• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    пэратару Аляксандру ў галаве, зь перададзеным нашчадкам бязмоўем на вуснах, на якіх, нібы імпэрскі пірсінг, да сёньняшняга дня муляецца сто гадоў таму адмерлая літара Іх
    2013
    Пісаньне, натхнёнае Богам, карыснае ўсякаму чалавеку: для навучаньня і разважаньня, для ачышчэньня і высьвядчэньня, для выпраўленьня і для зьдзяйсьненьня праўды.
    Францішак Скарына
    СКАРЫНА I ЯШЧЭ СТО ГЕРОЯЎ
    Аднойчы выпала мне ў складзе нешматлікай дэлегацыі ад Беларусі ўдзельнічаць у Днях славянскага пісьменства ў расейскім Белгарадзе. Праграма была насычаная — наведваньне музэюсядзібы актора Міхаіла Шчэпкіна ў вёсцы Аляксееўка, музэюдыярамы «Танкавая бітва пад Прохараўкай», сумесныя выступы зь пісьменьнікамі з усіх рэгіёнаў Расеі. Ішоў 1995 год, і нас, беларусаў, на той Белгарадчыне абходжвалі, як дзяўчыну на выданьні: «славянскабрацкая» рыторыка кацілася ад аднаго мерапрыемства да другога, тосты за «адзіную Русь» падгарчылі і прымусілі адставіць у бок не адну напоўненую чарку, да нас у гатэль прыходзіў нават сам вярхоўны казацкі атаман і агітаваў узначаліць «казацкі рух» у Беларусі...
    А калі сьвята аціхла і схлынуў спадарожны яму ідэалягічны тлум, мне падумалася, што са-
    мым зьмястоўным успамінам з паездкі ў Белгарад сталіся ўсё ж ня танкі-муляжы і не атаманы з чырвонымі сталінскімі лямпасамі на нагавіцах, а працяглая (больш за суткі) гутарка з драматургам Алесем Петрашкевічам. Мне пашчасьціла двойчы апынуцца зь ім у адным купэ, а на зваротнай дарозе нам увогуле ніхто не замінаў — пасажыраў больш не было. I цякла нясьпешная размова пра ўсё на сьвеце: пра стварэньне «Беларускай энцыкляпэдыі», пра Пятра Машэрава і працу ў ЦК КПБ, пра выданьне хронік «Памяць», якія тады акурат пачалі выходзіць — па дыхтоўным томе на кожны раён...
    Паступова ручаёк маіх пытаньняў перасыхаў, і тады спакойна і ўраўнаважана плыў маналёг майго спадарожніка. Алесь Лявонавіч расказваў — нібы чытаў у асобах п’есу, гаворачы за герояў, нават голас зьмяняў, а рэплікі падкідваліся як бы збоку. Апавядальнік свабодна перамяшчаўся са стагодзьдзя ў стагодзьдзе, лёгка цытаваў па памяці, абмалёўваў, напрыклад, Кастуся Каліноўскага ці таго ж Машэрава так яскрава, што, здавалася, яны з намі ў адным купэ сядзяць.
    Няблізкая дарога ў Белгарад празь дзьве мяжы (цягнік ішоў праз украінскі Харкаў) здалася мне тады дзьвюма кароткімі паездкамі ў мэтро. Помніцца, пасьля чарговай гісторыі я ня вытрымаў: «Алесь Лявонавіч, вам трэба пісаць п есы ці аповесьці — у вас назапашана столькі матэрыялу!» — «I праўда, чаму ж мне ізноў ня сесьці на свайго драматургічнага каня і не паказаць, чаго варты стары Талаш?», — парафразай зь Якуба Коласа адказаў мой спадарожнік.
    У тым жа купэ ён падзяліўся са мною сваёй грандыёзнай задумай — напісаць цыкль гістарычных п’есаў, сюжэты якіх мусілі грунтавацца на рэальных падзеях беларускай мінуўшчыны. «Цыкль — гэта колькі? Пяць-шэсьць-сем?» — запытаўся я, прыгадаўшы, што Ўладзімер Караткевіч пакінуў прыблізна столькі ж драматычных твораў, большую лічбу назваць мне не дазволіў і паважны век Алеся Лявонавіча.
    «Ня пяць-шэсьць, а дваццаць шэсьць! Гэта калі залішне не размахвацца», — агаломшыў мяне мой шаноўны суразмоўца і тут жа пачаў пералічваць знакавыя падзеі, вакол якіх павінны былі б закруціцца драматургічныя сюжэты: Грунвальдзкая бітва, канцляраваньне ў Вялікім Княстве Літоўскім Льва Сапегі, залашчаньні Радзівілаў з Масковіяй і царом Аляксеем Міхайлавічам, паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі і яго зьняволеньне ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, расейска-француская вайна 1812 году і ўдзел у ёй беларусаў, паўстаньне Кастуся Каліноўскага і яго перадэшафотныя дні і ночы, Слуцкае паўстаньне, стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, узьнікненьне БССР і датычнае да яго балыпавіцкае закулісьсе, жыцьцё Янкі Купалы ў самыя драматычныя для яго 30-я гады...
    Мне ажно дых заняло. «I пра ўсё гэта вы плянуеце (я ледзь ня ляпнуў «пасьпееце») напісаць па п’есе?». — «У мяне ўсё разьмеркавана — на п’есу ня больш за паўгода. Трынаццаць гадоў працы, абы здароўе не падвяло», — пачуў я тады ад Алеся Лявонавіча.
    А яшчэ празь некалькі гадоў, калі мы абодва змушаныя былі пакінуць працу ў Міністэрстве культуры і друку (якое то аб ядноўвалася, то дзялілася, а кіраўнікі зьмяняліся двойчы на год), на сьвет пачалі зьяўляцца гістарычныя п есы Алеся Петрашкевіча — найчасьцей у газэце «Наша слова».
    П’есы друкаваліся адна за другой, але айчынныя тэатры (дзяржаўныя і самадзейныя) іх не заўважалі. Дзяржаўныя па даўняй традыцыі выжывалі на праверанай часам клясыцы, а самадзейныя ахвотней ставілі замежных драматургаў, спадзеючыся на дапамогу амбасадаў.
    Факт, які застанецца ў гісторыі беларускага тэатру, — зь дзевятнаццаці гістарычных п’есаў Петрашкевіча на сцэну ня трапіла ніводная! Вынятак — драма пра Францішка Скарыну «Напісанае застаецца», якая ў тэатрах ішла і мела посьпех, але адбывалася тое яшчэ за савецкім часам. Тая гісторыя, якую драматург спрабаваў вынесьці на сьвятло рампы ўжо ў гады незалежнасьці, чамусьці палохала рэжысэраў.
    Алесь Лявонавіч, вядома ж, перажываў, але выгляду не паказваў. Калі мастацкі фільм пра слуцкіх паўстанцаў, зьняты паводле твораў Васіля Быкава, быў негалосна забаронены і лёг на доўгія гады на паліцу, то хто ж возьмецца ставіць п есу на тую ж тэму? Драматург разумеў — ніхто. Але мужна сядаў за стол і пісаў новую п’есу — на яшчэ больш крамольную тэму, дзе фігуравалі кнорыны, ляндары і мясьнікяны — душыцелі Беларусі і ўсяго беларускага, каго потым савецкая ўлада гвалтам упіхнула ў пантэон беларускіх жа
    герояў. Прайдзіцеся па сталічных вуліцах — яны ў тых героях лічацца да гэтай пары.
    У кароткай нататцы немагчыма прааналізаваць усе дзевятнаццаць п’есаў (столькі іх і ўвайшло ў нядаўна выдадзены двухтамовік «Здрапежаная зямля»), Ня будзеш жа гаварыць пра вартасьці адной, ні словам не згадаўшы пра другія. А каб чытачы займелі хоць прыблізнае ўяўленьне, пра што і пра каго тыя песы, падам тут толькі імёны герояў і антыгерояў, чые партрэты (больш ці менш падрабязныя) накрэсьліў Алесь Петрашкевіч у сваіх прызначаных для будучыні творах: Рагвалод, Рагнеда, Яраполк, Ізяслаў, княгіня Вольга, князь Сьвятаслаў, Уладзімер Сьвятаслававіч, Феадосі Пячэрскі, Усяслаў Чарадзей, князь Брачыслаў, Эўфрасіньня Полацкая, Кірыла Тураўскі, Міндоўг, Войшалк, Трайнята, Таўцівіл, Даўмонт, Кейстут, Вітаўт Вялікі, Ягайла, Скіргайла, Сьвідрыгайла, Жыгімонт Стары, Міхайла Глінскі, Канстанцін Астроскі, цар Іван III, Францішак Скарына, Маргарыта Адвернік, Мікола Гусоўскі, Максім Грэк, Мікалай Капернік, Томас Мюнцар, Марцін Лютар, Пятро Мсьціславец, Бона Сфорца, канцлер Гаштольд, герцаг Альбрыхт, Якуб Бабіч, Мікалай Радзівіл Руды, Ян Хадкевіч, Астафей Валовіч, Жыгімонт Аўгуст, Ян Глябовіч, Жыгімонт Ваза, Крыштоф Радзівіл, Леў Сапега, Марына Мнішак, Барыс Гадуноў, Васіль Шуйскі, Януш Радзівіл, Багуслаў Радзівіл, Мікалай Патоцкі, цар Аляксей Міхайлавіч, патрыярх Нікан, Багдан Хмяльніцкі, Кацярына II, Тадэвуш Касьцюшка, Юльян Нямцэвіч, Якуб Ясінскі, Тамаш Ваўжэцкі, Аляксандар I, Аляк-
    сандар Бэнкендорф, Адам Чартарыйскі, Барклай дэ Толі, Міхал Клеафас Агінскі, Напалеон Банапарт, Кастусь Каліноўскі, Марыся Ямант, Міхаіл Мураўёў, Уладзімер Пракулевіч, Павал Жаўрыд, Васіль Русак, Антон Сокал-Кутылоўскі, Уладзіслаў Галубок, Уладзімер Тэраўскі, Вільгельм Кнорын, Іосіф Апанскі, Антон Луцкевіч, Язэп Лёсік, Раман Скірмунт, Алесь Гарун, Аркадзь Смоліч, Канстанцін Езавітаў, Макар Краўцоў, Сымон РакМіхайлоўскі, Язэп Варонка, Палута Бадунова, TaMam Грыб, Фабіян Шантыр, Зоська Верас, Аляксандар Мясьнікоў, Якаў Сьвярдлоў, Ёсіф Сталін, Панцеляймон Панамарэнка, Зьміцер Жылуновіч, Язэп Дыла, Якуб Колас, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Уладзіслава Луцэвіч, Лукаш Бэндэ...
    Сто адна дзейная асоба! I гэта толькі героі першых шэрагаў. А колькі іх выконваюць у п’есах ролі другаснага пляну, складаюць рэальную ці створаную фантазіяй драматурга сьвіту каралёў, вялікіхкнязёўды іншыхуладатрымаўцаў! I кожнаму ў вусны ўкладзены гістарычна і сытуацыйна матываваны тэкст.
    Па абсягу выкананай працы плён Петрашкевічадраматурга няма з чым і параўнаць. Гэта насамрэч драматургічны эпас, які ўвабраў у сябе ўсе вузлавыя падзеі беларускай гісторыі.
    Помніцца, як на прэзэнтацыі кнігі Алеся Петрашкевіча «Воля на крыжы» ў Купалаўскім музэі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч ня стрымліваў сваіх эмоцый: «Якую працу ўзяў на сябе Алесь Лявонавіч! Дзевятнаццаць песаў, і ўсе — рэчы сур’ёзныя, усе зьвязаныя, зьнітаваныя храналягічна, і кожная наступная нібы выцякае з па-
    пярэдняй, што дае нам уяўленьне гістарычнага працэсу, які разьвіваецца па сьпіралі, і ўсё да горшага. Аўтар нібы папярэджвае: беларусы, схамяніцеся!».
    Калі згадваць п’есы, ад якіх Беларусь схамянулася, то найперш трэба назваць «Тутэйшыя» Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Больш за дзесяць гадоў яна ішла з анш лягам у Купалаўскім тэатры, людзі ішлі на яе тройчы і пяцёрачы, каб паглядзець на вакольны сьвет купалаўскімі вачыма — і схамянуцца.
    Сёньня ўсім нам схамянуцца шмат што (і хто) перашкаджае. Чужая масавая культура (насамрэч — бескультур’е) запаланіла тэлеэкраны, інтэрнэтпрастору, дабралася і да тэатральнай сцэны. Але і яна (калі ўжо безь яе немагчыма абысьціся) мусіць узрастаць на сваім камлі, а не на чужародных галінахпрышчэпах. Дрэва айчыннай гісторыі — кроністае і карэністае, што і паказаў сваёй драматургіяй Алесь Петрашкевіч.
    Калісьці паэт і стваральнік «Беларускай энцыкляпэдыі» Пятрусь Броўка сказаў яму, свайму маладому паплечніку: «Я буду, як ледакол, лёд ламаць, а вы — крыгі ззаду разводзіць, каб плынь не замярзала».
    Алесь Петрашкевіч перад караблямі беларускіх тэатраў разьвёў крыгі гісторыі — можна сьмела рухацца ў гэтым кірунку. I я нават не бядую, што наклад двухтамовіка такі мізэрны — усяго 60 асобнікаў. Ён малаваты, але дастатковы — яго з запасам хопіць на ўсе тэатры, якія сёньня дзейнічаюць у Беларусі.
    2015
    Гэтая кніга дзецям і простым людзям — навука, а мудрацам і вучоным — дык дзіваваньне. Яна, як рака цудадзейная, адначасова плыткая — можна па ёй 1 дзіцяці брысьці, і незвычайна глыбокая — слон плысьці мусіць.
    Францішак Скарына