Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
2000.06.11 Люцінка Дуніна-Марцінкевіча. 3 удзелам С.Харэўскага. Падарожжа З.Бартосіка.
2000.06.18 Кіраўнікі турызму — «валадары мух». 3 удзелам С.Харэўскага.
2000.06.25 Андрэй Патрэй. Падарожнае эсэ з удзелам З.Падбярэскага, В.Кораня, А.Глёбуса, А.Патрэя.
2000.07.02 Айцец Ян Шуткевіч. Партрэтнае эсэ С.Харэўскага.
2000.07.09 Дача пісьменьнікаў у Падблоні. Забыты адрас культуры. Падарожныя нататкі З.Бартосіка з удзелам Г.Вольскага, А.Вольскага і М.Клімковіч.
2000.07.16 Згубленыя лісты. 100 гадоў Уладзімеру Дубоўку. Гутарка З.Бартосіка з І.Пісьменнай: «Аднойчы ўвечары прыехалі да яго пісьменьнікі: Глебка, Броўка, Кандрат Крапіва й яшчэ нехта. Гэта былі першыя дні, як ён вярнуўся ў Беларусь зь лягеру. Яны прыйшлі, каб выказаць яму сваю пашану. Я бачыла здаля, які твар быў у Дубоўкі, і я зразумела, што яму гэта ня вельмі прыемна, іхны прыезд. Ён мне не расказваў, пра што яны гаварылі. Я й не пыталася. Але ён мне сказаў, што яны былі дапгычныя, што яго, маладога чалавека.
які падаваў надзеі і ўжо меў імя, пасадзілі. Відаць, ён ведаў, хто зь іх быў датычны да гэтага. А, можа, усе разам, ня ведаю.Але такую фразу ён сказаў. Ён сказаў: «Яны прыехалі папрасіць мяне, каб я даў ім апошнюю паэму. Яны хочуць яе надрукаваць». Я спыталася: «Вы далі?» «Не, — сказаў ён, — навошта? Я ім сказаў, што я не пісаў паэм, бо ў мяне не было паперы».
2000.07.23 100 гадоў Наталі Сарот
2000.07.30 Замаўляйце па-беларуску... Апытаньне З.Бартосіка.
2000.08.06 Віцебскі мастак Давыд Якерсан. Дасьледаваньне С.Харэўскага.
2000.08.13 Рэстарацыя «Дзікае паляваньне». Аповед З.Бартосіка.
2000.08.20 Страчаная спадчына Пётры Сергіевіча.
Дасьледаваньне С.Харэўскага з удзелам Р.Будрыса і Ул.Скараходава.
2000.08.27 10 гадоў Закону аб мовах.
З.Бартосік: Далёка ня ўсе ведаюць пра ролю дэпутатаў расейскай кулыпуры ў лёсе таго закону. Для мяне, напрыклад, быў прыемным адкрыцьцём той факт, што наш Закон аб мовах, які ўжо было зьбіраліся заваліць, выратаваў актор расейскага тэатру Расьціслаў Янкоўскі. Вось што ўспамінае Алег Трусаў:
— Калі прымалі Закон, супраць выступалі бюракраты мясцовай гадоўлі. I калі Янкоўскі выступіў, са сваім шармам, і сказаў: «Ды што вы робіце! Давайце прымем!» — толькі чалавек дваццаць прагаласаеала супраць. Тое самае было, калі канчаткова прымалася Канстытуцыя. Вэтэраны не хацелі галасаваць за беларускую мову — толькі дзьве мовы. I калі выступіў іх нефармальны лідэр генэрал Гетц, які ў танку гарэў, калі вызваляў Беларусь... Ён, канечне, быў чалавек сталінскіх поглядаў, але вельмі сумленны. Ён сказаў: «Навошта нам раскалваць грамадзтва? Сябры, давайце прымем: дзяржаўная мова — беларуская, a pacedская — мова міжнацыянальных зносін». Авацыя ў залі, і на табло дзьве трэція. Таму і Янкоўскі, і
Гетц — гэта людзі, вартыя таго, каб іх імёны засталіся на скрыжалях беларускага пісьменства. 2000.09.03 Як я правёў лета. Занатоўкі С.Харэўскага.
З.Бартосік спытваўся ў А.Памідорава, А.Клінава, З.Падбярэскага, В.Манаева:
«Лета я правёў на беларускіх Канарах, 15 кілямэраў ад Менску. Гэта Астрашыцкі гарадок. Там ёсьць база адпачынку, называецца: пансіянат «Тэатральны». Але з тэатральных дзеячоў там было, можа, чалавекі два-тры. Бо для сучасных тэатральных дзеячоў нават такія беларускія Канары, якія называюцца «Астрашыцкі гарадок», не па кішэні.А так, было цудоўнае беларускае надвор’е. 3 23-х дзён чатыры — сонечныя. I гэта вымушала адпаведна сябе паводзіць. Там на дачным пасёлку, які называецца каапэратыў «Сябры», ёсьць цудоўнае месца, якое называецца «крама паўсядзённага попыту». Ну, і тавары паўсядзённага попыту спажываліся вельмі добра. Улічваючы тое наша цудоўнае беларускае надвор’е. I цудоўная была тэмпэратура возера. Градусаў чатырнаццаць. Што таксама не забараняла нам акунацца пасьля наведваньня крамы паўсядзённага попыту. Я вельмі задаволены сваім адпачынкам і ніколі не прамяняю беларускіх Канараў на нейкія там замежныя».
2000.09.10 Вільня — старая сталіца. Занатоўкі С.Харэўскага з удзелам Н.Пяткевіч і Л.Плыгаўкі.
2000.09.17 «Аўтарская» песьня на Крапівенскім полі. Падарожныя нататкі З.Бартосіка.
2000.09.24 Беларускія крыжы. Пра кнігу М.Раманюка. 3 удзелам С.Харэўскага.
2000.10.01 Алімпійскія рэфлексіі (1)
2000.10.08 Алімпійскія рэфлексіі (2). Гімн бяз мовы 2000.10.15 Тапанімічная рэвалюцыя. 3 удзелам
С.Харэўскага і З.Бартосіка.
2000.10.22 Беларусь па-за сталіцамі. Нататкі па дарозе зь Вільні на Полацак.
Назвы вёсак літоўцы перайначылі на літоўскі лад, часам перакладаючы сэнс, як, напрыклад, здарылася зь Вялікім Сялом — яно цяпер называецца Дзіджасаліс. Часам назва перакладзеная
напалову: Ужбалаціс — гэта, ясная рэч, Забалацьце. А часам — проста запісваючы літоўскімі літарамі, як, напрыклад, зрабілі з Андрэяўкай.
Цікава, што перапісвалі менавіта зь беларускага арыгіналу, захоўваючы гэтае «яў». Шэдэўр новай тапанімічнай творчасьці —Дзеткаўшчына. Яна цяпер называецца Деткаўшчызна. У адным слове сышліся адразу чатыры мовы.Ад расейскай тут «Дет», ад беларускай — «аў», ад польскай — «з», і ўрэшце ўсё перададзенае літоўскімі літарамі.
Праўда, у выніку гэта не гучыць ні на якой мове. У ваколіцах Вільні, блізка да сталіцы, пасьлядоўна перакладзена ўсё.А сюды, на ўскраек, літуанізацыя дайшла ўжо слабейшай, без таго імпэту, што на Віленшчыне...
2000.10.29 Яцак Крышталевіч — гарадзкі вар’ят 2000.11.05 Вільня, Вялікая Пагулянка, 1920-я. Па-
беларуску, па-француску, па-польску. Гарэцкі — Гары — Фэдэцкі. Нататкі С.Харэўскага з удзелам З.Фэдэцкага.
2000.11.12 «Пайшла ты, любая...» Саматэвічы. Забыты адрас культуры. Падарожжа З.Бартосіка.
2000.11.19 Таварыства Мёртвых Паэтаў.
Самы трагічны дзень у гісторыі беларускай літаратуры — 29 кастрычніка 1937 году, калі ў Менску было расстраляна адначасова дваццаць літаратараў. На наступны дзень, 30-га, дастрэлілі яшчэ трох...
2000.11.26 Лёзунгі Случчыны. 3 удзелам С.Шупы, З.Бартосіка і С.Харэўскага.
2000.12.03 Раман Семашкевіч і іншыя рэпрэсаваныя мастакі.
С.Харэўскі: На пачатку 1930-х былі арыштаваныя Ібрагім Гембіцкі, Міхась Філіповіч, Міхал Станюта. Але ім, можна сказаць, пашэнціла.
Неўзабаве яны павярталіся дахаты. У 39-м выпадкова ўцёк з арышту ў Вялейцы Уладзіслаў Страмінскі, ён перабраўся ў Нямеччыну. Выжыў. Адным зь першых быў забіты Уладзіслаў Галубок. Ня толькі літаратар, актор і рэжысэр, але й мастак. Яго расстралялі ў 37-м. Пра тыя гады я
папрасіў распавесьці зяця Галубка, беларускага мастака Яўгена Ціхановіча.
Я.Ціхановіч: Гадлеўскі Эдуард, пасьля параду фізкультурнікаў выслалі ў Магадан. За тое, што ягоная скульптура Сталіна з пап’е-машэ па валілася. Пасьля адседкі ў Менск не вярнуўся... Змудзінскага, які рабіў малюнкі да буквароў, выслалі ў Сібір за тое, што быў у мінулым афіцэ рам «царскага рэжыму». Абрамаў, мастак-графік, зрабіў, між іншым, геаграфічныя мапы ў Белдзяржвыдавецтве. Меў хату й вялікі сад.Але ўлады захапілі ягоны пляц і пабудавалі там Лечкамісію. Ён пачаў абурацца, што й стала падставаю ягонага арышту й высылкі, дзе ён і памёр...
Кашкель — мастак-графік, працаваў у Белдзяржвыдавецтве, але ягоны бацька пры нэпе меў вялікі магазін. Толькі гэта й стала падставаю для ягонага арышту й высылкі... Настаўнікі Віцебскага мастацкага тэхнікуму браты Даркевічы. Пётра Даркевіч выкладаў мастацтвазнаўства, a ягоны родны брат Хрыстафор — манумэнтальны жывапіс. Бацька іхны меў своіі вялікі млын. Таму іх арыштавалі й расстралялі... Мінін выкладаў у тым самым тэхнікуме графіку, а ў мінулым быў афіцэрам царскага войска. Арыштаваны быў у 37м. Расстраляны...
2000.12.10 Сто беларускіх кніг 20 ст. 3 удзелам С.Харэўскага.
Бывай, 20 стагодзьдзе. Мы сыходзім. Мы пакідаем гэты пыльна-фіялетавы Аўганістан у руінах. Мы яшчэ доўга будзем згадваць цябе, 20 стагодзьдзе. Тваерэвалюцыі й воііны, курапаты, хатыні, чарнобылі. А што сьветлага — дык хіба нешта асабістае, кожнаму сваё, зь дзяцінства. Сьветла заўсёды наперадзе. Бо мы сыходзім фатальна і незваротна. Мы сыходзім і гасім за сабою сьвятло...
2000.12.24 Радзіма менскіх дамавікоў. Забыты адрас культуры. Дасьледаваньне З.Бартосіка з удзелам А.Глёбуса, В.Шніпа, М.Анемпадыстава, Ул.Сьцяпана, Ул.Арлова.
2000.12.31 Нью-Ёрк, Нью-Ёрк... Навагодняя гутарка З.Бартосіка з С.Адамовічам.
2001.01.07 Юбілеі 2001-га. Год Янкі Лучыны. 3 удзелам С.Харэўскага.
2001.01.14 Стары Новы год у Каралішчавічах. Гутарка З.Бартосіка з Р.Барадуліным:
«Гісторыя гэтага доміка чыста савецкая... Пасьля вайны быў старшыня Савету Міністраў Наталевіч. Гэта было яго паляўнічае лецішча. Тут зьбіраліся, рабіліся п’янкі. I Наталевіч любіў паляваць на зайцоў. Ён за ноч заганяў «козьліка», машыну. Гэта пасьля вайны адразу. Калі партызанам, якія ваявалі за савецкую ўладу, завесьці каня не было як. Для Наталевіча былі машыны, каб паляваць на зайцоў. Фарамі асьвятляюць, у фарах гоняць зайца, і... пакуль заяц ня тропнецца ад разрыву сэрца. Мы яшчэ жартавалі: ён баіцца закасіць лінію генэральную, заяц...»
2001.01.21 Праекты веку ў Беларусі 20 ст. 3 удзелам С.Харэўскага.
2001.01.28 Шпацыр па старой Нямізе. Гутарка З.Бартосіка з Ул.Бярберавым.
2001.02.04 Загадка Караткевіча
2001.02.11 10 падзеяў тысячагодзьдзя. С.Шупа пра
кнігі Ф.Скарыны. С.Харэўскі пра рэформы каралевы Боны. А.Лукашук пра тры беларускія рэспублікі: БНР, БССР, РБ.
2001.02.18 Вальжына Цярэшчанка. Падарожжа З.Бартосіка ў Гомель.
2001.02.25 Вобраз Хрыста ў сучасных беларускіх мастакоў. Гутарка С.Харэўскага з С.Покладам, Э.Падбярэскім, В.Янушкевічам, А.Пушкіным.
2001.03.04 Друскенікі ў лютым
2001.03.11 Падарожжа ў 20 стагодзьдзе
2001.03.18 Маральныя аўтарытэты: у беларусаў і ў суседзяў, раней і сёньня. 3 удзелам С.Харэўскага, В.Корзуна. Вулічнае апытаньне З.Бартосіка.
2001.03.25 Беларускія імёны. 3 удзелам С.Шупы.
2001.04.01 «Сыліконавае» пакаленьне. 3 удзелам
С.Харэўскага.
2001.04.08 Новая кніга Алеся Адамовіча (1). Пра тры
апошнія аповесьці, надрукаваныя пад адной вокладкай у выдавецтве «Наша Ніва».
2001.04.15 Новая кніга Алеся Адамовіча (2)
2001.04.22 Новая кніга Алеся Адамовіча (3). 3 удзелам К.Шэрмана, Р.Барадуліна, Вал.Тараса, А.Глёбуса і А.Лукашука.
2001.04.29 Пасаджэньне на кол (1)