• Часопісы
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    1998.05.03 Мінулая вайна з гледзішча нацыянальных інтарэсаў. С.Харэўскі пра партызанскую тэму ў мастацтве.
    1998.05.24 Маё пакаленьне. 3 удзелам С.СокалаваВоюша, В.Вячоркі, А.Лукашука, С.Харэўскага, А.Глёбуса.
    1998.05.31 «Страчаная спадчына». Перадача пра кнігу. 3 удзелам В.Калніна, Ул.Дзянісава, Ул.Арлова... А.Глёбус: «Я сяджу ў Менску, гляджу на гэты вялікі горад і разумею, што гэта не зусім беларуская сталіца. I каб гэтую сытуацыю зьмяніць, я б перанес сталіцу зь Менску ў Наваградак. Адпаведна яб правёў рэстаўрацыю і рэканструкцыю наваградзкага замку. Гэта быў бы сымбаль нашай дзяржавы, гэта была б наша сталіца. He адміністрацыйная, як Менск, не духоўная, як Вільня, якая ўжо ня мае да нашае дзяржавы амаль ніякага дачыненьня, а гэта была б наша нармаль-
    ная невялікая эўрапейская сталіца нармальнай дзяржавы».
    С.Харэўскі: «Пераносы сталіцаў — справа ня новая ў сусьветнай практыцы. Менавіта дзеля сьцьверджаньня ідэалаў незалежнасьці свае сталіцы вынесьлі з былых каляніяльных цэнтраў ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Бразылія, Індыя, Казахстан. У Эўропе зьмянілі свае сталіцы Галяндыя й Нямеччына».
    З.Пазьняк: «У Беларусі безьліч здабыткаў архітэктуры былі сьвядома і спэцыяльна зьнішчаныя расейцамі з мэтай русіфікацыі, таму ў нас поўная рэканструкцыя, нават без дакумэнтальнай асновы, павінна лічыцца цалкам апраўданым мэтадам. У 60 м годзе, напрыклад, балыйавікі ўзарвалі ў Менску храм, дзе адбылася найвялікшая падзея беларускага адраджэньня 20-га стагодзьдзя — аб’яўленьне ў 42 м годзе Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. На гэтым месцы пабудавалі гмах рэспубліканскай пракуратуры. Дык ійто мы павінны будзем рабіць? Глядзець на пракуратуру? He. Мы ўзарвем яе гэтак жа, як яны ў 60м узарвалі храм і адбудуем гэты храм. Ім было трэба ўзрываць, дык вось нам трэба будзе адбудаваць».
    1998.06.07 Сьвятло, зашыфраванае ў смузе 1998.06.14 Мёртвы хапае жывога. Судовы працэс
    «Нашай Нівы». Гутарка С.Шупы з М.Падгайным, А.Лукашанцам, А.Жураўскім і В.Вячоркам.
    1998.06.21 Вобраз краіны, адлюстраваны ў нас.
    С.Харэўскі пра «букіністычную афёру» ў Вільні. З.Бартосік пра прыгоды расейца ў Менску. 3 удзелам С.Сокалава-Воюша.
    ... Рысу пад сёньняшнім вобразам Беларусі падвёў славуты польскі інтэлектуал, рэдактар «Gazety Wyborczej» Адам Міхнік. Ён распавёў эўрапейскім журналістам, партугальцам ды бэльгшцам пра Беларусь. Гэта цудоўная краіна, якую мы, палякі, вельмі любім, — сказаў Міхнік. — Гэта краіна, якая дала сьвету пісьменьнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, які напісаў славуты нарыс «Вандэя перастройкі», а таксама Сакрата
    Яновіча, які жыве ў нас у Польшчы, і Касю Камоцкую. Італьянцы з нарвэгамі акуратна занатоўвалі гэтыя прозьвішчы ў свае нататнікі. Заўтраяны напішуць у сваіх газэтах пра цудоўную краіну і яе выдатных творцаў.
    1998.06.28 Лета-1998. З.Бартосік пра паездку ў Маладэчна. Аповед С.Квяткоўскага пра сон у Купальскую ноч. С.Харэўскі пра менскія мэмарыяльныя табліцы.
    1998.07.05 Нобэль — Чарнобыль наадварот. 3 удзелам А.Лукашука, Ул.Арлова, З.Пазьняка, А.Антаняна, З.Бартосіка.
    С.Харэўскі: «Польскае пасольства ў Менску наладзіла вечарыну, прысьвечаную нобэлеўскай ляўрэатцы 1996 году Віславе Шымборскай. Як і мае быць, было запрошана колькі літаратараў, перакладчыкаў, журналістаў з культурніцкіх выданьняў. Ці ня самым калярытным удзельнікам тае вечарыны быў стары прыяцель паэткі Янка Брыль: «Я знаёмы зь Віславаю, бадай, болей, чым хто з прысутных, ад 1952 году. Тады мы добра кантактавалі. Разам з польскімі раўналеткамі мы распрацоўвалі мэтад сацыялістычнага рэалізму». Пасьля сьпеваў і дэклямацыяў пад раяль пані амбасадарка Эльжбэта Смулкова прапанавала па трэцяй чарцы. Прысеўшы ва ўтульны фатэль, спадар Брыль заўважыў: «Але ж і пашанцавала ёй! Зрэшты, палякі заўсёды былі джэнтэльмэнамі. Ёсьць у іх тры нобэлеўскія ляўрэаты, нарэшце прапусьцілі наперад жанчыну».
    1998.07.12 Эфэкт кулі. Мэтад Кашпіроўскага. З.Бартосік пра сьвята 3 ліпеня. С.Харэўскі пра сэксуальнасьць і дзяржаўную палітыку. С.Квяткоўскі пра вёску.
    1998.08.02 Партрэт Дарыяна Грэя. Беларускія пісьменьнікі наведалі прэзыдэнта... Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. С.Харэўскі пра досьвед чытаньня беларускай літаратуры.
    1998.08.09 «Вандроўкі па Вільні». Да выхаду кнігі Лявона Луцкевіча. Вулічнае апытаньне ў Менску пра Вільню С.Квяткоўскага. Згадкі пра Л.Луцкевіча — С.Харэўскага і З.Бартосіка:
    «Неяк, бадзяючыся па віленскіх кавярнях з адным сваім літоўскім прыяцелем, што на правах гаспадара вырашыў зьдзівіць мяне тутэйшым джынам, ды выпадкова сустрэўшы Лявона Луцкевіча, я абмяняўся зь ім параю словаў. Па чуўшы беларускую гаворку, літовец нямала зьдзівіўся: «Что, й этот дедушка тоже прйехал йз Гомеля?» «Ды не, — адказаў я, — гэта мы тут з табою турысты з розным стажам, а ён на гэтых вуліцах гаспадар».
    1998.08.16. Новы Наваградак. Перанос сталіцы. 3 удзелам З.Бартосіка, С.Квяткоўскага, С.Харэўскага.
    Беларусы ў гісторыі мелі чатыры сталіцы: Полацак, Наваградак, Вільню й Менск. Полацак — самая старая сталіца Усяслава Чарадзея і асьветніцы Эўфрасіні. Наваградак — калыска і першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Вільня — горад Гедыміна, Скарыны, філяматаў, Каліноўскага, «Нашай Нівы», сталіца новае беларушчыны, яшчэ несавецкаіі. Менск — сталіца БНР, пасьля БССР, і сёньня — РБ. Пры гэтым найдаўжэйшая ў часе наша сталіца — Вільня — 500 гадоў, а найкарацейшая — Менск — 80.
    1998.08.23 Прага-1968. 3 удзелам С.Квяткоўскага (апытаньне), С.Харэўскага — пра сьпеўную рэвалюцыю ў Літве і З.Бартосіка — пра «негазэтныя» факты рэчаіснасьці:
    «...На маіх вачах і ў маім часе адбываюцца, на першы погляд, нашмат менш заўважныя й вартыя ўвагі падзеі, пра якія салідныя газэты ня пішуць. У менскую электрычку сеў звычайны з выгляду дачнік, з тым толькі адрозьненьнем ад астатніх, што пачытаць у дарогу ён узяў нашаніўскую кніжку «Гарт».Аў Баранавічах, дзе нядаўна выйшаў кулыпурніцкі альманах з назваю «Рыцар Свабоды», маладыя аматары роднага слова набілі морду мясцовым баркашоўцам. А ў Рэчыцкім каледжы апошні збор БПСМ быў прысьвечаны бічаваньню аднаго з вучняў, які амаль год мужна мыў падлогу роднае аўдыторыі сёньняшнім дзяржаўным сьцягам. I такіх негазэтных фактаў
    па ўсёй краіне штодня набіраецца ўсё болыа. За імі пры жаданьні ўжо можна разгледзець літаратурныя сюжэты новых кніг».
    1998.08.30 «Як я правёў лета». Кола чытаньня. 3 удзелам С.Квяткоўскага, З.Бартосіка і С.Харэўскага.
    1998.09.06 Перад будучыняй. С.Харэўскі аб праекце новай менскай тэлевежы. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага. З.Бартосік пра факсыміле зборніка М.Гарэцкага «Рунь».
    1998.09.20 Сымболіка свабоды (1). 3 удзелам З.Бартосіка, С.Харэўскага.
    Калі ў пачатку 1980-х Роналд Рэйган сказаў сваю знакамітую фразу пра тое, што ёсьць рэчы, больш важныя за атамную вайну, у нас яго не зразумелі. Краіна — ад высокіх кабінэтаў да самага простага застольля — жыла пад лёзунгам: галоўнае, каб не было вайны.Адзін аднаму жадалі сіняга неба над галавою, над заводамі вывешвалі лёзунгі «Міру — мір», малявалі галубкоў. Між тым, Рэйган пад больш важнымі рэчамі меў на ўвазе свабоду. С.Квяткоўскі: Наколькі свабодныя людзі атачаюць нас у штодзённым жыцьці? Свабода — гэта... Працягнуць фразу я прапанаваў мінакам на менскіх вуліцах. Вось адказ маладога бізнэсмэна, які ніколі не працаваў на дзяржаву:
    — Адно пытаньне — на які ланцуг нас адпусьціць дзяржава, другая праблема — на які ланцуг ты сябе адпусьціш сам. Вось і ўсё. Я цалкам вольны — ланцуг перасечаны. Жыву для сябе, думаю, як хачу. Hi ад каго не залежу, нават ад вашага інтэрвію... 1998.09.27 Сымболіка свабоды (2). 3 удзелам А.Лука-
    шука, А.Глёбуса і С.Сокалава-Воюша.
    1998.10.	04 Шоў-бізнэс. 3 удзелам А.Антаняна, С.Харэўскага і З.Бартосіка.
    1998.10.11 Жазэ Сарамага. Пра ляўрэата літаратурнага Нобэля. Эсэ С.Харэўскага пра мікрараён:
    «Усьлед за пісьменьнікам-утапістам Кампанэла, аўтарам кнігі «Горад Сонца», ідэальныя гарады пачалі прыдумляць і дойліды. Казачныя паселішчы мусілі быць прыгожымі, чыстымі і ўтульнымі. Але то войны, то хваробы, то брак сродкаў заміналі
    ажыцьцявіць гэтыя праекты. Нарэшце такая магчымасьць зьявілася ў Беларусі, куды на запрашэньне Радзівіла Сіроткі прыехалі тыя самыя летуценьнікі-дойліды й пабудавалі новы Нясьвіж. Першы горадабудаўнічы комплекс, створаны паводле адзінага праекту, які спалучаў у сабе вытворчыя, адміністрацыйныя іі жыльлёвыя функцыі, альбо, як кажуць сёньня, мікрараён, зьявіўся ў нас яшчэ ў 1583 годзе. Беларусь стала радзімаю мікрараёнаў».
    1998.10.25 Дзень Мовы. Чаму беларускія адраджэнцы ў побыце гавораць па-расейску? Адказваюць: В.Вячорка, В.Івашкевіч, І.Бабкоў, І.Гермянчук, В.Сіўчык, З.Пазьняк, Я.Брыль, Ул.Някляеў, Г.Бураўкін, С.Шупа. Вулічнае апытаньне С.Квяткоўскага пра Дзень без чужога слова. Успамін С.Харэўскага пра беларускамоўны цыганскі табар у Менску на вуліцы Пуліхава.
    А.Глёбус: Мы гаворым па расейску, але ў душы мы ўсё адно гаворым па-беларуску.
    1998.11.	08 Беларусь у паралельным часе. Гутарка С.Квяткоўскага з А.Кулінковічам, К.Камоцкай, З.Вайцюшкевічам і Л.Вольскім. Аповед З.Бартосіка:
    «Раптам на пляцоўку выплыла чырвоная й бліскучая, нібы толькі з канвэеру, Audi-цыгара, з адчыненага вакна якой на ўсю ваколіцу неслася «Вітам, панове, я Казік Пэсэцкі». Затым з аўтамабіля паказаўся й сам герой песьні. Высачэзны бляндын у піжонскім скураным паліто. 3-пад неверагоднай велічыні капелюша віжавалі шэрыя вочы. Раптам незнаёмец накіраваўся да нас. «Я Казімір, бухгальтар раённага ТБМ», — працягваючы татуяваную руку ды выпускаючы струмень дарагога тытунёвага дыму, назваўся ён, міжвольна гледзячы на нас зьверху ўніз.
    У аўто сядзеў яшчэ адзін чалавек. Саракагадовы пан з акуратна зачасанымі чорнымі валасамі. Пах моцнай парфумы надзвычай пасаваў ягонаму дыхтоўнаму гарнітуру з круглым значком ТБМ на штрыфэлі. «Знаёмцеся, гэта наш бос. Старшыня раённай. рады», — прадставіў нам свайго калегу
    бляндын, калі мы патанулі ва ўтульнасьці нямецкага салёну. «Спачатку едзем у гатэль.
    Затым сустрэча з актывам, а заўтра праедземся па школках», — паінфармаваў бос. «I Захад нам дапаможа», — чамусьці згадалася мне.
    1998.11.22 Самапачуваньне грамадзтва. Удзельнікі гутаркі: А.Глёбус, А.Ліпай, А.Дынько, С.Астраўцоў, Ул.Арлоў, А.Лукашук. Занатоўкі А.Антаняна і З.Бартосіка.