Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
вобраз страціў сваю адназначную адмоўнасьць. А што будзе далей?
В.Скалабан: Ягоны вобраз будзе значна ўдакладнены тады, калі мы ўявім сабе ўвесь мэханізм дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. Сёньня зробленыя ўжо значныя крокі дзеля таго, каб убачыць, як гэта ўсё рабілася. Ёсьць публікацыі Расьціслава Платонава, які на падставе партыйнага архіву расьпісаў увесь гэты мэханізм. I там Бэндэ недзе зусім зусім унізе, бо ўсе гэтыя ацэнкі фармаваліся наверсе і, можа, ня столькі ў Менску, колькі ў Маскве. Сёньня надрукавана шмат «запйсок о белорусском нацйоналйстйческом двйженйй» — страшылак, як кажуць, што тутп усё захапілі нацыяналісты. Так што роля Бэндэ, як галоўнага аглабельшчыка ў Беларусі, перабольшаная.
— Нарэшце, самае казытлівае пытаньне. Рэч у тым, што ў сваіх вульгарызатарскіх аглабельных артыкулах літаратурны кат Лукаш Бэндэ пісаў... праўду?
— «Куігала неразумее Кастрычніцкай рэвалюцыі» — амаль тое ж, што цяпер фактычна прызнана. Гэты тэзіс, што Бэндэ ў прынцыпе гаварыў праўду, выказаў яшчэ Алесь Бяляцкі гадоў дзесяць таму ў часопісе «Нёман».
Купала не разумее рэвалюцыі, Колас фармаваўся на ідэалёгіі заможнага сялянства, Бядуля — прадстаўнік дробнай буржуазіі... Калі выйсьці за рамкі эмацыйнага напаўненьня гэтых ацэнак, а прачытваць толькі іхны сэнс, пачынаеш разумець, што ўсё гэта — праўда. I
тое, што большасьць беларускіх літаратараў былі нацдэмамі — нацыянальнымі дэмакратамі — таксама праўда. I што падкрэсьліваньне іхнай пралетарскай сутнасьці або адданасьці ідэям бальшавізму было найчасьцей крывадушным. Можа быць, тут і паўстае галоўная праблема таго часу? Бэндэ пісаў праўду, якая гучала, як данос. Праўдзівы крытык быў стукачом.
Нашаніўскі нацыянал-лібэралізм, дробнабуржуазны нацыяналізм, ідэалізм... Клясыкі беларускае літаратуры сапраўды былі носьбітамі ўсяго гэтага, а значыць, у прымітыўнага пралетарскага рэвалюцыянізму былі ўсе падставы бачыць у іх ворагаў. Пры гэтым відавочна, што ў шэрагах пралетарскіх крытыкаў маглі быць абсалютна шчырыя, перакананыя ў вяршэнстве свае праўды людзі, якія давалі рашучы адпор гэтым прошукам буржуазнага нацыяналізму ў імя той новай рэчаіснасьці, якая стваралася на іхных вачах у працэсе бязьлітаснай клясавай барацьбы.
Гэта я да таго, што ў нас няма падставаў папракаць Бэндэ двудушнасьцю альбо няшчырасьцю. На гэтыя хваробы хварэлі тыя, пра каго ён пісаў, — пісьменьнікі, якія хавалі сваю сутнасьць.
Ну, не даводзіць жа нам сёньня, што Бэндэ ня меў рацыі, бо Купала ня быў ідэолягам нацыянальнага адраджэньня! Наадварот, мы інакш пра Купалу й ня пішам. Выходзіць, Бэндэ меў рацыю. Але ў выніку гэтае рацыі гінулі людзі. Іх губіла сыстэма, для якой тая рацыя была даносам, а нацдэмы — ворагамі. Сёньня
мы пішам, што нацдэмы — гэта добра, але існуем у сыстэме, якая па-ранейшаму ставіцца да нацыянальнага адраджэньня варожа. Мы ня мелі суду над камунізмам, у выніку адбылася дзіўная дыфузія. Нацдэм Купала так ці інакш прызнаны за афіцыйнага клясыка, а нацдэм Быкаў для афіцыёзу, нават пасьля свае сьмерці, — ізгой. У поўнай адпаведнасьці з традыцыямі Бэндэ. Новы падручнік гісторыі для ВНУ ствараецца ў поўнай адпаведнасьці з традыцыямі аглабельшчыка ад гісторыі Абэцэдарскага. КГБ сьвяткуе свае «слаўныя» юбілеі ў поўнай адпаведнасьці з традыцыямі Цанавы. I ўсё гэта адбываецца ў незалежнай Рэспубліцы Беларусі, улады якой абвесьцілі пра стварэньне дзяржаўнае ідэалёгіі, дзе дамінантай мусяць быць традыцыі сталінскага СССР.
Іншы раз здаецца, што чорнае памяці 1937 год зусім не сканчаўся. Час спыніў свой вэртыкальны бег, а ўсё, што зьмяняецца, зьмяняецца на гарызанталі таго самага 37-га. 3 астранамічнага году ён ператварыўся для нас у эпоху, канца якой не відаць. Даўно няма ў жыцьці пэрсанальна Цанавы, Абэцэдарскага і Бэндэ, але пэрсанажы іхныя жывыя і здаровыя. Чаго вартая постаць таямнічага Шэймана. А паглядзіце, як баязьліва акадэмічны Інстытут гісторыі ўхваліў аглабельны падручнік Трашчанка. А холдынг, узначалены Таісай Бондар...
Генадзь Бураўкін назваў яшчэ аднаго сучаснага пэрсанажа, рыхтык Бэндэ. У сваім артыкуле ў «БДГ» ён піша:
«У нашай гісторыі быў Лукаш Бэндэ, які прынес страшэнныя страты беларускай літара-
туры, сваімі пагромнымі артыкуламі скараціў гады і Янкі Купалы і Якуба Коласа. Я думаю, што ня менш шкоды нашай культуры ўжо прынес Уладзімер Пятровіч Замяталін. I як імя Быкава будзе ў гісторыі Беларусі стаяць ля імя Купалы, так і імя Замяталіна павінна стаяць каля імя Бэндэ».
Блытаніну, у якой мы сёньня апынуліся і жывем, вольна ці міжвольна множыла сама інтэлігенцыя, якая імкнулася апраўдаць і рэабілітаваць забітых, высланых і абылганых калег. Яны пісалі, што абвінавачаньні былі няпраўдай, і што насамрэч Купала рэвалюцыю прыняў ды зразумеў, а Колас зь Бядулем былі зусім пралетарскімі творцамі. Усё гэтае пісаньне расквечвалася салютамі вялікаму кастрычніку і ленінскай праўдзе, якая бярэ верх над хлусьнёй вульгарызатараў. Усё канчаткова заблытвалася дзеля таго, каб толькі выцягнуць на паверхню забароненыя імёны і творы «ворагаў народу».
Кажуць, што менавіта Бэндэ давёў Янку Купалу да самагубства. Гэты сюжэт апісаны ў рамане Алега Лойкі. Бэндэ называе Купалу нацдэмам і прапануе яму адрачыся сваіх поглядаў ды ўстаць на шлях пралетарскае рэвалюцыі. A Купала ня можа. Дакладней, ён можа пісаць вершы пра Сталіна і посьпехі сацыялістычнага будаўніцтва, але сваёй сутнасьці зьмяніць ня можа. У адрозьненьне ад Бэндэ, ён не ў сваёй сыстэме, як і большасьць беларускіх літаратараў. Што ім заставалася рабіць? Мабыць, нічога, калі выбранае было самагубства. Зьмяніць сыстэмы яны не маглі, уцякаць не было куды і
не было як, зьмяніць сваёй нацдэмаўскай сутнасьці яны не маглі таксама. Яны стаялі кожны сам насупраць сыстэмы, часткай якой быў Бэндэ.
Праблема суду над камунізмам зусім не ў камунізме, а ў тым, што мусіць быць сьцьверджана іншая праўда. Мы можам колькі заўгодна крытыкаваць і тое, што было, і тое, што ёсьць, але так нічога й не зразумеем, пакуль не пачнем сьцьвярджаць, пакуль ня сьцьвердзім адваротнага. Да прыкладу, як можна крытыкаваць антыбеларускую палітыку цяперашніх уладаў у апазыцыйнай газэце па-расейску? Як можна казаць пра рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі, і пры гэтым выдаваць кнігі Ластоўскага, Жылкі, Геніюш тым рэпрэсаваным у 1933-м годзе правапісам? Нябожчыкі варочаюцца ў трунах. Гэта ж тое самае, што з імем вялікага кастрычніка на вуснах асуджаць Лукаша Бэндэ. Але гэта ня ваш, а ягоны Вялікі Кастрычнік. I вялікі Ленін — ягоны. I сьветлыя ідэалы камунізму — ягоныя. Бэндэ не двудушны. Ён сапраўдны змагар сваёй сыстэмы. I калі ў нашых вачах ён — кат, значыць мы — людзі іншай сыстэмы і іншай праўды. I пакуль мы не пачнем сваю праўду сьцьвярджаць, мы так і застанемся двудушнымі прыжываламі-нацдэмамі — што за Сталіным, што за Хрушчовым, што цяпер.
Застанецца з намі і Бэндэ, дзіўнае прозьвішча якога мае як мінімум два пераклады. Палатыску гэта «кат», а па-польску — «буду».
этэр 13 сьнежня 2003 г.
Марцін Кухта
Нехта з паэтаў сказаў, што ўсе свае шматтомнікі памяняў бы на адзіную Багдановічаву кніжку «Вянок»...
Цікава, што «Вянок», які рыхтавалі да друку супрацоўнікі віленскай газэты «Наша HiBa», не задумляўся імі як галоўная паэтычная кніга на ўсе часы. Безумоўна, сакратар рэдакцыі Вацлаў Ластоўскі разумеў, што мае справу з высокай паэзіяй, але рабіў зноску на тое, што высокая паэзія ці невысокая — вырашаць мусіць час. I сярод іншых тагачасных літаратараў далёка ня ўсе расцэньвалі вершы Багдановіча адназначна станоўча. Здавалася, замнога ў іх чыстай эстэтыкі, замала сацыяльнасьці. Таму першае кніжнае выданьне далёкага яраслаўскага аўтара нагружалася дадатковымі атрыбутамі. Уласна і «Вянком» назваў зборнік сам Ластоўскі. На асобнай старонцы ён расшыфраваў: «Вянок на магілу С.Палуяна», — аддаючы даніну памяці беларускаму адраджэнцу, што загінуў тры гады таму. Як піша паэтка і дасьледніца Данута Бічэль, вокладку кнігі Ластоўскі ўпрыгожыў дзіцячым малюнкам, які меў у сваёй калекцыі, а на шмуцтытуле зьмясьціў герб Завішаў — лебедзь у вянку — на знак удзячнасьці фундатарцы Магдалене Радзівіл.
Як бачым, дадатковых функцыяў, якія маглі б супакоіць скептыкаў што да ўласна паэзіі, «Вянок» мусіў выканаць шмат. Верагодна, такая «браня» павінна была паўплываць і на вы-
значаны наклад — дзьве тысячы асобнікаў — зусім нямала па сёньняшніх мерках. Гэта цяпер мы разумеем, што ў якой бы форме ні зьявіўся першы і адзіны зборнік Багдановіча, гэта ніякім чынам не зьмяніла б ягонай ацэнкі.
Самому ж аўтару, маладому і цяжка хвораму, ягоны «Вянок» на сьмяротным ложку замяніў блізкага чалавека.
Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю 3 друкарні пана Марціна Кухты.
Гэтымі радкамі імя выдаўца «Вянка» назаўсёды было ўпісанае ў беларускі культурны кантэкст.
Ведаючы, аднак, прозьвішча легендарнага друкара, мы звычайна нічога ня можам сказаць пра Кухту — рэальнага гістарычнага пэрсанажа. А калі зьвяртаемся да энцыкляпэдыяў і ўспамінаў, дык трапляем у сьвет парадоксаў, асабліва дзіўных з гледзішча рэаліяў нашага сёньняшняга жыцьця.
...1906 год, Вільня. Горад яшчэ не літоўскі, ня польскі, не беларускі, не расейскі і не гэбрайскі, але адначасова ўсіхны. Такі сабе кацёл народаў і культур, вір людзкі. Сталіца некалі слаўнага Вялікага Княства Літоўскага, а сёньня — губэрнскі горад Расейскай імпэрыі, і ў больш шырокім сэнсе — цэнтар Паўночна-Заходняга краю. Вось жа ў гэтым віры запачаткоўваецца станаўленьне дзьвюх нацыяў, якія аднолькава жадаюць бачыць у Вільні сталіцу сваіх будучых нацыянальных дзяржаваў. Гэта
беларусы і літоўцы. Другія — пераважна прадпрымальнікі і палітыкі, першыя — рамантыкі і паэты.
Ліхтарняў блеск у сіняй вышыне...
Вітрынамі зіяючыя крамы...
Кавярні... мора вывесак... як плямы, Анонсы і плякаты на сьцяне.
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суючыя рэклямы, Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы... Грук, гоман, гул, — усё ракой імкне.
А дальш — за радам кас, лямбардаў, банкаў — Агні вакзалу... павадка хурманкаў...
Віры людзей... сіпячы паравоз...
Зялёны сэмафор... пакгауз... склады...
Заводаў коміны пад цьмой нябёс...