• Часопісы
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Гэтая перадача ўспрымаецца многімі слухачамі і архітэктурна-літаральна — як храм. Часам слухачы спрачаюцца з казаньнямі, якія гучаць у «Вострай Браме» — і тады яны шлюць эмацыйныя лісты, у якіх не пагаджаюцца з ацэнкамі, аспрэчваюць высноеы, палемізуюць з аўтарамі. Гэта азначае, перш за ўсё, што перадача жывая і ўплывае на жыцьцё.
    На Радыё Свабода мы штодня пішам зьмест праграмаў па-ангельску, у тым ліку назвы перадачаў. Існуюць агульнапрынятыя пераклады назвы Вастрабрамскай царквы на ангельскую мову, але мы пішам па-беларуску, лацінкай — Вострая Брама не перакладаецца. Ці, дакладней, наадварот — не патрабуе перакладу».
    2002.10.20 Бабруйская багема. Эсэ В.Каракорскага. 2002.10.27 «За кулісамі» літаратурнага жыцьця.
    Гутарка З.Бартосіка з Вал.Тарасам:
    «Тады быў час, калі ўсіх апраналі ў форму: пракуратуру, міліцыю, суды, чыгуначнікаў, службоўцаў розных міністэрстваў... I Макаёнак пусьціў пагалоску, што — ён ужо гэта ведае дакладна, яму па сакрэце ў ЦК сказалі, — што ўводзяцца форма і званьні для пісьменьнікаў. Будзе пачынацца адразу з малодшага лейтэнанта. Малодшы лейтэнант, лейтэнант, старэйшы лейтэнант, капітан, маёр, падпалкоўнік, палкоўнік і генэрал. Ну, і нейкі мундур прыдумваецца, такі вось пад сюртук, а на пагонах будуць скрыжаваныя пёры. I што ўжо распрацоўваецца сьпіс, каму які... I што вы думаеце? Сур’ёзныя, дарослыя людзі клюнулі на гэта. I Кірэенка пытаецца (я пры гэтым прысутнічаў): «А мне якое званьне?» Андрэй кажа: «Здаецца, капітан». «А чаму капітан?» «Ну, ня
    ведаю, чаму». «А ты хто?» «Ну, мне казалі, што я нібыта маёр». «А чаму ты маёр, а я капітан?» I гэта на поўным сур’ёзе пачалі абмяркоўваць... A тады Маўзон, ён быў прыяцелем Макаёнка, пытаецца: нуб ладна, Андрэй, раскажы мне, а хто я буду? Андрэй на яго паглядзеў, кажа: «Табе наагул ніякага званьня не прысвояць. Табе проста памяняюць псэўданім. Ты будзеш не Аркадзь Маўзон, а Публій Авідый Маўзон». I mym усе грохнулі, і зразумелі, што гэта жарт. Прыкол, як цяпер кажуць...»
    2002.11.	03 Антысавецкая літаратура
    2002.11.10 Цётка: галоўны матыў творчасьці. 3 удзелам Т.Поклад, Н.Пяткевіч, Л.Плыгаўкі.
    2002.11.17 Міхась Машара: яркі заходні паэт і бляклы савецкі празаік. 3 удзелам Г.Войцік, Т.Поклад, С.Харэўскага, С.Вітушкі. Нататкі З.Бартосіка з паездкі на радзіму Машары і сустрэчы зь ягонымі сваякамі, з удзелам Мялеція Машары і А.Райчонак.
    2002.11.24 Геннае адзінства беларускага мастацтва. Гутарка С.Харэўскага з І.Сурвілай.
    2002.12.	01 Песьні старога Менску. Гутарка З.Бартосіка з М.Герчыкам.
    2002.12.	08 Рамадан, Ханука, Каляды. 3 удзелам В.Каракорскага.
    2002.12.15 Белае і чорнае. Літаратура безвыходнасьці.
    Пра кнігу В.Адамчыка «Нязрушаны камень» 2002.12.22 Купала і Курапаты
    2002.12.29 Інтэлектуальныя вынікі году. 3 удзелам
    В.Каракорскага. А.Антанян пра маршрут дзядзькі Антося ў Вільні. Гутарка З.Бартосіка з А.Курэйчыкам.
    2003.01.05 Юбілейныя даты 2003-га
    2003.01.12 Прэзыдэнт — ідэальны зяць
    2003.01.19 Беларушчына і кланаваньне
    2003.01.26 Менск: горад, складзены зь вёсак 2003.02.02 Чысты геній. Памяці Ул.Мулявіна. 3
    удзелам В.Вячоркі, З.Бартосіка, В.Бартлавай і Л.Бартлава:
    «Я яму кажу: Валодзя, ты нядрэнна сьпяваеш, a чаму ты па-беларуску не гаворыш? Ён кажа: «Мне
    Бог даў адно, і я не магу падмешваць сабе другое». Ён даў яму песьню».
    2003.02.09 Гавал — прэзыдэнт надзеі. 3 удзелам Л.Баршчэўскага.
    2003.02.16 «Рэспубліка-партызанка»
    2003.02.23 Публічная мова. С.Квяткоўскі размаўляў з М.Івашыным, Л.Вольскім, А.Кулінковічам.
    Гутарка з С.Абламейкам пра ягоную кнігу афарызмаў. Размова З.Бартосіка з А.Глёбусам. Нататкі пра афарызмы Віт.Тараса і В.Каракорскага.
    Гутарка С.Квяткоўскага з М.Халезіным, А.Лябедзькам, З.Бандарэнкам, П.Краўчанкам.
    2003.03.02 «Вахцёрская ўлада». 3 удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка, Віт.Тараса і А.Чакуоліса.
    2003.03.09 Тодар Кляшторны
    2003.03.16 Пра беларускі тэрарызм. 3 удзелам С.Харэўскага.
    2003.03.23 Дзень Волі-2003. 3 удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.
    2003.03.30 Што ў Беларусі паказаць замежніку?
    Гутарка С.Квяткоўскага з Д.Раманюком, В.Акудовічам, В.Каліноўскім, І.Кашталян, А.Клінавым, А.Памідоравым, А.Клешчуком. 3 удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.
    2003.07.05 Нацыянальная ідэя (1). Пра ідэалёгію ў
    Літве — В.Каракорскі, у Польшчы — Я.Максімюк, у Расеі — П.Вайль.
    2003.07.12 Нацыянальная ідэя (2). Пра ідэалёгію ў
    ЗША — А.Сёмуха, у Нямеччыне — А.Панкратава.
    2003.07.19 Нацыянальная ідэя (3). Званкі на «Свабоду». Апытаньне абітурыентаў — Г.Абакунчык.
    2003.07.26 Беларускі бізнэс. 3 удзелам З.Бартосіка, Ул.Мацкевіча.
    2003.08.02 Духоўны лідэр. Званкі на «Свабоду».
    Вулічнае апытаньне Г.Абакунчык.
    2003.08.09 Чаму закрылі Ліцэй? (1)
    2003.08.16 Чаму закрылі Ліцэй? (2) 3 удзелам Л.Рублеўскай і З.Бартосіка.
    2003.08.23 Мабільнікі па-беларуску. Дасьледаваньне Ю.Шаровай з удзелам В.Вячоркі, С.Кручкова, В.Стахіевіча, А.Трусава, Г.Мацура, Л.Вольскага.
    2003.08.30 Дзе ў постсавецкіх краінах лепшае жыцьцё? Званкі на «Свабоду».
    2003.09.06 Моўная меншасьць — маральная большасьць. Партрэтныя абразкі З.Бартосіка.
    2003.09.13 Ці ёсьць у Беларусі глеба для антысэмітызму? Званкі на «Свабоду». Камэнтар В.Каракорскага.
    2003.09.20 Натальля Арсеньнева. Таямніца творчасьці 2003.09.27 Залаты ланцуг. 3 удзелам А.Глёбуса, А.Дашкевіча, А.Вітушкі, Г.Барвенавай.
    2003.10.	04 Натальля Арсеньнева. Доры
    2003.10.11 Ці расейцы ў Беларусі — нацыянальная меншасьць? Т.Поклад пра расейцаў у Літве. Занатоўкі З.Бартосіка.
    2003.10.18 Сучасная беларуская літаратура. 3 удзелам Г.Вінярскага, І.Логвінава.
    2003.10.25 Чым Беларусь магла б праславіцца ў сьвеце? Пра знаходку магілы бацькоў Н.Арсеньневай.
    З.Бартосік: Ва ўспамінах паэтка згадвае свайго бацьку Аляксея Арсеньнева, які памёр у Вільні ў 1926 годзе. Дадам, што сям’я была праваслаўнай. Гэтых зьвестак дастаткоеа, каб адправіцца на віленскую Ліпоўку — старыя праваслаўныя могілкі.
    Настаяцель царквы, айцец Уладзімер, дарэчы, беларус з Мастоў, да маёй справы паставіўся вельмі паважна. I, адклаўшы свае клопаты, адшукаў старыя кнігі з вопісам міжваенных пахаваньняў. Праглядаючы разам старонку за старонкай, мы ў разьдзеле, прысьвечаным 24-му ўчастку, неўзабаве знайшлі наступны запіс. «Алексей Арсеньев, 1926 год, Надежда Арсеньева, 1913 год». Побач давалася апісаньне магілы. «Камень, высокі мармуровы крыж, жалезная агароджа». Участак 24 знаходзіцца паміж Лысаю гарой і Шкаплернай вуліцай. Сёньня гэта вуліца Дзуку.
    Сапраўды, праз колькі часу мы пабачылі магілу Марыі Рыбнікавай, а побач магілы сям’і Дзегцяровых. Згодна з кнігай, побач павінна была быць агароджа Арсеньнеўскага могільніку. I вось ён.
    зарослы травою грудок і камень пры самай сьцяжыне. На камені — сьлед ад крыжа, шыльда таксама сарваная. Але сумневаў у нас не было. Айцец Уладзімер пайшоў па сваіх справах, а я застаўся каля сямейнай магілы Арсеньневых. Такім чынам, зьявіўся яшчэ адзін беларускі віленскі адрас. I тым, каму дарагая творчасьць Натальлі Арсеньневай, ёсьць куды прыйсьці, каб пакласьці квепгкі.
    2003.11.	01 Дзяржаўная ідэалёгія — адна на ўсіх. 3 удзелам В.Карцава.
    2003.11.	08 Вацлаў Ластоўскі. «Лябірынты». 3 удзелам В.Мудрова, Ул.Ісаенкі, Э.Зайкоўскага:
    «Пэўная праўда ў гэтым ёсьць. Я сапраўды некалі быў на гэтым возеры, таму што ў нейкай меры абапіраўся на зьвесткі зь «Лябірынтаў». Ну і, акрамя таго, у 1928 годзе выйшла такая праца Міхала Мялешкі «Камень у вераваяьнях і паданьнях беларусаў». Дык там згадвалася, што на востраве Богінскага возера быў знойдзены камен ны ідал з адбітай галавой і складзенымі на грудзях рукамі, які мясцовае насельніцтва называла стод. Дык вось я вырашыў адшукаць сьляды гэтага стода. I ў 1986 годзе ў час правядзеньня археалягічных разьведак мы спэцыяльна паехалі на возера Богінскае...»
    2003.11.15 Лукаш Бэндэ
    2003.11.22 Куды падзець мільён эўра? На пытаньне С.Квяткоўскага адказваюць вулічныя мінакі, a таксама М.Анемпадыстаў, А.Кулінковіч, М.Халезін, В.Шчукін, А.Лябедзька, М.Статкевіч, А.Андрэева, П.Батуеў, Ц.Дранчук, Ю.Глушакоў, А.Сюдак, А.Солтан, Ж.Грынь, Ю.Зянковіч.
    2003.11.29 Суд над камунізмам. 3 удзелам В.Каракорскага і А.Лукашука. Гутарка Г.Соусь з М.Крывальцэвічам, М.Кляшторнай.
    2003.12.	06 Падзея году: час пайшоў. Званкі на «Свабоду».
    2003.12.13 Марцін Кухта
    2003.12.20 Юбілеі-2004. 3 удзелам А.Лукашука.
    2003.12.27 Навагоднія правакацыі. Гутарка з Ул.Кола-
    сам:
    «Дарэчы, Брыгадзін сышоў у адстаўку, ён не падпісаў загаду аб ліквідацыі ліцэю. Падпісаў Аляксандар Жук — калега, так сказаць, зь якім разам мы пачыналі. Ён ствараў ліцэй БДУ, а я — Беларускі гуманітарны ліцэй. Хадзілі разам па кабінэтах. I ён падпісаў гэты загад, рука ня дрогнула».
    2004.01.04 ...і каб усё было харашо. Навагоднія зычэньні.
    2004.01.11 «Чужая Бацькаўшчына». 20-я ўгодкі кінастужкі. Расповед З.Бартосіка з удзелам А.Бабковай, В.Рыбарава і Ф.Кучара:
    «Я прачытаў гэты раман і, можна сказаць, лётаў, як дурны, па студыі, даваў чытаць розным рэжысэрам. Прычым, пераважна гэта былі людзі мясцовыя, тутэйшыя. Зь вёскі, зь мястэчка.
    Карані тут.Але яны ў гэтым ня бачылі адпраўной кропкі мастацтва. Вось што ўразіла. А як узьнік Рыбараў? Выпадак. Мы зь ім працавалі. Мы ведалі адзін аднаго. I вось я яму таксама даў чытаць Адамчыка. I ён за гэта ўхапіўся. Хоць сам мовы ня ведаў.Але адчуў, што гэта мастацтва».
    2004.01.18 Скарына для сьляпых. Расповед З.Бартосіка з удзелам З.Смаляка і Г.Крывашэй. Сюжэт Т.Поклад з удзелам В.Талочкі.
    2004.01.25 Чэслаў Немэн. 3 удзелам В.Вячоркі. Гутарка С.Астраўцова з Ул.Кіслым. Паведамленьне А.Дзікавіцкага з удзелам Г.Франковяк, Л.Тарасэвіча.
    2004.02.01 «Песьня філярэтаў». 200-я ўгодкі А.Адынца. Гутарка З.Бартосіка з Ул.Мархелем і А.Мальдзісам.
    2004.02.08 Аляксандар Салжаніцын. Жыць без ілжы
    2004.02.15 «Жлобская нацыя». Гутарка З.Бартосіка з В.Шалкевічам.
    2004.02.22 Ларыса Александроўская. Гутарка З.Бартосіка з Ю.Андрэевай і Ул.Някляевым:
    «...Яна мне расказвала і пра сьмерць Купалы. Яна ж тады ў Маскве была, у той дзень і ў тым гатэлі, і нават называла прозьвішча чалавека, які нібыта выканаў тую місію — забойства Купалы. Яна мне клялася, што так усё і было. Маўляў,
    прыйшоў Панамарэнка, лаяўся, і названае было прозьвішча гэтага чалавека ў тым кантэксьце, што занадта старанна саслужыў службу, якой у яго ўжо ня надта прасілі».