• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Таму што нямецкая мова сядзела ў ягонай падсьвядомасьці. Невыпадкова Чэхаву стварылі ў Нямеччыне тры цудоўныя музэі. Былі выпадкі, калічалавек пасьля аўтакатастрофы пачынаўгаварыць на мове тысячагадовай даўнасьці. Адбываецца нешта, як збой у кампутары, і людзі пачынаюць размаўляць, напрыклад, на арамейскай мове. Таму самае галоўнае, каб чалавек па-беларуску думаў. А чаму ён ня думае на мове? Таму што інфармацыю бярэ на іншых мовах. Я вельмі паважаю тых, хто перакладае ўсясьветную клясыку на беларускую мову. Пакуль мы ўсю клясыку не перакладзём, мы ніколі ня зробім нашую мову эўрапейскай і дзяржаўнай. Калі чалавек большую масу інфармацыі бярэ на чужой мове, гэта ўсё роўна ў свой час спрацуе. Чужая мова «стрэліць» у любой сытуацыі. Як у выпадку з Чэхавым. Ды і я ні з пушчы ні з поля магу нешта сказаць па-польску ці па-расейску. Значыць, гэты блёк інфармацыі засвоены мною на гэтых мовах, і ён прачнуўся. I яшчэ — вельмі важна рабіць з ворагаў сяброў. А для гэтага трэба не навязваць сваю мову, але заўжды гэтай мовай карыстацца, пры любых абставінах.
    11 кастрычніка 2016 г.
    Іншае права — язычніцкае: здабываньне зброяй земляў чужых, заснаваньне мястэчак і гарадоў; а калі вайна — дык яе аб'ява сваім варагоўцам.
    Францішак Скарына
    ЧЫРВОНАЕ — ЛЮБОЎ, А ЧОРНАЕ — ЖУРБА
    Vis-a-viS: Дзьмітро Паўлычка
    Няма ўкраінца, які ня ведаў бы песьні «Два колеры». Яна гучыць і на афіцыйных канцэртах у выкананьні тытуляваных сьпевакоў, і ў любой бяседзе, дзе сьпяваюць хто голасам, a хто душой. Аднойчы я пабачыў «Два колеры» вышытымі на ручніку — на сьцяне ва ўкраінскай хаце, поруч з «Заповітом» Шаўчэнкі. Чуў, як падцягвалі «Червоне — то любов, а чорне — то журба» мае суайчыньнікі на прыёме ва ўкраінскай амбасадзе, дзе славуты паэт і Герой Украіны чыпіаў санэты Купалы ў сваім перакладзе. Назіраў, як незадоўга перад вайной «Двума колерамі» распачаўся вялікі галя-канцэрт на Шаўчэнкаўскім сьвяцеў Данецку. Таму
    сёлегпа ў Кіеве, седзячы ў кватэры Дзьмітра Паўлычкі на Крашчаціку, я ня ведаў, з чаго — зь песьні ціз вайны —распачаць нашую гутарку...
    — Пане Дзьмітро, украінскія СМІгавораць пра антытэрарыстычную апэрацыю (АТА) наўсходзе краіны, расейскія — пра грамадзянскую вайну. A на ваш погляд, з кім ваюе сёньняўкраінская армія?
    — Наша армія змагаецца супраць захопніка, супраць ворага, супраць пуцінскай Расеі, якая кінула на нас зброю, забрала ў нас незаконна, парушыўшы ўсе міжнародныя пагадненьні, Крым, які спакон веку быў украінскім. Бо яшчэ ў XVII стагодзьдзі на крымскай тэрыторыі жыло больш украінцаў, чым татараў. Парадокс, але, праходзячы праз гэтую вайну, дзякуючы Пуціну, мы сталі аб’яднанай нацыяй. Мы абядналіся з расейскамоўнай Украінай.
    — Дык вам трэба падзячны ліст Пуціну паслаць.
    — А такі ліст ёсьць. У мяне верш ёсьць, дзе я дзякую Пуціну за ўсё, што ён зрабіў; за тое, што цяпер ня толькі ва Ўкраіне, але і паўсюль у сьвеце ня любяць расейскую мову. Менавіта дзякуючы Пуціну яна стала носьбітам імпэрыі, агрэсіі, носьбітам антыэўрапейскага духу.
    — На вашу думку, дзе была памылка ўкраінскага кіраўніцтва, што трэба было зрабіць, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны?
    — Памылка была на самым пачатку, калі мы абвясьцілі незалежнасьць Украіны. Я тады ўзначальваў Камітэт замежных спраў Вярхоўнай Рады і зьвярнуўся да Краўчука, першага нашага прэз-
    ыдэнта, і да іншых тагачасных лідараў. Я прапанаваў запрасіць на жыхарства ў Крым украінцаў з Эстоніі, Латвіі, Літвы і Беларусі. I яны пераехалі 6, бо ў гэтых краінах холадна, а ў Крыме выдатнае надворе, урадлівыя землі і мора цёплае. Але мне адказалі: «Вы хочаце рэзка настроіць Расею супраць Украіны? Мы ня будзем гэтага рабіць, мы будзем ісьці спакойна». I гэта была вялікая памылка! А яшчэ ў 1992 годзе я з дазволу Краўчука езьдзіў да генэральнага сакратара NATO Манфрэда Вэрнэра і размаўляў зь ім пра ўступленьне Ўкраіны ў NATO. Я бачыў, што Польшча неадкладна туды ўступіла, а потым ужо ў Эўразьвяз. I мы таксама павінны былі гэта зрабіць. Нашыя заходнія суседзі — вугорцы, румыны, чэхі, славакі — пайшлі ў NATO, і нам трэба было да іх прычапіцца, і нас, я перакананы, прынялі б. Бо тады Расея была дэзарыентаваная страшэнным ударам — упала чырвоная імпэрыя, і ў Крамлі ня ведалі, што ім рабіць. Вось гэтыя палітычныя памылкі і прывялі да таго, што ў нас лёгка забралі Крым. Калі б Крым быў населены ўкраінцамі, калі б там у дастатковай колькасьці было ўкраінскіх вайскоўцаў, усё было б іначай.
    «Як толькі Ўкраіна здасца, імпэрыя паўстане зноў, і тады ня будзе жыцьця ні нам, н1 беларусам, ні літоўцам»
    — Масква і яе падапечны Данбас цьвердзяць, што моўная праблема таксама спрычынілася да канфлікту наўсходзе. Можа, і сапраўды палітыка Кіева ў моўным пытаньні мусіла быць больш гнуткай?
    — Мы ўкраінскую мову нікому не навязвалі. Да канфлікту ва Ўкраіне было 57 тысяч школаў з расейскай мовай навучаньня. 57 тысяч! У Данбасе былі ўнівэрсытэты, дзе ўсё выкладаньне вялося па-расейску. Так што ня ў мове справа. Пытаньне Ўкраіны вырашаецца сёньня не ў Маскве, a ў Вашынгтоне, у спадара Трампа. Калі прэзыдэнт ЗША абдымецца з Пуціным і прапануе: «Скараці атамную зброю, а я табе Ўкраіну аддам», будзе вялікая вайна. Украінская нацыя сёньня ўжо ня тая, што была, мы ўжо ўмеем ваяваць. Чаму сёньня пуцінскія танкі стаяць на памежжы з Украінай? Яны чакаюць дазволу з Амэрыкі. Але калі Амэрыка дасьць такі дазвол, яна страціць усё. Расея хоча заваяваць ня толькі Ўкраіну, яна хоча забраць усю Эўропу — ажно па Гібралтар (гэта максымум), ці ўсе краіны па Дунай — увесь былы сацыялістычны лягер (гэта мінімум). Сёй-той з эўрапейскіх палітыкаў ужо згодны аддаць усю Украіну, абы толькі мір быў. I ў нас ужо ўзьнімаюць такое пытаньне. Надзея Саўчанка, якой я і ўсе ўкраінцы былі зачараваныя... Калі яна выйшла з расейскай турмы, на яе грудзях ляжаў трызубец, але гэты трызубец ёй прышыла Масква, каб яна нас дурыла. I вось яна цяпер кажа, што Крым трэба аддаць. I наша ўлада маўчыць, бо ня ведае, што рабіць далей. А Масква працуе.
    — А калі ня будзе падтрымкі звонку, пра якую вы казалі, Украіна выстаіць?
    — Мы выстаім. Мы ўжо выстаялі. Наша задача — і далей стаяць, і тады Расейская імпэрыя не адродзіцца. Але як толькі Ўкраіна здасца, імпэрыя паўстане зноў, і тады ня будзе жыцьця ні
    нам, ні беларусам, ні літоўцам — нікому. Але калі б і наступіла такая чорная ноч, калі б прыехалі танкі і акупавалі ўсю Ўкраіну, тая ноч ня будзе доўгай. У нас ужо былі такія ночы. Мы жывём не адно стагодзьдзе, Украіна жыве тысячу гадоў. Мы мелі сваю дзяржаву з часоў Кіеўскай Русі, мы мелі казацкую дзяржаву з войскам — Запароскую Сеч. Між іншым, казакі Багдана Хмяльніцкага ваявалі і ў Францыі — на баку французаў. Украіна як нацыя, як дзяржава, як народ, як культура — незьнішчальная.
    I тут яшчэ адзін момант. Калі ўсясьветная супольнасьць дазволіць Расеі ўзяць Украіну, то падрасейская Ўкраіна будзе дапамагаць і мацаваць імпэрыю, як тое ўжо было раней. I калі Ўкраіна дапамагала, то імпэрыя ўсё забірала. Мы звыклі на нешта абапірацца, на некага спадзявацца. Але сёньня мы павінны спадзявацца толькі на сябе. I мы не павінны адступіць, мы не павінны пагаджацца наўмовы Масквы. Мы павінны стаяць на сваім, нашыя тэрыторыі павінны быць нам вернутыя, мяжа наўсходзе павінна быць адноўленая. А ўсход Ўкраіны зможа размаўляць па-расейску, як тое і раней было. Але ўкраінская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай. Толькі пры такіх варунках мы захаваем дзяржаву.
    — Як выглядае, Расея спрабуе адабраць ва ўкраінцаў іх старажытную гісторыю. Згадайма экранізацыю «Тараса Бульбы» ці нядаўні фільм пра князя Ўладзімера, які ў тым фільме паказаны вікінгам. Гэтак і Тараса Шаўчэнку можна залічыць у расейскія пісьменьнікі, паколькі прозу ён пісаў пераважна па-расейску.
    — Дык даўно залічылі! Памятаю, за мяжой у савецкія часы былі такія крамы «Расейская кніга» — у Нью-Ёрку, Парыжы і г.д. Там Тарас Рыгоравіч праходзіў як расейскі пісьменьнік. Ніколі Расея не прызнавала яго ўкраінскім. Шаўчэнку савецкі рэжым цярпеў. На ягонае пахаваньне ў 1861 годзе прыйшлі Дастаеўскі і Тургенеў, уся вялікая расейская літаратура схілялася перад ім. I бальшавіцкая рэвалюцыя ў 1917-м у вялікай ступені была інсьпіраваная духам Шаўчэнкі, праўда, ён не ўяўляў, якой пачварнай яна можа быць. Шаўчэнка быў антыімпэрскі паэт, і ён валіў імпэрыю. Нездарма Іван Франко сказаў, што Шаўчэнка вызваляў Расейскую імпэрыю ад царызму, маючы сілу адзін — як дзесяць армій. I гэта праўда. I ІПаўчэнку немагчыма зьнішчыць ці забраць, як той Крым. Шаўчэнка да гэтай пары ў Маскве і Пецярбурзе стаіць, і расейцы ня ведаюць, што рабіць: ці кветкі ўскладаць, ці зьнімаць яго.
    — Сёньня Расея — гэта паказваюць сацыялягічныя апытаньні — патрабуе цьвёрдай рукі. Калі гэтаярука ва ўладзе ўмацуецца, чаго чакаць усім нам?
    — Пагроза такая ёсьць. Расея як была цёмнай, цёмнай і засталася. I па-ранейшаму лічыць, што мае нейкую вызначаную звыш місію. Памятаеце, яшчэ Дастаеўскі пісаў, што Стамбул — расейскі горад. Дарэчы, гэта быў пісьменьнік-філёзаф, які фактычна прышчапляў расейцам фашысцкія настроі. Але гэтая цемра ўрэшце павінна расьсеяцца. Таму што сёньняшні сьвет паяднаны тэлебачаньнем і інтэрнэтам. Ня можа Беларусь, як
    яна ні намагаецца, быць і ў цемры, і на сьвятле. Ваш прэзыдэнт вельмі хітры. Ён хоча, каб яго любілі і Польшча, і Захад, і Пуцін. I гэта ў яго часам атрымліваецца. Але Лукашэнка ўжо зрабіў вялікае зло — практычна вывеў беларускую мову зь дзяржаўнай сфэры карыстаньня.
    — Па маіх назіраньнях, градус нянавісьці да Расеі ў сёньняшняй Украіне дужа высокі. Гэта надоўга?
    — Мы расейцаў перамагаць не зьбіраемся. Мы павінны шанаваць расейскі народ за тое, што ён перажыў крывавыя рэжымы Івана Жахлівага, Пятра I, Сталіна (самі расейцы прызнаюць іх крывавымі). I гэты народ ніколі ня зьнікне. Але ён павінен мець над сабой іншую ўладу, якая будзе дбаць найперш пра сваіх людзей, пра кожны правінцыйны горад, пра ўсю сваю зямлю. А ня будзе шнырыць прагнымі вачыма па чужых землях, ваяваць у Сырыі, у Афрыцы, у Аўганістане ці на Кубе. Расея ўвесь час хацела жыць не сваім жыцьцём, імкнулася загрэбці чужое. Гэты час ужо канчаецца. Павінен скончыцца.