Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— Алесь, як зьявілася ідэя такога незвычайнага помніка?
— Ідэя прыйшла мне ў галаву яшчэ гадоў пяць таму. Сонца — адзін з сымбалічных знакаў Скарыны, і мне захацелася, каб і яно «паўдзельні-
чала» ў праслаўленьні беларускага першадрукара. Ідэя помніка наступная. У вялікім мэталічным лісьце выразаецца слова Скарына, ён устанаўліваецца такім чынам, каб сонца, праходзячы празь літары-адтуліны, пісала імя Скарыны промнямі на сьцяне. Я падзяліўся гэтай ідэяй са скульптарам Гэнікам Лойкам, і ён намаляваў праект. На гэты момант помнік ужо вырабляецца і будзе ўстаноўлены ў жніўні 2017 году на маёй сядзібе ў Запалоцьці, на беразе Дзьвіны. Месца выбрана невыпадкова. Справа ў тым, што ў XVI стагодзьдзі там знаходзіўся бэрнардынскі кляштар, дзе, на думку скарынаведаў, вучыўся юны Францішак, прынамсі толькі там ён мог вывучыць лаціну. Атрымліваецца, што дзесьці на маёй сядзібе Скарына сядзеў за партай! Дарэчы, калі я пра гэта даведаўся, я і падумаў пра нейкі помнік. 3 полацкімі сябрамі мы некалькі разоў зьбіраліся на маёй сядзібе ў розны час сутак, назіралі, як сонца ўстае над Дзьвіной, як абмацвае промнямі мой сад. I нарэшце зрабіліўсе неабходныя вылічэньні. Так што ўжо сёлета імя Скарыны на ягонай радзіме будзе напісана сонцам!
— А ці маеш ты дазвол на ўсталяваньне помніка ад полацкіх уладаў?
— Такі дазвол не патрэбен, паколькі гэта мая прыватная тэрыторыя і я там не зьбіраюся праводзіць нейкія будаўнічыя работы. Калісьці Анатоль Белы ў Старых Дарогах на сваёй сядзібе паставіў дзясяткі помнікаў, не пытаючы ніякіх дазволаў. Там, дарэчы, бывае шмат наведнікаў. Мая полацкая сядзіба таксама даволі ажыўленае месца, там знаходзіцца майстэрня маёй жонкі
мастачкі Тацьцяны Козік, там ёсьць альтанка на беразе Дзьвіны, дзе можна павесіць мэмарыяльную шыльду з прозьвішчамі вядомых пісьменьнікаў, якія зь яе сузіралі наддзьвінскія краявіды.
— Полацак — адзіны горад, дзе ёсьць дзьве вуліцы Скарыны, прычым абедзьве цэнтральныя. Сапраўды, дзе густа, а дзе nycma. А як так сталася?
— Вуліца Скарыны здаўна была ў Полацку, a галоўны гарадзкі праспэкт раней насіўімя Карла Маркса. Ладна б там нейкага беларускага савецкага дзеяча, a то Маркса, які да полацкай гісторыі ня меў ніякага дачыненьня. I калі мэрам Полацку працаваў Уладзімер Тачыла, праспэкт пераназвалі ў гонар самага славутага палачаніна. Але ж і вуліца засталася. Цікава, што праспэкт і вуліца ідуць паралельна, у адным кірунку. Тады ж вуліца Фрунзэ стала насіць імя Эўфрасіньні Полацкай, а вуліца Леніна, якая вядзе да Сафіі і на якой знаходзяцца ўсе асноўныя полацкія музэі, вярнула сабе назву Ніжне-Пакроўскай.
«Дзяржава перастала даваць пісьменьнікам прэміі, каб не ствараць аўтарытэтаў зь дзеячоў нацыянальнай культуры»
— Сваімі ініцыятываміты прыкметна ажыўляеш літаратурны працэс у Беларусі. Дастаткова прыгадаць выдавецкую суполку «Полацкае ляда» ці Таварыства вольныхлітаратараў. Адна з такіх ініцыятываў — прэмія ТВЛ «Гліняны Вялес», якою беларускія пісьменьнікі ўзнагароджваюцца ўжо больш за два дзясяткі гадоў. Штогод адсочваць цікавыя кнігі, зьбіраць журы, арганізоў-
ваць прэзэнтацыі — гэта ж клопатная справа. Навошта гэта табе?
— Галоўнае для мяне — зрабіць сьвята для пісьменьнікаў, сказаць калегам па літаратурным цэху добрае слова. Я ведаю, як сёньня ўспрымаюць пісьменьнікі вылучэньне на «Вялеса», абмяркоўваюць шорт-ліст. Мяне гэта, вядома ж, радуе. Раней («Вялес» быў заснаваны ў 1993 годзе) пераможца вызначаўся калегіяльна — сябрамі ТВЛ. Калі ж таварыства прыйшло ў заняпад, мы штогод утваралі журы з дванаццаці чалавек, кожны раз выбіраючы новых, што было няпроста зрабіць. Праблема ў тым, што беларуская літаратурная прастора досыць абмежаваная. Заўсёды так атрымліваецца, што ляўрэат можа быць у нейкіх сувязях зь сябрам журы — ці гэта рэдактар яго кнігі, ці сябар, ці штосьці яшчэ іх зьвязвае. Таму кожны раз мы ламалі галаву, каго запрасіць у тое журы. Але апошнім часам ТВЛ набывае новае дыханьне, і мы зноў пачалі вызначаць ляўрэата калегіяльна.
— «Гліняны Вялес» існуеўжо дваццаць два гады. Праходзіць час — людзі зьмяняюцца, зьмяняецца іх грамадзянская пазыцыя. Ціўсеўзнагароджаныя і сёньня адпавядаюць першапачатковым крытэрам? Помніш, як сьпяваў Высоцкі? «Отберыте ордену Насера, не подходйт к ордену Насер!» Меліся наўвазе ордэн Леніна і прэзыдэнт Эгіпту. А «Глінянага Вялеса» ніў кога адабраць ня хочацца?
— Ня хочацца. Зь «велесаваных» пісьменьнікаў мяне ніхто не расчараваў — і як творца, і як чалавек. Усе нашы ляўрэаты для мяне былі і засталіся аўтарытэтамі. Нават паэт-пчаляр Мікола Папека,
які так і застаецца аўтарам аднаго паэтычнага зборніка. Але ён вельмі шмат зрабіў для літаратурнага працэсу на Берасьцейшчыне: заснаваў літаратурную Мядовую прэмію, клапаціўся пра ўшанаваньне памяці пісьменьнікаў Міколы Купрэева і Васіля Гадулькі, дапамагаў паставіць надмагільныя помнікі. Тут трэба зазначыць вось што. «Гліняны Вялес» спачатку задумваўся як андэрграўндная ўзнагарода. Калі паглядзець на нашых першых ляўрэатаў, то можна заўважыць, што яны ўзнагароджваліся за штосьці арыгінальнае, экспэрымэнтальнае. Напрыклад, Людка Сільнова атрымала «Вялеса» за кніжку візуальнай паэзіі «Рысасловы» — першую такую ў беларускай літаратуры. Нам хацелася заахвочваць экспэрымэнты, пашыраць іх жанрава. Але потым сярод ляўрэатаў зьявіліся Алесь Разанаў і Ўладзімер Някляеў — клясыкі пры жыцьці. Так атрымалася таму, што недзе ў пачатку XXI стагодзьдзя «Гліняны Вялес» застаўся ці не адзінай незалежнай літаратурнай прэміяй. Сытуацыя вымагала нас ужо ня толькі дапільноўваць нейкія экспэрымэнты, але і сачыць за усёй беларускай паэзіяй.
— Сёньня сытуацыя зь незалежнымі літаратурнымі прэміямі палепшылася — у Беларусі іх даволі шмат. Як на маю думку, яны зьяўляюцца як рэакцыя грамадзтва на фактычную адмену Дзяржаўнай прэміі па літаратуры, якая ўжо каторы год не ўручаецца. Як ты лічыш, чаму?
— Таму што беларуская дзяржава абсалютна не зацікаўленая ў разьвіцьці нацыянальнай культуры. Што значыць уручыць прэмію? Гэта стварыць пэўны аўтарытэт. Уявім сабе, што Дзяр-
жаўную прэмію ўручылі, напрыклад, Уладзімеру Някляеву, а ён заўтра з гэтым аўтарытэтам, з гэтай прэміяй пайшоў на прэзыдэнцкія выбары.
— Дык таку выпадку зь Някляевым і сталася.
— Вось-вось. I выпадак гэты, мне здаецца, таксама паўплываў на сытуацыю. Дзяржава перастала даваць пісьменьнікам прэміі, каб не ствараць аўтарытэтаў зь дзеячоў нацыянальнай культуры. Толькі так я гэта тлумачу. I сёньня наша культурная прастора ўсё болын і больш згортваецца. Застаўся нейкі дзясятак пісьменьнікаў, якіх сапраўды ведаюць у Беларусі, якіх чытаюць, якіх вывучаюць у школе. А новыя аўтарытэты (у шырокім разуменьні) проста не зьяўляюцца. Чаму пісьменьнікаў майго пакаленьня, таго ж Андрэя Федарэнку, не заўважае дзяржава? Значыць, тут ёсьць нейкая мэта.
— Федарэнкаў свой час быў вылучаны наДзяржаўную прэмію з аповесьцю «Нічые» — пра Слуцкае паўстаньне. Зразумела, не атрымаў.
— I ня мог атрымаць. Калі б «Нічые» былі адзначаныя Дзяржаўнай прэміяй, то дзяржава мусіла б прызнаць слуцкіх паўстанцаў героямі, прызнаць, што ў 20-я гады ішла барацьба за незалежнасьць Беларусі. Дзяржава павінна была б паставіць там помнікі, адзначаць Слуцкі чын на адпаведным узроўні. А так няма падзеі — няма і прэміі.
— Ты зьяўляесься аўтарам тэксту гімну Полацку. А як часта даводзілася прысутнічаць на афіцыйных імпрэзах, дзе гэты гімн гучыць?
— Раней прысутнічаў часьцей, цяпер радзей. Любое сьвята гораду адбываецца пад гэты гімн.
Мне запомнілася, як аднойчы палачане сабраліся на плошчы Свабоды і выканалі гімн усе разам. Гэта ж проста выдатна — прасьпяваць усім горадам па-беларуску патрыятычны гімн! «Гімн Полацку» — адзіны мой верш, які ведаюць на памяць тысячы чалавек. Калі полацкім мэрам быў згаданы ўжо Ўладзімер Тачыла, то ён нават правяраў розных чыноўнікаў на веданьне гімну. Аднойчы падчас нейкай імпрэзы ён заўважыў, што хтосьці не сьпявае, і той чыноўнік нібыта быў звольнены з працы.
«Мы павінны ня толькі жыць у беларускім абсягу, але і пашыраць яго»
— У апошнія гады ты шмат часу праводзіш у Беластоку. А няма спакусы пісаць і па-польску, як тое робяць беластачане Міра Лукша і Міхась Андрасюк?
— У кожнага пісьменьніка ёсьць дамінантная мова, на якой ён пераважна і піша. Што тычыцца названых беластоцкіх аўтараў, то яны ад нараджэньня жывуць у польскамоўным асяродзьдзі, таму іх зварот да польскай мовы зразумелы. Для мяне таксама важна, у якой культурнай прасторы я знаходжуся. На сёньня я знаходжуся ў выключна беларускамоўнай прасторы, нават у тым жа Беластоку. Мне яна цікавая, і я там жыву. Мне там утульна, мне гэтай прасторы дастаткова, каб нармальна функцыянаваць — творча і жыцьцёва. Мы павінны навучыцца жыць у стракатым, шматколерным сьвеце — культурным, эстэтычным, нацыянальным, моўным. У ім прыкметна
прысутнічае беларускі абсяг. I мы павінны ня толькі жыць у гэтым абсягу, але і пашыраць яго.
— Калісьці касманаўт Уладзімер Кавалёнак папрасіў, кабяму на арбіту даставілі беларускую кнігу, і просьба была выкананая. Уявім, што ты ў космасе. Якія кнігі папрасіў бы ты пры ўмове, што грузавы карабель больш за пяць не падыме?
— Я адчуваю сябе заглыбленым у полацкую гістарычна-культурную прастору, таму мне найперш цікавыя кнігі, зьвязаныя з Полаччынай. А што выбраў бы для космасу? Кнігі, якія пэрыядычна перачытваю і кожны раз адкрываю там нешта новае. Гэта «Лябірынты» Вацлава Ластоўскага, «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага, «У горадзе валадарыць Рагвалод» Алеся Разанава, «Споведзь» Ларысы Геніюш і «Сотнікаў» Васіля Быкава. Апошнія дзьве таму, што і сёньня пытаньне маральнага выбару для ўсіх нас вельмі істотнае.
— На прэзэнтацыіраману «Захоп Беларусі марсіянамі» ты прызнаўся, што назву кнігі табе ў сьне падказаў Вацлаў Ластоўскі. Гэта што, літаратурная гульня?
— He, не гульня. Мне прысьніўся Ластоўскі і сапраўды прапанаваў напісаць кнігу з такой назвай — «Захоп Беларусі марсіянамі». Я да сёньняшняга дня дакладна памятаю ўсе дэталі таго сну. Гэта адбылося ў Полацку, я прачнуўся і разважаў над прысьнёным. Спачатку падумаў, што гэта нейкія бздуры — ці мала што можна прысьніць. Але той сон мяне не адпускаў, я ўвесь час да яго вяртаўся. Памятаю да драбніцаў, як мы з Ластоўскім ішлі па Полацку, як зайш лі ў нейкі разь-