Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Можна па-рознаму ставіцца да п есы «Дзёньнік паэта» Сяргея Кавалёва, якая была напісаная па матывах гэтак званага «Крымскага дзёньніка» М. Багдановіча. П’еса доўгі час ішла ў тэатры беларускай драматургіі, адзначалася на міжнародных тэатральных фэстывалях. He заўважыць гэты твор увогуле немагчыма — дастаткова набраць словы «дзёньнік паэта» ў інтэрнэтаўскім пошукавіку... Але не заўважылі. У энцыкляпэдыі няма зьвестак ні пра п’есу Кавалёва, ні пра сам «Крымскі дзёньнік».
Сумнавядомаму крытыку-вульгарызатару Алесю Кучару месца ў энцыкляпэдыі знайшлося, а аўтару бліскучага эсэ «Жыта і васілёк» Алесю Разанаву — не. Паэт Уладзімер Карызна, які прысьвяціў М. Багдановічу два (!) вершы,
асобным артыкулам уганараваны, а таленавіты паэт Алесь Салавей, аўтар 15 «багдановічаўскіх» твораў, які цалкам апраўдана лічыў сябе пасьлядоўнікам Багдановіча, для нашых энцыкляпэдыстаў не існуе. Як не існуе для іх і Ларыса Геніюш, чый першы зборнік «Ад родных ніў» (Прага, 1942) названы знакамітым багдановічаўскім радком. Ды і пазьней яна ў сваіх творах і лістах шматкроць зьвярталася да постаці «песьняра чыстай красы»...
Як бачым, энцыкляпэдыя «Максім Багдановіч» далёка ня поўная. I наўрад ці тут можна ўзяць пад сур’ёзную ўвагу апраўданьні накшталт: выданьне рыхтавалася ў сьпешным парадку, амаль на грамадзкіх пачатках, самі ведаеце ў які час і г. д. Час для аўтараў і выдаўцоў энцыкляпэдыі мусіў быць адзін — Багдановічаўскі.
У савецкую эпоху на кантрольным асобніку тае ці іншае кнігі пасьля адпаведнае працэдуры ставіўся штамп: «Праверана цэнзурай». Над старонкамі энцыкляпэдыі «Максім Багдановіч» мяне ўвесь час не пакідала думка, што і яе перад адпраўкай на Менскую фабрыку каляровага друку прасеялі праз цэнзурнае сіта, бо выкінутыя з выданьня імёны (у пераважнай сваёй бальшыні) падазроныя з гледзішча сёньняшняй улады (эмігранты, антысаветчыкі і г. д.). I сіта тое было каму патрымаць — сярод сяброў рэдкалегіі выданьня значацца прозьвішчы дзяржаўных чыноўнікаў, якія да айчыннага багдановічазнаўства ніякага дачыненьня ня маюць.
2011
Піша эвангеліст: «Тады зьвярнуўся да вучняў сваіх і сказаў: дабрашчасныя вочы, якія бачаць тое, што бачыце вы, бо кажу вам, што і прарокі многія, і цары бачыць жадалі, што бачыце вы, і ня ўбачылі, чуць, што вы чуеце, і ня ўчулі».
Францішак Скарына
АДКУЛЬ ПАХОДЗІЦЬ НАРОДЕЦЬ?
У абавязкі прэзыдэнтаў напісаньне прадмоваў да кніг не ўваходзіць. Яны іх і ня пішуць. Хіба толькі зрэдку, у вынятковым парадку. Скажам, у свой час прэзыдэнт Францыі Жорж Пампіду напісаў прадмову да анталёгіі францускай паэзіі. Праўда, гэта быў збор ягоных улюбёных вершаў, ім жа самім і ўкладзены. Тая паэтычная анталёгія да гэтай пары лічыцца адной з найлепшых у гісторыі францускага прыгожага пісьменства.
Прызнацца, я не чакаў, што прадмовы пачне пісаць і Аляксандар Лукашэнка. Неяк не пасуе яму гэты занятак. Кіраўніка вобласьці зьняць з пасады ў жывым эфіры — пасуе, лазьню ў сталічным мікрараёне «Малінаўка» адкрыць — за мілую душу, Папу Рымскага букваром адарыць — тут Аляксандар Рыгоравіч у сваёй талерцы. А прадмову да кнігі напісаць... Адразу паўстае пытаньне — да чаго? Дзе той новаяўлены
шэдэўр з шэдэўраў, песьня песьняў, вартыя прэзыдэнцкай прадмовы?
Самае дзіўнае, што такая песьня песьняў знайшлася. Праляжала ў архівах роўна сто гадоў — і прычакала свайго зорнага часу. Каму ж гэта так пашчасьціла, запытаеце вы. I тут, хочам мы таго ці не, безь лірычнага адступленьня не абысьціся.
Сто гадоў таму па паўднёвай Меншчыне падарожнічаў дзіўны вандроўнік. За два леты ён пераадолеў амаль дзьве тысячы вёрстаў — дзе на падводзе, дзе чыгункай, дзе на параходзе, дзе на ровары. Апошні транспартны сродак, праўда, сябе не апраўдаў — зь яго палешукі насьміхаліся, і ўрэшце з жалезным конікам вандроўніку давялося разьвітацца. 3 чым ён ніколі не разьвітваўся, дык гэта з грувасткай скрынкай на трыножніку, перад якой, паставіўшы ў жывую чаргу, муштраваў тых самых палешукоў. Стань вось тут, зірні туды, павярніся бокам. Адным словам, адрываў ад пільнай сялянскай работы. Падазроны тып.
Палешукі, да любой муштры ня дужа прыдатныя, некалькі разоў здавалі падарожніка ў пастарунак. Аднойчы ў Петрыкаве вандроўніка зь ягоным загадкавым рыштункам арыштавалі проста на кірмашы, дзе ён абходжваў, няйначай са зламыснымі намерамі, мясцовых ганчароў і бондараў, стэльмахаў і кашаплётаў. У вёсцы Грыцэвічы валасны пісар прыняў яго за замежнага выведніка і таксама неадкладна выклікаў стражніка. А на адной з чыгуначных станцый вандроўніку патаўклі ўвесь ягоны рыштунак, бо ведама ж — паляшук і за адну шчэпку знойдзе зачэпку. А там шчэпак было шмат.
Што праўда, кожнага разу затрыманага даводзілася адпускаць. Бо, як толькі справа даходзіла да сур езнага высьвятленьня асобы, ён выцягваў з патайной кішэні пасьведчаньне на блянку «Мннскій губернатор'ь», зь пячаткай і подпісам, дзе чорным па белым прадпісвалася «пред'ьявнтелю сего Нсаакію Авраамовнчу Сербову оказывать законное содействіе в составленш этнографмческнх коллекцій».
Такім чынам, падазроным падарожнікам быў этнограф Ісак Сербаў — пасланьнік Імпэратарскага Расейскага геаграфічнага таварыства. Аддамо яму належнае — нягледзячы на часам негасьцінны прыём, ён сваім прафэсійным кодакам зрабіў болын за 2 000 здымкаў на абшары ад Пінску да Рэчыцы, ад Барысава да Турава. 442 зь іх увайшлі ў шыкоўны альбом, выдадзены летась у Менску.
Ангельская вэрсія зьмешчаныхуальбоме тэкстаў дазваляе меркаваць, што тавар ад пачатку задумваўся на экспарт. У такіх выпадках прадмова ад прэзыдэнта — бяспройгрышны маркетынгавы ход. 3 такой прадмовай і дзяржаўныя бібліятэкі ад набыцьця не адмовяцца, і амбасады распаўсюджваць ахвотней возьмуцца.
На якой казе выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» падехала на вядомы адрас Маркса, 38, я ня ведаю. Але Аляксандар Лукашэнка да альбому «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912» прадмову напісаў. Правільную прадмову. У ёй сказана і пра «каштоўную спадчыну», і пра «шанаваньне продкаў», і пра тое, як неабходна «ведаць і памятаць гісторыю сваёй Радзімы
і быць беларусам». Але я не зьбіраюся аналізаваць тэкст прадмоваў (іх у альбоме дзьве — другая, грунтоўная і куды больш цікавая, належыць мастацтвазнаўцы Вользе Лабачэўскай — аўтарцы ўсяго праекту). Я паспрабую вызначыць, чаму ўвогуле кіраўнік краіны раптам вырашыў выступіць у нехарактэрнай для яго ролі прадмовапісальніка. Што яму ў тых здымках стагадовай даўніны магло спадабацца?
«Угледзімся ў твары на фотаздымках — такія знаёмыя і родныя», — піша Аляксандар Лукашэнка. Давайце прыгледзімся да тых твараў і мы.
Вось на фота жыхар мястэчка Любяшоў Пінскага павету Гаўрыла Палікарпчук — «37 гадоў, 2 аршыны і 4 вяршкі, з каўтуном». Жывая ілюстрацыя да вядомай някрасаўскай паэмы «Чыгунка», якую шматлікія пакаленьні беларускіх школьнікаў змушаныя былі вучыць на памяць. Памятаеце? «Лнца бескровные, векн упавшне... ногн опухля, колтун в волосах...» Запамінальны партрэт беларуса атрымаўся ў Някрасава. I ў Сербава — таксама.
А вось яшчэ адзін любяшовец, зафіксаваны для гісторыі кодакам Сербава. Подпіс этнографам зроблены проста паўзьверх здымка: «Конь есьць сена, а ў палукашы ляжыць Герасім Чарняк, з каўтуном». Герасім, як і яго аднавясковец Гаўрыла, выглядаюць так, быццам пражылі гадоў трыццаць на бязьлюдным востраве і дарэшты абрабінзоніліся. Яны глядзяць на фотаапарат, як папуасы на вінчэстэр у руках Міклухі-Маклая.
Трапілі ў абектыў Ісака Сербава і зьнябожаныя Гітля і Шмэрка Эрэнбургі (абое па 2 аршыны
і 4 вяршкі) зь вёскі Рудня Бабруйскага павету. I Саўка Музычык зь Юравічаў, засьпеты этнографам проста ў баразьне. Двое валоў цягнуць нават не саху, а нейкае сапраўды дапатопнае рала.
Вось хата ў вёсцы Выганашчы Пінскага павету, пальцам папхні — паваліцца. Вось хлеў з плятня ў вёсцы Вуйвічы, які ўвесь сьвіціцца. Вось вуліца ў Язьвіне на Бабруйшчыне, па якой рухаюцца нейкія чалавекападобныя цені па калені ў гразі. Вось случак (сакун, паводле Сербава) Хведар Шаўкун — у разбэрсаных пасталах, на якога глядзець бяз жалю і спачуваньня немагчыма. Такое адчуваньне, быццам менавіта яго меў на ўвазе Герцэн, ствараючы яшчэ адзін абагульнены тып беларуса: «Десять поколенмй, замученных на баріцмне, образовалм такого парню, его череп сузнлся, его рост нзмельчал, его рот судорожно нскрнвлён, он отвык от слова». Герцэнаўскі «Колокол» званіў на ўсю Заходнюю Эўропу, і так тады нас у той Эўропе ўспрымалі...
Як падаецца, за нештачка ўсё ж этнограф Ісак Сербаў палешукоў не любіў — здымаў пераважна лапцюжных абдзіртусаў, ракурсы ня лепшыя выбіраў. А вось паляшучак любіў. У сьвяточных строях, яны проста заварожваюць сваёй натуральнай прыгажосьцю — усе гэтыя Праксэды, Прузыны, Куліны, Параскі, Адаркі, Агапкі і Аўхіміі (за аўтэнтычную перадачу імёнаў дзякуй дадатковы). Паляшучкі на здымках ня толькі белазуба ўсьміхаюцца, але і сьпяваюць. Ад Праксэды Стральчук зь вёскі Плотніца Пінскага павету этнограф запісаў жыцьцярадасную прыпеўку: «Як пэмэр мэй небэжчык, / Поховала
журбу ў гэршчэк, / Чэрэпочком накрыла, / Шоб по ёму не тужыла!».
На фоне гразкіх вуліцаў і змрочных мужчынскіх твараў белымі айсбэргамі плывуць па сербаўскай фотакраіне праваслаўныя храмы. 3 усіх астатніх архітэктурных помнікаў кодакам дасьледніка зафіксаны хіба толькі адзін — зразумела ж, імпэратару Аляксандру II. У тым жа, неаднойчы згаданым, Любяшове, дзе мужыкі каўтуны пазапускалі.
А цяпер задамося пытаньнем: ці правільна зрабіў Аляксандар Лукашэнка, напісаўшы прадмову да працы Сербава? Яшчэ як правільна. Бо і звычайны фотаальбом можа стацца чыньнікам вялікай палітыкі. Помніцца, як за савецкім часам прапагандысты ледзь ня ўсе паказчыкі параўноўвалі з 1913 годам. А чаму і ў наш час не параўнаць? Думаю, беларускія амбасадары ўжо атрымалі з дыпляматычнай поштай па асобніку сербаўскага альбому. I зь цягам часу ў замежных СМІ зьявяцца гучныя публікацыі: глядзіце, Эўропа з Амэрыкай, там, дзе паляшук з каўтуном на балотнай купіне сядзеў, сёньня лядовы палац красуецца!
Наколькі мне вядома, «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава» — першае і адзінае кніжнае выданьне, да якога прадмову напісаў кіраўнік Беларусі. А раз пісаў (ці падпісваў), то мусібыць пагартаў і сёе-тое пабачыў. Ці не адтуль у прэзыдэнцкі лексыкон лёгкай ластаўкай упырхнула слова народець (яго найлепш ужываць менавіта са старым ёрам)? Бо той люд на фотаздымках і ёсьць народець — з каўтуном на галаве, з помнікам ім-