• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    I выкрэсьліваліся імёны з такімі ці падобнымі характарыстыкамі. Да пералічаных прадказальна дадаліся Ларыса Геніюш, Натальля Арсеньнева,
    Масей Сяднёў, Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Арлоў, Сяргей Астраўцоў, Вінцэсь Мудроў, Барыс Пятровіч...
    Аўтары выкасоўваліся, а цытаты зь іхных твораў часам заставаліся. He акадэмічны слоўнік атрымліваўся, а зборнік ананімак.
    Пасьля расправы над пісьменьнікамі рэдактар-цэнзар абрынуў свой гнеў на пэрыядычныя выданьні. У выніку са сьпісу крыніцаў вылецелі часопіс «Дзеяслоў» і газэты «Наша ніва», «Народная воля», «Наша слова», «Свабода», беластоцкая «Ніва».
    Пасьля экзэкуцыі над пэрыёдыкамі настала чарга ўласна фразэалягізмаў. Тут ужо рэдактарцэнзар разышоўся не на жарты. He выкасоўваў — касіў. Размашыста і пад корань. Усё, што нейкім чынам замахвалася на ягонае камуняцкае мінулае. I зазеўралі ў жывой тканіне слоўніка новыя шматлікія лякуны.
    «Архіпэляг ГУЛАГ — канцэнтрацыйныя лягеры ў пэрыяд сталінскага таталітарызму»; «завезьці да белых мядзьведзяў — адправіць у канцлягеры на поўначы Расеі»; «чырвоны памешчык — старшыня калгасу як гаспадар з неабмежаванай уладай»; «кактэйль Молатава — бутэлька з гаручай сумесьсю»...
    Кожны з нас безьліч разоў чуў гэтыя ўстойлівыя выразы. Але іх па волі невука на пасадзе Г. П. няма ў слоўніку Лепешава. Hi выразаў, ні тлумачэньняў да іх, напісаных — трэба аддаць належнае аўтару — мовай простай і дакладнай.
    Што відавочная ці прыхаваная антысавеччына асабліва раздражняла таварыша Г. П. — гэта я
    зразумець магу. He магу ўцяміць, чым пільнавокі і чуйнавухі галоўны рэдактар (супрацоўнікі выдавецтва казалі — «угалоўны») кіраваўся, калі выкідаў са слоўніка, напрыклад, такое чатырохрадкоўе Рыгора Барадуліна: «Няхай жыве народ / у думцы, згодзе, бунце — / яму замок на рот / павесіць не спрабуйце»? Як па мне — запамінальная, проста афарыстычная ілюстрацыя да вядомага фразэалягізму. I аўтар — народны паэт, які, як і належыць, доляй народу пераймаецца. А ўсё ж ня пройдзе! Паэта ў слоўніку замянілі на другога. Каб змаглі, мабыць, і народ замянілі б...
    Усяго са слоўніка галоўным-»угалоўным» рэдактарам ды яго памочнікамі было выкінута больш за паўтысячы (!) цытатаў. Дзясяткі і дзясяткі фразэалягізмаў засталіся без пацьверджаньняў. Скалечаны слоўнік выйшаў у сьвет, непрынёсшы аўтару заслужанай радасьці. Якой там радасьці — стаў несьціханым пажыцьцёвым болем аўтара. У дадатак выдавецтва падманула яго з ганарарам.
    Магчыма, таварыш Г. П. у дачыненьні да Івана Лепешава дзейнічаў так брутальна, бо ведаў: пры ягонай любімай камуністычнай уладзе той пакаштаваў гулагаўскай баланды. Ці — зьезьдзіў да белых мядзьведзяў, як сам напісаў у сваім слоўніку. Гэта цемнаватая старонкаўжыцьцяпісе гарадзенскага прафэсара. I асьвятляць яе ён чамусьці не стараўся. Увогуле неяк не спалучаліся яны — Лепешаў і ГУЛАГ. Нездарма ў даведніку Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя настаўнікі» пэрсаналія «Іван Лепешаў» нібы пра нейкага іншага Лепешава, які таксама нарадзіўся ў кастрыч-
    ніку 1924 годуўвёсцы Іскозы на Дубровеншчыне, таксама працаваў настаўнікам у мястэчку Сьвіслач, таксама быў 9.8.1949 арыштаваны, 12.10.1949 асуджаны, 23.9.63 рэабілітаваны, чый «далейшы лёс невядомы». Так нібыта і пазначана ў асабовай справе № 8034п, што зьберагаецца ў архіве КДБ па Гарадзенскай вобласьці.
    Справа ляжала на паліцы, а былы гулагавец зь «невядомым лёсам» штодня хадзіў міма таго архіву на працу — у Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Купалы.
    Я паказваў Івану Якаўлевічу тую таямнічую пэрсаналію. Ён адказаў, як і належала прафэсару фразэалёгіі, устойлівым выразам: «Бач, нават яны ў трох соснах заблукалі». I было незразумела, хто заблукаў — Леанід Маракоў ці КДБ...
    Іван Лепешаў працаваў, не адчуваючы гадоў за плячыма. За свае амаль дзевяноста толькі сорак два дні пасыіеў пабыць пэнсіянэрам. Марыў перавыдаць свой слоўнік — без цэнзурных скаротаў, з гулагаўскімі, праверанымі на ўласнай практыцы, фразэалягізмамі.
    Падчас нашай апошняй сустрэчы скрушна ўздыхаў: «Зь беларушчынай горай было толькі за царызмам». Уздыхаў і зноў схіляўся над сваёй статысячнай картатэкай, дзе апервалася крылатымі выразамі, каб таксама стаць крылатай, мова. Зрэшты, гэта ня так і мала — зрабіць сваю мову крылатай. Каб — крылатая — і за чырвоныя сьцяжкі, і з кіпцюроў белых мядзьведзяў змагла вырвацца.
    2014
    Піша Майсей, як паслаў Гасподзь Бог манну зь нябёсаў, калі ў высяленцаў ня стала яды, а калі яны зьнемагалі ад смагі, з каменнай скалы ім адтуліў крыніцу.
    Францішак Скарына
    КНІГА, ПАСЬЛЯ ЯКОЙ ХОЧАЦЦА ЖЫЦЬ
    Анатоль Вярцінскі сваім сябрам і знаёмцам любіць рабіць нечаканыя падарункі ў выглядзе рэдкіх кніг. Прызнаюся, у ліку ашчасьліўленых неаднойчы давялося быць і мне. Неяк Анатоль Ільліч пасьля гутаркі пра пераклады ўсясьветнай клясыкі на беларускую мову падараваў мне беларускамоўнага Бальзака 1937 году выданьня. Перакладнікам там значыўся Рыгор Казак, і я, да таго часу падрыхтаваўшы да друку тры кнігі паэта-эмігранта Рыгора Крушыны (а гэта і ёсьць Рыгор Казак) і лічачы сябе не абы-якім крушынаведам, глядзеў на тое выданьне з такім зьдзіўленьнем, як мой дзед Васіль на хмарачосы ў Чыкага, куды езьдзіў на заробкі са свайго заходнебеларускага хутару...
    А неяк я выходзіў з паэтавай кватэры, несучы пад пахай анталёгію «Fair Land of Byelorussia» («Мая цудоўная Беларусь») — з аўтографамі перакладніка на ангельскую Уолтэра Мэя і амаль
    усіх сарака пяці (!) яе аўтараў — А. Куляшова, М. Танка, К. Крапівы ды іншых. Жартоўная прыпіска дароўцы яшчэ больш дадавала вартасьці і без таго каштоўнаму выданьню: «Маю дачыненьне да гэтай кнігі ня толькі як аўтар, але і як укладальнік (compiler), і аўтар біяграфічных даведак. Словам, пасупрацоўнічаў з англасаксам. Сто рублёў (ці фунтаў стэрлінгаў) ня меў — меў Уолтэр Мэй. А. Вярцінскі».
    Пра яшчэ адзін падарунак Анатоля Ільліча варта было б напісаць асобна (дасьць Бог, калінебудзь напішу) — гэта ягоная паэмы «Заазер’е», выдадзеная ў 1975 годзе ў адгароджаным на той час жалезнай заслонай Нью-Ёрку. Тады беларускаму паэту выдацца там было — як зьлятаць на Месяц. На такіх глядзелі з асьцярогай і падазрэньнем. А як іначай можна было глядзець на таго ж Вярцінскага? Прадмову да яго кніжкі напісаў перакладнік і па сумяшчальніцтве заўзяты антысаветчык Леанід Палтава, пасьляслоўе — былы палявы камандзер У П А Яраслаў Стэцько, a ананімнае (ці засакрэчанае?) выдавецтва зьмясьціла на вокладку геаграфічную карту, дзе і Бранск, і Дзьвінск, і Беласток — у межах Беларусі...
    Дзеля цікавасьці я праверыў — нью-ёрскага «Заазер’я» няма нават у Нацыянальнай бібліятэцы. Якія кніганошы ці кнігавозы і якімі кантрабанднымі сьцежкамі даставілі кніжку ў Менск — ведае, відаць, толькі аўтар. Я зь лішнімі роспытамі ў вочы яму ня лез. Хтосьці дужа рызыкаваў, ды і паэту ў выпадку чаго не паздаровілася б. Але неяк абышлося.
    Думаю, сказанае вышэй яскрава пацьвярджае відавочную выснову: Анатоль Вярцінскі — чалавек сьмелы і шчодры. Шчодры ў раздаваньні, раздорваньні свайго іншым. Бо і сапраўды, як трапна зазначыў Руставэлі, «што схаваў ты, ўсё прапала, што аддаў ты, ўсё тваё».
    Прыгадаўшы бібліяфільскія дарункі паэта асабіста мне, як жа я магу забыцца на тысячы і тысячы ашчасьліўленых чытачоў, якіх Анатоль Ільліч вось ужо паўстагодзьдзя абдорвае сваімі ўласнымі кнігамі? Было іх нямала, і кожная заслугоўвала і заслугоўвае ўхвальнага слова. Аўтар гэтых радкоў проста спазьніўся нарадзіцца, і кнігі са шматспадзеўных шасьцідзясятых прыходзілі да мяне пазьней, парою ўнівэрсытэцкага юнацтва. Памятаю, якім адкрыцьцём і скарбонкай паэтычных афарызмаў стала для мяне кніга «Ветрана». Атмасфэра тады, у сярэдзіне 80-х, была даволі гнятлівая, хацелася сьвежага паветра, і кніга тая зрабілася для мяне своеасаблівай кіслароднай падушкай. Чытаў — як дыхаў...
    Але хопіць уздыхаць па далёкім мінулым, паэзіі знаходзіцца месца і ў непаэтычнай на першы погляд сучаснасьці. Нядаўна чытачы атрымалі ад Анатоля Вярцінскага чарговы падарунак — кнігу «Жыцьмем». Думаецца, яна невыпадкова так назвалася, бо яе асноўны матыў — жыцьцесьцьвярджальны. Дзеясловы жыцьця дамінуюць у вершах і паэмах, бадзёра перагукаюцца між сабой: «жыцьме мой родзе, мой народзе», «прагучаў тройчы вокліч, што радзіма жыве, прагучала малітва «Магутны Божа», «жыцьцё ж не канчаецца, жыцьцё прадаўжаецца»... А вось
    як паэт канкрэтызаваў славуты купалаўскі кліч «Занімай, Беларусь маладая мая, / свой пачэсны пасад між народамі» (у першым варыянце ў Купалы было — «між славянамі»): «Jeszcze Polska nie zgin^Ia... I ІЦе не вмерла Украіна... /1 жыве на сьвеце белым / Беларусь, мая краіна».
    У касьцёле існуе добрая традыцыя — па заканчэньні службы вернікі паціскаюць суседзям рукі, абмяняўшыся пранікнёнымі позіркамі. Перадаюць адзін другому знакі супакою. Дзеля малітоўнай прасьветленасьціўдушы, дзеля руху любові ад сэрца да сэрца. Паэзія рухаецца, наадварот, неспакоем. I ўся новая кніга Анатоля Вярцінскага — гэта знакі неспакою. Прыхільнік падарожжаў (у свой час аб’езьдзіў паўсьвету — ад Нью-Ёрку да Кітаю), ён і ў новай кнізе застаецца вандроўнікам. Падарожныя ўражаньні жывяць яго музу. I тут, відаць, ня мае вялікага значэньня, па Вялікай Кітайскай сьцяне ты ідзеш ці лясною гравійкаю сьпяшаесься ў быкаўскія Бычкі на адкрыцьцё Дому-музэю славутага пісьменьніка. Бо ў любым выпадку via est vita, як казалі старажытныя, і кожная дарога дорыць свае непаўторныя ўражаньні. А часам і правярае на трываласьць.
    На адкрыцьцё таго музэю мы з паэтам і нашымі агульнымі сябрамі ўлетку 2004 году безнадзейна спазьняліся. I тут на нейкім скрыжаваньні пад Лепелем Анатоль Ільліч выбраў малапрыкметную на карце партызанскую дарогу, якая мусіла нас вывесьці наўпрост у Бычкі, мінаючы Вушачу. Як не паслухаць карэннага лепельца? Паехалі па ёй і ледзь не загрузьлі ў пяску. Завярнулі на іншую дарогу, яшчэ менш прыкметную
    і яшчэ болын партызанскую, да таго ж гарыстую. Неспрактыкаваны да язды ў такіх умовах, я (бяру ўсю віну на сябе) у нейкі момант ня справіўся са стырном, і аўто зьляцела з дарогі, наскрозь пратараніўшы малады падатлівы ельнік. Вылез я на дарогу з дрыжачымі каленьмі (думаю, ня толькі ў мяне яны дрыжалі)... Ці ж думалася мне тады, што тое ДТЗ (паводле міліцэйскага пратаколу) трапіць і ў паэтычныя аналы. А яно-такі трапіла: «Была вайна, мог быць забіты, / мог быць забіты і забыты, / на тыя зьвезены клады, / дзе ціха сьпяць твае дзяды... / Пацьвердзяць Скобла і Акулін, / як іх аўто ляцелі кулем, / як мы ляцелі пад адхон / зь бядою наўздагон, на скон. / Усе жывыя, дзякуй Богу. / Жыву, зьбіраюся ў дарогу».