• Газеты, часопісы і т.д.
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Нават гэты шлях — самы памяркоўны з усіх шляхоў супраціву — для нас, што засядзеліся, будзе нялёгкі.Але настолькі ж лягчэйшы за самаспаленьне ці нават галадоўку: полымя не ахопіць твайго тулава, вочы ня лопнуць ад жару, і чорны хлеб з чыстай вадой заўсёды знойдзецца для твае сям’і.
    Здраджаны намі, падмануты намі вялікі народ Эўропы — чэхаславацкі — няўжо не паказаў нам, як нават супраць танкаў выстойваюць няўзброеныя грудзі, калі ў іх годнае сэрца?
    Гэта будзе нялёгкі шлях? — але самы лёгкі з магчымых. Нялёгкі выбар для цела, — але адзіны для душы. Нялёгкі шлях, — аднак ёсьць жа ў нас людзі, нават дзясяткі іх, хто гадамі трымаецца ўсіх гэтых пунктаў, жыве паводле праўды.
    Такім чынам: ня першымі ступіць на гэты шлях, a — далучыцца! Тым лягчэіішым і тым карацейшым акажацца ўсім нам гэты шлях, чым больш дружна і густа мы на яго ступім! Будуць нас тысячы — і ня справяцца ні з кім нічога зрабіць. Стануць нас дзясяткі тысяч — і мы не пазнаем нашай краіны!
    Калі ж мы збаімся, дык досыць жаліцца, што хтосьці нам не дае дыхаць — гэта мы самі сабе не даем! Прыгнемся яшчэ, пачакаем, а нашы браты біёлягі дапамогуць наблізіць чытаньне нашых думак і пераробку нашых генаў.
    Калі і ў гэтым мы збаімся, дык мы — нікчэмныя, безнадзейныя, і гэта да нас пушкінская пагарда:
    Навошта статкам дар свабоды?
    Іх спадчына ад роду ў роды Таўро, кайданы і бізун.
    Перачытваючы гэты хрэстаматыйны дысыдэнцкі тэкст савецкае пары, я раптам разумею, чаму сёньня ён стаў хрэстаматыйным у выданьнях РПЦ. Бо гаворка ў ім не пра што іншае, a пра выратаваньне душы.
    Валянцін Акудовіч:
    Тэкстп варты, каб над ім задумацца.Але ў самых розных ракурсах. I найбольш нецікавы зь іх: актуальны ён ці неактуальны. Сапраўды, для сытуацыі ў Беларусі ён выглядае абсалютна актуальным. Ня менш, чым тады, для сытуацыі ў Савецкім Саюзе, у 1974 годзе. Ці амаль ня менш. Зноў праблема: гаварыць ці не гаварыць праўду, маўчаць ці не маўчаць. Ці хаця б — маўчаць няпраўду. I да таго падобнае. Але мяне ў гэтым тэксьце цяпер цікавіць іншае, што, можа, значна больш за пытаньне жыць «полжй» ці ня жыць па ёй.
    Гляньце. Салжаніцын спадзяваўся, што калі адзін, два, а потым дзесяць тысяч пачнуць жыць не «по лжй», гэта значыць, калі не гаварыць праўду, дык хаця б не гаварыць няпраўды, ня ўдзельнічаць у хлусьні, дык гэтым можна будзе перамяніць гэты сьвет да лепшага. Так? А цяпер мы зь перажытых гадоў бачым, што, маючы за сьпінай пэрыяд, калі тысячы, сотні тысяч, мільёны, ды ўсе мы маглі падчас перабудовы і трохі пазьней колькі заўгодна гаварыць праўду... I ўсе мы гаварылі праўду. Мы яе столькі нагаварылі. Мы нагаварылі праўды
    больш, чым было маўчаньня гэтыя 70 гадоў. I што, сёньня расіяне і той жа Салжаніцын могуць сказаць, што ад гэтага іх расейскі сьвет перамяніўся да лепшага? Што, з гэтага гаварэньня праўды наш сьвет стаў лепшы? Так, ён стаў іншы.Але вось гэты спадзеў, што праўда выратуе сьвет, што жыцьцё не ў хлусьні, а ў праўдзе радыкальна можа штосьці зьмяніць у гэтым сьвеце... Гэтым і каштоўны для мяне тэкст Салжаніцына, бо ён якраз і адказвае — на жаль, не. На жаль, сьвет, калі пераходзіць да лепшага, дык нейкімі іншымі шляхамі, а ня толькі праз шлях гаварэньня ці маўчаньня.
    Прынамсі, цяпер, перачытваючы гэты тэкст, праз столькі гадоў, я заўважыў, што гэты наш спадзеў на праўду, як і спадзеў на фармальную дэмакратыю... Нездарма Салжаніцын кажа: ну, калі мы ня можам выйсьці на плошчу, калі мы ня маем права вольна перавыбраць іншага, давайце хаця б ня будзем хлусіць. Уяўлялася, што, калі можна будзе выбіраць, калі можна будзе гаварыць тое, што думаеш, то адразу мы зажывем у шчасьлівым неіікім сьвеце. А не! Калі ласка, выбірай. Усё роўна Пуціна выбераш. Выбірай, калі ласка, усё роўна выбераш Лукашэнку. Калі ласка, мала засталося апазыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, але ёсьць месца, дзе табе сказаць праўду. I гавары, і ніхто цябе за гэта нават і не пасадзіць.А што з гэтага гаварэньня? А што з гэтых выбараў? Самі па сабе ня словы, самыя шчырыя, самі па сабе не магчымасьць выбіраць, магчымасьць гаварыць ці не
    гаварыць вырашаюць у гэтай цывілізацыі. ТГТma вырашае? — гэта ўжо іншае пытаньне.
    Аляксандар Лукашук:
    Некалі ў другой палове 1980-х з паэтам Алегам Бембелем мы спрабавалі перакласьці seapom Салжаніцына на беларускую, пакутавалі, неяк цяжка давалася — мана, ілжа, хлусьня... Алега, аўтара дасьледаваньня «Родная мова і маральна-эстэтычны прагрэс», ягоны шлях — жыць без ілжы — прывёў у манастыр і да ператварэньня ў брата Мікалая.
    Гэта цяжкі заклік. Ягоным крытыкам стаў пісьменьнік Уладзімер Вайновіч, асоба бясспрэчнаіі асабістай мужнасьці, — ён быў пазбаўлены саеецкага грамадзянстеа. Ягоны тэзіс: прастата закліку падманліеая, бо ў таталітарнай дзяржаее няўдзел у сходах, еыбарах і іншых рытуалах сьмяротна небясьпечны. Салжаніцын, пісаў Вайноеіч, сам ня быў прыкладам такіх паеодзінаў — у лягеры, калі падчас еэрбоўкі ў стукачы не адмоеіўся наадрэз, а хітраеаў, і падчас супрацьстаяньня КГБ у 1970-я гады — хітраеаў, замятаў сьляды, бадаўся з дубам. Яшчэ адзін расейскі эмігрант, Вагрыч Бахчанян, сфармуляеаў гэта ў афарызм «Усімі праўдамі і няпраўдамі жыць без ілжы».
    Самы істотны момант — няўдзел у публічнаіі хлусьні, сёньня, як і 30 гадоў таму, на жаль, актуальны для Беларусі. Я памятаю адзінкі сяброў еыбарчых камісіяў, якія заяеілі пра фальшаеаньне еыбараў. Адзінкі супрацоўнікаў КГБ, пракуратуры, міліцыі, якія ня
    сталі маўчаць. Адзінкі журналістаў, якія звольніліся з тэлебачаньня, пайшлі з афіцыйных газэтаў, каб ня ўдзельнічаць у хлусьні. Адзінкі супрацоўнікаў часопісаў, забраных у холдынг, якія звольніліся. I гэта наводзіць на адну думку: жыць без ілжы — справа ў прынцыпе адзінкавая, асабістая, прыватная, зьвернутая да сябе самога. Фактычна, гэпга адзіны шлях свабоды, як кажа адна старая кніжка.
    Дарэчы, у беларускай літаратурнай клясыцы нічога падобнага на гэты тэкст няма. I тут зноў Салжаніцын вядзе нас да вычуваньня ў саміх сабе той расейскай саборнасьці, таго ўсеагульнага яднаньня людзей у духоўным ачышчэньні, якога беларусы ніколі ня ведалі ані ў сваёй літаратуры, ані ў сваёй гісторыі.
    Валянцін Акудовіч:
    Між іншым, тэкст Салжаніцына страшэнна заідэалягізаваны. Ён зноў жорстка ставіць пастулят, які патрабуе: калі ты жывеш не па праўдзе, калі ты, крый Божа, выступіў на партсходзе, калі ты нес транспарант на майскай дэманспграцыі, калі ты ўступіў у нейкі камсамол, то — усё. Ты зганьбаваны. Значыць, табе гарэць у нейкім салжаніцынскім пекле да канца сьвету. I толькі той, хто хаця б змоўчыць, во тоіі — харошы чалавек. Ну вось, з такой сыстэмаіі мер падыходзілі і бальшавікі, з такой жа сыстэмаіі мер падыходзіла і інквізыцыя, з такіх радыкальных пастулятаў якраз і высьпяваюць усе таталітарныя ідэалёгіі.
    Любая этыка застаецца чалавечнай, калі
    яна зьвернута да сябе. Калі б Салжаніцын гэты тэкст напісаў проста для сябе: усё, я з гэтага дня, 12 лютага 1974 году, ня буду хлусіць, калі б ён зацыкліў гэты тэкст на сабе, як на сваім маральным імпэратыве... Але гэта патрабаваньне да іншых. Я баюся, калі хтосьці пачынае ў сфэры маралі патрабаваць ад іншых таго, чаго ён сам дасягнуў. Так, этычная вышыня Салжаніцына высокая, і ён гэтую меру вытрымаў. Але гэта твая мера. У тваёіі сытуацыі. У тваёй Богам ці прыродай дадзенай канстытуцыі. Патрабаваць гэтага ад неіікага Петрака, Хвядоса... Тут. і пачынаецца небясьпка. Этыка таму і этыка, што кожны гэтую планку задае сабе.
    Рэч у тым, што чалавек стаў чалавекам толькі таму, што ў параўнаньні з астатнімі жывымі відамі меў неверагодна магутны ген адаптацыі. Калі б мы не маглі адаптавацца, то як від, а тым больш як цывілізацыя мы б не паўсталі. I таму любая этычная максыма, зьвернутая да ўсіх, гэта патрабаваньне забыцца на твае здольнасьці адаптацыі да той ці іншай сытуацыі, да таго рэжыму, да гэтага, а стаць насуперак і сябе паставіць пад зьнішчэньне. Хтосьці, як Салжаніцын, можа ігаставіць і вытрымаць, але дзякаваць Богу, што шлях чалавецтва не паіішоў па адданасьці маральным, этычным імпэратывам. Бо ад чалавецтва ўжо не засталося б ані знаку. Вось гэтая здольнасьць да розных палітычных і сацыяльных сыстэм адаптавацца і прыстасоўвацца — яна самая каштоўная ў нас. Як і — да кліматычных умоваў і г.д.
    Падводзячы рысу сёньняшняе гаворкі пра зварот Аляксандра Салжаніцына «Жыць без ілжы», я заўважаю, што размаўлялі мы галоўным чынам пра тое, чаму гэты хрэстаматыйны тэкст, гэты рэцэпт змаганьня з таталітарызмам не спрацаваў у Беларусі 30 гадоў таму і не спрацуе сёньня. Заклік да асабістага няўдзелу ў хлусьні добры для сябе, але няма ніякага чалавечнага спосабу прымусіць да гэтага іншых. Урэшце, у беларускай традыцыі — у літаратуры і гісторыі — слову «праўда» ніколі не супрацьстаіць слова «хлусьня». Ані ў фальклёры, ані ў вершах Купалы і Коласа, ані ў праклямацыях адраджэнцаў. Там насуперак «праўды» заўсёды — «крыўда». Верагодна, і ў нашай мэнтальнай ды этычнай рэдакцыі салжаніцынскі заклік гучаў бы больш прыземлена, але і больш рэалістычна: жыць па праўдзе — значыць, жыць бяз крыўды, а не без ілжы.
    этэр 29 лютага 2003 г.
    Апраўданьне Антона Луцкевіча
    У Беларусі ёсьць нямала людзей, якія задаюцца пытаньнем: куды мы ідзем або дзе знаходзімся, якую краіну будуем або мусілі б будаваць, які ў нас цяпер лад? Па ідэі, ясна адказаць на гэтыя пытаньні павінна дзяржаўная ідэалёгія, вакол якой сёньня столькі шуму ды гвалту ў прэсе, у школе, на заводзе. Кіраўнік краіны патрабуе ўзмацніць ідэалягічную рабо-
    ту, падначаленыя рапартуюць, пішуцца падручнікі, але ніхто толкам не разумее, што гэта і пра што. Эклектычная мяшанка зь вернападданскай выпраўкі, абрыўкаў савецкіх слоганаў і падвышаных таноў адказу на пастаўленыя пытаньні не дае.
    У чым тут справа? У тым, што задуманая ідэалёгія — гэта бутафорская кампанія, у якой няма пэўнай дактрыны беларускае дзяржаўнасьці, незалежнай ад таго, хто пэрсанальна кіруе краінай. Стройнай сыстэмы гістарычнага шляху нацыі зь мінуўшчыны ў будучыню няма. I ня можа быць. Чаму? Адказ будзе парадаксальны. Таму, што такая сыстэма ўжо ёсьць. Створаная напачатку 20 ст., яна перадвызначыла ўсю наступную гісторыю дзяржаўнасьці Беларусі аж да сёньняшняга дня і далей у будучыню. Мы можам колькі заўгодна адмаўляць яе стваральнікаў, але мы ня можам выйсьці за яе межы. Мы ўсе: і чынавенства, і люд паспаліты, і нацыяналісты, і камуністы, — даўно і надзейна павязаныя ёю. Бо ўрок дзяржаўнай ідэалёгіі ў гэтым сэнсе нічым не адрозьніваецца ад уроку матэматыкі. I гэтаксама, як нельга прыдумаць новай матэматыкі, нельга прыдумаць і новай дзяржаўнай ідэалёгіі. Каб зразумець гэта, варта зьвярнуцца да першакрыніцы — да працаў пачынальніка і стваральніка сучаснае беларускае дзяржаўнае ідэалёгіі Антона Луцкевіча.