Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
калодай, / прысьніла Палесьсе / мінулыя годы», — з чаго ж тут гідзіцца?
Майго дзеда-хутаранца бізунамі (літаральна!) заганялі ў калгас, праўда, прапаноўвалі і альтэрнатыву — Калыму. Таму зьмест паэмы да мяне вельмі добра даходзіў, як і зьмест «Людзей на балоце» Івана Мележа. Ці існавалі калгасы на замежным Падляшшы? Ян Максімюк прызнаецца, што не, і падзеі, апісаныя ў паэме «Над ракой Арэсай» успрымаліся ім ня дужа ўцямна, як рэаліі жыцьця на Марсе. Дык адкуль гэткая катэгарычнасьць («гідота»!) у дачыненьні «іншаплянэтных» рэалій?
Я таксама не лічу згаданую паэму шэдэўрам. «Над ракой Арэсай» я б ніколі не ўключыў у выбранае Купалы, ёй месца толькі ў ПЗТ. Але савецкая сыстэма адукацыі акурат і базавалася на падобных творах. Яна мела на мэце дыскрэдытаваць нацыянальную літаратуру, каб вучні як мага хутчэй адчулі сябе часткай адзінай гістарычнай супольнасьці — савецкага народу. Але ці ж варта твор Купалы, хай сабе і няўдалы, называць гідотай? Увогуле мяне зьдзіўляе, зь якой лёгкасьцю і безапэляцыйнасьцю Ян Максімюк выносіць свае прысуды. Ну напрыклад: «Купалу зламалі ня толькі як паэта і як сымбаль нацыянальнага духу, але і зрабілі апалягетам сыстэмы, якая ў сваіх мэтастазах трывае ў Беларусі і па сёньняшні дзень».
Па-першае, некарэктна параўноўваць сталінізм і сёньняшні палітычны лад у Беларусі. Гэта ўсё ж не з аднаго гнязда птушкі. Па-другое, калі б Купала быў апалягетам сталінскай сыстэмы, яго не цягалі б на начныя допыты ў ГПУ, ён не рабіў бы
сабе харакіры, а ягоную кнігу «Творы» ў 1930-м не парэзалі б на макулятуру. Урэшце, у 1942 годзе таварыш А. Кучар не напісаў бы санкцыяваны зьверху хлусьлівы данос у адпаведныя інстанцыі, што фашысты ў акупаваным Менску назвалі вуліцу імем Купалы, пасьля чаго паэта скінулі ў лесьвічны пралёт гасьцініцы «Масква» (была ж прычына!). Са сваімі апалягетамі сыстэма так не абыходзілася.
Прызнаюся, мяне проста шакуюць сваёй паказной бравадай «парады» Яна Максімюка Купалу: мог жа дзеля ўратаваньня свайго імя падацца ў эміграцыю, «мог сказаць бальшавікам «не» і ўпасьці ў дол у Курапатах», «мог бы напісаць нешта, што прасьлізнула б празь сетку бальшавіцкай цэнзуры і засталося б нам у спадчыну як сымбаль нескаронасьці духу перад дулам пісталета».
А хіба перадсьмяротны ліст Купалы ня ёсьць гэтае «нешта»? «Уміраю, прымаючы тое, што лепей сьмерць фізычная, чымся незаслужаная сьмерць палітычная. Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога...» Ці многа ва ўсясьветнай літаратуры падобных дакумэнтаў? Якіх жа яшчэ «сымбаляў нескаронасьці» нам трэба?
У свой час, агледзеўшы экспазыцыю Купалаўскага музэю, у сутнасьці сваёй — ардэнаносна-савецкую, я напісаў верш, у якім былі такія радкі: «Вось Купалу машына вязе, / вось Купала заняты гаворкаю, / вось Купала стаіць у чарзе — / не па хлеб, па аўтограф да Горкага, / вось Купала ў прэзыдыўме зноў ж / разам зь іншымі дбае аб
міры... / Пакладзіце ля ордэна нож, / што зрабіў песьняру харакіры!»
Нож поруч з ордэнам у экспазыцыю і па сёньняшні дзень не паклалі. Як не паклалі і перадсьмяротны ліст паэта на імя старшыні ЦВК Аляксандра Чарвякова. А каб паклалі? Як гэтыя экспанаты ўжываліся б з ордэнам Леніна? Нешта давялося б прыбраць. Я прыбраў бы ордэн...
Ці выратавала б Купалу эміграцыя? Сумняваюся. Вось жа Ларысу Геніюш і эміграцыя не ўратавала. 3 другога боку, як тая эміграцыя мусіла выглядаць? Купала на ўласным «шэўрале» пад яжджае да «Негарэльскае аркі», яму казыраюць памежнікі, а начальнік пагранзаставы становіцца на зважай? Такую карціну ўявіць немагчыма, можна толькі напісаць — «маслом». Посным. Бо іншым ніяк не атрымліваецца.
Што да славутага «шэўрале», які часам таксама выступае ў якасьці аргумэнту... Аднойчы ў Ляўках, пабачыўшы лецішча Купалы і гараж з тым самым аўто, я пацікавіўся ў музэйнага наглядчыка: а што гэта за дамок проста перад ганкам паэта? «А ў ім жыў Купалаў шафёр», — патлумачыў наглядчык...
А цяпер давайце пачытаем ліст Купалы да сябра Б. Емяльянава, пісаны 8 траўня 1942 году ў Пячышчах пад Казаньню: «Шафёр Яртымік у мяне больш не працуе, пачаў хаміць — ажно да асабістых абразаў». Ці магчыма ўявіць сабе звычайнага шафёра, які абражае таго, каго возіць — на даручэньне ўраду? Немагчыма. Значыць, шафёр, які меў дамок-вартоўню пры паэтавым лецішчы, быў не зусім звычайны. Да забойства
Купалы заставалася менш за два месяцы, пра тое таварыш Яртымік ведаў, вось і «адвязаўся». Старэйшыя пісьменьнікі прыгадвалі: калі той шафёр памёр, дык хавалі яго з ротай ганаровай варты. Купалу так не хавалі. Так што той разрэклямаваны «шэўрале» было насамрэч «чорным воранам», які і прывёз урэшце Купалу да пагібелі.
Аўто, дарэчы, нядаўна выстаўлялі пры музэі на ўсенародны паказ. Цэлы натоўп вакол сабраўся, карэспандэнту БТ было дазволена залезьці ў кабіну, каб «карцінкай» пацьвердзіць клопат савецкай дзяржавы пра народнага песьняра. Вось на што агідна было глядзець. Якая там рака Арэса... «А па рэчцы па Арэсе / бегае маторка, / стары човен, як карыта, / пазірае горка». Эх, каб сеў Купала ў тую маторку, ды Арэсаю — у Прыпяць, а па Прыпяці — у Буг, а па Бугу — у Віслу, па якой плаваў тапелец, а па Вісьле — яшчэ куды далей і далей... Натальля Арсеньнева заплыла ажно за Атлянтычны акіян, у ЗША. I што — уратавала імя? «Люблю цябе, Сталін, і я невымоўна», — гучыць аднекуль, мабыць, зь «цёмнай каморы белліту», яе даваенны верш.
А сьледам, з гэткай жа цёмнай каморы, гучаць радкі Ганны Ахматавай: «й благодарного народа / Вождь слышнт голос: «Мы прлшлн / сказать, — где Сталнн, там свобода, / мнр л велнчне землн».
А сьледам «цёмная камора» азываецца голасам Восіпа Мандэльштама: «й на земле, что мзбежлт тленья, / будет будлть разум л жлзнь Сталлн».
А сьледам ужо чуваць цэлы хор прасталінскай паэтычнай патэтыкі — Мікалай Забалоцкі, Барыс Пастэрнак, Яраслаў Сайфэрт, Пабла Нэ-
руда... Ахматава, каб уратаваць з ГУЛАГу сына, напісала і надрукавала цэлы зборнік прасавецкіх вершаў зь вельмі красамоўнай назвай «Слава міру». Народнаму паэту Беларусі Янку Купалу таксама было што і каго ратаваць, і ён выдатна ведаў, чым можа абярнуцца ягонае непадпарадкаваньне, ягоны бунт.
Чаму ж сёньня ў Расеі не пабіваюць камянямі тую ж Ахматаву, а захапляюцца яе «Рэквіемам»? Чаму там не прывязваюць да ганебнага слупа Мандэльштама, Забалоцкага і Пастэрнака? I чаму ў Беларусі стала ледзь ня модным вінаваціць Купалу ў «здрадзе літаратуры», называць яго Каянам Лупакам ды папікаць савецкім ордэнам, лецішчам і пэрсанальным «шэўрале»?
«Як чалавека Купалу можна і трэба апраўдваць. Як прароку і паэту яму няма дараваньня», — з уласьцівай яму катэгарычнасьцю заяўляе Ян Максімюк. Рыхтык пракурор на судзе. Усім крытыкам з пракурорскімі замашкамі я мог бы назваць дзясятак-другі геніяльных твораў Купалы, пачынаючы з паэмы «Курган», якой адной хопіць для любога апраўданьня, але замест гэтага нагадаю адну старазапаветную прыпавесьць. Хам, сын Ноя, пабачыў на бацьку, што спаў пасьля выпіўкі, непрыкрыты сорам і пачаў пад’юджваць братоў Сіма і Яфета на зьдзек са старога. Але тыя далікатна паправілі бацькава адзеньне і прысаромілі Хама. У свой час гэтую прыпавесьць трапна пракамэнтаваў Антон Паўлавіч Чэхаў: «Хам заўважыў толькі, што бацька ягоны — п’яніца, і зусім забыўся пра тое, што ён пабудаваў каўчэг і выратаваў сьвет».
Янка Купала таксама пабудаваў для нас каўчэг. Разам зь Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Алесем Гаруном, Максімам Гарэцкім. Каўчэг новай беларускай літаратуры. Дык ці выпадае нам сёньня прыпадабняцца да таго Хама, якому так хацелася пазьдзекавацца з бацькі?
Пра горы мяркуюць па вяршынях. А пра вялікіх пісьменьнікаў — па іхных шэдэўральных творах. Ня варта залазіць у «цёмныя каморы» поўных збораў твораў і выцягваць адтуль на белы сьвет нештачка такое, што выклікае ў сёньняшніх літаратурных гурманаў эстэтычнае ці любое іншае несмакоцьце. Тым болей ня трэба трагедыю ператвараць у фарс.
I апошняе. Янка Купала — псэўданім Яна Луцэвіча, сына Дамініка. Можна сказаць Ян Луцэвіч, а можна — Луцэвіч Ян, ад гэтага нічога ня зьменіцца. Але паводле гетэранімічных нормаў і здаровага сэнсу нельга перастаўляць месцамі склады і словы ў псэўданіме. Бо калі мы замест звыклага Янка Купала гаворым Купала Янка, чуецца — лаянка. Давайце ня будзем лаяцца.
2011
На зямлю сышоўшы, казаў Гасподзь, нас навучаючы добрым справам: «Усякае дрэва, што плоду добрага не прыносіць, сьсякаюць і кідаюць у агонь».
Францішак Скарына
А ДЗЕ Ж ПІСЬМЕНЬНІКІ?
Агітбрыгада расейскіх журналістаў пасьля чарговага прэс-туру па Беларусі засталася, як заўсёды, задаволенай. Прадстаўнікам пераважна правінцыйных СМІ спадабалася ў нашай краіне ўсё — і новая агратэхніка на дагледжаных палетках, і спарткомплексы, і лякарні, і чыстыя вуліцы. Прыяжджае да нас зьнядоленая газэтчыца зь якога-небудзь Урупінску ці Казадоеўску і захоплена ўсплёсквае ручкамі: ах, у Беларусі дворнікі падмятаюць, камбайнэры жнуць, а даільныя апараты дояць... Дзівосы для расейскай глыбінкі.
Аднак гэтым разам у расквітнелай Беларусі гасьцям не хапіла адной дробязі. А менавіта — беларускай літаратуры. Усе прафэсіі навідавоку, а пісьменьнікі кудысьці прапалі. Вымерлі ўсе да аднаго за дваццаць гадоў? У гастарбайтары за
мяжу падаліся? Перакваліфікаваліся ў тыя самыя дворнікі? 3 удаванай прастадушнасьцю адна журналістка на прэс-канфэрэнцыі бяз лішніх выкрунтасаў так і спыталася: «А где же вашн пнсателн, Александр Грнгорьевнч?».
I Аляксандар Рыгоравіч, уздыхнуўшы, патлумачыў, што за часы ягонага кіраваньня ў беларускай літаратуры нічога вартага, на жаль, не зьявілася. Так што няма каго ўзьнімаць на катурны.
Журналістка з хітрынкай у вачах выслухала адказ і ўдакладняць нічога ня стала. А ўдакладніць ня шкодзіла б.
Калі нічога вартага не зьявілася, то каго друкуюць на сваіх старонках тыднёвік «Літаратура і мастацтва» і часопіс «Полымя»? Адных графаманаў? Калі ў прыўладным і шматлюдным Саюзе пісьменьнікаў Беларусі няма сапраўды маштабных творцаў, то навошта і каму такая арганізацыя патрэбная? Мікалаю Чаргінцу — дзеля прыробку да пэнсіі? Калі той саюз — пустое месца, то чаму ўсе ягоныя функцыянэры сядзяць на дзяржаўных заробках і ў вус ня дзьмуць?