Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— Паэтка Аксана Спрынчан нядаўна ў сваім «Фэйсбуку» разьмясьціла партрэты беларускіх клясыкаў, разьвешаныяў актавай залі Дома літаратара (там цяпер кіраўніцтва прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў сядзіць). Скажу шчыра, у мяне быў шокад тых партрэтаў. Незусім пэўныўсваім
мастацкім гусьце, я паказваю тыя партрэты вам. Што скажаце?
— Гітлера так не малявалі ў партызанскія часы, як тут Быкаў намаляваны! Гэта проста зьдзек. Такія пачварныя твары не намалюеш, падспудна не трымаючы ў галаве жаданьне некаму дагадзіць, некаму паказаць — во якія яны выродлівыя, во каго яны за сьцяг трымаюць!
— Калісьці ў Віктара Астаф’ева спыталіся на тэлебачаньні: «А дзеля чаго вы пішаце?» I ён адказаў: «Пішу, каб пракарміць сям’ю». Сёньня за свой ганарар беларускі пісьменьнік ні сям’і не пракорміць, ні сам не пражыве. А які ў такім выпадку ў вас стымул для творчасьці?
— Тое што мы робім, мы робім найперш для саміх сябе. Пісьменьнікі, увогуле творцы, чуюць голас зямлі, чуюць голас неба. Гэта тое, што Вярнадзкі і Фёдараў называлі біясфэрай, вышэйшым розумам, які кіруе намі і прымушае рабіць тое, што патрэбна. Гэта ня толькі Божая іскра, але і загад Божы — рабіць і ня хібіць. Рабіць і не дзяліцца на «чэсных і нячэсных», не падпарадкоўвацца, не хадзіць у чэлядзі і халопах. Вось што стаіць над душой пісьменьніка — ня толькі патрэба хлеба надзённага, але і духоўны пачатак. Душа важыць 22 грамы, як сьцьвярджаюць спэцыялісты. Дык вось гэтыя 22 грамы і прымушаюць нас заставацца творцамі, заставацца людзьмі, захоўваць сумленнасьць і сваю чалавечую вартасьць на гэтай зямлі.
— «Пісьменьнікам з параненым сэрцам» назваў вас крытык Міхась Тычына, скарыстаўшы выраз Дастаеўскага. I сапраўды, вашы кнігі ба-
люча і страшна чытаць. Азарыцкі канцлягер, дзе аўчаркі загрызаюць насьмерць трохгадовую дзяўчынку... Нябожчык, якога нехта невядомы выкопваезмагілы... Поўнаясажалкамёртвайрыбы і жабаў, якія зварыліся жыўцом, паколькі завод зьліў у сажалку кіпень... Якна маю думку, павінен усё ж быць нейкі болевы парогу пісьменьніка.
— Справа нават ня ў болевым парогу — справа ўчалавеку. Чалавек бяз болевага парогу — нешта мэханічнае, зомбі без пачуцьцяў. А болевы парог павінен быць. Калі пісьменьніку нічога не баліць, яму ня варта браць у рукі пяро, прыкоўваць сябе да стала і хлусіць словамі-пачуцьцямі.
«Сёньняшнюю Беларусь я хацеў бы паказаць Маркесу і Дастаеўскаму»
— Вы наводзіце на людзкое зло лінзу свайго пісьменьніцкага мікраскопа, і яно, тое зло, міжволі павялічваецца, робіцца больш прыкметным і маштабным. А ці не пачынае тут пісьменьнік міжволі слугаваць гэтаму злу?
— Гэта тое, што мяне апошнім часам вельмі хвалюе. Я думаю, што літаратура, мастацтва саслужылі вельмі благую службу, нібыта выкрываючы зло. I Гогаль, адчуўшы гэта, спаліў рукапіс другога тома «Мёртвых душаў». Я ня ведаю, што адбываецца, але я не магу супраціўляцца злу свайго пісьма, сваёй памяці, сваёй істоты. Тут ужо нікуды не падзенесься. I калі ты нешта выкрываеш, злуесься, гэта ж і паводле Бібліі вялікі грэх. Гэтая грэшнасьць і сьвятасьць пісьма ляжаць у прыродзе чалавека, у прыродзе пісь-
меньніка. Я думаю, што нам ад гэтай грахоўнасьці ўласнай прыроды нікуды ня дзецца.
— «Быцьцё толькі тады і пачынае быць, калі яму пагражае небыцьцё», — запісаўу сваім дзёньніку згаданыўжо Дастаеўскі. Вы апісваеце жыцьцё ў прадчуваньні катастрофы, тут вы недзе блізкія з Алесем Адамовічам. Адкуль ваш пэсымізм?
— Ёсьць талент сьветлы, які сьмяецца, жартуе, піша пра сонечнае жыцьцё. А ёсьць змрочны. I я не магу сказаць, ад чаго гэта залежыць. Мой пэсымізм, відаць, паходзіць ад жахлівай выпадковасьці, што я застаўся жывым. Я ж некалькі разоў паміраў — і ў час вайны, калі забілі маці і памерла сястра, калі я, трохгадовы хлопчык, пайшоў за людзьмі ў Азарыцкі канцлягер. I далей гэтыя паміраньні доўжыліся. Калі я пісаў раман «Неруш», то сядзеў па сямнаццаць-васямнаццаць гадзінаў за пісьмовым сталом. Аднойчы страціў прытомнасьць, упаў, нібыта выпаўз на вуліцу, на сьнег і там сустрэў памёрлых бацьку і матку. Яны мяне пагналі назад, сказаўшы, што я рана да іх прыйшоў... Беларусь — самая вялікая магіла сьвету. Тут столькі костак, столькі забітых і памерлых, і гэты дух таксама ня можа не ўплываць.
— У эсэ «Гаючая вада — белы параход», што ўвайшло ў вашу кнігу «Дзікае паляваньне ліхалецьця», вы апісваеце сваю паездку на Палесьсе з Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам і Сяргеем Залыгіным, якая адбылася ў далёкім 1984 годзе. А каму зь пісьменьнікаў сьвету вы хацелі б паказаць сёньняшнюю Беларусь?
— Сёньняшнюю Беларусь я хацеў бы паказаць Маркесу. Дастаеўскі ніколі ня быў у Беларусі,
я і яго запрасіў бы. Паказаў бы яму ягонае радавое гняздо Дастоева, у што яно ператварылася, у нейкі сьвінарнік. Але мне хацелася б, каб яны пабачылі, што Беларусь — гэта ня толькі дыктатура, ня толькі штодзённая дзяржаўная хлусьня, а гэта яшчэ і сам беларус — зь яго прытоенай закаханасьцю, любоўю да свайго краю.
— Як вы лічыце, ці блізкія нашым суайчыньнікам словы Францішка Скарыны пра пчолаў, якія бароняць вульлі свае? Ці за паўтысячы гадоў яны страцілі сваю прывабнасьць?
— «Бараніць вульлі свае» — як хораша сказана! На жаль, сёньня ва ўсім сьвеце ідзе зьнікненьне пчолаў. А калі зьнікнуць пчолы, зьнікнуць і людзі. На пчолах усё трымаецца — тут і мёд жыцьця, і сьвечка разьвітальная. Нягледзячы на ўсе выпрабаваньні, мы моцна трымаемся сваіх вульляў. У якасьці прыкладу згадаю свайго сына, які зь сям’ёй кінуў Менск, прадаў кватэру і пабудаваўхатуў вёсцы. I гэтак сёньня робіцца паўсюль. Што заўсёды вызначала беларуса? Калі ён усё ж пайшоў, то адрэзаў сабе шляхі для адступленьня. Ён упарты, зацяты, ён ідзе да канца. I ён гатовы бараніць свой вулей на сваёй зямлі, каб яму не перашкаджалі жыць.
12 чэрвеня 2015 г.
Знойдзеш, чытаючы ў гэтай кнізе расповеды пра ўшану Крыжа Жыватворнага, пра Божую справядлівасьць, пра веліч Гасподніх судоў, пра дзіўную міласьць і пра шчадроты, як1я сваім абранцам чыніў Гасподзь.
Францішак Скарына
ДЗЕ ШУКАЦЬ КРЫЖ ЭЎФРАСІНЬНІ ПОЛАЦКАЙ
Vis-a-viS: Сяргей Тарасаў
У магілёўскім маспгацкім музэі можна пабачыць... Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Вы заходзіце ў маленькі пакой-сэйф, за вашай сьпінай зачыняюцца таўшчэзныя сталёвыя дзьверы, зь нябачных дынамікаў гучаць царкоўныя сьпевы. Крыж выглядае так натуральна, што яго хочацца памацаць. На жаль, гэта ўсяго толькі галяграма. А арыгінал зьнік з таго самага будынка, з таго самага пакоясэйфа 75 гадоў таму. 3 тае пары дзеяго толькі ні шукалі — у амэрыканскіх фундацыях, у сховішчах Ватыкану, у расейскіхмузэях. Беспась-
пяхова. Гісторык Сяргей Тарасаў прапаноўвае сваю вэрсію месцазнаходжаньня нашай нацыянальнай рэліквіі.
— Сяргей, дык дзе і хто хавае Крыж Эўфрасіньні Полацкай?
— Скажу пра гэта трохі пазьней. Спачатку хачу нагадаць ранейшыя вэрсіі. Самая папулярная ў савецкі час — што Крыж быў зьвезены немцамі. Выказвалася і гіпотэза, што ў 1920-я гады, калі рэквізаваліся царкоўныя каштоўнасьці, Крыж маглі прадаць на адным з аўкцыёнаў, пасьля чаго ён мог трапіць за акіян — у ЗША (а ў Магілёве знаходзілася копія). Гаварылася і пра тое, што машыны, на якіх везьлі каштоўнасьці з Магілёўскага музэю разам з архівам ЦК КПБ, недзе па дарозе трапілі пад бамбаваньне, і Крыж быў зьнішчаны ці трапіў кудысьці ў Расею. Калі прыняць на веру «нямецкую» вэрсію, то і тут падзеі маглі разьвівацца па-рознаму. Скажам, падчас рэстытуцыі, калі нарабаваныя нацыстамі каштоўнасьці вярталіся назад зь Нямеччыны, іх маглі павезьці далей, у Расею. Прычына тут простая — немцы складалі свае вопісы, давалі свае назвы, і савецкія спэцыялісты пасьля маглі не разабрацца, што куды трэба вяртаць. Нарабаванае ў Магілёве маглі завезьці, умоўна кажучы, у Яраслаўль.
Я, дарэчы, спачатку схіляўся да апошняй вэрсіі. Але пасьля таго, як у піцерскім Эрмітажы выявілася кража розных каштоўных рэчаў, у Расейскай Фэдэрацыі прайшла суцэльная праверка фондаў абсалютна ва ўсіх музэях. Калі б Крыж
быў у нейкім музэі, ён абавязкова ўсплыў бы. Проста так хаваць і нікому не паказваць, а тым больш ня ўносіць у фондавыя сьпісы, яго не маглі. Але тут цікавая акалічнасьць: вывезены разам з Крыжам архіў ЦК КПБ, як сьведчаць мае калегіархівісты, захаваўся цалкам.
— Значыць, па дарозе неразбамбілі. Тут можна дадаць, што ў 2003 годзе нечакана знайшлося і Слуцкае Эвангельле, якое таксама разам з Крыжам зьніклаў 1941 г. з Магілёва. Прычым царква нічога не тлумачыць, спасылаючыся на таямніцу споведзі. Проста дзіва нейкае.
— Сапраўды, адбыўся цуд. У 2003 годзе мітрапаліт Філарэт на Эпархіяльных чытаньнях прадставіў Слуцкае Эвангельле 1582 году. Паводле вэрсіі царквы, нейкая прыхаджанка перадала яго аднаму са сьвятароў. Hi прозьвішча, ні адрасу тае прыхаджанкі — ніякіх зьвестак абсалютна няма. Але чамусьці сьцьвярджаецца, што ўвесь час, пачынаючы з 1941 году, тое Эвангельле не пакідала межаў Беларусі. Гэта проста фантастыка. Такога ў прынцыпе быць не магло. Ня будзем забываць, што Эвангельле і Крыж — не адзіныя рэчы, якія зьберагаліся перад вайной у Магілёве. Там было шмат царкоўнага начыньня, старажытная зброя, дасьпехі, шмат чаго іншага. Але сам факт зьяўленьня арыгіналу Эвангельля паказвае, што ёсьць і арыгінал Крыжа.
Калі ў другой палове 90-х берасьцейскі мастак Мікола Кузьміч рабіў копію Крыжа, рэжысэр Віктар Шавялевіч зьняў пра гэта дакумэнтальны фільм. I ў тым фільме ёсьць адзін вельмі цікавы эпізод. Уладыка Філарэт, знаходзячыся
ў сябе ў эпархіі, у дамовай царкве, апавядае пра тое, як удалося знайсьці сьвятыні-рэліквіі, якія былі закладзеныя ў Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Там была часьцінка Крыжа Гасподняга, фрагмэнты сьвятых мошчаў. I вось уладыка гаворыць у кадры, што зь цягам часу ўдалося знайсьці ўсё, апрача часьцінкі крыві Ісуса Хрыста. I вось аднойчы, калі ён быў у сябе на радзіме ў Загорску, у Троіца-Сергіевай лаўры, у рызьніцы ён убачыў на нейкай «дошчачцы» маленькую кропельку і надпіс над ёй (скарочана): «Кроў Хрыстова». Тады ўладыка Філарэт папрасіў дазволуўзахавальніка рызьніцы адшчыкнуць часьцінку рэліквіі, каб перанесьці яе на крыж, які зрабіў майстар Кузьміч. Што і было зроблена. I тут паўстае толькі адно пытаньне: што гэта за «дошчачка» з кроўю Хрыста ў рызьніцы ў Загорску? На маю думку, гаворка можа ісьці толькі пра Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Другой рэліквіі з крывёй Ісуса Хрыста там папросту не магло быць.