• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    сьцяну, нельга было прасушыць бялізну. Пра той турэмны холад я напісаў у адным зь вершаў, які прысьвечаны памяці Сьвятланы Навумавай. «Этот холод зммы, затянувшейся в март. / Этот холод нгры, где не светнт нам фарт. / Этот холод страны. Этот холод тюрьмы...» Холад турмы і холад краіны — гэтажудасныя рэчы. Але найстрашнейшы холад усё ж унутры цябе. Вось ад гэтага холаду ратавацца было складаней. I я, як і Барыс Мікуліч, ратаваўся таксама вершамі. Чытаў іх сваёй жонцы — на дыстанцыі. Праз адвакатку альбо празь лісты мы дамаўляліся, што на гэтым тыдні, напрыклад, я чытаю ёй Мікалая Гумілёва.
    — Гумілёва таму, што ён пра цёплую Афрыку пісаў?
    — He. Разумееце, вершы бываюць цёплыя альбо халодныя. Гумілёў усё ж цёплы паэт, нават калі піша не пра Афрыку. У прытурэмнай «Цэнтральнай кнігарні» для мяне набывалі кнігі. Памятаю, як я перажываў, калі мне не ўдалося атрымаць двухтамовік Адама Бабарэкі — на маім рахунку проста не хапіла грошай. Усе вязьні маюць рахункі, і ты выбіраеш, што набыць: хлеб, гарбату, якія табе патрэбныя, альбо кнігі. Як правіла, я выбіраў кнігі.
    — А хіба ў турме КДБ няма бібліятэкі?
    — Бібліятэка ёсьць, яна невялічкая, займае адзін пакойчык. Насамрэч атрымліваецца, што «першы барак мяняецца з другім». Была вельмі добрая акцыя, калі вязьням перадавалі паштоўку. Я прапаную яшчэ адну акцыю. Давайце зьбярэм беларускую бібліятэчку для сьледчага ізалятару КДБ. Калі хто са слухачоў «Свабоды» адгукнецца
    на маю прапанову, няхай зьвернецца да мяне. Сабраць пару дзясяткаў добрых беларускіх кніг было б вельмі дарэчы.
    — Слушная ідэя — відаць, беларускамоўныя чытачы ў тае бібліятэкі яшчэ будуць... Магчыма, варта зьвярнуцца да нашых вядомых пісьменьнікаў, якія б надпісалі свае кнігі. Мне раптам падумалася, што Якуб Колас сваю кнігу надпісаў бы прыкладна так: «Я менскую тпурму люблю — пісаў там „Новую зямлю”».
    — Думаю, шмат хто надпісаў бы: Валянцін Таўлай, Уладзімер Дубоўка, тая ж Ларыса Геніюш...
    — Пра турму КДБ вершы пісаліся задоўга да вас. «Менск прыгожы, і Менск — сталіца, / і чужы там, і свой натоўп. / Для мяне Менск — мая цямніца / з адзіночкаю, быццам гроб». Гэта радкі Ларысы Геніюш, якая знаходзілася там, дзе і вы, толькі ў 1948 годзе. Думаю, што вы чыталі яе ўспаміны. Што ў турме КДБ нагадвае пра тыя даўніяўжо сталінскія часы?
    — Найперш сам будынак, які быў адбудаваны першым у пасьляваенным разбураным Менску. Наколькі я ведаю, ягоная рэканструкцыя не праводзілася. Магчыма, у адной з тых камэраў, дзе знаходзіліся мы зь Някляевым, сядзела і Ларыса Антонаўна. Дарэчы, яна «вярнулася» ў тую турму на канвэрце, выпушчаным «Белпоштай» да яе стагодзьдзя. Атрымліваючы лісты ў геніюшаўскіх канвэртах, я ўспамінаў, як улетку 2010 году мы ўсе сьвяткавалі юбілей паэткі. I для мяне гэта быў пэўны знак. Памятаю, у адным зь лістоў прачытаў такія словы: «Ну вось і ты апынуўся ў тым „гатэлі”, дзе бавілі час Якуб Колас,
    Максім Танк, Валянцін Таўлай...». Мяне выклікаў выканаўца абавязкаў начальніка турмы і кажа: «Я памятаю, што Танк і Колас — гэта псэўданімы, а якія былі іх сапраўдныя прозьвішчы? Мы можам паглядзець іхныя справы». I тут я разгубіўся. Я патлумачыў палкоўніку, што ні Колас, ні Танк у гэтым будынку ніколі не сядзелі. Але я чамусьці выпусьціў з-пад увагі Ларысу Геніюш! I калі б я назваў тады яе прозьвішча, магчыма, адбыўся б цуд, і, спрабуючы ўзьдзейнічаць на вязьня Фядуту, палкоўнік дазволіў бы мне пагартаць турэмную справу Ларысы Геніюш. На жаль, гісторык літаратуры тады ўва мне прамаўчаў. I я пра тую нескарыстаную магчымасьць дагэтуль шкадую.
    12 красавіка 2016 г.
    Як зьвяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэньня ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае, і як пчолы бароняць вульлі свае — гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць.
    Францішак Скарына
    БЕЗ АЙЧЫНЫ НЯМА ЧАЛАВЕКА
    Vis-a-viS: Уладзімер Някляеў
    Рэцэнзуючы напісаную ў турме кнігу Ўладзімера Някляева «Лісты да Волі» (2011), аўтар гэтыхрадкоўзьдзіўляўся: «Уявіце сабе тузаніну турэмнага жыцьця: частыя і нечаканыя выклікі на допыт, вобшукі-шмоны ў камэры, цясноцьце і халадэчу ў піых каменных мяшках, ізаляванасьць ад вонкавага сьвету. Але, нягледзячы наўсё гэта, кожны дзень на паперы (ціў памяці) натаваўся верш». Шчыра кажучы, я і сёньня не разумею, якмогуць сумяшчацца-чаргавацца брутальна разганяныя вулічныя акцыі — і паэтычная гармонія, частыя казённыя
    судзілішчы — і сьветлая мэлядычная проза, суткі-месяцы ў турме — і свабода ва ўспрыманьні і асэнсаваньні рэчаіснасьці. А што гэта сапраўды так — сьведчаць новыя кнігі пісьменьніка, якія з зайздроснай пэрыядычнасьцю прыходзяць да чытача, атрымліваючы прэстыжныя айчынныя і замежныя прэміі. Пра некаторыя зь іхмы і пагутарым з аўтарам.
    — Уладзімер Пракопавіч, ваша апошняя па часе выданьня кніга «Толькі вершы» амаль цалкам складаецца зь сяброўскіх прысьвячэньняў. Каб столькі сяброў у семдзесят гадоў займець, што трэба рабіць?
    — Трэба проста хацець сябраваць. Я з маладосьці памятаю пачуцьцё цэхавасьці: вось мы, паэты, зьбіраемся ў сваім коле, у застольлі, на нейкай вечарыне ці ў вандроўку выбіраемся разам. Гэтае адчуваньне я пранёс праз усё жыцьцё, як мару. Я шмат якія праекты рабіў, каб спраўдзіць гэтае адчуваньне. Скажам, часопіс «Крыніца» таксама быў марай пра пісьменьніцкую еднасьць. На жаль, яна не зусім спраўдзілася.
    — «Не абрастай сябрамі — прададуць», — казаў народны паэт Пімен Панчанка будучаму народнаму паэту Рыгору Барадуліну. А вас часта сябры прадавалі?
    — Так, здрады здараліся. Але, пражыўшы столькі гадоў, я прыйшоў да высновы, што людзей трэба любіць, часам нават празь сілу. I не рабіць таго, за што яны цябе не любілі б. Гэта значыць не прадаваць іх ні ў чым — ні ў каханьні, ні ў сяброўстве, ні ў прафэсіі, ні ў працы. Здрада — самая
    жудасная рэч, якую я ў жыцьці зьведаў і зь якой ніколі не зьміруся. Праўда, з гадамі пачынаеш паіншаму глядзець на некаторыя рэчы. Тыя людзі, якія лічаць, што яны табе ня здрадзілі, таксама маюць рацыю. Бо разыходжаньні нашыя адбываліся ня толькі зь іхнай, але і з маёй віны. Сёньня я шмат што зрабіў бы іначай, а галоўнае — цяпер я так не крыўдаваў бы.
    — Дык вы ўсім гатовыя дараваць ранейшыя крыўды?
    — Hi ў якім разе, я ня ўсёдаравальнік. Якраз на сёньняшні дзень я займеў значна больш непрыяцеляў, чым раней. Проста гэтыя людзі стаяць на шляху да мары майго жыцьця — каб Беларусь стала беларускай. I я ніколі зь імі не зьміруся, як не зьміруся і з тымі, хто па натуры сваёй здраднік. Мне часта закідаюць: што ты ўсё з гэтымі сексотамі, стукачамі ў палітыцы высьвятляеш? У мяне зь дзяцінства нянавісьць да розных даносчыкаў. Усе нашы драмы сямейныя палягалі на тым, што на бацьку бясконца пісалі даносы. Праз тыя даносы яго выключалі з партыі, арыштоўвалі, і калі ён вяртаўся пасьля ўсіх высьвятленьняў дахаты, то злосьць спаганяў на сям’і — на маці, на мне. Бацька крычаў, страляў (у яго быў пісталет): «Гэтыя сукі, гэтыя сексоты, гэтыя стукачы!». Ува мне гэта засталося на ўсё жыцьцё. Я разумею, гэта адна з праяваў жыцьця, але я ўсё раблю дзеля таго, каб яе не было.
    — Сьветлай памяці Генадзь Бураўкін казаў, што пасьля сыходу Рыгора Барадуліна беларускі паэт № 1 — Някляеў. А вам самому хочацца быць першым?
    — Дык кожны паэт і ёсьць першым. Болып за тое, кожны чалавек ёсьць першым. Калі сышлі мае старэйшыя сябры, спачатку Барадулін, а за ім Бураўкін, мне проста невыносна было. Я начамі ня спаў, так усё балела, было адчуваньне, што я застаўся на гэтым сьвеце сірацінай. А пасьля я пачаў думаць, што яны, пражыўшы, зрабілі пэрсанальна для мяне — сяброўствам, вершамі, застольлямі нашымі. I мяне паступова пакінула адчуваньне страты, замест яго зьявілася адчуваньне ўдзячнасьці. 3 гэтым адчуваньнем я цяпер і жыву.
    «Спорт— відовішча, палітыка — відовішча, вось і паэзія мусіць быць відовішчнай»
    — УБеларусі практычна няма кніжнага рынку, як, скажам, у Расеі ці ва Ўкраіне. А значыць, літаратура ня корміць. Так ёсьць. Але так было іраней. Скажам, Моцарту і Баху ганарары за музыку плацілі ў тым ліку дровамі і півам. А вы чым хацелі б атрымліваць плату за свае творы?
    — Кожная праца павінна ацэньвацца, гэта натуральна. Праца інтэлектуальная — таксама. Але ў нашым грамадзтве існуе меркаваньне, што калі чалавек ляжыць на канапе з гусіным пёркам у руках (так уяўляюць паэта з XVIII стагодзьдзя), то ён нічога ня робіць і яму нічога за гэта ня трэба плаціць. Але ёсьць і іншыя прыклады. Скажам, Пушкін атрымліваў за кожны радок па залатым чырвонцу. За свае ганарары ён дроваў і піва мог купіць колькі заўгодна, па скон жыцьця мог тым півам сяброў частаваць. Сёньня беларускаму паэту наагул не выпадае гаварыць пра нейкі заробак. Прынамсі, я апошнім часам за свае кнігі і пу-
    блікацыі ніякіх ганарараў ня меў. Да гэтага, між іншым, лёгка прызвычаіцца.
    — I робіцца дастаткова чытацкай удзячнасьці?
    — Дастаткова таго, што Бог яшчэ дае табе He­rnia напісаць. Дастаткова таго, што ёсьць магчымасьць гэта выдаваць. Дастаткова таго, што на сустрэчу з табой прыходзяць некалькі соцень тваіх чытачоў.
    — Каб прыцягнуць увагу да паэзіі, сёньня моладзь ладзіць розныя флэш-мобы, слэмы, яшчэ нешта — каб было відовішча. Гэта не прыніжае паэзію?
    —А чаму відовішча павінна прыніжаць паэзію? Сёньня безь відовішчаў нічога не абыходзіцца. Спорт — відовішча, палітыка — відовішча, вось і паэзія мусіць быць відовішчнай. Калі ты выпадаеш з агульнага кантэксту, цябе проста ніхто не заўважае. Таму я разумею моладзь. Навошта я ў дастаткова маладым узросьце папёрся ў Маскву і ўшчаміўся ў кагорту эстрадных паэтаў? Бо зразумеў, што кніжка выйшла — добра, але гэтага табе не хапае, гэта цябе не задавальняе. А вось паэтычныя чытаньні на стадыёне — гэта відовішча. Дзесяць тысячаў слухачоў, конная міліцыя, коні парай дыхаюць, хвастамі махаюць — гэта ж відовішча! А ты ідзеш — кум каралю паміж конскімі азадкамі. Так што я і слэмы прымаю, і сам на іх хаджу, праўда, удзелу ўжо не бяру.
    — Неякгосьцем «Вольнай студыі» быў выдатны латыскі паэт Улдыс Бэрзыньш. Мы зь ім потым доўга гутарылі, і мне запомніліся словы чалавека, які пераклаў на родную мову Біблію і Каран: