• Газеты, часопісы і г.д.
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    — Роля літаратуры ў сёньняшнім грамадзтве нязначная — пра гэта сьведчаць і наклады кніг. Зайшоўшы на ваш сайт і пачытаўшы вашыя герадоцінкі, я зразумеў, што гэтаўспрымаецца вамі спакойна, вы пішаце: ня трэба ўздымаць літаратуру на катурны, бо катурнаў вартыя толькі Біблія, Каран і Талмуд. Навошта ж вы пілуеце сук, на якім самі седзіце?
    — Пішучы пра катурны, я меў на ўвазе нізкапробную літаратуру: усе гэтыя незьлічоныя міліцэйскія дэтэктывы і жаночыя раманы, дзе — страляніна, сэкс, рабаўніцтва, забойства, разводы і жаніцьбы бясконцыя. Гэта не літаратура, а падробка, імітацыя пад літаратуру, якую ня варта прапагандаваць. А сур’ёзную беларускую літаратуру варта ўздымаць на катурны. Беларускі пісьменьнік заўсёды быў настаўнікам народу, духоўным правадыром. I тут няма нічога дзіўнага. Нездарма ж у Бібліі сказана, што спачатку было Слова. А мы, пісьменьнікі, нараджаем гэтае самае слова на сьвет. Сёньня паднялі на шчыт не пісьменьнікаў, а папсовых сьпевакоў, гумарыстаў зь іх даволі прымітыўным гумарам. Але час пісьменьнікаў яшчэ прыйдзе, бо яны паказваюць народу яго гістарычны шлях, шлях у будучыню.
    — Наколькі істотныя для вас паводзіны пісьменьнікаў грамадзтве?Ці павінен ён быць пэўным эталёнам? Скажам, такі прыклад. Паэт Эзра Паўнд у фашысцкай Італіі начытваў на радыё свае хвалебныя адозвы Мусаліні, потым сядаў на ровар, ехаў дамоў і спакойна пісаў свае філязофскія вершы.
    — На маю думку, творца павінен быць цэльным. Ён не павінен быць пярэваратнем, які раніцай хваліць адно, вечарам у сябе на кухні — другое, а недзе ў гасьцях — трэцяе. Вы згадалі Італію... Жыў на сьвеце такі італьянскі паэт Марынэці, які быў ідэолягам фашызму, услаўляў, праўда, ня белую расу, як гітлераўцы, а чорную. У яго былі выпады супраць бляндынаў, супраць арыйскай расы — гэта сьмешна, гэта палітыканства. I Марынэці раздвоіўся і наагул зьнік з італьянскай літаратуры. Паўтаруся, чалавек, пісьменьнік у першую чаргу павінен быць цэльнай натурай, не павінен раздвойвацца ці патройвацца, каб дагадзіць нейкай сытуацыі. Напрыклад, у трамваі размаўляць па-расейску, а перад чытачамі — па-беларуску.
    — «Моўнае пытаньне ў Беларусі вырашанаераз і назаўсёды, прынамсі пакуль я знаходжуся на прэзыдэнцкай пасадзе», — заявіў нядаўна на сустрэчы з журналістамі кіраўнік дзяржавы. А як вам бачыцца вырашэньне моўнага пытаньняў Беларусі?
    — Моўнае пытаньне ў нас якраз ня вырашанае. Беларуская мова не павінна заганяцца ў нейкія катакомбы! Чаму ў нашым войску няма камандаў па-беларуску, чамутолькі па-расейску? Беларуская вайсковая тэрміналёгія ж ёсьць, яна распрацаваная. Раней спартовыя перадачы вяліся на беларускай мове, цяпер камэнтатары загаварылі па-расейску. Чаму мяне пазбавілі права слухаць хоць на адным канале спартовыя рэпартажы па-беларуску? Я гэтага не разумею. Гэта ж відавочна — беларуская мова павінна займаць адпаведнае яе дзяржаўнаму статусу становішча. Я ня
    супраць расейскай мовы, гэта магутная мова са сваёй гісторыяй, але яна не павінна выцясьняць на задворкі мову беларускую. Вобразна кажучы, сьветлая хмара з усходу не павінна засланяць нашае спрадвечнае моўнае неба. Беларускамоўная Беларусь — гэта магчыма, але трэба, каб высілкі ішлі зьверху, з боку дзяржавы, каб шараговы чыноўнік і міліцыянт загаварылі па-беларуску. Я ведаю, што людзі ў душы гатовыя да гэтага, проста яны чакаюць — наш народ прывык усё рабіць па камандзе зьверху.
    — Наколькі ведаю, вы раней былі атэістам, прынамсі — вонкава. Калі можна, раскажыце, як вы сталі вернікам, як прыйшлі да Каталіцкага касьцёлу?
    — Вера ў Бога ўва мне жыла заўсёды. Гледзячы на начное неба, усеянае безьліччу зорак, я думаў: гэта ж ня можа стварыцца само па сабе, значыць, ёсьць нейкі найвышэйшы розум, найвышэйшая сіла. Я прыйшоў у касьцёл у 2004 годзе. Перад гэтым туды прыйшоў мой сын Сяргей, а цяпер і малодшы сын Сьцяпан там, мы ўсе каталікі. Чаму? Бо ўсе нашыя продкі ў свой час былі ўніятамі. А паколькі ўніяцкая царква была забароненая на тэрыторыі Расейскай імпэрыі ў 1839 годзе, то іх гвалтоўна загналі ў праваслаўе. Я нічога ня маю супраць праваслаўя. Гэта вялікая рэлігія. Але калі мае продкі былі ўніятамі, якія падпарадкоўваліся Рымскаму Папу, то і я перайшоў у каталіцызм. Усё хрысьціянства, хочам мы гэтага ці ня хочам, пачыналася з Рыму, апосталы зь Юдэі прыйшлі ў Рым, і адтуль пачалася хрысьціянская вера. А падзел на ўсходнюю праваслаўную
    і заходнюю каталіцкую канфэсіі, які адбыўся ў 1054 годзе, мяне не пераконвае. Нашыя продкі прымалі хрысьціянства ў 988 годзе. Значыць, з 988 па 1054 год яны былі каталікамі — гэтаўсясьветная рэлігія. Вось чаму я прыняў каталіцтва і пачуваю сябе вельмі спакойна. Галоўная навука Касьцёлу якая? Ён кажа: «Жадаю вам супакою». Галоўнае, каб супакой быў у душы, каб чалавек быў упэўненым у сваім зямным жыцьці.
    Кожную нядзелю мы з жонкай ходзім у Чырвоны касьцёл і чуем там цудоўныя казані ксяндза Ўладзіслава Завальнюка па-беларуску. Я бачу там сотні людзей, якія слухаюць беларускую мову, і яна для іх — сьвятая. Разумееце? Беларуская мова — сьвятая, бо на ёй размаўляе касьцёл. Пакуль існуе касьцёл — беларуская мова не загіне. Пакуль існуе беларуская літаратура — беларуская мова не загіне. I пакуль існуём усе мы, вернікі Касьцёлу і беларускай літаратуры, мова нашая не загіне. Нельга спыніць узыход сонца, нельга спыніць прыход вясны, нельга забараніць мову. Я нядаўна пачуў жарт на гэтую тэму, які мне спадабаўся: калі джына беларускасьці выпусьцілі з імпэрскай бутэлькі, то ніхто яго ўжо назад не загоніць.
    10 верасьня 2014 г.
    Спажыткі, сабраныя ў гэтай кніжцы... для карысьці людзей паспалітых, зь якімі зрадніў мяне Бог міласьцівы, даўшы мне нарадзіцца на сьвет у гэтым народзе і ў гэтай мове.
    Францішак Скарына
    БАЯЗЬЛІЎЦУ НЯ МЕСЦА Ў ЛІТАРАТУРЫ
    Vis-a-viS: Ніл Гілевіч
    Беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускай літаратуры — народны паэт выдаў збор твораў за ўласную пэнсію. Усе 23 тамы. Мабыць, самому Скарыну пяцьсот гадоў таму было лягчэй даць люду паспалітаму 22 кнігі Бібліі — спрыяў жа яму «сын радцы места Віленскага» Багдан Онкаў. Сёньня патэнцыйныя мэцэнаты над якім-небубзь беларускім праектам сем разоў падумаюць — і ні разу не «адрэжуць». Небясьпечна стала «адразаць». Вось і давялося знанаму пісьменьніку разьлічваць толькі на свае сілы. Праўда, у гэткім самвыдаце ёсьць свае перавагі. Скажам, ніхто ня ўказваў аўтару, якія творы ўключаць у шматтамовік, аякія пакінуць у шуфлядзе... Мы гутарылі
    зь Нілам Гілевічам, і я заўважыў, як мой суразмоўца зрэдку кідаў позірк на сваё 23-кніжжа — як фэльбмаршал на пашыхтаваныя палкі.
    — Ніл Сымонавіч, а ці няма ў вас крыўды на айчынных выдаўцоў, на грамадзкія інстытуцыі, якія ўсё ж маглі б узяць на сябе выданьне вашых твораў?
    — Ніякай крыўды няма, хоць сапраўды 23 тамы я выдаў за сваю вельмі сьціплую пэнсію, адрываючы ад таго, што трэба было пускаць на харчаваньне, на лекі. А што, хіба іншых вядомых паэтаў і празаікаў дзяржава шматтамова выдала? У лепшым выпадку — 3-4 тамы. На жаль, мне не пашанцавала на фундатараў. Мне калі і дапамагалі, дык толькі мае бедныя сваякі — хто даў 50 даляраў, хто 100. А больш ніхто не дапамог. Таму і наклады 100, 70 і нават 50 асобнікаў. А дзе браць грошы? Нават ня ўсе абласныя бібліятэкі заказалі. Уяўляеце, абласная бібліятэка — і ніводнага тома ў яе фонды ня трапіла. Да чаго мы дажыліся?
    Я ўсё жыцьцё працаваў, як катаржанін. У мяне вельмі рэдка былі вольныя дні. Сябры, знаёмыя, як нядзеля — у лес на шашлыкі. Мне гэта невядома. У той час, калі добрыя людзі езьдзілі смажыць шашлыкі, я раскладаў паперы (не хапала стала — на падлозе раскладаў), бо трэба было, скажам, з 50 варыянтаў народнай песьні выбраць адзін, каб паставіць у зборнік. Вельмі мала змарнаваў я свайго жыцьця. I гэта мяне цешыць.
    — Узбор твораўувайшлі і сатырычныя паэмы, сяродякіх «Сказ аб незвычайнай эпідэміі ў стара-
    жытнай Тутэміі». Пра тое, якуадной краіне выбіралі цара. Падзеі вельмі нагадваюць першыя прэзыдэнцкія выбарыўБеларусі. Ды і героі паэмы пазнавальныя — Івась, Лявось, Ляксандусь, Віктусь. Пазнаецца і новаабраны цар Васісёр, які, як кажуць у народзе, і крошачкі пабраў... Вы не баіцеся публікаваць такія творы пад сваім прозьвішчам?
    — Як вам сказаць... Я думаў пра тое, што надзённая сатыра можа абысьціся мне вельмі дорага. Увогуле, праца ў літаратуры — справа для людзей мужных. Баязьліўцу ня месца ў літаратуры. Асабліва ў такія эпохі, калі Бог ведае, што адбываецца за дзьвярыма тваёй кватэры, у тваёй краіне. Справа, што і казаць, рызыкоўная. Але я адчуваю абсалютную патрэбу выказацца на надзённыя тэмы так, як мне хочацца. А ўсё астатняе ў Божых руках. Калі нехта пазнаў сябе, хай падумае. 3 самага пачатку, калі ў нас памянялася ўлада, з высокай трыбуны прагучала: «Этн быковы м гнлевнчн». Бачыце, нават у множным ліку. Ня ведаю, ці гэта выступоўца прачытаў мае паэмы, ці проста, ведаючы маю пазыцыю... Я ж тады адразу, як было заяўлена, што беларуская мова нічога ня вартая, зрэагаваў вельмі рэзка.
    — «Я ва ўсім дэмакрат прынцыповы, / за свабоду жыцьцё пакладу, / а супроць беларускаемовы / нават з Гітлерам разам пайду!»
    — Менавіта. Я рэагаваў так, бо ня ўкладвалася ў маёй галаве, каб адказныя ў дзяржаве людзі былі супроць дзяржаўнай мовы, мовы свайго народу, мовы нацыі. Таму і «супроць беларускае мовы нават з Гітлерам разам пайду». Думаю, што гэта справядліва сказана.
    — Тры тамы вашага збору твораў займаюць пераклады. 175 баўгарскіх паэтаў, 55 славацкіх, 23 украінскія... He шкадуеце, што столькі часу патрацілі на чужую творчасьць?
    — Шкадую, што займаўся перакладамі ў такім аб’ёме. Маю на ўвазе, што я даў беларускаму чытачу таўшчэзны баўгарскі раман, дзьве аповесьці, шмат апавяданьняў, казкі югаслаўскіх народаў і г. д. Гэтага я не павінен быў рабіць. Паэзія — мая стыхія, а безь перакладаў прозы можна было абысьціся спакойна. I з паэзіі ня столькі трэба было перакладаць. Вядома, у кожнай нацыянальнай літаратуры ёсьць імёны і творы, якімі мне пасьля прачытаньня ў арыгінале хацелася падзяліцца з чытачамі беларускімі. Ніхто ж іншы ня браўся, не рабіў, вось у чым справа. У нас перакладалі зь нямецкай, з францускай, а хто з баўгарскай? Ніхто. А паэзія выдатная! Імёны, Божа мой, якія! Пэё Явараў, Любамір Леўчаў... Ці тая ж украінская паэзія. Вялікі сучасны паэт Дзьмітро Паўлычка, пасьля Шаўчэнкі другога такога ва ўкраінскай літаратуры няма. Ёсьць і іншыя выдатныя, і жывуць, дзякуй Богу, але Паўлычка — гэта велічыня! Як я мог не перакласьці яго белыя санэты, яны ж геніяльныя! Вось у чым справа. Але мог бы я трошкі больш сілы пакінуць на сваё. Сям-там я трохі перастараўся. Што зробіш — назад не адкруціш.