Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
пяты! Калі гэта сапраўды так, то ёсьць усе падставы перайменаваць Рэспубліку Беларусь у якінебудзь Беларусьлаг, а па пэрымэтры дзяржаўнай мяжы паставіць вышкі з аўтаматчыкамі.
Журналістка Ірына Халіп апісвае яшчэ адзін, дагэтуль невядомы від катаваньняў, які зьявіўся ў арсэнале менскіх турэмнікаў. Да расьцяжак і «ластавак», да камэраў-халадзільнікаў, да кругласуткава запаленых лямпачак дадаліся яшчэ і пустапарожнія «дамскія» раманы, якія ў неабмежаванай колькасьці дастаўляліся ў камэры, калі іх насельнікі прасілі пачытаць клясыку. Начальнік СІЗА на пратэсты дасьціпна адказваў: «Вы ў турме, а якая ж турма без катаваньняў? Вось жанчынаў мы і вырашылі катаваць «дамскімі» раманамі».
Гісторык і паэт Алесь Кіркевіч, наадварот, даймаў турэмную адміністрацыю, выкарыстоўваючы ў зносінах зь ёю адметную беларускую лексыку. У сваіх аповедах ён з гумарам прыгадвае, як адзін прапаршчык літаральна шалеў, не знайшоўшы ў крапівоўскім слоўніку слова «шпацыр».
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, для якога вязьніца стала сапраўдным домам творчасьці (за няпоўныя тры гады — дзьве дыхтоўныя кнігі), трапіў у анталёгію з успамінамі пра моладзевы нефармальны рух у Гомлі і Менску, пра сустрэчы з палкоўнікам КДБ Данілікам. О, гэта быў не звычайны палкоўнік! У 70-я гады ён узначальваў Ваўкавыскі аддзел дзяржбясьпекі, а сярод яго падапечных была сама Ларыса Геніюш. Відаць, добра апекаваўся таварыш палкоўнік апальнай паэткай, бо пасьля яе сьмерці быў пераведзены
па службе з райцэнтру адразу ў сталіцу. У геніюшаўскім архіве прысьвячэньняў Даніліку я пакуль не знайшоў, а вось Алесю Бяляцкаму сутнасьць тых спатканьняў у спэцпакоі Акадэміі навук удалося вызначыць проста афарыстычна: «Сустрэчу з гэбэшнікамі ў тыя часы можна параўнаць з сутыкненьнем з гадзюкай на вузкай сьцежцы пасярод дрыгвы».
Складаньне тэматычных анталёгій — справа ўвогуле рызыкоўная. Паколькі ў пэўны момант, шукаючы і знаходзячы ўсё новыя тэксты, складальнік можа страціць пільнасьць, і тады тэма пачынае дамінаваць над якасьцю тэкстаў. Тады анталёгія пухне, а яе мастацкая значнасьць мізарнее.
На шчасьце, Аляксандру Фядуту густ ня здрадзіў і яму ўдалося датрымаць плянку якасьці на належным узроўні, нягледзячы на аб ем ягонай анталёгіі — амаль 1000 (!) старонак. I ў дынамічнай прозе Зьмітра Дашкевіча, і ў духаўздымных эсэ Паўла Севярынца, і ў шчырых да спавядальнасьці вершах Арцёма Грыбкова і Зьмітра Дразда, і ў задзірыстых польскамоўных дзёньніках Андрэя Пачобута — паўсюль адчуваецца тая адушаўлёнасьць, безь якое няма літаратуры. Гэта як у біблейскай гісторыі — была месапатамская гліна, а Бог душу ўдыхнуў — і зьявіўся на белы сьвет чалавек.
«Голас волі з-за кратаў» — радок Рыгора Барадуліна, адзінага аўтара анталёгіі, чый жыцьцёвы шлях з турмой шчасьліва разьмінуўся. Але паэт, быўшы ўжо цяжка хворым, палічыў сваім абавязкам знарок для анталёгіі напісаць верш.
Зьмешчаны на вокладцы, ён стаў своеасаблівым corona astralis (зорным вянком) гэтай унікальнай, першай у гісторыі беларускай літаратуры кнігі.
«Голас волі з-за кратаў» гучыць як неаспрэчны адказ на чарговае нэрвовае апраўданьне каго-небудзь з айчынных чыноўнікаў: «У Беларусі няма палітвязьняў!». Яны былі ўчора і ёсьць сёньня. I пішуць свае тэксты-сьведчаньні для новых анталёгій. У турме, якая для многіх зь іх неспадзявана стала домам творчасьці.
2015
Словы, якія мы тут пераказваем, наразумляюць нас: што страціў непаслушэнствам першы Адам, другі вярнуў пакутай сваёю.
Францішак Скарына
ЦІ «ЭЎРАЗІЙСКІ» ПАЭТАДАМ МІЦКЕВІЧ?
Падарункі ад палітыкаў належыць прымаць з асьцярогай. У многіх на памяці, як у 1991 годзе перад самымі Віскулямі прэзыдэнт Расеі Ельцын, выступаючы ў Вярхоўным Савеце Беларусі, падараваў Станіславу Шушкевічу «сымбаль братэрскага вызваленьня» — «Ахоўную грамату Воршы 1664 году». Помніцца і болып блізкі па часе падарунак — расейскі «Букварь», паднесены Папу Бэнэдыкту XVI малалетнім Колем Лукашэнкам пад апекай бацькі. Калі з роляй аршанскай граматы збольшага ўсё ясна, то пытаньне, навошта Папу буквар, так і засталося без уцямнага адказу. Малаверагодна, каб для яго знайшлося ганаровае месца ў славутай сваімі старадрукамі Ватыканскай бібліятэцы.
Чарговы неадназначны падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі дастаўся расейскаму пісьменьніку,
рэдактару газэты «Завтра» Аляксандру Праханаву. Як публічная асоба ён мае даволі скандальную рэпутацыю і ў абароне свайго палітычнага куміра — Сталіна — гатовы бесцырымонна растаптаць любога апанэнта. Чамусьці якраз Праханаў і мае даволі частыя аўдыенцыі ў кіраўніка Беларусі. Праўда, гэтым разам удзячнасьць апошняга матэрыялізавалася ў дзіўнаваты падарунак — альбом «Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя», складзены вядомым беларускім філякартыстам Уладзімерам Ліхадзедавым. Як на маю думку, гэта ня вельмі паліткарэктны падарунак. Але ж у падараванага каня, як вядома, зубоў ня лічаць. Праханаў падзякаваў, назваўшы Міцкевіча «эўразійскім паэтам». На якой курасадні якой чубаткай выседжаная гэтая думка (цэлае літаратуразнаўчае адкрыцьцё!), маскоўскі госьць не патлумачыў.
Справа ў тым, што Адам Міцкевіч аніяк не надаецца на ролю песьняра эўразійскай прасторы. Паўднёвей за Крым (згадайма славутыя «Крымскія санэты») ён у сваёй творчасьці не апускаўся. У канцы жыцьця ўласная неўтаймоўная пасіянарнасьць прывяла яго ў Стамбул, на памежжа Эўропы і Азіі, дзе 26 лістапада 1855 году ён і памёр ад халеры. Нараджэнец Наваградчаны і яе верны паэт, Міцкевіч і на ролю песьняра Польшчы ня вельмі надаваўся. Пісаў на нейкім «смаргонскім дыялекце» (з гледзішча варшаўскіх крытыкаў), ні дня ня жыў у абедзьвюх польскіх сталіцах — Кракаве і Варшаве, адмовіўся ў запеўным радку «Пана Тадэвуша» замяніць зваротак «Litwo» на «Polska».
Польскі паэт і прафэсар Юльян Пшыбась напісаў пра Міцкевіча цэлую манаграфію, але так і ня здолеў патлумачыць ужытае ў тым самым «Пане Тадэвушы» слова «сьвірэпа», пра што пакорліва прызнаўся ў лісьце да свайго сябра Янкі Брыля.
Тою анэкдатычнай сытуацыяй у міцкевічазнаўстве натхніўся паэт Канстанты Галчынскі, напісаўшы іранічны верш «Ахвяры сьвірэпы»: «Знайшлі ў паэме «Пан Тадэвуш» вобраз гожы: / «Сьвірэпа ў белай грэчцы бурштынам залачае...» / 3-за той сьвірэпы ўсе прафэсары ў адчаі. / О, мілы Божа! / Спыталі ў пана Крыдля: / — А што гэта — сьвірэпа? / Крыдль адказаў: — Магчыма, / кабетанезачэпа? / Спыталіся ў Пігоня — / той думае і сёньня. / Шукалі ў энцыкляпэдыях, / у каталёгах і слоўніках, / у старапольскіх трагэдыях, / у статутах і гербоўніках, / гарышчы прайшлі і склепы — / нідзе не знайшлі сьвірэпы. /1 ўжо прадавачкі ў краме, / кіроўцы і гаршкалепы / гавораць: «Дзякуй, Адаме, / мы ўсе — ахвяры сьвірэпы!»*
Абвяшчаючы Адама Міцкевіча эўразійскім паэтам, расейскія дзеячы павінны спачатку добра падумаць. Ну, дальбог, на гэтую ролю больш надаецца хоць бы Алжас Суляйменаў, які спрытна падвёў азіяцкую базу нават пад такі бясспрэчны помнік усходнеславянскага пісьменства, як «Слова пра паход Ігаравы».
Што да Міцкевіча, то рэдактар газэты «Завтра», відаць, даўно яго не перачытваў. Верагодна, ягонае ўяўленьне пра паэта базуецца на звыклым расейскім стэрэатыпе: сябра Пушкіна, наведнік
* Пераклад аўтара.
салёну Зінаіды Валконскай, супрацоўнік канцылярыі маскоўскага генэрал-губэрнатара... Усё гэта так — былі і сяброўства, і бліскучыя салённыя імправізацыі, і служба. Але быў і іншы Міцкевіч — пасьля 1830 году, калі расейскія ўлады жорстка душылі Лістападаўскае паўстаньне ў Беларусі і Польшчы. Як адданы патрыёт свайго краю, паэт не спакусіўся акрайцам здрадніцкага хлеба і выступіў на баку паўстанцаў. Прызнаюся, выхаваны савецкай школай і такім жа ўнівэрсытэтам, дзе ўсё антырасейскае замоўчвалася, я яшчэ і ў 2002-м быў моцна зьдзіўлены некаторымі вершамі Міцкевіча, якія трапілі ў рэдагаваны мною кнігазбораўскі аднатамовік паэта. Вось, прыкладам, дзьве страфы з «Песьні жаўнера»: «Мне заснуць ужо няўзмогу, / рукі зброю возьмуць самі, / Кліч пачуць бы: «У дарогу! / Пойдзем біцца з маскалямі!» /1 капралаў голас цьвёрды / чую як бы над палямі: / «Уставай! — ён кажа, горды. / — Пойдзем біцца з маскалямі!»*
А вось чатырохрадкоўе зь нізкі паэтычных афарызмаў «Думкі і заўвагі»: «Вясной працуюць косы, серп — восеньскай парою, / бяруцца за сякеры гаспадары зімою. / Пачаў касіць Касьцюшка, цяпер да мазалёў / малоцім, каб зь сякерай пайсьці на маскалёў».*
Ці чытаўтакога Міцкевіча публіцыст зь імпэрскім сьвербам у адным месцы Аляксандар Праханаў? Прачытаў — і зьмірыўся? I прапаноўвае «песьняра Літвы» на ролю эўразійскага інтэгратара? Пабойцеся Бога, гаспадзін-таварыш, і пры-
* Пераклады К. Цьвіркі.
слухайцеся лепш да свайго паэта — Аляксандра Пушкіна, які не зьмірыўся і прысьвяціў свайму былому сябру зьедлівую водпаведзь: «Он между намн жлл / средь племенн ему чужого [...] / Его мы проводнлн. Но теперь / наш мнрный гость нам стал врагом — н ядом / стнхн свон, в угодучернл буйной, / он напояет. Пздалл / до нас доходнт голос злобного поэта, знакомый голос!»
Чаму ж раптоўна мірны госьць і блізкі сябра стаў ворагам? Зразумела, найперш спрычыніліся да такой мэтамарфозы палітычныя погляды Пушкіна, якога ў сучаснай Расеі любяць называць «государственннком». Але ці існавала насамрэч тое блізкае сяброўства, якое наўрад ці магчымае без раўнапраўных адносінаў?
Сучасьнік Пушкіна Восіп Працлаўскі пакінуў на гэты конт цікавыя ўспаміны — яны апублікаваныя ў нядаўна выдадзенай кнізе «Полякм в Петербурге в первой половнне XIX века» (М., 2010). Міцкевіч і Пушкін пазнаёміліся ў 1828 годзе ў пецярбургскім доме сьвецкай львіцы Караліны Сабанскай. Далей — слова мэмуарысту: «Першыя прывітаньні Пушкін прыняў з даволі сухой, ледзь не пагардлівай ветлівасьцю. Міцкевіч паводле свайго звычаю быў просты і натуральны. Між імі завязаўся дыялёг пра літаратуру і мастацтва. Міцкевіч быў чалавекам рэдкай, энцыкляпэдычнай вучонасьці і агромністай начытанасьці; Пушкін жа, як вядома, быў з тых, якія, паводле яго ўласных словаў, «учкллсь понемногу, чему-нлбудь л как-нлбудь». Міцкевіч пра гэта і не падазраваў і, адчуваючы, што многае ў размове падаецца Пушкіну няўцямным, спытаўся: «Вы чыталі
Гэзьліта?» — «Не.» — «А Шлегеля?» — «Не». — «А Сысмандзі?» — «Не». Тут Пушкін канчаткова разьвітаўся з пратэкцыйным тонам і неўзабаве сышоў... На трэці дзень ён першым прыехаў да Міцкевіча. I гэта быў не звычайны сьвецкі візыт. Пушкін, горды Пушкін, з усёй шчырасьцю, якае надае яму гонару, сказаў: «Вы не маглі падчас нашага спатканьня не заўважыць майго невуцтва ў тэорыі мастацтва. He зьдзіўляйцеся гэтаму. Адчуваю, што мне трэба закончыць маё выхаваньне, — але ня ведаю, з чаго пачаць, за што ўзяцца. Дайце мне параду».