Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Дзьмітро з маленства мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, лекары забараняюць яму праседжваць за кнігай ці кампутарам, а ён усё роўна чытае, перакладае і папулярызуе ва Ўкраіне беларускую літаратуру, увядомлівае ў байнэце ўкраінскую. Самаахвярнік, якія цяпер сустракаюцца надзвычай рэдка.
Адны перакладнікі пільнуюцца літары, другія — стараюцца захаваць дух твору. Дзьмітро Шчарбіна ў сваіх перакладах з Быкава здолеў дапільнаваць і літару, і дух — быкаўска-беларускі. У працэсе перакладу да кожнага сумнеўнага слова ён падбірае цэлы ружанец сынонімаў, і гэта так нязвыкла ў нашым пасьпешлівым сьвеце.
Разьвітаўшыся з Мушкетыкам, я выходжу на балькон сьцішэлага ўжо гатэлю і думаю пра
ўкраінскі складнік у лёсе Быкава. Украіна прызвала яго, учарашняга навучэнца Віцебскай мастацкай вучэльні, на Другую ўсясьветную. Украіна яго «пахавала» як героя, ушанавала помнікам. Ва Ўкраіне быў створаны першы музэй Быкава. Украінка Ларыса Шапіцька зьняла самы вядомы ў сьвеце фільм паводле Быкава — «Узыходжаньне». Восем з шаснаццаці быкаўскіх аповесьцяў перакладзеныя на ўкраінскую мову. I сёньня Ўкраіна выдае Быкава, прычым не ў зацішным Львове, а ў прыфрантавым зрусіфікаваным Луганску, на перадавой новай вайны. А значыць, «баец Быкаў» зноў атрымаў позву на ўкраінскі фронт, як некалі ў сорак першым. Бо — насарогі ідуць...
2014
Паклаў цар Пталямэй Філядэльф тыя кнігі, якія яны пераклалі, у сваю кнігоўню між іншых шматлікіх кніг — якіх мелася там сорак тысяч і нават больш.
Францішак Скарына
ЗЬ БІБЛІЯТЭКАЙ НА ГАРОДЗЕ
Сустрэчы ён любіў прызначаць «на сваім гародзе» — у Нацыянальнай бібліятэцы. Спачатку я думаў, што гарод ужываўся як мэтафара, як вобраз уробленага палетка, зь якога дбайны гаспадар заўжды чакае багатых ураджаяў. Але аказалася, што гарбузападобны гмах бібліятэкі сапраўды вырас на колішнім гародзе Уладзімера Содаля, і там, дзе сёньня ў зацішных чытальнях шалясьцяць кніжныя старонкі, шаноўны Ўладзімер Ільліч, чый дом узвышаецца праз дарогу, садзіў у свой час памідоры і агуркі.
Ён гэтым фактам нібы трошкі і ганарыўся. А і папраўдзе, ня кожнаму ўдаецца на ўласных сотках вырасьціць гэткі незвычайны «ўраджай». Падпісваючы мне кнігу «Жупранская старонка», аўтар нават зрыфмаваў: «Як я рады, як я рады
/ сёньня і давеку, / што іду ў бібліятэку, / як на свае грады».
Але сустракацца з Уладзімерам Содалем было цікава ў любым месцы. Напрыклад, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», дзе я працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара і куды Ўладзімер Ільліч прыносіў свае дасьледніцкія артыкулы пра Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янку Купалу, Ядвігіна Ш. Вялікія, падрабязныя, яны звычайна друкаваліся з працягам.
Увогуле, каб прыйшлося адным словам вызначыць сутнасьць Содаля-дасьледніка, то словам гэтым мне бачыцца падрабязнасьць. Ён быў надзвычай падрабязны, у дасьледаванай тэме яго цікавілаўсё — буйніцы і драбніцы. Калі Ўладзімер Ільліч пісаў пра Багушэвіча, то наводзіў сваё дасьледчыцкае павелічальнае шкло на ўсіх яго сямейнікаў, сяброў, знаёмых, калегаў па працы, суседзяў... Ён мусіў сваімі рукамі абмацаць кожны камень у падмурках багушэвіцкіх сядзібаў. Ён мусіў ведаць усе легенды і быліцы з усіх сьвіранска-кушлянска-жупранскіх ваколіцаў. Ён мусіў запісаць тыя песьні, якія мог чуць аўтар «Дудкі беларускай».
Помніцца, я прыгадаў у размове сон, які прысьніўся мне ў Кушлянах. Неяк засьпела нас зь сябрамі ноч у дарозе, і дырэктар Багушэвічавай сядзібы Алесь Жамойцін пусьціў нас у музэйную прыбудоўку. Перад начлегам мы тады за поўнач прагаварылі пра Багушэвіча, пра яго ўдзел у паўстаньні 1863 году. Ён мне і прысьніўся: схіліўся нада мной, варухнуў вусамі-крыламі і сурова запытаўся: «Чаго ляжыш?».
Уладзімер Ільліч прымусіў запісаць сон самым падрабязным чынам і нечакана для мяне зьмясьціў яго ў адной са сваіх кніг. Прызнацца, пабыць суаўтарам Содаля (хоць на паўстаронцы) для мяне — вялікі гонар.
Ведаю, што ня толькі я мусіў занатоўваць нешта на ласкавую каманду Ўладзімера Ільліча. Даймаў ён і клясыкаў. Неяк па запрашэньні Ірыны Міхайлаўны Быкавай быў я на кватэры Васіля Ўладзімеравіча, з дазволу гаспадыні агледзеў кабінэт пісьменьніка, дзе ўсё засталося ў нязьменным выглядзе. На пісьмовым стале зьверху ляжаў кароценькі ліст ад Содаля, які Ірына Міхайлаўна дазволіла мне сфатаграфаваць.
Ліст быў, вядома ж, пра Багушэвіча. Думаю, ён прыйдзецца да месца ў гэтых нататках: «Шаноўны Васіль Уладзімеравіч! Часта лаўлю сябе на думцы: я жыву з Вамі ў адным часе, у адной эпосе. Але да гэтае пары ні разу з Вамі блізка не размаўляў. Гэта ж калі-небудзь будзе недаравальна для мяне. Карыстаючыся нагодаю, хацеў бы спытаццаў Вас пра самае для мяне сакрамэнтальнае: што для Вас значыць Багушэвічава постаць? Уладзімер Содаль, дасьледнік Багушэвічавай спадчыны. 24. 09. 2002 г.».
Невядома, што адказаў свайму карэспандэнту народны пісьменьнік (мо ў чыімсьці архіве і знойдзецца той адказ). Маю ўвагу ў тым лісьцепросьбе прыцягнулі словы «самае для мяне сакрамэнтальнае». Каб жа кожны дасьледнік з такім пачуцьцём вывучаў свой пэрыяд! A то часам і чытаць агідна, як сёй-той пачынае адчыняць «цёмныя каморы белліту», выцягваючы на сьвет
белы... Ды Бог зь імі, з тымі каморамі, не пра іх тут гаворка.
Раздаючы свае дасьледніцкія заданьні, Уладзімер Содаль умеў быць тактоўна-настойлівым. Ён напісаў безьліч лістоў-запытаньняў Зосьцы Верас, якая сапраўды «помніла ўсё» (нездарма такую назву атрымала адна зь яе кніг) і была для дасьледніка невычэрпнай першакрыніцай. На схіле веку Людвіка Антонаўна недабачвала і прасіла зяця Лявона Луцкевіча перапісваць лісты Содаля вялікімі літарамі, называючы іх «уколамі падбадзёрваючага леку».
3 усіх сваіх шматлікіх карэспандэнтаў Зоська Верас ці не найбольш шанавала менавіта Ўладзімера Содаля, цікаўнага да гісторыі і чуйнага да мовы (ён жа яшчэ і тэлеперадачай «Роднае слова» апекаваўся), а таму ўсе яго заданьні старалася выканаць у любым выпадку.
Быў сярод віленскіх знаёмцаў Багушэвіча нейкі Крагельскі — вось і ўзялася Людвіка Антонаўна на просьбу свайго маладзейшага сябра высьветліць яго асобу. Колькі намаганьняў ёй гэта каштавала, відаць па зборніку яе мэмуарнаэпісталярнай спадчыны «Пакуль рука пяро трымае» (2015). Вось некалькі цытатаў адтуль: «Што тычыцца Крагельскага, то гэтае прозьвішча мне круціцца, круціцца, круціцца ў памяці... але нічога не выходзіць. Калі Крагельскага ведаў Багушэвіч, ведаў Ян Карловіч, то напэўна ведала яго і Ажэшка. У Варшаве ёсьць таварыства milosnikow Orzeszkowej. Па гэтай дарозе, можа, куды і зайдзем» (ліст ад 5 лістапада 1977 г.). Праз пэўны час — вяртаньне да тэмы: «Што да Крагель-
скага, то з Варшавы абяцаюць. Але яшчэ нічога няма. Мне ўсё здаецца, што гэта быў адвакат. Пачакаем — пабачым». Гэты ліст напісаны раніцай 4 сьнежня 1977 году, а ўжо вечарам у Менск пішацца другі ліст з тым жа клопатам: «Мой знаёмы студэнт меў каляжанку Крагельскую, але ня ведае, дзе яна дзелася. Я і мая прыяцелька ў Варшаве ламаем сабе галовы: абедзьвюм прозьвішча Крагельскі здаецца знаёмым. Але скуль?». Праходзіць год, але клопат не сыходзіць з парадку дня: «Аб Крагельскім дагэтуль нічога ніхто не даведаўся. Я на ўсялякі выпадак напісала ў гэтай справе гісторыку Аляксандры Бэргман...»
Мне здаецца, што і там, у абавязковай для ўсіх нас тагасьветнай Беларусі, Уладзімер Ільліч і Людвіка Антонаўна шукаюць таго таямнічага Крагельскага. А як знойдуць — абавязкова паведамяць сучасным багушэвічазнаўцам.
I гэта толькі адзін эпізод гісторыка-літаратурных пошукаў Уладзімера Содаля. А колькі іх, такіх эпізодаў, датычных цьмяных месцаў у біяграфіях нашых Пачынальнікаў, было за цэлае жыцьцё! Нават сябруючы з чалавекам-архівам Зоськай Верас, а пазьней займеўшы найбагацейшую бібліятэку на ўласным гародзе, дасьледнік нярэдка мусіў дашуквацца патрэбных зьвестак гадамі.
Заўжды прыемна было бачыць Уладзімера Ільліча на розных беларускіх імпрэзах — у Ганцавічах на Дні беларускага пісьменства, у Ракуцёўшчыне і Вязынцы, на менскіх літаратурных вечарынах. Ён прымошчваўся навідавоку, раскладаў свае кніжачкі. 3 зацікаўленымі вёў нетаропкія
размовы, мог пра нейкае адно слоўца цэлую лекцыю прачытаць. Часам — трымаў абарону, калі да імправізаванага прылаўка падыходзіў які-небудзь прыхільнік «русского мнра». А аднойчы нават у пастарунак трапіў, бо ня меў ліцэнзіі на кнігагандаль (як ня меў яе і Багушэвіч, але ў яго быў сябра Зыгмунт Нагродзкі, які прадаваў «Смык беларускі» ў сваіх крамах разам зь сячкарнямі).
«Жупранская старонка», «Сьвіранскія крэскі», «Кушлянскі кут», «Сьцежкамі Мацея Бурачка»... Я люблю перачытваць напісаныя зь любоўю падрабязныя кнігі Ўладзімера Содаля, яны і для мяне — «укол падбадзёрваючага леку». Ён сеяў сваё зерне зь цьвёрдай перакананасьцю — узыдзе. I яно абавязкова ўзыдзе, і ўжо ўзышло, як той бібліятэчны гмах на ўробленай нястомнымі рукамі дзялянцы-гародзе.
2016
Адзін многіх цароў перамог, а другі — усё сатанінскае царства.
Францішак Скарына
ВІЦЕБСКІ ДЫСКАМФОРТ КНЯЗЯ АЛЬГЕРДА
Помніка князю Альгерду віцябляне чакалі чатыры гады. I чакалі б яшчэ сорак чатыры, каб ня «новая політычная сытуацыя», як выказваўся самы хамэлеоністы герой беларускай сцэны Мікіта Зносак. Вось жа ўмеў чалавек прыстасавацца — і да палякаў, і да немцаў, і да балыпавікоў, і да БНР. Праўда, трапляў часам у вартыя жалю становішчы, і гледачы ў зале ня ведалі, плакаць ім ці сьмяяцца. Што ж, на тое яна і трагікамэдыя, як вызначыў жанр сваіх «Тутэйшых» Янка Купала.
«Новую політычную сытуацыю» для кіраўніцтва Беларусі гэтым разам вызначылі падзеі ва Ўкраіне. Азірнуўшыся вакол, яно неспадзявана пабачыла «русскнй мнр», на абарону якога ў любы момант можа прыляцець расейскі дэсант. Гэта ж трэба — дваццаць гадоў будаваць «снльную н процветаюіцую» Беларусь, якая па ўсіх прыкме-
тах (найперш моўных) падыходзіць пад гэтае прыдуманае ў Крамлі азначэньне. Ніякі Даль вам не растлумачыць, што такое гэты «русскмй мнр». А на абыватальскім узроўні ўсё выглядае прасьцей простага: гаворыш па-расейску — значыць, ты і ёсьць «русскмй ммр». Што тут галаву ламаць.
Быць часткай «русского мнра», хай сабе і шасьцігубэрневай, кіраўніцтву Беларусі відавочна ня хочацца. Як там наш мудры народ гаварыў у падобных выпадках? Калі топісься, то і за саломінку ўхопісься. Вось і пачало кіраўніцтва хапацца за ўсё, што адрозьнівацьме яго ад «русского мнра». Мову беларускую раптам успомніла. На Дзень Перамогі георгіеўскія стужачкі забараніла, замест іх чыноўнікі чырвона-зялёныя банцікі пачапілі — маўляў, мы адрозныя ад «русского мнра». Думаецца, што і новы пампэзны Палац Незалежнасьці ў ляндшафт ускраіны «русского мнра» абсалютна ня ўпісваецца. Беларускага там усё ж нямала — «на камні, жалезе і золаце». Ад слуцкага пояса ў зіхотным ад раскошы фае да Пагоні на прылеглай плошчы.