Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— Пераклад Чыгрынава я, прызнаюся, не чытаў. На жаль. Але прачытаю абавязкова. Што да Барадуліна, то ён проста ня ўмее рабіць сваю работу кепска, няякасна. Яму талент не дазваляе перакладаць пасрэдна. Як пасрэдны паэт ня можа напісаць шэдэўр, так і Барадулін ня здольны на нешта сярэдняе, яму проста гэтага ня дадзена. Але для кожнага перакладу ёсьць свой час. Вы, дарэчы, забыліся назваць яшчэ аднаго беларускага перакладніка «Слова...». Гэта Віктар Дарашкевіч. Я нічога пра яго ня ведаю. Дык вось, пераклад Дарашкевіча, на маю думку, самы дакладны. Хоць у ім няма той паэтычнай вытанчанасьці, якая, несумненна, ёсьць у перакладзе Барадуліна. Дарашкевіч адчуў рытмы «Слова...»
і пайшоўусьлед за імі. А гэта вельмі важна, таму што сіла «Слова...» у ягоных рытмах. Як яны зьмяняюцца, як іх цяжка часам злучыць, захоўваючы дакладнасьць! Вы сабе нават не ўяўляеце...
Вось я вам прывяду такі прыклад: «Славу поют Святославу, кают князя Нгоря». Вось як перакласьці гэтае «кают» на сучасную расейскую мову? А ў «Слове...» ўсе літары — галосныя і зычныя — пераклікаюцца між сабою. Пры дакладным перакладзе просіцца: «Корят князя Рігоря». «Кают» — «корят», я ня ведаю, якое музычнае вуха можа адчуць тут сугучча. Але спачатку я так і пераклаў: «Корят князя Нгоря». I яшчэ заўважу, што я нідзе не падрыфмоўваў, «Слова...» пад завязку поўнае ўнутраных асанансных рыфмаў, у ім безьліч рухомых сугуччаў, яны рухаюцца па радку — у сярэдзіне, у пачатку, у канцы.
Прыкладна з год не давала спакою мне гэтае месца, і толькі потым я знайшоў адну-адзіную літару «н»: «Н корят князя Нгоря». I радок адразу стаў на крыло! Вось якой каштоўнай аказалася адна літара! У той жа час злучнік «і» вельмі тыповы і часта ўжываны ў «Слове...». Я нічога не зьмяніў. Я страціў сугучча «Каял — кают», але я знайшоў сугучча ўнутры радка.
Калі вы падыходзіце да ракі і бачыце на яе паверхні некалькі ўсплёскаў, то неістотна, дзе, у якім месцы вы іх паўторыце, — істотна, каб яны былі ў вашым перакладзе. Гэта пацьвярджэньне таго, што рака жывая, у ёй плёскаецца рыба. I няважна, дзе яна плёскаецца — пасярод плыні ці на водмелі, гэта ня мае значэньня. Проста павінны быць усплёскі, каб адтварыць жывую паэтычную
мову. Вось празь якія пакуты здабываецца адзінадзіны радок.
Пераклад Віктара Дарашкевіча дакладны, бо ён паўтарыў фігуры мовы, ён захаваў зьменную рытміку. Гэты пераклад, я думаю, у Беларусі яшчэ належна не ацэнены. А калі «Слова пра паход Ігара» выходзіла ў Маскве на трох мовах — па-расейску, па-ўкраінску і па-беларуску, — я выбраў сярод украінскіх пераклад Максіма Рыльскага, а сярод беларускіх — якраз пераклад Дарашкевіча.
— У найноўшай «Беларускай энцыкляпэдыі» гаворыцца, што Ігар Шклярэўскі «піша нарус. і бел. мовах». Вы сапраўды пішаце па-беларуску?
— He, у энцыкляпэдыі няпраўда. Я ніколі не пісаў на беларускай мове. «Я всё еіце жнву, храня / звучанье чнстой русской речн» — гэта з маіх даўніх вершаў. I тут няма нічога дзіўнага. Вось жа вядомы паэт савецкага часу Яраслаў Сьмелякоў таксама беларус. Аднойчы мы зь ім сустрэліся ў маскоўскім Доме літаратара, і ён пытаецца: «Шклярэўскі, ты адкуль?» Я кажу: «3 Магілёўшчыны». — «А я зь Віцебшчыны». Сьмелякоў рэдагаваў альманах «Дзень паэзіі», куды прабіцца складана было. А я малады паэт, прыехаў у Маскву і аддаў цэлую кнігу вершаў у альманах у спадзяваньні, што некалькі вершаў надрукуюць. Сьмелякоў прачытаў і сказаў: «Мы надрукуем цэлую кнігу Шклярэўскага!». Гэта была падзея — надрукавацца цэлай кнігай у «Дні паэзіі», дзе аўтары прадстаўляліся, як правіла, аднымдвума вершамі.
Тады ж, у Доме літаратара, Сьмелякоў зьвярнуўся да мяне: «Пакажы свой пашпарт». Мой па-
глядзеў і свой паказаў, дзе ў графе «нацыянальнасьць» значылася: беларус. Так было. Мы сядзелі зь Сьмеляковым у пісьменьніцкім рэстаране ўдвух, потым падбег адзін паэт з забаўным прозьвішчам Заяц і папрасіўся за наш столік. А Сьмелякоў кажа: «Ну, калі Шклярэўскі дазволіць». Я кажутаму Зайцу: «Сядай, але спачатку прынясі нам на закусь капусты і морквы, раз ты Заяц...» I ён прынёс — поўную талерку! Помню, тады яшчэ Сьмелякоў спытаўся, ці праўда, што я ўваходжу ў більярдную Дома літаратара і вітаюся зь пісьменьнікамі: «Прывітаньне, графаманы!». Я пацьвердзіў.
«Ёсьць беларускія словы незвычайнай сілы»
— Я не зусім згодны наконт захаваньня вамі «чысьціні расейскай мовы». Вось адзін з вашых вершаў: «Мой брат учйтельствовал в Дрйсе, / там далегляды, а не высй. / Нз студнй воду там берут, / от стомы ногй там гудут»... Гэта неяк зусім не па-расейску. Вам падабаецца само гучаньне беларускай мовы?
— Разумееце, ёсьць беларускія словы незвычайнай сілы. Напрыклад, слова «далягляд» больш значнае, чым «горнзонт», чым «мнроколнца». У «даляглядзе» ёсьць усё — і прастора, і фізычнае ўспрыманьне гэтай прасторы. Усё ў адным слове, і я шкадую, што яго няма ў расейскай мове. Мова валодае незвычайнай жывучасьцю, яна можа падпольна існаваць вельмі доўгі час, а потым расьцьвісьці ў нечаканым месцы ў нечаканы час. I я ўпэўнены — беларуская мова ніколі ня зьнікне. I чым болей будзе моцных вершаў, моцнай прозы,
тым мацней будзе адчуваць сябе мова. Літаратура трымаецца за слова, але яна ж і ратуе мову. Роля літаратуры велізарная. Мову нельга выратаваць аніякімі ўказамі, яе нельга адгарадзіць ад іншых агрэсіўных моваў аніякімі шлягбаўмамі, яе можна выратаваць толькі знутры — прыгажосьцю слова, радка, гучаньня. Калі на мове пішуцца шэдэўры, яна набірае сілу. Толькі так.
— Шэдэўры шэдэўрамі, але і законы патрэбныя. I скрозь у сьвеце нацыянальныя мовы ахоўваюцца спэцыяльнымі законамі. I ў Беларусі далукашэнкаўскай адпаведныя заканадаўчыя акты дзейнічалі.
— А вы думаеце, што расейскую мову ня трэба ахоўваць? Госпадзе, я ў Маскве стараюся як мага радзей уключаць тэлевізар... Часам глядзіш якінебудзь выдатны фільм, а ён раптам перарываецца рэклямай. Для мяне слова «рэкляма» гучыць, як лаянка. «Ваша сьпіна будзе вам удзячная». Гэта ж жах! Расейскую мову так засьмецілі цяпер! Я ня памятаю, хто гэта сказаў: калі гучаць гарматы — музы маўчаць. Гэта няпраўда. Бывала, гарматы грымелі — і музы гучалі, гарматы не маглі заглушыць паэзію. А вось калі гавораць грошы, музы сапраўды замаўкаюць. А грошы так загаварылі паўсюль, што музы прымоўклі. Як у «Слове пра паход Ігара»: «Бояре прнуныша». I музы сёньня «прмуныша».
А ўвогуле, я вам хачу сказаць, што духоўныя каштоўнасьці маюць магічную ўласьцівасьць — аддаляючыся, яны павялічваюцца. I тое, што сёньня быццам аддалілася, яно ўсё роўна будзе набліжацца, будзе вяртацца, будзе павялічвацца.
Гэта магічная ўласьцівасьць духоўных каштоўнасьцяў.
— Калі вы на менскіх вуліцах ня чуеце беларускую мову, гэта вас засмучае?
— А я яе чую, прычым вельмі часта! Скажам, усе гэтыя фрыкатыўныя «г», дзеканьне ваша, эмацыйныя словы «нешта», «няхай» — паўсюль і на кожным кроку. Вы іх проста не заўважаеце, а ў мяне больш сьвежы слых, і я іх чую. Так у Беларусі гаварылі і так будуць гаварыць. Гэта ў храмасомах, гэта на генэтычным узроўні.
А ўвогуле я вам вось што скажу. У беларускай і расейскай моваў ёсьць адна падобная таямніца. У чым яна? Выжываньне мовы, ратаваньне мовы немагчымае асобна ад літаратуры, асобна ад паэзіі. Выжывае мова толькі разам зь літаратурай. Толькі разам з паэзіяй як самым высокім і вытанчаным відам літаратуры. Калі літаратуру аддзяліць ад мовы, атрымаецца мова спажыўцоў, мова прадпрымальнікаў, гэта — верхні пласт мовы. А прадпрымальнікам і спажыўцам усё роўна, якая мова ў краіне, у іх адна мова — грошы. А літаратура і паэзія захоўваюць у сабе ўсё самае патаемнае, жывое, напоўненае хлярафілам, які ад каранёў ідзе ў лісьце.
I калі дзяржава апякуецца літаратурай, дапамагае літаратуры, прычым не навязваючы ёй сваёй ідэалёгіі, проста бескарысна дапамагае, — тады дзяржава дапамагае сабе. Таму што мова — гэта радзіма, мова — гэта краіна, мова — гэта дзяржава, гэта яе самастойнасьць. Захоўваючы сваю літаратуру, сваю паэзію, зьберагаючы яе, дзяржава і краіна захоўваюць сябе. Асобна ад
літаратуры працэс выжываньня, аздараўленьня, умацаваньня мовы, проста жыцьцё мовы — немагчымыя.
Сёньня прастора літаратуры звужаецца, сьціскаецца, як шчыгрынавая скура, ганарары пісьменьнікаўсьмехатворныя. I само па сабеўзьнікае пытаньне — навошта тады на вуліцах нашых гарадоў стаяць на пастамэнтах вялікія паэты? Навошта ў Маскве стаяць Пушкін і Лермантаў, а ў Менску — Купала і Багдановіч? Дэмантуйце іх і пастаўце на іхнае месца якіх-небудзь папулярных эстрадных выканаўцаў.
Разумееце, у чым справа... Жывы слоўнік расейскай ці беларускай мовы — гэта вулей. I калі пчолы ня могуць лётаць на лугавыя, лясныя, палявыя кветкі, то яны будуць лётаць на цукровыя склады. I што ж яны адтуль прынясуць у вулей? Яны будуць прыносіць мову супэрмаркетаў, хімчыстак, банкаў і г.д. Так, літаратуры патрэбна, каб ёю апекаваліся. Мове супэрмаркетаў падтрымка не патрэбная, а ўсяму тонкаму і патаемнаму патрэбная апека, патрэбная падтрымка. I патрачаныя на гэтую справу сродкі — гэта жыцьцёва неабходныя затраты, жыцьцёва неабходныя і для мовы, і для народу, і для дзяржавы.
«Барадулін — гэта цэлая энцыкляпэдыя лесу, лугу, поля, зямлі, дому»
— Вы перакладалі Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Уладзімера Някляева, перастварылі па-расейску «Песьню пра зубра» Міколы Гусоўскага... На вашым творчым рахунку цэлая кніга перакладаў — «Паром йз Беларусй в Россйю». А хто
зь беларускіх паэтаў вам найбольш блізкі сваім сьветаадчуваньнем?
— Напэўна, Барадулін. Хоць перакладаць яго мне было вельмі няпроста. Вы ведаеце, што мне дапамагала? У Барадуліна вельмі гнуткая мова, а я свае першыя вершы напісаў на вуліцы. У юнацтве я ня меў асобнага пакою, у нас была бедная, аскетычная настаўніцкая сям’я, на вокнах нават фіранак не было, я ўжо не кажу пра шторы. I лямпачка гарэла без абажура, ва ўсім адчуваўся пурытанскі дух. Усё маё адзеньне было на мне. I я выходзіў на вуліцы. Я сачыняў вершы ў цёмных завулках, на стромым беразе Дняпра. Гэта былі імправізацыі. I яны былі рознарытмічныя, што і дапамагло мне пазьней перакладаць і Рыгора Барадуліна, і «Слова пра паход Ігара».
Разумееце, «Слова...» — гэта рака, якая ўвесь час кружляе, выкручваецца. I пераклады яго, зробленыя клясычным памерам, — гэта гідратэхніка і мэліярацыя. Хоць пераклад, скажам, Мікалая Забалоцкага і бліскучы, але ён аднапамерны, і ў гэтым ягоны вялікі недахоп.