• Газеты, часопісы і т.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Сам я ў вар’ятню не трапляў, але ў мяне ёсьць сябры, якія там пабывалі. Я скарыстаўся іхным досьведам, у прыватнасьці досьведам аднаго з галоўных пэрсанажаў рамана, Віктара Ледзенева. Яго якраз і запіхнулі ў варятню, як і яшчэ некалькі чалавек з той групоўкі Хадзеева. Кагосьці — прымусова, а нехта проста псыхалягічна ня вытрымаў перасьледу з боку спэцслужбаў. Так што было дастаткова людзей, якія мне маглі распавесьці пра ўсе дэталі.
    — Адзін мой сябра дужа любіць паэта Някляева і з гэтай прычыны прынцыпова не чытае вашай прозы. Як я яго ні ўгаворваю. А чым лірычны герой адрозьніваецца ад героя эпічнага?
    — Проза і паэзія — гэта ня проста розныя жанры, гэта розны спосаб жыцьця. Ня толькі твой знаёмы, але і мой блізкі сябра Генадзь Бураўкін доўга не прызнаваў Някляева-празаіка. Але ўсё ж з «Аўтамату з газіроўкай...» я яго наталіў. Ён напіўся вады з сыропам з 60-х, патэлефанаваў мне і сказаў: «Ну, Валодзя, я здаюся». Паэзія — гэта імпульс, магутны выкід энэргіі ў сьціснутым часе. Проза ніяк ня можа вось так акумулявацца ў адным энэргетычным згустку. Каб напісаць нешта вартае ў прозе, трэба ўвайсьці
    ў яе цалкам, як у рэальнае жыцьцё. Трэба ня проста змушаць герояў рабіць тыя ці іншыя ўчынкі, але і прыслухоўвацца да таго, што яны кажуць, што яны хочуць рабіць.
    — Шолахаў прызнаваўся: «Пасылаў Грышку Ме~ лехава ў Чырвоную армію — не ідзе».
    — He ідзе — абсалютна так і ёсьць. У мяне ў рамане быў напісаны цэлы разьдзел пра тое, як галоўны герой, пятнаццацігадовы хлопчык, спазнае фізычнае каханьне. Яны едуць зь дзяўчынай у Крым, і там у пячоры... Але той хлопчык мне сказаў: «Не. Гэта ты сам можаш так зрабіць. Дык ідзі і рабі, але ў іншым месцы і зь іншым чалавекам». I я выкінуў той разьдзел.
    «Большасьць маскоўскіх пісьменьнікаў разводзіла рукамі: «Какая незалежность,
    нзвнннте...»
    — Нядаўна адно з маскоўскіх выдавецтваў заснавала адмысловую сэрыю «Раман для Эўропы», г. зн. для выданьня твораў, якія пішуцца адразу з разьлікам на замежнага чытача. Думаю, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» зацікавіў бы і замежных чытачоў. А вось каго яшчэ зь беларускіх пісьменьнікаў вы параіце для чытаньня ва ўсім сьвеце?
    — Таго ж Караткевіча. Падзеі, што адбываюцца ў замку Альшанскім, ці прывіды коней над балотам у «Дзікім паляваньні караля Стаха», ці героі раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — яны ж цікавыя ня толькі беларусам. «Дзікае паляваньне...», па-мойму, і ў Віетнаме пераклалі. 3 маленькай дэталі можа быць зробленая вялікая
    літаратура. I зь вялікай падзеі можа выйсьці, як у той кузьні, калі ты сунеш гарачы прэнт у ваду, толькі пшык. Уся вялікая літаратура напісаная пра невялічкія мястэчкі. Вазьміце ці беларускую, ці расейскую, ці амэрыканскую літаратуру. Фолкнэр ці Апдайк — гэта што? Амэрыка маленькіх гарадоў і Амэрыка сем яў. Калі ты сапраўдны пісьменьнік, ты мусіш стварыць з прыватнай гісторыі тое, што будзе цікава людзям ва ўсім сьвеце. Мне Валянцін Акудовіч нядаўна, уздыхнуўшы, сказаў: «Раман твой, вядома, харошы, але шкада, што ён толькі пра Менск, і прачытаюць яго толькі тыя, чыё жыцьцё зьвязанае зь Менскам». Я яму адказаў: «Дык у мяне ў адным Менску мільёна паўтара патэнцыйных чытачоў, гэта ня так і мала!»
    — Да вашай кнігі «Окно» (пераклады нарасейскую) прадмову напісаў Яўгеній Еўтушэнка. Дык вось, ён там са шкадаваньнем заўважыў: ну, ня выйшла ў Някляева супрацоўніцтва зь беларускай уладай, дыку тым вінаватыя беларускія нацыяналісты... Калі б гэта хто іншы напісаў, я б не зьдзівіўся, але Еўтушэнка...
    — Тая прадмова была напісаная задоўга да таго, як я пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году трапіў у турму. Магчыма, сёньня Еўтушэнка напісаў бы па-іншаму. Але тут насамрэч існуе праблема. Памятаю, як з Васілём Быкавым мы езьдзілі ў Маскву. Тады, пасьля 1991 году, ішло станаўленьне Беларусі, і нам трэба было, каб нехта падтрымаў нас, сказаў: малайцы, беларусы, будуйце сваю дзяржаву, у вас гэта атрымліваецца. I ўсё ў нас добра і гожа ў той Маскве выходзіла — да той пары, пакуль мы не пачыналі размову пра
    беларускую незалежнасьць. Тут нашае паразуменьне з расейскімі пісьменьнікамі заканчвалася. Можа, пару чалавек нас разумелі. Прыкладам, Віктар Някрасаў нас падтрымліваў, я помню размову зь ім у Цэнтральным доме літаратара. I рэч ня ў тым, што ён сябра Быкава, таксама ваяваў на фронце. Проста Някрасаў разумеў: існуе беларускі народ, які мае сваю мову і культуру. А большасьць маскоўскіх пісьменьнікаў разводзіла рукамі і казала нам з Быкавым: «Какая незалежность, нзвнннте! Что вам еіцё нужно? Всё у вас н так есть».
    Памятаю, я напісаў тады ў паэме «Русскнй поезд»: «Чем фнгово тебе в русском стане? / Та же кровь, тот же дух, та же речь. / Н серебряный есть подстаканннк — / пнть культурно н пальцы не жечь». Так што вельмі даўняя гэтая праблема. Прычым ня толькі ў адносінах з Усходам, але і ў адносінах з Захадам. I вось калі мы вырашым гэтую праблему, калі ніхто ня будзе зьдзіўляцца з таго, што ў нас ёсьць прэтэнзіі на раўнапраўнае існаваньне ў сьвеце — з усімі астатнімі, тады мы і станем сапраўдным народам.
    — Мне прыгадваецца, як аднойчы расейская журналістка пасьля чарговага прэс-туру па Беларусі запыталася ў Аляксандра Лукашэнкі: «А дзе ж вашыя пісьменьнікі?». I ён адказаў, што нікога вартага ня бачыць. Ня бачыць ён — значыць, ня бачыць і ўся ўладная вэртыкаль. Скажыце, як доўга нацыяналышя літаратура можа існаваць у такім не прызнаваным уладай статусе?
    — Колькі заўгодна. Для літаратуры гэта ня ёсьць вялікай пагрозай. Пагрозай гэта ёсьць хут-
    чэй для грамадзтва, калі заўгодна — для народу. Я праехаўусю Беларусь і ведаю, што нашыя людзі захавалі галоўнае — духоўнасьць, якую літаратура якраз і падмацоўвае. У свой час я наладзіў сустрэчу Лукашэнкі з радай тады яшчэ адзінага Саюзу пісьменьнікаў, стараючыся неяк яго ўсё ж схіліць да беларускасьці. Я думаў: ён жа беларус, ён не зваліўся на нас зь Месяца, не з Кітаю да нас прыехаў. Дык адкуль у яго такая нянавісьць да ўсяго беларускага? Думаў, нехта яму мазгі ня так управіў, нешта скасіў, трэба паспрабаваць выправіць, адкасіць. Нічога ня выйшла. Гуляўся ён са мною, усякія абяцанкі-цацанкі былі зь яго боку. Лукашэнка сёньня нейкага расейскага папсавіка будзе віншаваць з днём народзінаў, цалаваць і абдымаць, а да таго, каб у Беларусі зьявілася вуліца Васіля Быкава, ён ня можа апусьціцца. Быкаў для Лукашэнкі таксама ніякі не пісьменьнік, бо выступаў супраць яго. Сёньня ў Беларусі ёсьць вельмі якасная літаратура — і паэзія, і проза. Улада проста яе ня бачыць. Для Лукашэнкі ўсе пісьменьнікі, апроч некаторых з прыўладнага саюзу, якія вылізваюць яму адно месца, гэта нацыяналісты і ворагі a priori. У ім была і застаецца пагарда чалавека неадукаванага да ўсяго, што ёсьць сапраўдная культура. Вось чаму ўладу гэтую трэба мяняць, а ня толькі з прычынаў эканамічных.
    7 ліпеня 2016 г.
    Знойдзеш, чытаючы, у гэтай кнізе аповеды пра пакуты грэшных людзей, пра верад, якім уражваліся ліхадзеі, пра помсту, што спасьцігала злачынцаў, і пра загубу, што апаноўвала акаянцаў.
    Францішак Скарына
    ЗЬ БЕЛАРУСКАЙ РАТУШЫ ЭЎРОПА БЛІЖЭЙ
    Vis-a-viS: Алег Трусаў
    Стагодзьдзямі нашыя геаграфічныя суседзі глядзелі на Беларусь як на «крэсы ўсходнія» ці «северо-западный край». Адпаведна і мы паглядваліў бок суседніх сталіцаў дзезь непадробным, а дзе з удаваным піетэтам. Гэткае становішча адбівалася на ўсіх сфэрах дзейнасьці нашых папярэднікаў. Згадайма, напрыклад, савецкія падручнікі па беларускай гісторыі, дзе нашая мінуўшчына сузіралася пераважна з чужой званіцы. Ня кажучы ўжо пра эўрапейскую ці ўсясьветную гісторыю, якая пісалася для нас, як правіла, замежнымі адмыслоўцамі. Заганную традыцыю вырашыў парушыць доктар гістарычных навук Алег Трусаў, аўтар «Гісторыі сярэднявечнай Эўропы V-XV стагодзьдзяў», якая нядаўна выйшла ў сьвет.
    — Спадар Алег, роўна дваццаць гадоў таму ў Менску вялікім накладам (40 000 асобнікаў) была выдадзеная «Гісторыя Эўропы», напісаная дванаццацьцю адмыслоўцамі з дванаццаці заходнеэўрапейскіх краінаў. Чым ад той «Гісторыі...» адрозьніваецца ваша?
    — Па-першае, мовай. Тая «Гісторыя...» была перакладзеная ўсё ж на расейскую. Па-другое, тыя дванаццаць аўтараў пачыналі ад каменнага веку і заканчвалі XX стагодзьдзем. Я не замахнуўся на ўсю гісторыю, апісаў толькі Сярэднявечча — зь V па XV стагодзьдзе. Па-трэцяе (і гэта галоўнае), мая «Гісторыя...» напісаная зь беларускага гледзішча, гэта погляд менавіта беларуса на гісторыю Сярэднявечча. Чаму Сярэднявечча? Бо адтуль вытокі нашай нацыі, нашай мовы і нашага народу. Пад канец Сярэднявечча наша Вялікае Княства Літоўскае было адной з самых магутных і вялікіх дзяржаваў Эўропы. Якраз у гэты час узьнікла Гішпанія, скончылася 100-гадовая вайна паміж Францыяй і Англіяй, а ВКЛ дасягнула свайго росквіту — пасьля князя Вітаўта. Падкрэсьлю, гэтая дзяржава была пераважна беларускай. Хоць там прысутнічалі літоўскія і ўкраінскія элемэнты.
    «Каралеўская дынастыя Ягелёнаў — на 100% беларуская»
    — У тым «заходнеэўрапейскім» выкладзе ўсе землі наўсход ад Польшчы называліся «русскймй княжествамй». Там ні слова не гаварылася ні пра Бітву пад Воршай, ні пра Францішка Скарыну...
    Чаму ўсё ж мы такія непрыкметныя для замежных гісторыкаў?
    — Таму што беларускай вэрсіі гісторыі Эўропы фактычна не існавала. Я зрабіў першую спробу. Такія гісторыі ўжо напісалі палякі, латышы, літоўцы, расейцы, цяпер пішуць украінцы. Вядома ж, кожная нацыя піша эўрапейскую гісторыю, гледзячы са сваёй званіцы. А мы, знаходзячыся ў цэнтры Эўропы, з розных прычынаў такой гісторыі не напісалі. У нас былі нейкія фрагмэнты — беларусы ў складзе ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай, у складзе Расейскай імпэрыі.
    — 3 гэтага яшчэ Мікалай Улашчык падсьмейваўся: як гэта — беларусы ў складзе ВКЛ? Атрымлівалася — беларусы ў складзе беларусаў...
    — Вось-вось. I таму прыйшоў час напісаць такую кнігу. Скажам, я паказаў гісторыю славянаў зь беларускага гледзішча. Таму што ёсьць польская вэрсія славянства, ёсьць баўгарская, ёсьць расейская (самая страшная — так званы панславізм, які склаўся ў XIX стагодзьдзі). Я напісаў беларускую вэрсію. Бо менавіта нашае Палесьсе — праславянская тэрыторыя, бо першыя славяне зьявіліся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў IV-V стагодзьдзях. I мы не павінны адкідваць сваю ролю ў разьвіцьці славянства. А потым жа ў ВКЛ на старабеларускай мове статуты выдавалі, пісьмовых помнікаў на кірыліцы тут найбольш было, у суседніх краінах нашмат менш, асабліва ў Масковіі. У сваёй кнізе я паказаў Масковію як улус Залатой Арды, які плаціў манголам даніну, дзе князі змагаліся за атрыманьне мангольскага ярлыка на княжаньне.