Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— 3 1995 годуў Беларусі не прысвойваецца званьне народнага паэта. Новыя народныя артысты, скажам, зьяўляюцца, а паэты ці пісьменьнікі — не. Як вы лічыце, чаму?
— Тут усё вельмі проста. Даць такое званьне — значыць павысіць прэстыж усёй беларускай літаратуры, яе аўтарытэт, зьвярнуць увагу ўсёй грамадзкасьці на пэўнае імя. А дзяржаўная палітыка скіраваная зусім у іншы бок. Навошта ўладзе павышаць прэстыж літаратуры, якой яна жадае сьмерці? Маўляў, няма каму тое званьне даваць. Хтосьці нешта выдае за свой кошт, як мая міласьць, — хай сабе, спускаецца ўсё на ўзровень самадзейнасьці. А падымаць аўтарытэт нашай літаратуры — гэта значыць падымаць аўтарытэт беларускай мовы. А палітыка, паўтараю, скіраваная на тое, каб прынізіць гэты аўтарытэт, яшчэ раз давесьці, што мова нашая нічога ня вартая.
Калі ня зьменіцца ў нас культурная палітыка, ня зьменяцца адносіны да літаратуры, да культуры, да беларускай мовы, нічога добрага нас не чакае. Сьвіней можна праз год нагадаваць ізноў. Ураджай можна павысіць. Машынаў можна нарабіць больш сучасных. Але калі загіне мова — канец. Разумныя людзі, асабліва інтэлігенцыя і тыя, якія маюць уладу ў краіне, павінны гэта разумець. Але пакуль не разумеюць. I гэта мой самы вялікі клопат і боль.
— Вось запавет Кастуся Каліноўскага беларускаму народу: «Жыві ў праўдзе, жыві ў свабодзе». Здаецца, так проста —у праўдзе і свабодзе. Няўжо наша грамадзтва яшчэ не дарасло, каб жыць паводле Каліноўскага?
— Нам не далі дарасьці. Увесь час, як толькі мы пачыналі набіраць глыбокае дыханьне, нас білі па галаве і асаджалі, заганяючы ў становішча рабоў. Згадайма 20-я гады — які ўзьлёт
беларускага духу быў, што адбывалася! Колькі цягнулася? 6-7 гадоў. А колькі пасьпелі зрабіць, якая літаратура вырасла! Было 5 пісьменьнікаў, а стала 105! Ды якія таленты! I што? Адразу — па галаве. У гады вайны, у час акупацыі нібыта павярнулася трошкі да лепшага ў Маскве, зьявілася ўвага да нацыянальнага пытаньня. Ясна чаму, бо трэба было, каб беларусы, якія тут засталіся, не пайшлі на згоду з акупантамі, ня сталі калябарантамі. Таму — калі ласка. Імем Каліноўскага нават партызанскія атрады называліся. I колькі такая палітыка пратрымалася пасьля вайны? Некалькі гадоў. У пачатку 50-х зноў пачалі гакаць і біць. I зноў — па галаве, па галаве. А вазьміце нядаўнія 90-я. Ізноў — які ўздым быў! Колькі цягнуўся? Тры-чатыры гады...
Наш народ гатовы жыць у сваёй краіне, сваім ладам-парадкам, толькі трэба па-боску паставіцца да яго памкненьняў. Дзякаваць Богу, сёньня ў нас многа маладых, якія дарасьлі, прынялі да сэрца і ўзброіліся лёзунгам Каліноўскага: жыць у праўдзе і свабодзе. Гэта, дарэчы, непадзельнае: няма праўды — няма свабоды. Доўгія стагодзьдзі забівалі ў народзе ўсё, што можна было забіць. Але ж не забілі дарэшты. Тое, што народ сёньня не бярэ зброю ў рукі і не змагаецца — нічога. Беларускі народ і ў маўчаньні вялікі. Прыйдзе пара, і вырашальнае слова будзе сказана.
— Ніл Гілевіч — самы блізкі да нацыянальнага тэатру пісьменьнік. Я маю на ўвазе, што ад вашага дому да Купалаўскага — з паўсотні мэтраў.
I тым ня менш ніводная з вашых 15 (!) п’есаў не пастаўленая на сцэне. Чаму так сталася?
— Відаць, я ня маю неабходных драматургу здольнасьцяў. П’есу трэба прабіваць, што ўмелі рабіць мае знаёмыя і сябры. Трэба ісьці ў Міністэрства культуры, да галоўнага рэжысэра і г. д. А я палец аб палец ня ўдарыў. Вось прачытаў Валеры Анісенка маіх «Родных дзяцей» і папрасіў зрабіць лібрэта для радыёп’есы. Я зрабіў. П еса пару разоў прагучала па радыё, былі добрыя водгукі, выдатныя акторы прымалі ўдзел. Але сапраўды ніводзін тэатар не заўважыў, не зьвярнуў увагі на мае драматычныя творы. Што ж, у гісторыі літаратуры — і ўсясьветнай, і нашай — не ў аднаго мяне такая сытуацыя, калі на нейкую частку тваёй творчасьці ня зьвернутая ўвага.
— У свой час вы плённа супрацоўнічалі зь беларускімі кампазытарамі, напісалі шмат выдатных песьняў. А ці зьвяртаюцца да вас кампазытары-песеньнікі сёньня?
— Ужо гадоў дваццаць не зьвярталіся. Вядомыя кампазытары, людзі практычныя, пабачыўшы стаўленьне рэжыму да мяне, перасталі зьвяртацца. Навошта ім рызыкаваць? Маўляў, напішу, а ўсё роўна ня пусьцяць у эфір. За 20 гадоў па дзяржаўным тэлебачаньні ні разу не паказалі народнага паэта Ніла Гілевіча. Ніводнай перадачы на дзяржаўным радыё пра народнага паэта. I вядомым кампазытарам усё стала зразумела. Зьвярнуўся да мяне малады кампазытар, ён жа і сьпявак, Зьміцер Смольскі. У маёй паэзіі ён выбраў верш «Талісман» і напісаў песьню. Мне асабіста яна вельмі спадабалася, і ня толькі мне.
Я атрымаў шмат-шмат званкоў з падзякай за гэтую песьню. Яна і цяпер гучыць па радыё. Праўда, ніводнага разу не было названа імя аўтара. Гучыць як народная. Ну і няхай. Я, вядома, горка ўсьміхаюся і кажу майму суаўтару-кампазытару: няхай не называюць, але хай гучыць, каб людзі слухалі.
— У вас заўсёды былі свае чытачы, і іх было шмат. Скажам, «Сказ пра Лысую гару» выйшаў агульным накладам 160 000 асобнікаў і ніколі ў кнігарнях не залежваўся. Сярод тысячаў вашых чытачоў мне хочацца назваць дзьве асобы — Ларысу Геніюш і Зоську Верас. Я рыхтаваў да друку іхныялісты і ведаю, якяны вас цанілі. Калі бу вас была магчымасьць зьвярнуцца да Ларысы Антонаўны ціЛюдвікі Анпгонаўны, што вы ім сказалі б?
— Найперш я пакланіўся б нізка да зямлі адной і другой. Гэта дзьве вялікія жанчыны ў нашай гісторыі. Паглядзіце, у мяне на самым бачным месцы стаіць партрэт Ларысы Геніюш. Што датычыць Зоські Верас, то мне ўдалося выправіць адну страшную несправядлівасьць у дачыненьні да яе. Яна ж не была нават сябрам нашага Саюзу пісьменьнікаў, маючы вялікі літаратурны стаж. А значыць, не атрымлівала пэнсіі. I мне ўдалося паспрыяць ёй, з дапамогай Генадзя Каханоўскага, бо была адна фармальнасьць. Кандыдат у СП мусіў абавязкова жыць у Беларусі, а Зоська Верас жыла пад Вільняй. Дык Каханоўскі меў сваю хату ў Маладэчне і прыпісаў да сябе нейкую бабульку, ніхто там не разьбіраўся. Перашкода была зьнятая, і я тут жа, без прыёмнай камісіі (быў жа пер-
шым сакратаром саюзу) — адразу на прэзыдыюм, і ўсе падтрымалі.
Літаральна назаўтра — па тэлефоне сярдзіты голас з ЦК КПБ, загадчык аддзелу Антановіч: «Што вы робіце? Вам не хапала ў Саюзе пісьменьнікаў гэтай старэчы?» Я кажу: «Вельмі не хапала. Вы проста ня маеце ўяўленьня, што гэта за чалавек, колькі яна зрабіла для нашай літаратуры і культуры». — «Больш не рабіце так». Вось які быў жудасны страх ва ўлады перад беларускім нацыяналізмам, дакладней, перад беларускім патрыятызмам. Перад беларускай мовай і перад асобамі, якія столькі зрабілі для нашай культуры.
— У сваіх творах вы часам выкарыстоўваеце трасянку. Вось як прамаўляе тост у гонар маці герой раману «Родныя дзеці»: «У ту вужасную разруху, / благадара і вапракі, / ана ня пала сілай духу, / пускала нас, как пціц, з рукі». Сёньня на трасянцы пішуцца цэлыя кнігі. Як вы да гэтага ставіцеся?
— Я катэгарычна супраць трасянкі. Яна — пераходная ступень да поўнай ліквідацыі беларускай мовы. Спачатку, як у базарных бабаў, цераз слова трасянка, а потым замест трасянкі — расейская мова. Вось і ўсё. Трасянка — зьява пачварная, іншай ацэнкі быць ня можа. Той, хто думае іначай, проста памыляецца. А інтэлігентам беларускім у гэтым нельга памыляцца. Таму трэба вельмі крытычна ставіцца да трасянкі як зьявы. Я за доўгае жыцьцё пераканаўся — пачынаецца з трасянкі, а заканчваецца расейшчынай. Выняткі і тут могуць быць, але адзінкавыя.
— Сёлетаў вас выйшла кніга пад назвай «3 Божайласкі — дасеўкі». Але мне здаецца, што сяўня ваша яшчэ не пустая.
— Здаўна ў народзе гаварылася: засеўкі і дасеўкі, зажынкі і дажынкі. Мне здалося было — пара падбаць і пра дасеўкі. А калі нешта ўдасца яшчэ зрабіць, Бог мне маю пасьпешлівасьць даруе. Вось выйшлі 23 тамы, але ж у мяне тэкстаў яшчэ на некалькі тамоў падрыхтавана. Назьбіраецца вершаў на цэлы том, ужо набраныя тамы публіцыстыкі, літаратуразнаўства і крытыкі. Ну і, напэўна, тамы два будзе эсэістыкі. Прыкідваю, што можа набрацца тамоў сем дадатковых да збору твораў, якія я выдам, калі пасьпею. А не пасьпею — іншыя выдадуць.
29 верасьня 2014 г.
Майсей пералічвае, што павінна стаяць у бажніцы — скрыня Закону, на веку якой паставы двух херувімаў; сьвяцільнік на ўзор сьцябла і галінаў — увесь са шчырага золата, а на ім вогмені, што гарэлі б; стол з праснакамі асьвечанымі;
аброчнік, акуты золатам, каб кадзіць духмяны цімвян.
Францішак Скарына
НАВОШТА КАНАНІЗАВАЦЬ СКАРЫНУ?
Vis-a-viS: Адам Мальдзіс
Неякухаце дырэктара Гудзевіцкага літаратурна-этнаграфічнага муззэю Алеся Белакоза я пабачыў на покуці незвычайны абраз. Зь яго паглядала знаёмае пшанічнавусае аблічча, перад якім, як і належыць у падобных выпадках, гарэла лямпадка. Прыгледзеўшыся, я пазнаў... Скарыну. Гаспадар хаты патлумачыў, чаму ён узьвёў беларускага першадрукараў почат сьвятых. Маўляў, ён даў народу тры вялікіярэчы — Слова Божае, друкаваную Кнігу і найлепшую формулу патрыятызму: зьвяры ў пустэльні ведаюць ямы свае, рыбы ў моры і рэках чуюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вульлі свае... Прыклад з Гудзевічаў вырашыў узяць
стольны Менск, дзе на ініцыятыву прафэсара Адама Мальдзіса ўзьнік грамадзкі камітэт па кананізацыі Скарыны.
— Адам Восіпавіч, як бачыце, у народзе Скарына і так у вялікай пашаноце. Навошта яму яшчэ і царкоўная кананізацыя?
— А я і ня ведаў пра гудзевіцкую «кананізацыю». Гэта цікавы факт. На маю думку, павінна быць справядлівасьць — асьветнікі Кірыла і Мятод аднесеныя ж да ліку сьвятых. А чым Скарына за іх горшы? Вы кажаце пра пашаноту... На жаль, не заўсёды ёсьць тая пашанота. Я добра памятаю, як на нас нападалі супрацоўнікі акадэмічнага Інстытуту гісторыі, калі мы, літаратуразнаўцы, прысьвечаныя Скарыну выданьні (каля 10 кніг, якія выйшлі да 500-годзьдзя першадрукара) вылучылі на Дзяржаўную прэмію. Гучалі меркаваньні, што Скарына — ашуканец, бо назваўся каталіцкім імем Францішак, каб паступіць у Кракаўскі ўнівэрсытэт...
— Гэта даўняя дыскусія: хто быў Скарына паводле веравызнаньня. Вы ж нібыта адшукалі нейкія дакумэнты, якія ставяць кропку ў гэтай спрэчцы. Пра штоўтых дакумэнтах гаворыцца?
— Тыя дакумэнты сьведчаць, што з канца XV стагодзьдзя ў Полацку існаваў каталіцкі бэрнардынскі ордэн, які вёў там актыўную прапаведніцкую дзейнасьць, меў права хрысьціць людзей. Дарэчы, падмуркі бэрнардынскага касьцёла ў Полацку адшуканыя. Дзейнасьць полацкіх бэрнардынцаў набыла такі размах, што яшчэ ў 1501 годзе выклікала занепакоенасьць маскоўскага цара