Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
2001.05.06 Пасаджэньне на кол (2)
2001.05.13 Мова як апошняя ахвяра дэмакратыі.
Занатоўкі З.Бартосіка з удзелам І.Герменчука, К.Высоцкай, А.Уліцёнка:
«...I я думаю, што калі Беларусь захавае сваю незалежнасьць, яна здолее ўвайсьці ў эўрапейскі дом на першай пары нават расейскамоўнаю.
Расейскамоўная Беларусь у эўрапейскім агульным доме — гэтая карціна бачыцца мне рэальнай».
2001.05.20 Януш Радзівіл і Чарнобыль. 3 удзелам С.Харэўскага.
2001.05.27 «Наша Ніва»: 10 гадоў язды. 3 удзелам С.Харэўскага і І.Луцкевіча.
2001.06.03 Менск будуецца: куды і навошта? 3 удзелам С.Харэўскага. Расповед З.Бартосіка пра паездку ў Барань.
2001.06.10 Янка Лучына і Васіль фон Роткірх. 3 удзелам А.Аркуша і С.Харэўскага.
2001.06.17 Забыты адрас: Мархачоўшчына. Нататкі
З.Бартосіка.
2001.06.24 Янка Лучына і Максім Багдановіч
2001.07.01 Менск бяз вуліцы Замкавай. 3 удзелам С.Харэўскага.
2001.07.08 Вера і нявера ў Беларусь. 3 удзелам С.Харэўскага і А.Аркуша.
2001.07.15 Барада Шчукіна. 3 удзелам С.Харэўскага.
2001.07.22 Джэром Сэлінджэр
2001.07.29 Беларускі буквар: ня самая прыгожая кніжка ў кнігарні. Гутарка З.Бартосіка з А.Глёбусам. Занатоўкі С.Харэўскага.
2001.08.05 Беларуская культура празь сем гадоў.
З.Бартосік апытвае В.Шніпа, А.Федарэнку, А.Памідорава, Л.Вольскага, А.Кулінковіча, С.Курс, З.Падбярэскага, Г.Сагановіча, М.Анемпадыстава.
2001.08.12 Вячаслаў Адамчык. Апошняе інтэрвію. Гутарка З.Бартосіка.
2001.08.19 Рукапіс, знойдзены ў гатэлі. 3 удзелам С.Харэўскага і А.Аркуша.
2001.08.26 Летнія імпрэсіі. Русалка на калінінградзкім саборы. С.Харэўскі пра віленскія мэмарыяльныя шыльды. А.Аркуш пра ідэальнае тло культуры. Калінінградзкі постмадэрніст Аляксандар Пападаў напісаў кнігу пра сваю радзіму. I вось як ён тлумачыць паходжаньне русалкі на флюгеры Катэдральнага сабору:
«У «Палявым вызначальніку прыбалтыйскіх русалак» нашай русалкі я не знайшоў ані ў сямействе Прыўкраснавалосых, ані ў сямействе Галацыцых, ані ў сямействе Плакальніцаў, што недвухсэнсоўна сьведчыць пра яе нетутэйшае паходжаньне. Зь якога ж боку ідзе яе радавая лінія? 3 Усходу ці з Захаду? Мяркую ўсё ж такі, што з Усходу прыйшла русалачка, а дакладней, зь Беларусі, бо там у фальклёры ёсьць абшырная радня нашай, і сярод радні так званая «Русалка — жалезная цыцка». Вось адкуль, значыць, вецер дзьме!»
2001.09.02 Цэнзура
2001.09.09 «Восень патрыярха»
2001.09.16 Амэрыканская трагедыя
2001.09.23 Краявід. Ураджай. Яблыкі. Галоўны матыў беларускага выяўленчага мастацтва 20 ст. 3 удзелам С.Харэўскага, Р.Мячкоўскага, А.Аркуша, А.Глёбуса, З.Падбярэскага, М.Баразны.
2001.09.30 Экскурсія ў няісны музэй. Згадкі С.Харэўскага пра менскі дом на Дзімітрава, 3. Падарожныя нататкі З.Бартосіка.
2001.10.07 Максім Танк: таямніца імя. 3 удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка.
2001.10.14 Калі пісаліся «Лісткі календара»? Гутарка З.Бартосіка з А.Лісам.
2001.10.21 Кніжны агляд. А.Антанян пра беларускі нумар часопіса «Мятай». С.Харэўскі пра кнігу Т.Венцлавы «Вільня».
2001.10.28 Магіла Каліноўскага
2001.11.11 Ці магчымая праўда пра сучасную вайну?
2001.11.18 Кен Кізі
2001.11.25 Фэномэн Ермаловіча. 3 удзелам Т.Поклад, М.Казлоўскага, Г.Далідовіча, А.Ермаловіч, М.Чарняўскага.
2001.12. 02 Партрэт пакаленьня на фоне музыкі The Beatles. Памяці Гарысана. 3 удзелам А.Аркуша, В.Вячоркі, А.Глёбуса.
2001.12. 09 Дзіцячыя хаўтуры
2001.12.16 Філязофія гораду: Вільня і Менск. 3 удзелам
Т.Поклад, С.Харэўскага, І.Чарняўскага, Г.Мікнявічэне.
2001.12.23 Нацыянальныя прэміі — падобныя да калядных падарункаў. 3 удзелам С.Харэўскага, В.Маркаўца, А.Глёбуса, А.Аркуша, А.Дынько.
2001.12.30 Чалавек інфармацыйны замест савецкага. 3 удзелам А.Аркуша. З.Бартосік пра магілу Я.Лучыны на менскай Кальварыі.
2002.01.06 Калядныя гісторыі пра нацыянальнае
пакаяньне. 3 удзелам С.Харэўскага і З.Бартосіка. 2002.01.13 Стары Новы год з Рагнедай Раманоўскай.
Гутарка З.Бартосіка.
2002.01.20 Інтымныя занатоўкі Максіма Багдановіча. 3 удзелам С.Харэўскага, З.Бартосіка, А.Астраўцова, А.Глёбуса, П.Качатковай.
2002.01.27 Пэгі Лі
2002.02.03 Рэзыдэнт Беларусі Цімох Вострыкаў.
Гутарка З.Бартосіка.
2002.02.10 Падарожжа ў Солт-Лэйк Сіці з думкай пра нацыянальную ідэю. С.Харэўскі пра спорт у беларускім мастацтве.
У Солт-Лэйк Сіці на захадзе ЗША нішто не нагадвае пра Беларусь. Ані засьнежаныя скалістыя горы; ані салёнае возера, па краёх якога не расьце ні аер, ні чарот, ні трысьнёг; ані сама гэтая бязьмежная разложыстая даліна, застаўленая дамкамі аднапавярховае Амэрыкі; ані здаровыя й прыветныя твары тутэйшых насельнікаўмармонаў, быццам ажылыя плякатныя вобразы амэрыканскае мары; ані сьпевы тутэйшага хору, так падобныя і так не падобныя да савецкіх радыёмаршаў.
Сёньня ў Солт-Лэіік Сіці найбольш не нагадваюць
пра Беларусь зімовыя алімпійскія гульні. Пераносячыся ў думках туды, на Дзікі Захад, я раптам зразумеў, наколькі мы неспартовая нацыя. Найіа культура не прысьвяціла гэтай тэме аніводнага заўважнага твору. I самае паказальнае ў гэтай справе — прыгожае пісьменства. Стоячы перад паліцаю са зборамі твораў Купалы і Коласа, Караткевіча і Танка, Мележа і Быкава, я мусіў канстатаваць: нічога спартовага ў беларускай літаратуры няма.
2002.02.17 Вяртаньне фантазіі: віленскі Музэй. 3 удзелам С.Вітушкі. Гутарка Т.Поклад з Г.Дрэмайтэ пра часопіс «П’ювіс».
2002.02.24 Беларускія брэнды. 3 удзелам З.Бартосіка, А.Клінава, С.Харэўскага, М.Анемпадыстава.
2002.03.03 Год Віктора Гюго. 3 удзелам Т.Поклад.
2002.03.10 Клюіпчанскі куст Казімера Сваяка. Падарожжа З.Бартосіка. 3 удзелам А.Марозіка.
2002.03.17 Бабруйск. 1960-я. Эсэ пра дзяцінства В.Каракорскага.
2002.03.24 Ці адказныя беларусы за галакост? 3 удзелам Я.Гутмана, А.Райчонак і В.Каракорскага.
2002.03.31 Нераскрытыя справы гісторыі. 3 удзелам Ул.Ляхоўскага.
2002.04.07 Краіны-блізьняты Беларусь і Зымбабвэ. 3 удзелам Т.Поклад.
2002.04.14 Віленская анталёгія
2002.04.21 Забойства жывёлаў. Недасканалы сьвет. 3 удзелам Т.Поклад і С.Харэўскага:
«Што адбывалася б, калі б людзі ўсё ж адпусьцілі на волю тых істотаў, якіх стварылі на свой капыл? Гэткія прыклады ёсьць: мустангі ў Амэрыцы й на поўдні Францыі, вярблюды й буйвалы ў Аўстраліі, сабакі, каты ды галубы па ўсім сьвеце. Але гэта выключэньні, што вытлумачваюцца выпадковым зьбегам рэдкіх прыродных перадумоваў. Ну, а куды сыдзе сьнежнай зімою кабан польска-кітайскае пароды, больш за тону вагою, ламаючы ногі ад уласнага цяжару? Альбо куды дзенецца нядоеная карова з поўным вымем малака?..»
2002.04.28 Нацыя паэтаў і яе хросныя бацькі
2002.05.05 Вайсковыя лісты. Памяці І.Герменчука.
2002.05.12 Гімнаманія. 3 удзелам Т.Поклад, С.Астраўцова і А.Аркуша.
2002.05.19 «Дон Кіхот» — найлепшая кяіга на ўсе часы 2002.05.26 Арабска-ізраільскі канфлікт у беларускім
кантэксьце. 3 удзелам В.Каракорскага.
2002.06.02 Сьмех і грэх: віленскі гумар. 3 удзелам Т.Сапач, Г.Войцік, Д.Кузіневіча.
2002.06.09 Груша па-над дняпроўскаю стромай. Забыты адрас культуры. Падарожжа З.Бартосіка ў Рагачоў з удзелам А.Рыкунова, Васіля Максімавіча, М.Кірэйшына і С.Грынкевіча:
«Во тут з Караткевічам цырк быў. Едзем мы на лодцы, а ён сядзіць на носе. Рукі во так у вадзе. Рана-раніца. I тут на табе! Праскоквае тапельніца. Ужо да таго разлажылася!.. Караткевіч рукі падымае: «Дзядзька, што мне дзелаць!? » Ну, мы гэтую тапельніцу — к берагу.А ёь гэта... ня знае, што з рукамі з гэтымі рабіць. У вадзе ж былі...»
2002.06.16 Біржа эмігрантаў. Эсэ В.Каракорскага.
2002.06.23 Стаянка першага чалавека
2002.06.30 Мундыяль як сьвята і вайна. 3 удзелам
С.Харэўскага, З.Бартосіка, С.Астраўцова, С.Квяткоўскага.
2002.07.07 Янка Купала: fantasy з раскрытых курганоў. З.Бартосік пра запісы голасу Купалы. С.Харэўскі пра Бяларучы:
«...У нашую праграму ўваходзіла таксама маляваньне людзей з натуры. Самае цяжкое было — дамовіцца зь вяскоўцамі, каб пазіравалі. Нарэшце, азваўся адзін калярытны вусаты дзед. Сядзеў ён нерухома, ціха. Але пачуўшы, як мы, юнакі, гаворым міжсобку па-беларуску, без папярэдніх уводных словаў раптам сказаў: «А тое, дзеткі, што вам кажуць, нібы Купала мужыком быў, дык вы таму ня верце! Мы ўсе ў школу ў лапціках прыходзілі, а ён — у боціках...»
2002.07.14 Грошы
2002.07.21 Ігнат Дамейка. 3 удзелам С.Квяткоўскага і А.Мальдзіса.
2002.07.28 Чаму беларусы не гавораць па-свойму?
Вулічнае апытаньне З.Бартосіка.
2002.08.04 Віленская археалёгія. 3 удзелам Т.Поклад, Г.Рацкявічуса, А.Трусава і Г.Вайткявічуса.
2002.08.11 Элвіс Прэсьлі
2002.08.18 «Крывавае сьвята»
2002.08.25 Гараць тарфянікі... Новае пра Адама Міцкевіча.
У нас часта цытуюць словы Міцкевіча зь ягонае лекцыі ў Калеж дэ Франс — пра беларускую мову, самую гарманічную і з усіх славянскіх моваў найменш зьмененую. Аказваецца, гэта прамаўляў зусім не салідны прафэсар, які роўным голасам надыктоўвае слухачам свае вынашаныя адкрыцьці. Лекцыі Міцкевіча ў Калеж дэ Франс суправаджаліся сцэнамі псыхадрамы — з крыкамі і гістэрыкай. Чалавек, які ведаў, што ён сапраўды прызнаны вялікі паэт, нічога ня мог з гэтым зрабіць — са сваім геніем. Гэта ніякім чынам не дапамагала яму ў практычным жыцьці. Верагодна, такая прорва паміж уласнай значнасьцю і ўласнай жа тут, на эміграцыі, мізэрнасьцю і прымушала яго зрывацца на крык.
2002.09.01 Алесь Адамовіч
2002.09.08 Пэрфоманс як тэракт. Гутарка з А.Клінавым. Размова С.Квяткоўскага з П.Канавальчыкам. 3 удзелам В.Каракорскага і С.Вітушкі.
2002.09.15 Часопіс «Дзеяслоў». Гутарка з Б.Пятровічам.
2002.09.22 Кім Хадзееў — менскі культурны герой. Нататкі З.Бартосіка з удзелам Ул.Мацкевіча, А.Анціпенкі, К.Тарасава, А.Белавусава і І.Пісьменнай.
2002.09.29 Віленская беларуская спадчына. 3 удзелам Т.Поклад.
2002.10. 06 Падарожжа на радзіму М.Танка. Занатоўкі З.Бартосіка і С.Квяткоўскага з удзелам В.Глінскага і землякоў М.Танка.
2002.10.13 Пяць гадоў «Вострае Брамы». 3 удзелам С.Харэўскага. Апытаньне С.Квяткоўскага на вуліцы і сярод студэнтаў. Апытаньне З.Бартосіка з адказамі І.Бабкова, А.Глёбуса, А.Федарэнкі,
Ул.Сьцяпана, Б.Пятровіча, Л.Сільновай, В.Шніпа, Л.Галубовіча, Л.Рублеўскай, А.Пашкевіча.
АЛукашук: «Я ня ведаю жанравага вызначэньня перадачы «Вострая Брама» — сёньня, пасьля пяці гадоў у этэры, падыходзіць любое, у тым ліку — энцыкляпэдыя. Энцыкляпэдыя пошуку і адкрыцьцяў нацыянальнага кулыпурнага кантэксту на мяжы стагодзьдзяў.