• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    Мастак, вядома ж, мае права на фантазію, на свой, сучаснай мовай кажучы, відэашэрагу асэнсаваньні біблейскага сюжэту. Але калі трымацца першакрыніцы, то сьмяротнай зброяй Каіна была звычайная асьліная сківіца. Што трапілася пад руку зайздросьніку, тым і ўдарыў.
    Наўрад ці гэтая старазапаветная трагедыя і праз тысячы гадоў захавала б сваю прыцягальнасьць, каб у тым бязьлюдным полі насьмерць сышліся ў двубоі проста араты і проста пастух. Але адбылося братазабойства, якое мусіў не дазволіць, не дапусьціць голас крыві. Мусіў не дапусьціць, але дапусьціў.
    Біблейскія тэксты не павінны ўспрымацца літаральна, гэта хутчэй павучальныя прыпавесьці, якія лёгка накладаюцца і на сучаснасьць. За прамінулыя з часоў Каіна і Абэля тысячагодзьдзі брат брата забіваў безьліч разоў. I спадцішка, і на барыкадах грамадзянскіх войнаў, і ў міждзяржаўных закалотах. Да паслугаў братазабойцаў былі і ёсьць цэлыя арсэналы бясконца дасканаленай зброі. Але якой бы сучаснай і эфэктыўнай яна ні была, за ёю ўсё роўна праглядаецца асьліная сківіца.
    У контурах установак залпавага агню «Град», якія зруйнавалі дзясяткі гарадоў і вёсак на Данеччыне, можна заўважыць абрысы асьлінай сківіцы. Драпежныя гарбаносыя МіГі ляцяць, як асьліныя сківіцы. Кожны «калашнікаў» у руках салдата — як асьліная сківіца. Калі «Град», МіГ і «калашнікаў» — зброя ў братазабойчай вайне, гэта — асьліныя сківіцы XXI стагодзьдзя. Нават тэлевізар можа прыняць абрысы асьлінай сківіцы, калі зь яго няспынна льецца братазабойчая хлусьня.
    Гісторыя пра своеасаблівае — Каінава — братэрства міжволі прыходзіць на розум, калі глядзіш фэдэральныя расейскія тэлеканалы, чытаеш афіцыйныя і прыватныя расейскія сайты. Братэрскі народ, брацкая краіна, браты-славяне... А ў тых, хто сьпявае пра братэрскую любоў, з-пад крыса вытыркаецца асьліная сківіца. Менавіта яна зьяўляецца неад’емным атрыбутам расейскаўкраінскіх дачыненьняў апошнім часам.
    I калі «Газпром», што гарыць сінім полымем, абвяшчае Ўкраіне газават — газавую вайну, — ён таксама ваяўніча трасе над галавой асьлінай сківіцай.
    Дзіўна, але нават некаторыя расейскія пісьменьнікі (прадстаўнікі яшчэ той, «самай гуманнай у сьвеце» савецкай літаратуры) парабіліся вяшчальнікамі вайны. Прычым літаратурныя вэтэраны накшталт Аляксандра Праханава дарэмна думаюць, што іх на перадавую не пашлюць. Памыляюцца, бо іхная зброя — усё тая ж асьліная сківіца слова, якая імгненна далятае да Ўкраіны, запушчаная з Астанкінскай тэлевежы.
    Дакладны дыягназ сваім калегам, якія ўзялі ў рукі братазабойчую зброю, паставіў расейскі празаік Віктар Ерафееў, нават не спрабуючы кагосьці адвесьці ўбок, далей ад тых, хто падхапіў, як ён піша, «вірус імпэрыялізму». Гэта не правакацыйныя прыдумкі злых бандэраўцаў, так расейцы бачаць саміх сябе: «Мы даже не скрываем наше чувство превосходства перед нашнм младшйм братом украннцем, млн, скорее сказать, хохлом. Мы его зовём к себе как заблудшую овцу, н когда эта овца к нам вернётся, её нужно будет как следует взгреть».
    Небясьпечныя вірусы ў нашых кампутарах лёгка выяўляюцца і зьнішчаюцца адмысловымі праграмамі. Але ніякі «каспэрскі» ня здольны зьнішчыць імпэрскі вірус у сьвядомасьці нашага ўсходняга суседа. He Праханаў з Захарам Прылепіным яго прыдумалі. На вялікі жаль, вірус гэты можна заўважыць шмат у каго з расейскіх клясыкаў. Хто там да нас найбліжэй? Пачытайма позьняга Іосіфа Бродзкага (маці якога, дарэчы, была родам зь Дзьвінску): «Проіцевайте, хохлы, пожнлн вместе — хватмт. / Плюнуть, что лм, в Днепро, может, он вспять покатмт». I далей — зьняважліва пра «брехню Тараса». Тут ужо ня вірус, a падазрэньне на доўгі час хаваную форму хранічнай хваробы.
    Малы Ося — такую мянушку Бродзкаму дала Ганна Ахматава, якая ў свой час блізка ведала вялікага Осю — Мандэльштама. А што сама Ганна Андрэеўна? У сваіх дзёньніках паэтка пакінула недвухсэнсоўны запіс: «У меня в Кневе была очень тяжёлая жмзнь, н я страну ту не лю-
    блю н язык. Мамо, ходнмо — не люблю». Ці не ад аўтаркі славутага «Рэквіему» падхапіў вірус нелюбові да Ўкраіны малы Ося? Падхапіў, каб падгадаваць і пры зручным выпадку пусьціць далей.
    А калі зірнуць не далей, а глыбей? Скажам, у стагодзьдзе XIX, дзе сьвяціла сонца расейскай паэзіі — Пушкін? Плямы на сонцы і шукаць ня трэба, яны відаць няўзброеным вокам: «Славянскме ручьн сольются в русском море...». Верш гэты, «Клеветннкам Росснн», быў пакліканы да жыцьця нацыянальна-вызвольным паўстаньнем 1830 году, «волненлем Ллтвы», паводле Пушкіна. Ён у 1831 годзе зусім у духу сучасных пуцінскіх прапагандыстаў даваў адлуп лібэральнай Эўропе і заклікаў да рашучых дзеяньняў суайчыньнікаў: «Вы грозны на словах — попробуйте на деле! / Нль старый богатырь, покойный на постеле, / He в снлах завннтнть свой нзмалльскнй штык? / Нль русского царя уже бесснльно слово? / Ріль нам с Европой спорлть ново? / Нль руссклй от побед отвык?». Дарэчы, пазьней паэт паплаціўся за гэты верш уласным помнікам — ён быў прыбраны з бульвару ў Вільні і схаваны ў музэй.
    Пасьля «Клеветнлков Росслл» імпэрскі вірус проста з падскокам гуляў па ўсёй расейскай літаратуры. Некаторыя паэты захварэлі невылечна, як, напрыклад, Цютчаў: «Так мы под горестной Варшавой / удар свершллл роковой, / купллл сей ценой кровавой / Рослл целость л покой». «Клчллвый лях», «орёл презренный, хоть одноплеменный» — гэта тое, што было дазволена цэнзурай, якая, трэба прызнаць, часам стрымлівала песьняроў-імпэрцаў. Нават сам цар быў вымушаны
    на адным з падобных твораў накрэсьліць рэзалюцыю: «Прошу вас поляков не ненавмдеть». Падумаць толькі — цар уціхамірваў паэтаў!
    Наўрад ці мы прычакаем падобных міралюбных заклікаў ад Пуціна — наконт ўкраінцаў. Наадварот, крамлёўская прапагандысцкая машына гоніць мітынговую хвалю па ўсёй Расеі — ад Уладзівастоку да Белгараду і Бранску. Хваля пераліваецца цераз мяжу, і ўжо пад расейскімі трыкалёрамі хвалюецца плошча ў Харкаве. Асабліва хутка распаўсюджваецца імпэрскі вірус там, дзе ёсьць аазісы з адпаведным кліматам — расейскія вайсковыя базы, манастыры РПЦ... Летась я звазіў аднаго замежнага прафэсара-беларусіста ў Жыровіцы. Ён выйшаў за манастырскую браму, азірнуўся і паныла прадэклямаваў: «Там русскмй дух, там Русью пахнет».
    Сытуацыя ва Ўкраіне — апошняе папярэджаньне нам, беларусам. Традыцыйныя яшчэ з савецкіх часоўузаемныя прызнаньні ў братэрскай любові чым далей, тым часьцей гучаць як шаманскія камланьні. I хочацца зазірнуць за сьпіну шаману — ці не прыхаваў ён там асьліную сківіцу? Каінава братэрства — вось такая сёньня ў нас з Расеяй ступень сваяцтва.
    2013
    Скарбы — не дыямэнты, ня срэбра, ня золата, не смарагды, а чалавечыя словы.
    Францішак Скарына
    ПРАФЭСАР КРЫЛАТАЙ МОВЫ
    Фразэалёгія — самая жывая галіна на дрэве мовазнаўства. Гэта вам ня коскі з працяжнікамі расстаўляць, не жаночыя і мужчынскія прозьвішчы на -а скланяць, не склады на фанэмы дзяліць. A — бачыць і адчуваць, як мова сьмяецца, смуткуе, выкпівае, іранізуе, насьміхаецца, жартуе, пагражае, кленічы насылае. У мудраслоўях — тысячагадовы досьвед народу, як быццам дзясяткі пакаленьняў адначасова прыселі на прызьбе і з табой пра жыцьцё-быцьцё гутарку вядуць. Як тут не прыслухацца?
    Іван Лепешаў больш за паўстагодзьдзя прыслухоўваўся да жывой мовы, учытваўся ў яе пісьмёны, прасейваў «адзінага слова дзеля тысячы тонаў слоўнай руды». I пачутае, вычытанае, прасеянае — занатоўваў, кампанаваўу слоўнікі. У сваёй гарадзенскай кватэры з гонарам паказваў мне рукапісную картатэку — каля 100 000 (!) картак. Кнігі чытаў з алоўкам, яго цікавіла ўжываньне
    таго ці іншага фразэалягізму ў розных кантэкстах. Мабыць, не было такога пісьменьніка, у якога ён не адшукаў бы моўнай залацінкі. Ён мог не зьвяртаць увагі на рыхлы сюжэт, на безаблічнасьць герояў, на прадказальнасьць аўтарскай задумы. Ён заходзіў у кнігу, нібы ў пагудасты лес, і пускаў сваю думку, як ганчака па сьледзе, у пошуках крылатых выразаў.
    Сем тысячаў фразэалягізмаў зафіксавана і растлумачана ім. Тут Івану Лепешаву роўні не было. Яго слоўнікі часам крытыкавалі — за расейскія ўплывы і пазычаньні. Памятаю, пра гэта мы неаднойчы гаварылі зь яшчэ адным знаным мовазнаўцам з Гарадзенскага ўнівэрсытэту Паўлам Сьцяцко, які прытрымліваўся больш радыкальных поглядаў у лексыкаграфіі. Слоўнікі Сьцяцко — гэта мова, якая прайшла праз своеасаблівы чысьцец, і ў гэтым іх каштоўнасьць. Слоўнікі Лепешава фіксуюць сучасны стан мовы — з усімі яе хваробамі і адхіленьнямі ад нормы. Але насамрэч патрэбныя і тыя, і другія. Каб паставіць дыягназ, неабходна ведаць гісторыю захворваньня.
    Сваю галоўную працу — двухтамовы «Слоўнік фразэалягізмаў» (2008) Іван Лепешаў падараваў мне з такім аўтографам: «Шаноўнаму Міхасю Скоблу з найлепшымі пачуцьцямі падпісваю гэты словазбор, зь якога, на жаль, цэнзары выкінулі 15 аўтараў (і вас у тым ліку)».
    Хто ж цэнзураваў лепешаўскі слоўнік? Фактычна цэнзар быў адзін — пыхлівы і графаманісты Г. П. — галоўны рэдактар дзяржаўнага выдавецтва, дзе той слоўнік меўся выйсьці. Раней той
    рэдактар рэдагаваў камуністычную газэту і да цэнзураваньня матэрыялаў яму было не прывыкаць. Сьмела пішу «цэнзураваньня», бо і сам меў магчымасьць пераканацца ў мэтадах працы Г. П.
    У свой час для таго ж выдавецтва я склаў анталёгію беларускай паэзіі, яна была заплянаваная ў сэрыі «Школьная бібліятэка». Прынёс на візу галоўнаму рэдактару. Той учытаўся ў зьмест... Праз тры хвіліны я ўжо шкадаваў, што зьвязаўся з такімі выдаўцамі. 3 анталёгіі выляталі паэты толькі за тое, што былі сьвятарамі; выкасоўваліся вершы, прысьвечаныя ня тым падзеям і асобам. Агаломшаны, я спрабаваў штосьці адстаяць, кагосьці вярнуць — безвынікова. Службова-чыноўніцкая пыха («я прызначаны на пасаду прэзыдэнтам і павінен сачыць!») біла цераз край, маіх аргумэнтаў ніхто ня слухаў.
    Прафэсара Лепешава таксама ніхто не паслухаў. Сабраны цягам паўстагодзьдзя выніковы слоўнік быў разгромлены тым самым Г. П. гэтак жа бесцырымонна, як і мая бяскрыўдная анталёгія. Згледзеўшы ў іменным паказьніку прозьвішчы «нячэсных» пісьменьнікаў, рэдактарцэнзар распарадзіўся ачысьціць слоўнік спачатку ад іх. Алесь Пашкевіч? Ён жа неляяльны даўлады саюз пісьменьнікаўузначальвае. Прэч. Аляксандар Лукашук? Ён жа на Радыё Свабода працуе. Далоў. Сьвятлана Алексіевіч? Яна ж па замежжах туляецца і на радзіму паклёпнічае. Выкінуць. Сяргей Дубавец таксама свабодавец. Выкрасьліць.