Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
«Jak ty si^ nazyvasz? Jureczek?» — пыталася ў трохгадовага лабатага хлопчыка суседка. «Nie Jureczek, а Юрачка», — адказваў той насуплена, і рабілася відавочным — такога не перавучыш і не пераназавеш.
Вялікую ўдзячнасьць да сваіх бацькоў — Браніслава Туронка і Марыі з дому Рэшацяў — захаваўу сваім сэрцы сын. Бацька, лекар па прафэсіі, лячыў усю ваколіцу, а сабе не дапамог — рана памёр ад запаленьня лёгкіх. Але спрыяў сыну і пасьля сьмерці — у 1942 годзе, пачуўшы прозьвішча Туронак, дырэктар віленскай гімназіі без іспытаў залічыў Юрку ў гімназісты і нават вызваліў ад платы за навучаньне ў 100 марак. Прыйдзе час, і ўдзячны сын напіша пра бацьку цэлую кнігу, якую выдасьць слынны нью-ёркскі БІНіМ.
Успаміны Юрыя Туронка часам жахаюць сваёй праўдай. Вось малаўцямная для нас, сёньняшніх, карцінка: жанчыны на каленях моляцца ў хаце: «Божа, пашлі вайну!». Але што гэтаму папярэднічала? Дэпартацыя ў клятую Сыбір (тры дні і тры ночы энкавэдысты напаўнялі эшалён на станцыі ў Дукштах)... Местачковы вэтэрынар, псыхалягічна ня вытрымаўшы тэрору, брытвай перарэзаў сабе горла... Дарэшты запалоханая, як і ўсе местачкоўцы, новай уладай, Юркава бабуля спаліла ў печы кніжку Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ»... Вайна насамрэч была збаўленьнем і ачышчэньнем ня толькі для маленькіх Дукштаў, але і для ўсёй вялізнай краіны, якая на касьцях сваіх грамадзянаў будавала цёмны шлях у сьветлую будучыню. Была яна збавеньнем і для галоўнага тырана, якому сьпісвала ўсе грахі, і для яго-
ных незьлічоных памочнікаў, якія перад абліччам больш грознага ворага маглі не актыўнічаць у пошуку ворагаў народу сярод суайчыньнікаў.
Так што сапраўды не пазбаўленая сэнсу дзіўная на першы погляд расейская прыказка: кому война, а кому мать родна. На вайну можна сьпісаць любыя злачынствы, як тое і рабілася неаднойчы ў паваенны час. Напрыклад, па звыклай завядзёнцы на немцаў сьпісалі забойства беларускіх ксяндзоў Станіслава Глякоўскага і Дзяніса Мальца, а забілі іх менскія праваслаўныя экстрэмісты пад кіраўніцтвам беларуса-паліцыянта. Пра ўсё гэта піша ў сваіх мэмуарах гісторык Юры Туронак. Колькі яшчэ савецкіх мітаў дрыжыць у страху перад ім?
Са школьнай лаўкі памятаю ўзрушаны аповед настаўніцы пра партызанскія зялёныя школы, дзе вучыліся без падручнікаў, а пісалі ледзь не на бяросьце. Сам у адным з музэяў трымаў у руках скручаны дротам цуд партызанскага самвыдату — паэтычны зборнік Анатоля Астрэйкі «Слуцкі пояс», аздоблены застаўкамі зь бярозавых і дубовых плашак... Ніхто ж не спрачаецца — і зялёныя школы, і партызанскі самвыдат мелі месца, але, гаворачы пра іх, ня варта аддаваць забыцьцю іншыя школы, іншыя кнігі і іншыя друкарні. Паводле падлікаў Юрыя Туронка, у акупаванай немцамі Беларусі пабачылі сьвет 52 кнігі. Нібыта і няшмат (у суседняй Латвіі за той жа пэрыяд — 1500), але гэта былі вартыя выданьні — «Сягоньня» Натальлі Арсеньневай, «Мае песьні» Алеся Салаўя, «Беларусь учора і сяньня» Язэпа Найдзюка...
За настаўніцкую працу падчас вайны прафесар Тадас Іванаўскас (родны брат Вацлава Іваноўскага) меў ад літоўскага савецкага ўраду мэдаль «За доблестный труд». А якія падзякі атрымалі беларускія настаўнікі, якія вучылі школьнікаў па тых «статысячных» падручніках Тарашкевіча і Лёсіка? Добра яшчэ, калі абыходзілася дзесяцігадовай выправай у Сыбір, а магло скончыцца і трагічна, як тое бліскуча апісана ў апавяданьні Вячаслава Адамчыка «Прылёт кажана». Многа, ой многа прыгадак-асацыяцый прыходзіць на памяць над старонкамі Туронкавых успамінаў.
Славуты афарызм Тэрэнцыяна Маўра мы звыкліся цытаваць у абсечаным выглядзе: Habent suafata libelli («Кнігі маюць свой лёс»). Але ёсьць яшчэ і працяг: «Кнігі маюць свой лёс, гледзячы па тым, як іх прымае чытач». I тут зноў хочацца вярнуцца да кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Я ўжо згадваў, як яе разьмяталі з прылаўкаў менчукі. Але хто падрабязьней ведае лёс кнігі, яе біяграфію, як ня сам аўтар? Аказваецца, самая вядомая кніга Юрыя Туронка перад тым, як трапіць на варштат Скарыны, пабыла навуковай дысэртацыяй і прынесла дасьледніку годнасьць доктара гуманітарных навук у галіне гісторыі. Прычым (факт рэдкі!) усе 23 чальцы навуковай рады прагаласавалі «за». 3 посыіехам абароненую дысэртацыю рыхтавалі да выданьня ў варшаўскім нелегальным выдавецтве WERS (1987 год, яшчэ існавала народная Польшча). Пакуль тэкст набіраўся, польскі камуністычны рэжым ляснуў і кніга выйшла ў сьвет легальна. 3 поль-
скага арыгіналу яе пераклалі ў Менску Вітаўт Мартыненка і Ўладзімер Панада і пасьпелі ціскануць некалькі разьдзелаў у газэце «Чырвоная зьмена», пакуль не спахапіліся іх камсамольскія куратары. I, нарэшце, «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» своечасова трапіла на Першы зьезд беларусаў сьвету — у тым самым бела-чырвонабелым аздабленьні выдавецтва «Беларусь».
Акрылены посьпехам кнігі аўтар справядліва чакаў ня толькі захопленых чытацкіх водгукаў (іх было шмат), але і ўзважанага слова калегаў-гісторыкаў і мужоў дзяржаўных. I дачакаўся. Тагачасны прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч на сустрэчы з вэтэранамі паабяцаў прыцягнуць Юрыя Туронка да крымінальнай адказнасьці і дадаў: «По поводу кннгн „Беларусь под немецкой оккупацней” я уже вёл разговор с мнннстром мнформацнн, кому подчннено нздательство. Как можно такое мздавать?». Прысутная на сустрэчы старэнькая Марыя Восіпава (удзельніца замаху на Вільгельма Кубэ) падтакнула прэм’еру: «Есть лн мозгм у того, кто напнсал кннгу?». Магчыма, калі б Юры Туронак зьяўляўся грамадзянінам Беларусі, яго і сапраўды паспрабавалі б пасадзіць на лаву падсудных. Хто ведае — такі быў час. А сёньня месца злосным філіпікам прэмера бачыцца хіба толькі сярод камэнтароў да будучага трэцяга выданьня «Беларусі пад нямецкай акупацыяй», якое даўно насьпела.
Кніга «За кардонам Бацькаўшчыны» — гэта панарама чалавечага жыцьця, дзе трэба — дакладна-падрабязная (відаць, што аўтар абапіраецца на дзёньнікі), дзе трэба — жывапісна-кіне-
матаграфічная. Вось адна зь яскравых сцэнак. 29 чэрвеня 1944 году, Дукшты. Беларус Пецька Кузьміцкі, які служыць у латыскім (!) вайсковым аддзеле, у форме люфтвафэ (!) ідзе зь вінтоўкай на варту і сьпявае на ўсю вуліцу расейскую савецкую (!) песьню «С намн Сталнн родной, / он железной рукой...». Наўрад ці дзесяцігадовы падлетак разумеў усю трагікамічнасьць гэтай сытуацыі, але запомніў, каб потым выкарыстаць як аздобу-дэталь у сваіх мэмуарах.
Ці яшчэ адна сцэнка, ужо з гісторыі найноўшай, якая так і просіцца ў які-небудзь гісторыкапрыгодніцкі фільм пра чарговую хвалю беларускага адраджэньня: 25 сакавіка 1985 году, Варшава. Пры шчыльна завешаных вокнах і запаленых сьвечках у памяшканьні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства праходзіць строга закансьпіраваная сустрэча студэнтаў. Даклад пра стварэньне БНР чытае доктар Юры Туронак зь бела-чырвона-белай стужкай на грудзях...
У тыя шматспадзеўныя гады і ў менскія студэнцкія асяродкі даходзіла выдадзеная за заходняй мяжой літаратура. Тую кантрабанду аднымі яму вядомымі сьцежкамі спраўна дастаўляў у беларускую сталіцу беластоцкі студэнт Юрка Ляшчынскі. Ён часам падначоўваў у нашым інтэрнаце на вуліцы Кастрычніцкай, дзе мы і сартавалі пачкі з самвыдатаўскімі часопісамі, са сьпеўнікамі і падцэнзурнымі брашуркамі. Ня ведаў я тады, ды і пазьней не падазраваў, што да шматлікага варшаўска-беластоцкага самвыдату меў самае непасрэднае дачыненьне Юры Туронак — дзяліўся прывезенымі ў свой час зь Лён-
дану тэкстамі, перадрукоўваў на машынцы песьні Данчыка...
Прыміце ж, паважаны кніганоша, хоць запозьненую падзяку ад спажыўца той друкаванай прадукцыі, якая прыносіла ў Беларусь адчувальны подых свабоды!
А цяпер пра два шкадаваньні, адчутыя мною пасьля прачытаньня кнігі Юрыя Туронка «За кардонам Бацькаўшчыны». Шкадаваньне першае. Гісторык прыгадвае, што ліставаўся з удавой прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка Нінай Ляўковіч і нават пазнаёміўся зь ёю падчас паездкі ў Парыж. Шкада, што стасункі гэтыя не прывялі да выяўленьня архіву БНР, які, паводле відавочцаў, захоўваўся на гарышчы Абрамчыкавага дому ў Вільпінце. Шкадаваньне другое. Мэмуары Туронка выдадзеныя недаравальна мізэрным накладам — усяго 100 асобнікаў. Гэта роўна ў тысячу разоў меней ад накладаў згаданых вышэй граматыкі Тарашкевіча і правапісу Лёсіка, выпушчаных у сьвет пад нямецкай акупацыяй! I гэта прытым, што Туронкавы кнігі, якім пашчасьціла на выхад у Беларусі, неаднаразова перавыдаваліся. Што з гэтай акалічнасьці вынікае? Вынікае, што шаноўнаму гісторыку рана карчаваць пні на лецішчы ў падбеластоцкіх Трыпуцях. Трэба рыхтаваць другое, дапоўненае выданьне сваіх мэмуараў.
2011
He капай ямы другому — увалісься сам у яе; ня стаў, Амане, шыбеніцы Мардахею — будзеш вісець на ёй сам.
Францішак Скарына
КУПАЛА ЯНКА IЛАЯНКА
Празь якія выпрабаваньні павінен прайсьці пісьменьнік, каб канчаткова і незваротна вытрымаць іспыты перад вечнасьцю? Праз агонь, ваду і медныя трубы, адкажаце вы. I што тут дадаць, калі ў гэтай біблейскай трыядзе насамрэч зашыфравана ўсё тое, што звычайна чакае творцу на калдобістай жыцьцёвай дарозе. 3 трох пералічаных выпрабаваньняў найцяжэйшым лічацца медныя трубы — той хвалебны фіміям, ад якога шмат у каго закружылася галава, а сёй-той учадзеў ды перастаў адэкватна ўспрымаць сьвет.
Але ёсьць яшчэ адно выпрабаваньне, дадатковае, вытрымаць якое пісьменьніку таксама няпроста. А магчыма, яно і найскладанейшае, бо — пасьмяротнае. Праходзячы першыя тры, пісьменьнік сам ці праз кагосьці можа паўплываць на сытуацыю, а вось пераадоленьне чацьвёртага
ад яго зусім не залежыць. Чацьвёртае выпрабаваньне — гэта поўны збор твораў. Калі ўдумацца, то ў гэтым ёсьць нешта помсьлівае. Гэткая сабе помста няўдзячных нашчадкаў. Ах, цябе пры жыцьці ўзьвялічылі, табе помнікі скрозь паставілі? Зараз мы цябе трохі апусьцім. Поўны збор твораў — адзін са спосабаў апусьціць. Бо цягам цэлага жыцьця ня скажа нічога лішняга толькі нямы.
У гісторыі беларускай літаратуры пад падобную экзэкуцыю падпалі пакуль толькі чацьвёра — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас і Максім Танк. Поўныя зборы твораў першых двух, куды ўвайшлі нават дарчыя надпісы на фотаздымках, ужо выйшлі, для двух апошніх гэты малапрыемны працэс яшчэ не закончыўся. Поўнымі зборамі твораў ганаруюцца (караюцца?) толькі вялікія. А да вялікіх і патрабаваньні асаблівыя. Вось і шаноўны Ян Максімюк у сваім артыкуле «Цёмная камора белліту» на сайце Радыё Свабода вырашыў зрэвізаваць «Поўны збор твораў» Янкі Купалы ў 10 тамах. I выбраў для рэвізіі самы змрочны пяты том, які склалі вершы і паэмы паэта за дванаццаць апошніх гадоў — з 1930-га па 1942-гі. Менавіта ў ім зьмешчаныя, паводле вызначэньня Максімюка, «драўляныя вершы пра хлопчыкаў і лётчыкаў ды тапельцаў у Вісьле». А таксама паэма «Над ракой Арэсай», названая маім апанэнтам «гідотай». Ян Максімюк вывучаў гэты твор у вясковай школе на Падляшшы і да гэтай пары гідзіцца, я — у Дзярэчынскай СШ на Гарадзеншчыне, але ні тады, ні цяпер ня гіджуся. «Крумкач глюгу зьвесіў/ над згніўшай