• Часопісы
  • Высьпятак ад Скарыны  Міхась Скобла

    Высьпятак ад Скарыны

    Міхась Скобла

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 500с.
    2017
    83.3 МБ
    I геній Міцкевіч раіць генію Пушкіну чытаць Мільтана, Байрана, Шэксьпіра, раіць вывучыць ангельскую мову, што дазволіць пашырыць сьветагляд. Даводзілася Пушкіну прызнаваць і яшчэ адну перавагу Міцкевіча — яго імправізацыйны дар. Агульнавядомы факт: пасьля адной міцкевічаўскай імправізацыі тэмпэрамэнтны Аляксандар Сяргеевіч ускочыў і забегаў па пакоі з воклічамі: «Які геній! Які сьвятарны агонь! Што я no634 зь ім?!».
    I гэта прызнаньне «сонца расейскай паэзіі», паэта, які для расейцаў — «іхнае ўсё». Дык ці не пасьпяшаўся Аляксандар Праханаў з вылучэньнем кандыдатуры Міцкевіча на эўразійскі паэтычны сталец? Бо пры ягонай адпаведнай раскрутцы першае сонца можа лёгка паблякнуць, а гэта адчувальна саб’е расейскую імпэрскую пыху. А бяз пыхі гэтае Расея абыходзіцца пакуль не навучылася.
    Аляксандар Праханаў прэзыдэнцкі падарунак па дарозе ў Маскву, вядома ж, пагартаў. I пабачыў
    там дзясяткі паўстанцкіх паштовак з выявамі і вершамі Міцкевіча. Паштоўкі тыя расейскія карнікі знаходзілі ў кішэнях забітых беларускіх шляхціцаў, якія пад сьцягамі з Пагоняй змагаліся за незалежнасьць свайго краю. Магчыма, вярнуўшыся дамоў, Праханаў знайшоў у сваёй бібліятэцы і перачытаў міцкевічаўскі верш «Сябрам маскалям», на які да гэтай пары так хваравіта рэагуюць расейскія інтэлектуалы, бо сябрамі ў тым вершы названыя адно павешаныя «высакародны Рылееў» і «паэт-змагар Бястужаў». Больш уважліва пазнаёміўшыся з творчасьцю Міцкевіча, наўрад ці Праханаву альбо каму-небудзь зь ягоных аднадумцаў захочацца ўздымаць паэта на шчыт расейскай славы і ўпіхваць яго ў сумнеўныя палітычныя праекты.
    Відаць, даволі няўтульна пачуваўся вялікі Адам паміж трох розных па велічыні Аляксандраў. Дык чаму ж у аднаго зь іх не знайшлося для другога іншага падарунка? Адказ на гэтае пытаньне можна пашукаць у самога Міцкевіча. Калі ў 1828 годзе ў Санкт-Пецярбургу выходзіла ў сьвет ягоная паэма «Конрад Валенрод», цэнзар выкрасьліў зь яе толькі адзін радок: «Ты раб, a адзіная зброя раба — хітрасьць». Хто хітрыць у нашым выпадку, пакажа час.
    У бібліятэцы Адама Міцкевіча ў Парыжы зьберагаецца кніга, на палях якой дасьледнікі прачыталі зроблены рукой паэта надпіс па-беларуску: «На Божым судзе ўсім у с... будзе.» Па-мойму, для гэтай гісторыі лепшай кропкі мне не знайсьці.
    2012
    Хто хаўрусуе са злом і ў ім мае спажытак сабе, — каб кары баяліся, каб трымалі сьмеласьць сваю у аброці, каб не давалі волі сваім пажадам, каб моцы нашкодзіць другім ня мелі.
    Францішак Скарына
    КАЛІ СВАЯ СЬВІТА, TO ШЫТА-КРЫТА
    Уявім сабе: сустрэліся на тым сьвеце Якуб Колас і Ўладзімер Жылка. Пагаварылі, паўспаміналі агульных сяброў і знаёмцаў, прыгадалі сваю першую сустрэчу на акадэмічнай канфэрэнцыі ў 1926 годзе ў Менску. А потым старэйшы клясык бярэ маладзейшага за гузік і сурова так пытаецца: «Дык хто напісаў верш «Беларускаму люду» — вы ці я?»
    Зьбянтэжаны Жылка зь нездаровым румянкам на шчоках яшчэ больш чырванее: «Выбачайце, дзядзька Якуб, няма маёй віны ў тым, што верш гэты прыпісалі мне. Як сёньня памятаю, у дзень яго апублікаваньня ў газэце «Зьвязда» — 23 лістапада 1926 году — я прыходзіў у рэдакцыю на агледзіны, а неўзабаве быў прыняты туды літсупрацоўнікам. Тады ўвесь Менск гаварыў пра вашу поўху бальшавікам. Дык як я магу забыцца, хто аўтар?»
    Колас моўчкі працягвае пакручваць гузік, і Жылка яшчэ больш бянтэжыцца. Зьбіваючыся, ён пасьпешліва расказвае народнаму паэту ўсё, што ведае пра верш «Беларускаму люду». Твор гэты друкаваўся ў зборніку «Водгульле» (1922) і яшчэ пасьпеў увайсьці ў першы Збор твораў Якуба Коласа ў двух тамах (1928). Затое потым ні ў сямітамовік (1952-1954), ні ў дванаццацітамовік (1961-1964), ні нават у чатырнаццацітамовік (1972-1978) верш гэты ня трапіў. Затое зь дзіўнай пасьлядоўнасьцю стаў зьяўляцца ў кнігах самога Жылкі — у «Творах» (1996) і ў зборніку «Матылі» (2009). Абедзьве кнігі выйшлі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» агульным накладам 8 000 асобнікаў і прызначаліся для школьных бібліятэк.
    Уражаны эрудыцыяй маладога калегі, Колас пацяплелым позіркам зірнуў у будучыню, убачыў старшаклясьніка ля школьнай дошкі, які баявіта дэклямаваў: «Нас падзялілі — хто? Чужаніцы, / цёмных дарог махляры. / К чорту іх межы! К д’яблу граніцы! / Нашы тут гоні, бары...» Потым скіраваў зноў пасуровелы позірк на выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе ў зацішных кабінэтах сядзелі, унурыўшы галовы ў рукапісы, дыплямаваныя рэдактары і карэктары, адпусьціў гузік і працадзіў скрозь зубы сваё ўлюбёнае слоўца: «Хамуты!»...
    Няўдзячная і рызыкоўная гэта справа — прыдумваць падобныя сустрэчы і гутаркі. Але я ўпэўнены: калі б два клясыкі сапраўды спаткаліся, то пра забраны ў аднаго і аддадзены другому верш загаварылі б абавязкова. Бо твор гэты знакавы для Коласа, ён быў водгукам паэта на драпеж-
    ніцкі падзел Беларусі пасьля Рыскага міру ў 1921 годзе. Ды і ўвогуле, каму з паэтаў такое можа спадабацца? Вунь Янка Купала ва Ўладзімера Хадыкі за адзін пазычаны радок ганарар спаганяў, хай сабе і жартоўна. А тут цэлы верш (ды які!) аддалі іншаму аўтару.
    Як жа такое магло стацца? Паспрабуем разабрацца. У падсавецкай Беларусі пабачылі сьвет дзьве кнігі Ўладзімера Жылкі — «Вершы» (1970) і «Пожні» (1986). Абедзьве былі складзеныя дасьведчаным знаўцам заходнебеларускай літаратуры прафэсарам Уладзімерам Калесьнікам. Абедзьве невялікія аб’ёмам, яны і не прэтэндавалі на ахоп усёй разнажанравай літаратурнай спадчыны паэта. He ўзьнікалаўчытача асаблівых прэтэнзій і да нешматлікіх, але прыкметных купюраў у Жылкавых тэкстах — прыкладам, у паэме «Ўяўленьне». Што ж, «быў час, быў век, была эпоха», калі і выдаўцамі, і рэдактарамі, і аўтарамі апекавалася сумнавядомая ўстанова, называная Галоўлітам. Чытачы разумелі: раз купюра зробленая — значыць, так яно і павінна быць. Да пары да часу.
    У пачатку 1990-х вершы Жылкі былі ўключаныя ў школьныя праграмы, і сама сабой паўстала праблема аднаўленьня тэкстаў. Я тады працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара навукова-мэтадычнага часопісу «Роднае слова» і пры падрыхтоўцы твораў Жылкі да публікацыі зьвярнуўся да Калесьніка з канкрэтнай просьбай — аднавіць першапачатковы тэкст у «Вершах аб Вільні». Адказ шаноўнага прафэсара зьбянтэжыў: «А ці варта гэта рабіць?» Пасьля колькіхвіліннай тэ-
    лефоннай дыскусіі Ўладзімер Андрэевіч пагадзіўся, што варта, і ў «Вершах аб Вільні» зьявілася адсутная ў ранейшых выданьнях страфа: «Ў жыдоўскім гета дробязь, клопаты / і аб Сыёне сны ў туман, / і гэткі ж сум, і тыя ж допыты / вядуць таполі базыльян».
    Пасьля распаду савецкай імпэрыі і ператварэньня ўсемагутнага беларускага Галоўліту ў шараговае ўпраўленьне ва ўстанове пад назвай Дзяржкамдрук («Дзяржкумдруг», як часам называлі яе ў пісьменьніцкіх колах) насьпела новае выданьне твораў Жылкі. Калі яно ў 1996 годзе зьявілася, я найперш паглядзеў, ці на месцы тое адноўленае «жыдоўскае гета». Гета было на месцы, але ў вернутай з забыцьця страфе адзін з радкоў быў перайначаны. Мяне гэта насьцярожыла, я пагартаў кнігу і ўбачыў у ёй той самы верш Якуба Коласа «Беларускаму люду». Паўтаруся — убачыў у кнізе Ўладзімера Жылкі.
    А паколькі гэтым разам усчынаць дыскусію не было з кім (Уладзімер Калесьнік, на вялікі жаль, ужо адышоў у лепшы сьвет), то я пайшоў у Акадэмічную бібліятэку і замовіў прыжыцьцёвыя выданьні Жылкі — «На ростанях» (1924) і «3 палёўЗаходняй Беларусі» (1927). Параўнаўшы іх тэксты з выдадзенымі ў «Мастацкай літаратуры», я быў проста шакаваны. У многіх вершах былі замененыя словы, некуды пазьнікалі асобныя радкі і цэлыя строфы, нейчаю зламыснаю рукою безь відочнай патрэбы была парушаная аўтарская пунктуацыя. Пасядзеўшы пару дзён у бібліятэцы, я налічыў 575 (!) брутальныхумяшаньняўу аўтарскі тэкст. Прызнаюся, нічога падоб-
    нага я раней ня бачыў. Пачаткоўцаў у рэдакцыях правяць больш ашчадна, чым гэта было зроблена з Жылкам у дзяржаўным выдавецтве!
    Так, у вершы «Палімпсэст» на месцы «народнага духу» аднекуль узьнік «працоўны дух».
    У вершы «Сёмуха» — «паўбітыя бярозкі» зрабіліся чамусьці «вясёлымі».
    У вершы «Дарма, што значны раны...» словазлучэньне «душа Яе ў палон» загучала, як «душа ў яе палон». Гэта ў матэматыцы ад перамены месцаў складнікаў сума не зьмяняецца, а ў паэзіі зьмяняецца ня толькі сума, але і сэнс.
    У вершы «Бяспынна, глуха процьма часу...» ня толькі «бяздушны» заход стаў «бясшумным», але і ўзьнік няўцямны нэалягізм «радзімей» на месцы слова «балючай».
    У вершы «Летунковасьць, нерашучасьць...» словазлучэньне «юнаку было прынадна» няўзнак перакінулася ў «юнаку была прынада», а аўтарская «напеўнасьць» стала «няпэўнасьцю». (Яктут не прыгадаць пацешны выступ колішняга сакратара ЦК КПБ Гарбунова ў Саюзе пісьменьнікаў: «Броўка вершаў, напеўна, не напіша».)
    У вершы «Каму жыцьцё — атруты келіх...» пяшчотныя «абдоймы» раптоўна зьмяніліся на ваяўнічыя «абоймы», а слова «капец» прадказальна ператварылася ў «канец».
    У вершы «Наш лёс, бы кат, з рукой забойнай...» вой, які да гэтай пары стаяў «цьвёрдакаленна», раптам паўстаў «цьвёрдакаменна», выклікаючы ў чытацкім уяўленьні хіба выяву якога-небудзь выкапнёвага ІПклоўскага ідала, а не адважнага ваяра.
    У адным з найскладанейшых вершаў Жылкі, у «Альбігойцы», «авечая цнота» зрабілася «адвечнай», што дарэшты зьбівала з панталыку чытача, якому і так нялёгка было разблытваць вузлы асацыяцыяў і гістарычных аналёгіяў, якімі літаральна перанасычаны твор.
    He пашанцавала і паэме «Ўяўленьне». Яе асобныя строфы пасьля выданьня ў «Мастацкай літаратуры» ўвогуле патрабавалі расшыфроўкі. Прыкладам, як разумець наступныя радкі: «Шырокаю тропай / ў час гэты з пакус / на мапу Эўропы / ўзышоў беларус?»
    Зь якіх-такіх «пакус» на эўрапейскую мапу вылез беларус, мабыць, добра-такі пакусаны? Глядзім у зборнік «3 палёў Заходняй Беларусі», і ўсё становіцца зразумелым — «ў час гэты спакус», а значыць, у спакусьлівы час.
    Праз колькі строфаў — новая загадка: «Мой дух не барух». Разгублены чытач гатовы лезьці ў філязофскі слоўнік, мо што падкажа той Барух — па прозьвішчы Сьпіноза. Але Сьпіноза не падкажа, бо наўрад ці што кеміць у беларускай паэзіі. Падкажа той, хто зірне ў прыжыцьцёвае выданьне, проста трэба чытаць: «Мой дух не патух».
    He абмінула ліхая доля і найвядомейшы Жылкаў твор — «Тастамэнт», поўная назва якога, дарэчы, гучыць, як «Тастамэнт, або Духоўніца, адпісаная Ўладзімерам з Адама і Тацьцяны сынам Жылкавым люду паспалітаму на карысьць і спажытак, пісьменству прыгожаму на росквіт і аздобу». Гэткі падзагаловак вымагаў бездакорнага пісьма, а чытач зь першых радкоў пачынаў