяч сяброў. Вільня мае неафіцыйны статус сталіцы Заходняй Беларусі. У Менску будуюць камунізм. Жылка запыняецца над лістом Луцкевічу і выводзіць гэтую відавочна вынашаную, прадуманую і прачутую фразу: «Менск — толькі этап»...
    1999.10.24 Сваё як чужое. С.Харэўскі пра Марш Свабоды.
    Калі прэзыдэнцкі заўгас Ціцянкоў на даху былога ЦК КПБ здымаў бел-чырвона-белы сьцяг і рваў яго на кавалкі, ён, магчыма, і чуў нешта пра дружыны СБМ, што маршавалі пад гэтым сьцягам у акупаванай немцамі Беларусі.Але ўжо напэўна ён ня меў ніякіх пачуцьцяў да жалезнага флагштоку, вырабленага на заводах Крупа і ўсталяванага тут фашыстамі. На нямецкі флагшток быў вернуты сьцяг марыянэткавай БССР. Разуменьне непарушнасьці першага і другога — рэчаў, што сымбалізуюць панаваньне ў Беларусі чужых уладаў з цэнтрам у фашысцкім Бэрліне і камуністычнай Маскве — і радасны зьнішчальніцкі азарт у дачыненьні да рэчы, якая сымбалізуе сваё, беларускае, — гэта, на жаль, тыповыярысы афіцыйнага ці ўвогуле палітычнага Менску.
    Гэткае самае пачуцьцё перажываў і беларускі савецкі дасьледчык фашызму Іван Сачанка, калі пісаў, што беларускага ксяндза Гадлеўскага расстралялі савецкія партызаны. Насамрэч, дакумэнтальна пацьверджаны факт, што змагара за беларусізацыю касьцёлу айца Вінцука расспгра-
    лялі нямецкія фашысты. Але для Івана Сачанкі галоўнае ня тое, хто забіваў, а тое, што забілі ворага. I тут — што савецкія партызаны, шпго нямецкія фашысты. — неістотна, бо гэпга як бы «нашы». Хоць па ўсіх раскладках менавіта беларускі патрыёт Гадлеўскі мусіў быць для беларускага дасьледчыка сваім.
    Яшчэ прыклад. Калі А.Лукашэнка ў сваіх расейскамоўных выступах згадвае апазыцыянэраў, у тыл ліку і дэпутата Лябедзьку, ён з найвялікшай грэблівасьцю называе яго «змагаром». Беларускае слова тут — эўфэмізм абразьлівай лаянкі. Калі ж дэпутат Лябедзька ў сваіх расейскамоўных артыкулах імкнецца адказаць Лукашэнку адэкватна, каб чым балючэй абразіць яго, ён піша: «Нас заставляют поверйть, что только шкловская земля рождает полйтйческйх деятелей, й только руководйтель посредственного хозяііства способен правйльно «кйровать» государством». Гэтак расейскамоўная апазыцыя пераплёўваецца з расейскамоўным афіцыёзам пры дапамозе беларускае мовы, тым самым адводзячы ёй ролю пляўка. Сваё: мова, гісторыя, сьцяг, — у гэтых прыкладах ператвараецца ў чужое, варожае. Што прымушае людзей паводзіць сябе такім чынам? На маю думку, імкненьне выступаць на баку мацнейшага — расейскага імпэрыялізму ці нямецкага фашызму.
    1999.10.31 Дзяды’1999. 3 удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка і С.Квяткоўскага.
    1999.11.	07 Культура пасьля камунізму. А.Дынько пра часопіс «ARCHE». А.Прасаловіч пра Якуба Коласа. С.Харэўскі пра вайну культур у часопісе «Фрагмэнты ».
    1999.11.14 Украінская тэма. 3 удзелам З.Бартосіка, С.Шупы, А.Дынько, С.Харэўскага і А.Прасаловіча.
    1999.11.21 «Мутнае вока». Забыты адрас культуры. Гутарка З.Бартосіка.
    Р.Барадулін: «Мутнае вока» не магло быць без Караткевіча. Я памятаю нейкі вечар, мы прынесьлі з сабою нешта выпіць і ў буфэце яшчэ бралі. I Чарнабаеў Віктар Максімавіч нешта засьпяваў.
    1 тут, канечне, Караткевіч не ўцярпеў. Як гэта яго нехта пераб’е! Наагул, Уладзімер не цярпеў канкурэнцыі ні ў чым, ні ў мастацтве, ні ў выпіўцы. I вось, Валодзя тут экспромтам сваім магутным голасам пачаў сьпяваць: «Багаты чалавек каня запражэ ды й выедзе-е-е.А бедны чалавек жонку пакладзе ды й выебе-е-е. Радуйся, сарока, радуйся, варона, радуйся й ты, верабей цудатворца-а-а!» Чарнабаеў ашалеў. Там усе ашалелі. Таму што ў архірэйскім, так званым, доме, і такі царкоўны хваласьпеў, і з такім тэкстам! На гэта быў здольны толькі fiapamкевіч».
    1999.11.28 Беражыце эліту. Нататкі С.Харэўскага пра Оскара Мілаша.
    1999.12.	05 Жыды: апраўданьне імя
    1999.12.12 Пра што мараць беларусы? Апытаньне С.Квяткоўскага.
    1999.12.19 Няміга. Пра найстарэйшую менскую вуліцу. Гутарка З.Бартосіка з Валянцінам Тарасам. Калісьці паэт Адам Глёбус выказаў думку пра горадабудаўнічую перадвызначанасьць Менску, які арыентаваны на ўсход. Маўляў, чалавек едзе з Масквы, шаша незаўважна ператвараецца ў гарадзкі праспэкт. Чалавек прамінае цэнтар гораду аж да плошчы Незалежнасьці і тут упіраецца ў тупік. Просты, як струна, шлях далей, на захад, распадаецца на мноства скрывуленых вулак, паваротаў і разгалінаваньняў. Каб не ўнікаць у гэтыя хітраспляценьні, падарожніку прасьцей зрабіць кола на плошчы Незалежнасьці і рушыць у адваротным кірунку — на Маскву...
    1999.12.26 Урокі 20 стагодзьдзя. А.Дынько пра часопіс «Скарына».
    2000.01.02 Менская Брама. 3 удзелам С.Харэўскага. 2000.01.09 Культурныя рэйтынгі 20 ст. Найлепшыя пісьменьнік, мастак, кампазытар, кніга, газэта, фільм... 3 удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.
    2000.01.16 Культура ў дачыненьнях з соцыюмам.
    З.Бартосік пра «Судовую мэдыцыну» па-беларуску. С.Харэўскі пра скарбы — з удзелам А.Трусава.
    2000.01.23 Парк Горкага ў Менску. 3 удзелам С.Квяткоўскага, З.Бартосіка, С.Харэўскага.
    2000.01.30 Мова-2000. Наватворы 20-га ст.
    2000.02.06 Загадка Яўгена Глебава. Гутарка С.Квяткоўскага з Ул.Някляевым. Аповед З.Бартосіка.
    2000.02.13 Менск, Дзімітрава, 3. С.Харэўскі пра дзёньнік В.Маркаўца. Гутарка С.Квяткоўскага з Ул.Басалыгам і Ул.Крукоўскім.
    2000.02.20 Два новыя менскія музэі. З.Бартосік пра Музэй кіно. С.Квяткоўскі і С.Харэўскі пра Музэй З.Азгура.
    2000.02.27 Хто такі Рыгор Барадулін? 65-я ўгодкі паэта. 3 удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка і Р.Барадуліна. Апытаньне С.Квяткоўскага з удзелам Вал.Тараса.
    2000.03.05 Беларуская правінцыя. Гутарка С.Квяткоўскага з С.Шыдлоўскім і С.Пачобутам. Занатоўкі С.Харэўскага і З.Бартосіка.
    2000.03.12 «Лясная Хатка». Забыты адрас культуры. Занатоўкі С.Харэўскага з удзелам К.Балаховіч і А.Аблажэя. Гутарка З.Бартосіка з Г.Войцік.
    2000.03.19 «Дзень Волі». 3 гісторыі газэт. 3 удзелам С.Харэўскага. Назіраньні за моваю — С.Шупы.
    2000.04.02 1 красавіка — Prima Aprilis. 3 удзелам С.Харэўскага.
    Скажу адразу: ані таго перійапачатковага лацінскага Prima Aprilis, ані цяперашняга эўрапейскага Fool's Day, ані знаёмага з савецкіх часоў Дня Сьмеху ў беларускаіі традыцыі няма. Па-першае, днём вясёлага шкодніцтва ў нас заўсёды было Купальле. Другая прычына — забітасьць і цемната, прынамсі, апошнія гадоў дзьвесьце, калі беларускі селянін страціў усялякую ініцыятыву і стараўся не вытыркацца...
    2000.04.09 Васіль фон Роткірх. Забытае імя. 3 удзелам С.Харэўскага.
    2000.04.16 Вясна, Гомель, Баброўскі. Эсэ З.Бартосіка з удзелам М.Сердзюкова і А.Мінкіна.
    2000.04.23 Мова-2000. Агляд пошты
    2000.04.30 «Сказ пра Лысую гару»
    2000.05.07 Дзяржкамдрук супраць «Нашай Нівы».
    С.Харэўскі пра рэфэрэндум 1995 году.
    2000.05.14 Суд «Нашай Нівы»
    2000.05.21 Дом, дзе прыдумалі краіну. Вільня, Віленская, 33. Згадкі З.Бартосіка пра Язэпа Сажыча і С.Харэўскага пра Ўладзіслава Струмілу.
    2000.05.28 100 гадоў Уладзімеру Жылку. 3 удзелам С.Харэўскага. З.Бартосік — з паездкі ў Макашы пад Нясьвіжам:
    «На кухні за брудным сталом сядзелі тры дзяды і пілі мутны самагон з клясычнай здаравеннай бутлі. Як высьветлілася, сын з бацькам прыехалі з Баранавічаў адведаць свайго дзядзьку й брата. Выпіта, мяркуючы па ажыўленай гамонцы, было нямала. He пасьпеў я адрэкамэндавацца іі дастаць мікрафон, як перада мною ўжо стаяў напоўнены кілішак. Я зьвярнуўся да самага старога, Івана Абрамовіча, народжанага ў Макашах праз два гады па зьяўленьні на сьвет свайго знакамітага земляка — у 1902-м.
    — Бацька яго хрысьціў мяне. А бацька яго родам зпад Слуцку... Гэты Жылка рэдактарам быў.Далі яму пяць лет турэмнага заключэньня. За што, я не магу вам сказаць. Патрыёт быў Родзіны. (Скрозь плач.) Жаль мне яго! Жаль мне яго! Жаль мне яго!
    Стары Абрамовіч закурыў «Прыму» й зайшоўся такімі рыданьнямі, быццам пахаваў самага блізкага сябра. Пазаўчора. Зрэшты, з вышыні дзевяноста васьмі гадоў, напэўна, любая перажытая эпоха бачыцца як нешта зусім нядаўняе. Я ня стаў болей турбаваць старых людзей, пакінуўшы іх далей расьпіваць сваю пляшку. Ня цяжка нават уявіць, як гэтая тройца п'е на працягу стагодзьдзя. Ад самага нараджэньня. За пыльным вакном мяняюцца рэжымы і ўлады. Па дарозе на Ішкалдзь праходзяць арміі ў самых разнастайных уніформах. Радыё балбоча на розных мовах. А тут усё той жа стол. Усё той жа самагон. I ўсё тыя ж тосты за здароўе й доўгае жыцьцё! Там Расейская імпэрыя і Рэч Паспалітая, Трэці райх і СССР! I як тут не дапіцца да беларускай незалежнасьці...»
    2000.06.04 Расейскамоўны Менск. 3 удзелам С.Харэўскага. Гутарка З.Бартосіка з М.Герчыкам: «Наш унівэрсытэцкі інтэрнат на Нямізе быў легендарны. Там быў вялізны пакой на васямнаццаць ложкаў. Зь першага паваеннага пакаленьня жылі Валодзя Шыцік, Жэня Курто, Пімен Панчанка й іншыя хлопцы, якія вярнуліся з вайны. Яны са стыпэндыяў сваіх і пэнсіяў купілі на пляцы Волі ў нейкім «Галубым Дунаі», якіх тады процьма была, бочку niea. I прыкацілі гэтую бочку ў інтэрнат. Самае сьмешнае, што на дзесяць чалаеек, якія купілі гэтае niea й кацілі яго, ног было пятнаццаць, а рук і таго меней. Усе ж інваліды вайны. I кацілі яны — хто мыліцай, хто плячом. I ўсьпёрлі наверх па деух еялізных пралётах старой лесьеіцы. Там жа столь была не такая, як у нас, a па чатыры, па пяць мэтраў вышыні. Восьяны ўсьпёрлі гэтую бочку, выбілі шпунт. Яно як дало адтуль фантанам, дык толькі падстаўлялі хто міскі, хто што пасьпеў...»