Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Агляд падзеяў году з удзелам Л.Галубовіча, Г.Дубянецкай, М.Нікалаева, В.Івашкевіча, К.Шэрмана, Г.Бураўкіна, С.Цімохава, В.Трыгубовіч, С.Сокалава-Воюша.
С.Харэўскі: Самай вялікай кропкай у творчасьці Кішчанкі стаў габэлен «Дваццатае стагодзьдзе». Тут, як у павелічальным шкле, сабраныя дзеячы БНР і БССР, дзеячы культуры, навукі, выбітныя
асобы палітыкі і царквы. Па-над імі лунае Хрыстос, а справа ад яго прымасьціўся... Лукашэнка. Адкуль такая эклектыка? Рэч у тым, што працу над габэленам Кішчанка пачаў у 1991 годзе. Вось і зьявіліся на ім браты Луцкевічы, Ластоўскі, Ігнатоўскі... Але які лёс мог напаткаць такі твор пры новым рэжыме? Вось і зьявіўся Лукашэнка...
1997.12. 14 Беларушчына ў інтэрнэце. С.Шупа пра знойдзеную ім у сеціве на аўкцыёне кнігу Ф.Скарыны.
1997.12.21 Спадчына «жалезнага Фэлікса». С.Харэўскі пра помнікі Ф.Дзяржынскаму. З.Бартосік пра Дзень беларускага кіно. А.Лукашук пра сваю новую кнігу «За кіпучай чэкісцкай работай»: «Начальнік Старобінскага НКВД Макар Гарбачэўскі за адзін толькі суботні дзень 18 верасьня 1937 году выпісаў ордэры на арышт сямідзесяці чалавек. Польскія шпіёны, удзельнікі антысавецкага супраціву, усе гэтыя «ворагі народу» напавер аказваліся звычайнымі сялянамі. Яны яшчэ спрабавалі выбрацца з Магілёўскай турмы і зь сібірскіх лягераў, пісалі апэляцыі. Але на шляху гэтых перапісак стаяў той самы Макар Гарба чэўскі, які перабраўся ў Менск і стаў намесьнікам Цанавы».
1997.12.28 Леў Вітан-Дубейкаўскі. Занатоўкі С.Харэўскага да 130-х угодкаў архітэктара. Агляд тэатральнага жыцьця — З.Бартосік.
1998.01.04 100 беларускіх кніг 20 стагодзьдзя. Апытаньне «Нашае Нівы». Агляды тэатраў і выставаў З.Бартосіка і С.Харэўскага.
1998.01.11 «Наша Пані памерла». З.Бартосік пра юбілейны паказ «Камэдыі» К.Марашэўскага ў Альтэрнатыўным тэатры. С.Харэўскі пра «славянізацыю» культурнай прасторы ў Беларусі. Пра ўлюбёныя беларускія імёны: Ул.Арлоў, С.Астраўцоў, Я.Максімюк.
ААнтанян: «Наша Пані» — гэта такая гульня. Дзіўная, змрочная, чароўная гульня, якая давала нам, дзецям-падлеткам, перажываньні, якія па сёньня зьдзіўляюць сваёй сапраўднасьцю. Сцэнар просты. Трэба было набраць шэсьць
ахвочых у адным пакоі, ссунуць два ложкі. Выбраць кагосьці на ролю Пані. Ён клаўся на ложак, заплюшчваў вочы, складаў на грудзёх рукі, як нябожчык. Усе астатнія кленчылі каля яго і падкладалі па два пальцы рук пад нерухомае цела Пані. Вылучалася сьвятло, і адзін з удзельнікаў пачынаў рытуал. Ён прамаўляў замагільным голасам: «Наша Пані памерла...» Мы па чарзе паўтаралі: «Наша Пані памерла». Вядучы цягнуў далей: «Але мы яе хаваць ня будзем. Хай яе хаваюць злыя духі. Хай яна стане лягчэй за лебядзіны пух.Амэн». Кожная з гэтых фразаў кацілася рэхам: «Але мы яе хаваць ня будзем...» Пасьля апошняга слова лёгка, як пярынку, на двух пальчыках, падымалі цела Пані ўверх. Мне ўсяго пару разоў давялося пабыць у ролі нябожчыцы. Уражаньне ад імкліва лёгкага пад’ёму да столі, калі вочы самі расплюшчваюцца ад сполаху, калі цела забываецца на існаваньне зямнога прыцягненьня й імкнецца дагары, — неверагоднае. Тваё цела завісае ў паветры. У гэткім стане ты знаходзісься ўсяго нейкую хвілю. I пасьля рэзка падаеш на рыпучыя спружынныя ложкі.
1998.01.18 Рэспубліка Радзіма
1998.01.25 Уладзімер Высоцкі. 60-я ўгодкі нараджэньня. 3 удзелам С.Сокалава-Воюша, З.Бартосіка, С.Харэўскага, А.Антаняна.
1998.02.01 Сучасны фальклёр. А.Антанян пра ліст ад брата. З.Бартосік пра беларускі акцэнт. С.Харэўскі — пра паштовыя клішэ нацыянальных герояў: «У Вільні сьнег... Я стаю ля мальбэрта і, згадваючы колішні свой занятак, пішу партрэт Аляксандра Уласава. Сьнег пасяляе ў душы ўрачыстасьць, a асоба Ўласава ўвасабляе высакародзтва.
Першае, што легла на палатно, — вусы, бялюткі каўнер і чорны гальштук. Тытан беларускага адраджэньня меў атлетычную паставу, але пры гэтым не цураўся сьвецкага кшталту...
Зайшоў брат. Заўважыўшы, што фарбамі пахне на ўвесь пад’езд, запытаўся, чый будзе партрэт — Багушэвіча ці Купалы? Як для Вагушэвіча вусы кароткія, як для Купалы — завялікія...»
1998.02.08 «Залатое кальцо Беларусі». С.Харэўскі аналізуе праект аднайменнай СЭЗ.
1998.02.15 Вострая Брама Расёмон. Беларускаяпонскія падабенствы.
Сюжэт Караткевічавага «Нямоглага бацькі» для беларускай літаратуры досыць экзатычны. У вёсцы існуе закон, каб старых бацькоў, якія ўжо з работнікаў ператварыліся ў едакоў, уласныя дзеці вывозілі ў пушчу і там пакідалі ці то на зьядзеньне дзікім зьвярам, ці то на галодную сьмерць. Тое самае — у Шахея Імамуры, у «Легендзе пра Нараяму». У абодвух творах сынам настае час выпраўляць бацькоў на паміраньне: японцу — маці, беларусу — бацьку. Цікава, што і там, і там сыны носяць сваіх старых на плячах. Але самае цікавае, што ў абодвух творах сыны паўстаюць супраць нялюдзкага закону.
«Нямоглы бацька» — зусім невялікая літаратурная казка, а «Легенда пра Нараяму» — маштабнае маляўнічае кінапалатно. Сваёй калярытнай шматфарбавасьцю яно нагадала мне «Людзеіі на балоце», якіх Віктар Тураў зьняў таксама ў пачатку 1980-х. Калі ўявіць сабе, што Тураў зьняў свой фільм не паводле Мележа, а паводле Караткевічавага сюжэту, мы б атрымалі ў пачатку 80-х унісон сусьветнаіі кулыпуры. У адным часе сышліся б дзьве «Легенды пра Нараяму» або два «Нямоглыя бацькі» — беларускі і японскі. Інакш кажучы, у нас на пачатку 80 х склаліся перадумовы стварыць свой кінэматаграфічны шэдэўр.А японцы, якім дасталіся канскія ляўры, далі красамоўнае сьведчаньне нашага нешанцунку.
1998.02.22 Культурная экспансія. 3 удзелам С.Харэўскага, А.Антаняна.
1998.03.01 Перанос парэштак М.Багдановіча зь Ялты ў Менск. Спрэчкі культурнікаў. 3 удзелам А.Сямёнавай, С.Сокалава-Воюша, А.Бяляцкага, Данчыка, А.Мінкіна, С.Харэўскага, З.Бартосіка.
Само сабою перанясеньне костак, калі яно нічым не адухоўленае, — гэта ўсяго толькі фэтыш. Калі духоўны чын і сумоўе з памерлым геніем ператвараюцца ў дачыненьні з косткамі, — гэта не
адраджэньне, а руціна. I для таго, каб зьдзейсьніць акт перазахаваньня Багдановіча, каб наблізіць, a не забіць легенду, каб зноў адкрыць Паэта, а не закрыць пытаньне, для гэтага самая Беларусь павінна дасягнуць такога мэтафізычнага гучаньня, такога ўсеагульнага нацыянальнага ўздыму, такога апатэозу ўсенароднае любові да роднага слова і родных сьвятыняў... Словам, стаць Беларусяй Багдановіча.
1998.03.08 Беларусь і фэмінізм. 3 удзелам С.Харэўскага.
1998.03.15 «Беларускія народныя крыжы». Пра кнігу М.Раманюка. З.Бартосік пра пошукі беларускіх надпісаў на вясковых кладах. С.Харэўскі пра вандалізм на могілках.
1998.03.22 Чырвоны дзень календара. З.Бартосік пра прэм’еру «Тытаніка». Агляд выставаў — С.Харэўскі.
У чалавека, знаёмага з гісторыяй, Акт 25 сакавіка 1918 году выклікае амаль фізіялягічную рэакцыю. Сьціскаецца сэрца, да горла падступае камяк, ледзь не закладвае вушы. Нібы стаіш на самым краі небасяга, або ставіш на карту жыцьцё...
Літаральна па днях і гадзінах фантастычная ідэя небывалае ў сьвеце дзяржавы высьпявае ў бясконцых спрэчках людзей, якія ўзялі на сябе ўсю адказнасьць за лёс мільёнаў. I ўрэшце ідэя матэрыялізуецца, перамагае. Псыхалягічнае адчуваньне нагадвае спган парадзіхі. Хочацца крычаць, бо ўсё на сьвеце перапаўняе цябе, боль і радасьць уперамешку. Яны даюць жыцьцё таму, чаго ніколі яшчэ не было. Яны так вырашылі, і раптам усе зразумелі, што Беларусь — гэта дзяржава, і што інакш яно і ня мусіла быць. Цуд нараджэньня нагадвае казку. Тата Карла стругаў бервяно, і раптам яно загаварыла. Нездарма дзень стварэньня ў кожнай краіне — самае дарагое сьвята.
Аднак вось дзіця нарадзілася, і яго ўжо можна забраць у маткі, «апрыходаваць» у камуну — будзённа і бяз стрэсаў, бяз болю і радасьці перайменаваць. 3 гэтага моманту яно — БССР. Яшчэ адна савецкая рэспубліка, якая, зразумела, ніколі б не
нарадзілася ў штабах Кнорына і Мясьнікяна, дзе ўсяляк змагаліся з ідэяй самастойнасьці Беларусі. Падобнае да парадзішынага хваляваньне назіралася і ў 1991-м, калі Вярхоўны Савегп абвяшчаў сувэрэнітэт. Таксама ж для большасьці было стрэсам — якая там Беларусь — краіна? I таксама, нарадзілі, амаль што ад страху, a гадаваць узяліся іншыя. Бяз болю і радасьці. I таксама стваральнікі апынуліся хто ў апале, a хто ў эміграцыі. Чамусьці не шанцуе ў нас парадзіхам. Магчыма, наступнае пакаленьне ўжо ня будзе так неабачліва нараджаць. Ды і ідэя незалежнасьці паеінна выклікаць меней стрэсу ў народзе. Як-ніяк грамадзяне Рэспублікі Беларусі. I пашпарты маем сапраўдныя...
1998.03.29 Сьмех па-беларуску. Занатоўкі З.Бартосіка і С.Харэўскага. 3 удзелам Р.Барадуліна, В.Сёмухі, Ул.Халіпа, Л.Баршчэўскага.
Калі чалавецтва сапраўды сьмеючыся разьвітваецца са сваім мінулым, дык, выходзіць, сьмяяцца можна і з Курапатаў, і з Чарнобылю... Толькі каб было сьмешна. Калі вам ня сьмешна ці вас гэта абражае, значыць, адно з двух: або сьмех быў зроблены нясьмешна, або прычына ў вас саміх — у адсутнасьці пачуцьця гумару. Сьмех, нават самы зубаскальскі, нельга забараняць. Заўсёды карысна падумаць, чым выкліканы той ідыёцкі жарт, і самакрытычна прааналізаваць — ці ня ў вашым асабістым ідыятызме хаваецца прычына такой ацэнкі.
1998.04.05 Крыху нянавісьці для паўнаты жыцьця 1998.04.12 Ігнат Абдзіраловіч. Дасьледаваньне А.Анта-
няна. Занатоўкі З.Бартосіка пра загадку расейскай душы і С.Харэўскага пра вёску.
1998.04.19 Бела-русіфікацыя. Расейцы ў Беларусі. 3 удзелам А.Антаняна, З.Бартосіка, С.Харэўскага. Нацыянальная адметнасьць бароніцца тады, калі ёсьць прэсінг іншанацыянальнага асяродзьдзя. A тут — расейскамоўныя сярод расейскамоўных, так бы мовіць, страчваюць пільнасьць. I ўжо незразумела, хто каго перайначвае. Русіфікаваная Беларусь становіцца вялікай падманкай для
расеііскага чалавека. I першы паказчык таго, што ён страчвае сваю этнічную адметнасьць, сваю расейскую душу — тое, што ён у Беларусі не стварае сваёй расейскай кулыпуры.
1998.04.26 Незаўважаны Чарнобыль. 3 удзелам А.Антаняна, З.Бартосіка, С.Харэўскага.
...Можна і так паставіць пытаньне: наш canраўдны Чарнобыль — гэта наша начальства. Толькі вось каторае? Сьлюнькоў? Кебіч? Лукашэнка? Назіраючы, як бестурботна шпацыруе сёньня па вуліцы Пуліхава чарнобыльскі бос ЦК КПБ, я бачу, што ніякі маральны клопат не кладзецца ценем на ягоны заўсёды насуплены твар. I тады я думаю пра тое, што ў нашай краіне ня толькі начальства ператварыла катастрофу ў прафанацыю, але й грамадзтва дазволіла начальству гэта зрабіць. У выніку Чарнобыль не хвалюе нікога.А той, у каго дактары знайшлі леўкемію і вытлума чылі яе Чарнобылем, разумее, што застаўся са сваёй бядою сам-насам, бо ўсім ён абыякавы настолькі ж, наколькі яшчэ ўчора ахвяры радыяцыі былі абыякавыя яму самому. He прасі спагады, не шукай ратунку. Няма ў каго і няма дзе.