• Часопісы
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    што ўсе гэтыя апраўданьні былі патрэбныя зусім не Луцкевічу. Яны сталі патрэбаю самога нацыянальнага адраджэньня.
    Яно, якое «вечна цярпела» са сваёй няшчаснаю доляй, вечна ж і апраўдвалася — перад акупантамі, перад начальствам, перад сабою. Апраўдваньне стала ягонай галоўнай самаідэнтыфікацыйнай адзнакай.
    I сёньня адраджэнства яшчэ не адмовілася ад гэткага самапрыніжэньня, як платы за выжываньне. Цяпер я, здаецца, разумею, што гэта такое. Гэта своеасаблівая падмена нацыянальнага пакаяньня, якога мы, беларусы, ня зналі. Мы сапраўды самыя рахманыя, гасьцінныя і працавітыя ў сьвеце людзі, а ўсе нас толькі душылі ды душылі, плакаць не давалі. А за што нам каяцца? За Курапаты? Дык гэта НКВД хай каецца. За зьнішчаную мову і спадчыну? Дык гэта прафэсары ў Акадэміі навук ці там Машэраў. За пастаўленую на карту незалежнасьць і будучыню дзяцей? Дык гэта Лукашэнка...
    Замест пакаяньня, такой ачышчальнай здольнасьці чалавечае душы, у нас — апраўданьне. Трэба, каб мінуў час, каб вырасьлі новыя пакаленьні нармальных, а ня самых талерантных і самых пакрыўджаных прытым людзей.
    Натуральна, апраўдваюць толькі тады, калі прызнаюць, што было за што лаяць. У гісторыі з Луцкевічам гэта даўно набыло анталягічны выгляд. Але справа ня толькі ў гісторыі. Комплекс апраўдваньня кагосьці або чагосьці напоўніцу выяўляецца і сёньня — у гаворках, прэсе або інтэрнэце. Паказальны прыклад —
    апраўдваньне Ўладзімера Коласа, які нібыта «падставіў» створаны ім Ліцэй дзеля ўласных палітычных амбіцыяў. Хоць ясна, што, пры любых іншых паводзінах Коласа, ад Ліцэю не засталося б ужо і сьледу, тады як цяпер ён жыве, хоць і ў падпольных умовах. Альбо ўзяць прыклад з апраўданьнем цяперашняе апазыцыі, якая гуртуецца да восеньскіх выбараў. Варта задумацца, што мы тут апраўдваем. А менавіта — высакародны ўчынак, палітычную культуру, парлямэнтарызм. Мы нармальныя і пазытыўныя зьявы бярэмся апраўдваць. А гэта значыць, што яшчэ не ўспрымаюцца яны ў нас, як нармальныя і пазытыўныя. Інакш на зьвінавачваньне Антона Луцкевіча ў фашызме папросту ніхто не зьвяртаў бы ўвагі, як на непаразуменьне або глупства.
    Зборнік твораў пачынальніка беларускае дзяржаўнасьці падрыхтаваны сапраўды прафэсійна, па-навуковаму. А выдадзены надзвычай сьціпла. Па вялікім рахунку, гэта сьведчыць пра тое, што беларускі дзяржаўны ідэал па-ранейшаму рэалізаваны толькі часткова. Тым ня менш, адказы на пытаньні, зь якіх я пачаў сёньняшнюю перадачу, тут даюцца вычарпальныя. Бадай, болып вычарпальнае кнігі на гэтую тэму папросту не існуе.
    этэр 23 траўня 2004 г.
    Невядомая вайна
    20 траўня 1654 году ўсходнія межы тагачаснае Беларусі абрынуліся пад напорам небывалага нашэсьця. Велізарнае войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, які ўвайшоў у расейскую гісторыю як «цішайшы і дабрэйшы», прарвала памежную абарону нашых продкаў і пачало расьцякацца па ўсім краі, вынішчаючы на сваім шляху ўсё запар — людзей і гарады, лясы і гаспадарку. Так пачалася самая стратная за ўсю гісторыю Беларусі вайна. Яна будзе доўжыцца 13 гадоў. У выніку краіна будзе дашчэнту разбурана і выпалена, кожны другі яе насельнік, не выключаючы старых, жанчын і дзяцей, будзе забіты.
    Адно з трагічных наступстваў той 13-гадовай вайны — гэта яе поўнае забыцьцё. Нашэсьце Аляксея Міхайлавіча будзе так надзейна схаванае ўладамі, ідэолягамі і гісторыкамі на працягу двухста гадоў, што сёньня паспалітыя беларусы гатовыя зьдзіўляцца, пачуўшы пра тыя падзеі ўпершыню. Уявіце сабе, што вы ўпершыню ў жыцьці пачулі пра другую сусьветную або вялікую айчынную вайну... Між тым, паводле людзкіх стратаў і ўплыву на нас, такіх, якімі мы ёсьць сёньня, тая 13-гадовая вайна паклала нашмат глыбейшы сьлед. Кажа пісьменьнік Сакрат Яновіч:
    — Для беларусаў гэтая вайна была катастрофаю, зь якой яны ўжо больш не падняліся. Гэтая ваііна зьнішчыла нам Айчыну і будучы-
    ню. У маіх родных Крынках ад гэтпай ваііны зьмяніліся прозьвішчы. Я ўстанавіў, што пасьля яе ў Крынках зьявіліся зусім новыя прозьвішчы людзей, мяшчанаў. He паўтарылася аніводнае ранейшае. Гэта значаць, што ўсіх насельнікаў альбо вывезьлі ў палон, альбо забілі.
    Выглядае, што нават масавыя сталінскія і гітлераўскія расстрэлы, канцлягеры і высылкі не настолькі зьмянілі аблічча нашай краіны і нас саміх, як тая 13-гадовая вайна. Падобна, што да вайны гэта быў адзін народ, а пасьля ўжо — зусім іншы? Сакрат Яновіч:
    — Ён стаў іншы перш за ўсё біялягічна. Бо пасьля тае вайны, як згадваюць мэмуарысты, можна было па Белай Русі ісьці цэлы дзень і не спаткаць жывога чалавека. Толькі на дарогах, у палях і спаленых вёсках гнілі чалавечыя трупы. У былым Віцебскім павеце перапісчыкі далічыліся каля ста сямідзесяці чалавек. Разумееце, што гэта значыць? He было людзей. Ня кажучы ўжо пра гаспадарку.Я чытаў тагачасныя маскоўскія дакумэнты, дык там бясконца паўтараецца адна фраза ў заканчэньні кожнага загаду: «Спаліць усё да галавешак». У нас забралі, фактычна, нацыю. У нас забралі найбольш жыцьцяздольны элемэнт. — места, рамесьнікаў. Пакінулі нам тых людзей, якіх маскалі самі не хацелі, бо яны ім былі непрыдатныя. Бо нічога ня ўмелі.Альбо тых, хто ўцёк у лес. У партызаны.
    Пра партызанаў мы будзем гаварыць крыху пазьней. А цяпер тэму стратаў Беларусі ад
    13-гадовай маскоўскай акупацыі працягвае гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў:
    — Пацярпела ўся Беларусь. Але калі казаць пра станы, якія панесьлі найбольшыя страпгы, дык краіна амаль цалкам пазбавілася сваёй эліты: гараджанаў, прадпрымальнікаў, найбольш актыўнай часткі шляхты. I калі перад той жудаснай вайной узровень жыцьця, узровень матэрыяльнай культуры беларускага гораду, як сьведчаць археалягічныя знаходкі, адпавядаў узроўню гораду ў Галяндыі, да прыкладу, то пасьля гэтай вайны нашу краіну, яе гарады як быццам падмянілі. Беларускія землі ў выніку вайны аказаліся населенымі пераважна сялянамі. Ну, скажам, сяляне і раней. складалі большую частку насельніцтва, натуральна, як і ў любой эўрапейскай краіне ў той час. Але я маю на ўвазе, што гарады абязьлюднелі ў выніку таго, што нялічаныя тысячы і ты сячы гараджанаў, найперш людзей. адукаваных, майстравітых, былі прымусова пераселеныя на ўсход, у Масковію. У выніку той вайны іншым зрабілася практычна ўсё — ад умоваў жыцьця да нацыянальнага генафонду. I менавіта ў цяжкіх наступствах тых падзеяў сярэдзіны 1 7 стагодзьдзя трэба, на маю думку, шукаць прычыны многіх нашых цяперашніх нацыянальных бедаў, пачынаючы ад слабой нацыянальнай кансалідацыі.
    Пісьменьнік Сакрат Яновіч:
    — 1654 год значыць перапынак працэсу станаўленьня народу, нацыі. I вынікі тае вайны, з паловы 17 стагодзьдзя мы вельмі моцна і балюча адчуваем аж да сёньня. Таму што сёньня
    ў нас надалей няма нацыі. Надалей мы ўсё яшчэ фармуемся, як нацыя. Без разуменьня тых падзеяў мы. не зразумеем, што адбываецца з намі цяпер. Вайна 1654 году была канцом разьвіцьця Беларусі і пачаткам яе каляніяльнага становішча. Ад гэтай вайны Беларусь існавала ўжо толькі, як калёнія. Альбо польская, альбо расейская.
    13-гадовая вайна ня толькі забіла кожнага другога беларуса, але й мела вынікам беспрэцэдэнтны палон. У Расею забіралі лепшых, забіралі майстроў, спадзеючыся, мабыць, істотна падвысіць стваральныя якасьці насельнікаў Маскоўскай дзяржавы. Прынамсі, размах і маштаб палону сьведчыць менавіта пра такія мэты. Уладзімер Арлоў:
    — Маскоўскі патрыярх Нікан паведамляў антыахійскаму патрыярху, што гасудар Аляксей Міхайлавіч мае намер вывесьці зь Белай Русі трыста тысячаў чалавек. Рэальная колькасьць пераселеных перасягнула гэтую лічбу. На ўсход выводзілі і сялянаў, і шляхту, але ў пераважнай большасьці зь Беларусяй мусілі разьвітвацца гараджане-рамесьнікі: разьбяры, кафляры, друкары., збройнікі, ювэліры, пераплётнікі. Іх унёсак у расейскую культуру, у аздабленьне маскоўскіх і іншых храмаў ды палацаў варты асобнай гаворкі.
    На пачатку сёньняшняе перадачы я ўжо казаў пра тое, што ня меншаю катастрофаю за ўсю 13-гадовую вайну было яе поўнае забыцьцё ў Беларусі. Але як гэта здарылася, што такая вайна — маштабная, страшная — была
    забытая? I ў якім пакаленьні адбылося забыцьцё? Уладзімер Арлоў:
    — 3 гістарычнай памяці беларусаў тыя падзеі былі амаль начыста сьцёртыя ўжо ў гады расейскага панаваньня, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі трэба было абгрунтоўваць лёзунгі вызваленьня беларусаў ад рэлігійнага і нацыянальнага ўціску, пад якімі адбывалася інкарпарацыя. Тады ў масавым парадку зьнішчаліся або вывозіліся на ўсход беларускія архівы, хронікі, радаводы найбольш славутых шляхецкіх родаў ВКЛ. Відаць, тады, пасьля інкарпарацыі быў зьнішчаны Полацкі летапіс, бясцэнны для нашых гісторыкаў. I калі я быў студэнтам гістарычнага факулыпэту БДУ, на пачатку 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя, традыцыйна, як, відаць, і ў стагодзьдзі 19-м, падзеі гэтай вайны замоўчваліся. I толькі ў 90-я гады 20 стагодзьдзя беларусы пачулі праўду пра падзеі той самай страшнай у нашай гісторыі вайны. I здарылася гэта ў значнай ступені дзякуючы дасьледаваньням Генадзя Сагановіча, вынікам якіх стала ягоная кніга «Невядомая вайна».
    Гаворыць гісторык Генадзь Сагановіч:
    — Варта нагадаць, што варожасьць паміж Маскоўскай дзяржаваіі і Вялікім Княствам Літоўскім сягала яшчэ часоў Альгерда. I з канца 15 стагодзьдзя, калі Масква ўмацавалася і пачала дамагацца ўлады над усімі ўсходнімі славянамі, гісторыя нашых дачыненьняў ператварылася ў гісторыю войнаў. Пасьля так званай Смаленскай, што вялася ў 1632—34-м, і якую царства прайграла, антаганізм быў
    толькі часова стрыманы і прыглушаны. Масква не магла зьмірыцца са стратай Смаленску і чакала лепшага момантпу. I такі момант, можна сказаць, найлепшы — ёй неўзабаве стварыла ўкраінскае казацтва. Хмяльніччына, што пачалася казацкім паўстаньнем і абярнулася вялікай вайной, страшэнна аслабіла Рэч Паспалітую. I толькі пераканаўшыся ў гэтым, цар Аляксей Міхаіілавіч адважыўся на далучэньне Ўкраіны да Расеі — гэта значыць, на вайну з Рэччу Паспаліпгай. Пасьля доўгай падрыхтоўкі, мабілізаваўшы максымальныя сілы, цар пачаў вайну безь яе абвяшчэньня. Каб мець болей шанцаў дамагчысярэваншу — вярнуць Смаленск, забраць Беларусь... Але па меры посьпехаў апэтыты царскай улады ўзрасталі, так што ў аснове ўсяго, несумненна, — тэрытарыяльныя дамаганьні Маскоўскай дзяржавы.