• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    стаяла пад Масквой!». А мяжа Вялікага Княства тады праходзіла недзе пад Вязьмай.
    I тут будзе дарэчы нагадаць, як гадоў восем таму расейцы з дапамогай фэдэральнага тэлебачаньня вырашылі высьветліць, хто ж зьяўляецца найбольш выдатнай асобай у расейскай гісторыі. Адбылося тэлегаласаваньне, і калі былі падведзеныя вынікі, то арганізатары схапіліся за галаву. На першым месцы апынуўся Ёсіф Вісарыёнавіч Сталін! Тады ж было абвешчана, што адбыўся тэхнічны збой у праграме, і галасаваньне зладзілі нанова. I вось ужо тады было выбрана імя Аляксандра Неўскага, і ён стаў лічыцца першай фігурай расейскай гісторыі. I таму расейцы прасоўваюць яго паўсюль. Вось і да нашага Віцебску чарга дайшла.
    — I абгрунтоўваецца гэта тым, штоАляксандар Неўскі быў жанаты на дачцэ віцебскага князя Брачыслава. Маўляў, аднаго гэтага дастаткова, каб паставіць помнік. А ці былі ў князя яшчэ нейкія заслугі перад нашай зямлёй?
    — Ніякіх заслуг у яго не было. Лічыце самі — адзіная бітва, дзе войскі Аляксандра Неўскага і полацкія дружыны змагаліся разам, адбылася ў 1240 годзе на Няве. Летапісы паведамляюць, што ў той бітве Якаў Палачанін моцна папаліў швэдзкія караблі. Але ў той бітве мы не атрымалі значнай перамогі. Сеча закончылася ўвечары, швэды спакойна пахавалі сваіх загінулых і на тых караблях, якія засталіся, спакойна вярнуліся дадому.
    Другая бітва — на Чудзкім возеры ў 1242 годзе — стала вядомай толькі дзякуючы фільму Сяргея Эйзэнштэйна «Аляксандар
    Неўскі». Насамрэч яна была лякальнай. 3 абодвух бакоў у ёй удзельнічала ня так шмат войска. Швэдзкія крыніцы кажуць, што загінулі 20 рыцараў і 6 трапілі ў палон.
    «Заслугі» Аляксандра Неўскага куды больш істотныя на ўсходнім кірунку. Ягоны бацька Яраслаў ня стаў супраціўляцца манголам, а сьвядома аддаў сваё княства пад ардынцаў, а потым уся Маскоўская Русь стала фактычна ўлусам Залатой Арды. Той жа Аляксандар Неўскі стаў прыёмным сынам хана Батыя. Калі Батый пасадзіў яго на гэты ўлус, князь забясьпечваў збор даніны і перадачу яе ў Залатую Арду. Самая «гераічная» справа, якую зрабіў Аляксандар Неўскі, — правядзеньнеў 1252 годзе падушнага перапісуўсяго насельніцтва маскоўскага ўлусу. Адзінай мэтай перапісу было кожнага жыхара, ад багатага да самага беднага, абкласьці данінай. Кожны мусіў тую даніну выплочваць. Калі не выплочваў, то аддаваўся ў рабства манголам альбо манголамі прадаваўся. Зразумела, ня ўсе пагаджаліся плаціць даніну. Скажам, наўгародцы і пскавічы як маглі супраціўляліся. Тады Аляксандар Неўскі загадаў, каб усім нязгодным зь яго палітыкай адразалі насы альбо вушы.
    — На помніку імя жонкі Аляксандра Неўскага — Аляксандра. У Наўгародзкім летапісе яна Параскева. Дыкяк. сапраўды звалі княгіню?
    — Тады славянскія імёны пры хрышчэньні мяняліся на агульнахрысьціянскія, звычайна грэцкага паходжаньня. У гэтым выпадку мы маем два імі грэцкага паходжаньня, абодва хрысьціянскія — Параскева і Аляксандра. Я думаю,
    што першым імем усё ж была Параскева. А падчас шлюбу Параскеву чамусьці перахрысьцілі ў Аляксандру. Прычынай, на мой погляд, можа быць наступнае. Справа ў тым, што хрысьціянства ў ХІ-ХІІІ стагодзьдзях на полацкіх землях, на тэрыторыі ВКЛ і ў Маскоўскай Русі моцна адрозьнівалася. Тут быў трошкі іншы погляд на паходжаньне ўсяго існага, на адзінабожжа, мнагабожжа і г.д. Там былі свае адрозьненьні. Скажам, захаваўся шалом, які належаў Аляксандру Неўскаму. Ён цяпер знаходзіцца ў Гістарычным музэі Крамля (так званая Аружэйная палата). Дык вось, на шаломе Аляксандра Неўскага арабскай вязьзю высечаны радок з Карану.
    — Гэта не перашкодзіла РПЦзалічыць уладальніка шалома ў почат сьвятых.
    — Бо лічыцца, што Аляксандар Неўскі захаваў праваслаўе. Забываецца, што ён біў земныя паклоны і цалаваў ногі ардынскаму хану, што ён, праводзячы падушны перапіс, зьнішчаўуласнае насельніцтва. Галоўнае — захаваў праваслаўе. У што потым ператварылася тое праваслаўе, можна пабачыць на гравюрах, скажам, Івана Жахлівага. На галаве ў яго турбан, апрануты ў ён у доўгі халат, а на нагах у яго чаравікі з загнутымі насамі — у мусульманскай традыцыі, каб не варушыць прах памерлых. Ня варта забываць, што свайго старэйшага сына Васіля, які быў супраць падушнага перапісу, Аляксандар Неўскі пасадзіў у вязьніцу, а потым адправіў у Арду.
    — Дык Аляксандар Неўскі яшчэ і «клапатлівым» бацькамбыў... А ці невыглядаюць гэтыядва віцебскія помнікі — Аляксандру Неўскаму і Аль-
    герду — як зьявы антаганістычныя? «Ваяваць» яны між сабою ня будуць?
    — Спадзяюся, што ня будуць. Але Альгерд і Аляксандар Неўскі — асобы абсалютна розных вагавых катэгорый. Альгерд быў сапраўдным абаронцам сваёй зямлі. На адкрыцьці помніка Аляксандру Неўскаму, ягонай жонцы і сыну гаварылася, што іх скульптурныя выявы — гэта таксама сымбаль моцнай сям’і. Але калі прыгадаць, як князь абышоўся са сваім сынам, то сямейныя вартасьці помніка вельмі сумнеўныя. На мой погляд, гэты помнік у Віцебску — проста недарэчнасьць.
    — Зь імем згаданай княгіні Параскевы-Аляксандры зьвязана зьнікненьне аднаго з цудадзейных абразоў. Што гэта за гісторыя?
    — Маецца на ўвазе абраз Божай Маці Адзігітрыі Эфескай. Гэта адзін з чатырох абразоў, напісаных, як лічыцца, эвангелістам Лукой. Захоўваўся ён у Эфесе. На просьбу Эўфрасіньні Полацкай Канстанцінопальскі Патрыярх даслаў ёй гэты абраз. Некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта была копія. У XIII стагодзьдзі абраз быў падараваны Параскеве як дабраславеньне на шлюб з Аляксандрам Неўскім. Вянчаньне адбылося ў Багародзіцкім саборы ў горадзе Тарапец, дзе потым абраз застаўся і захоўваўся ажно да 1921 году. Калі бальшавікі сканфіскоўвалі царкоўную маёмасьць, яны забралі і абраз, які ў 1936 годзе апынуўся ў Ленінградзе, у Расейскім музэі.
    У пачатку 90-х была магчымасьць вярнуць яго на радзіму. Мы з маім сябрам, рэжысэрам Віктарам Шавялевічам, досыць часта наведвалі Пецяр-
    бург, бывалі ў Пушкінскім доме, дзе дырэктарам працаваў акадэмік Дзьмітрый Ліхачоў, мы зь ім былі ў вельмі добрых сяброўскіх стасунках. Аднойчы мы ў яго пацікавіліся, ці магчыма той абраз перадаць Беларусі, паколькі ён — наша нацыянальная каштоўнасьць. А фондамі Расейскага музэю на той час кіравала дачка акадэміка, і яна паведаміла: магчыма, толькі трэба зьвярнуцца з афіцыйным лістом ад імя Рэспублікі Беларусь. Па прыезьдзе ў Менск я падрыхтаваў такі ліст, і ён быў пакладзены на стол тагачаснага міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі. Прайшоў цэлы год, а ў яго так і не дайшлі рукі той ліст падпісаць. А праз год у Расеі быў прыняты закон аб рэстытуцыі, які забараніў вываз за межы Расейскай Фэдэрацыі любых гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
    — Дык той полацкі абраз па-ранейшаму знаходзіцца ў Пецярбургу?
    — He. У 2009 годзе Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі прыняло рашэньне аб перадачы абраза Прасьвятой Багародзіцы Эфэскай з Расейскага музэю ў новазбудаваную царкву Аляксандра Неўскага, якая знаходзіцца ў катэджным пасёлку Княжае Возера Істрынскага раёнуМаскоўскай вобласьці. Гэтаяшчэ адна «Рублёўка», проста камусьці з расейскіх нуварышаў захацелася мець там менавіта гэты абраз. Там ён цяпер і знаходзіцца.
    — Вернемся да віцебскага помніка. Калі Аляксандар Неўскі там зьявіўся як праява «русского мйра», то трэба ж неяк яго стрымліваць. Каго ў дапамогу Альгерду ў Віцебску і Ўсяславу Чарадзею
    ў Полацку вы паставілі б на пастамэнтыў іншых беларускіх гарадах?
    — Найперш варта паставіць помнік вялікаму князю Вітаўту — у Менску. Чаму ў суседняй Літве ёсьць і вуліцы, і плошчы Вітаўтаса, і помнік у цэнтры Вільні, а ў нас нічога няма? I помнік Міндоўгу трэба было б паставіць у Наваградку. Зразумейце, Аляксандар Неўскі для нас нічога добрага не зрабіў. А пра зробленае ім для Маскоўскай дзяржавы нават сорамна прыгадваць.
    16 сакавіка 2016 г.
    Зь цягам часу людзі размножыліся і скіравалі думкі свае на злое, і прынялі злое ў сваю душу.
    Францішак Скарына
    СПАЛІЦЬ ПАСЬЛЯ ПРАЧЫТАНЬНЯ
    Vis-a-viS: Аляксандар Фядута
    Ён адправіў на шыбеніцы і пад расстрэл 128 паўстанцаў 1863 году. Ён саслаў у Сыбір тысячы прыналежных да паўстаньня. Нават у пецярбурскіх салёнах яго называлі людаедам, а мянушка Вешальнік стала часткай ягонага прозьвішча яшчэ пры жыцьці. У сакавіку 1864-га ён канфірмаваў сьмяротны вырак Кастусю Каліноўскаму, а пятлю ў народзе з тае пары сталі называць «мураўёўскім галыйтукам»... Ворага трэба ведацьякмага падрабязьней — вырашыліў менскім выдавецтве «Лімарыюс» і выпусьцілі ў сьвет мэмуары генэралгубэрнатара Міхаіла Мураўёва з прадмовай і камэнтарамі Аляксандра Фядуты.
    — Аляксандар, вось жа кажуць, што мэмуарамі чалавеку старасьці выпраўляе грахі маладосьці. Грахі Мураўёва мы ведаем. А ваўспамінах ён сябе праведнікам паказвае?
    — Калі чалавек піша мэмуары ў старасьці, гэта значыць, што ён стварае ўласны вобраз такім, якім хоча застацца ў памяці нашчадкаў. Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, граф Віленскі, вельмі хацеў застацца ў памяці нашчадкаў чалавекам жорсткім, прынцыповым абаронцам Расейскай імпэрыі, унутраным, я б сказаў, апазыцыянэрам да пецярбурскай улады, які не баіцца спрачацца з самім імпэратарам. I яшчэ — чалавекам, цалкам адпаведным уласнай рэпутацыі, якую яму стваралі ягоныя ворагі, зь якімі ён змагаўся, найперш жыхары былой Рэчы Паспалітай і палітычныя расейскія эмігранты. Нагадаю, што ўспаміны Мураўёва выходзілі ў Полыпчы, прычым двойчы. Упершыню іх надрукавалі ў перакладзе на польскую мову яшчэ ў 1898 годзе, без камэнтароў. Падрыхтаваў тое выданьне, наколькі я разумею, Тадэвуш Корзан, з паходжаньня мянчук, вядомы гісторык. Другі раз яны друкаваліся ў 1990 годзе — таксама без камэнтароў. Такім чынам, нашае выданьне — фактычна першае камэнтаванае, якое ўлічвае беларускія, польскія, расейскія і часткова літоўскія крыніцы.
    — Вы сказалі пра жорсткасьць Мураўёва, пра тое, што ён іў памяці нашчадкаў хацеў застацца жорсткім. 128 канфірмаваных ім сьмяротных прысудаў, тысячы сасланых на катаргу... Як для запалохваньня, гэта яўна зашмат. Гэтаўжо неіікая хвараблівая жорсткасьць, паталягічная.
    — He было ў Мураўёва ніякай паталёгіі. Існавала заканадаўства Расейскай імпэрыі, і Мураўёў цалкам кіраваўся ім і тымі паўнамоцтвамі, якія меў як генэрал-губэрнатар і фактычны намесьнік Паўночна-Заходняга краю. Ішла карная апэрацыя, фактычна ён узначальваў карнікаў. I кіраваўся тымі выракамі, якія выносілі ваенна-палявыя суды. Калі чалавека лавілі са зброяй у руках, калі было даказана, што ён змагаўся супраць імпэрскай арміі, калі ён удзельнічаўу партызанскіх аддзелах, то, зразумела, выносіўся сьмяротны прысуд. I што Мураўёў не зьмякчаў тыя прысуды, гэта вядома. Ён прыехаў сюды, ведаючы, чаго ад яго чакалі. Пецярбурская ўлада чакала, што Мураўёў будзе цалкам адпавядаць сваёй мянушцы Вешальнік, і ён сьвядома ёй адпавядаў. Ягоны папярэднік Уладзімер Назімаў знарок не зьмякчыў сьмяротныя прысуды двум ксяндзам, спадзеючыся, што Мураўёў скарыстаецца гэтай магчымасьцю, каб давесьці віленскай эліце, што зь ім можна мець справу. Але Мураўёў падпісаў сьмяротныя выракі. Існуюць успаміны Якуба Гейштара, аднаго зь лідэраў паўстанцаў, дзе ён прыгадвае, як тое сьмяротнае пакараньне ўзрушыла натоўп, што прыйшоў на плошчу і да канца спадзяваўся, што павешаньне ўсё ж будзе адмененае. Гейштар нават узяў з сабой сына, і зусім малы хлопец бачыў, як вешалі ксяндзоў...