Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
пэўнасьці я патэлефанаваў знаёмым географам, нават аднаму дэкану геафаку ў абласным унівэрсытэце. I пачуў прадказальнае: беларускамоўных глёбусаў не існуе ў прыродзе. Маўляў, вельмі складаная тэхналёгія іх вытворчасьці.
Наконт вытворчасьці дазвольце пасумнявацца. У век кампутараў з праграмамі на ўсе выпадкі жыцьця, у век касьмічных спадарожнікаў на ваколземнай арбіце, абсталяваных найноўшай оптыкай, — якія могуць быць праблемы? Дайце каманду Парку высокіх тэхналёгій, і назаўтра будзеце мець адпаведную праграму. Патэлефануйце нараджэнцу Меншчыны Алегу Навіцкаму проста на тую ж арбіту, і ён сфатаграфуе вам зямны шарык зь любых патрэбных ракурсаў.
А самае галоўнае — беларускамоўныя глёбусы ў прыродзе ёсьць! Адзін такі экзэмпляр знаходзіцца ў сталай экспазыцыі Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музэю. Ён выраблены ў 1939 годзе на Ленінградзкай карданажнай фабрыцы накладам 3 000 асобнікаў*. Пазначаная нават дакладная дата вырабу — 30 ліпеня. Саветы рыхтаваліся ісьці вызваленчым паходам у Заходнюю Беларусь і вырашылі зрабіць падарунак беларускім школьнікам. Ператвораны ў музэйны экспанат глёбус належаў Віленскай беларускай гімназіі і быў перададзены ў Гудзевічы віленчуком Янкам Багдановічам.
Зразумела, што пасьпешлівая вытворчасьць беларускамоўных глёбусаў у тагачасных умовах
* Пазначаны наклад выклікае сумневы: з 3 000 мусіла б захавацца больш асобнікаў.
была, як сёньня сказалі б, палітычна матываванай. Вызваліцелі мусілі прыходзіць не з пустымі рукамі. Потым, праўда, тыя глёбусы некуды зьніклі. Застаўся адзіны, ды і той пагрызены галоднымі музэйнымі мышамі.
Паўстае пытаньне: калі беларускамоўны глёбус было магчыма зрабіць у даваенным Ленінградзе, то чаму яго складана запусьціць у вытворчасьць у сучасным Менску? На радасьць усім настаўнікам геаграфіі, якія выкладаюць свой прадмет па-беларуску. Тым больш палітычная матывацыя, як і ў далёкім 1939 годзе, у наяўнасьці. Дастаткова ўключыць навіны па БТ і пабачыць той яўна дэманстрацыйны глёбус у дзяржаўным кабінэце.
Здаецца, гэта так элемэнтарна — родная плянэта ад полюсу да полюсу, ад Антарктыды да мысу Горн, павінна гучаць на роднай мове. Прынамсі, для вучняў беларускамоўных школаў, якіх у нашай краіне ўсё ж нямала. Магэлянава пратока, Апэнінскі паўвостраў, Мыс Добрай Надзеі... Сусьветная тапаніміка нагадвае барочную паэму, якую кожны чалавек павінен прачытаць на сваёй роднай мове. Толькі тады ён зразумее сьвет і сябе ў сьвеце.
А пакуль Міністэрства адукацыі не зразумела падказкі з кабінэту Аляксандра Лукашэнкі, настаўнікам геаграфіі нічога не застаецца, як на практычныя заняткі па геаграфіі вазіць школьнікаў у Гудзевічы. Ад сталіцы 250 кілямэтраў. Калі мераць па тым глёбусе за прэзыдэнцкай сьпінай.
2012
жыць У ЧАСЫ НАВУХАДАНОСАРА
Дыялёгі
Тут — неўміручае спадзяваньне на перамогу над сьмерцю і на паўстаньне зь мёртвых; тут — прадчуваньне жыцьця, што ня мае скону, тут — адмыканьне замкнёнага, водшук схаванага і патаемнага выяўленьне.
Францішак Скарына
ЗАЛАТАЯ БЛЕШНЯ I КАРАЛІ 3 СУШАНЫХ ГРЫБОЎ
Vis-a-viS: Ігар Шклярэўскі
Усе ведаюць, як пачынаецца Кніга Кніг: «А зямля была нябачная і пустая, і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою»* (Быцьцё; 1:2). А значыць, вада існавала і да першатварэньня, у выніку якога зьявіліся і сьвятло, і цьвердзь зямная. Ці не таму вада і вабіць нас так настойліва, бо была заўжды. Паэтам вады можна назваць Ігара Шклярэўскага — нараджэнца Магілёўшчыны і масквіча паводле месцажыхарства. Паэта, чыя расейская мова натуральна і ненавязьліва перагукаецца зь беларускай: «Рукй болять! Ногй болять!Жйпю поспело. Бульбу копать»... He зьлічыць рэк, якія цякуцьуяго паэзіі і прозе:
* Пераклад Васіля Сёмухі.
Дняпро і Сож, Прыпяць іДзьвіна, Саяна і Умба, Енісей іБярэзіна... Ён аўтар паэмы «Летапісец ракі», якую можна лічыць маніфэстам у абарону рэк і рачулак, якія атручваюцца, высыхаюць і зьнікаюць на нашых вачах. Нездарма і дакумэнпгальны фільм пра паэта, які мы паглядзелі перад нашай гутаркай, атрымаў назву «Вочы вады».
— Ігар Іванавіч, у фільме, зьнятым вашым братам Алегам Шклярэўскім, выўвесь час пры вадзе. А якая вада вам бліжэй — рачная плынь, азёрнае люстэрка ці, можа быць, марская бязьмеж?
— Ну вядома ж, бліжэй за ўсё рака, таму што гэта — жывы час. На беразе ракі ты сустракаеш і праводзіш адначасова кожнае імгненьне. I вось гэты амаль невыяўны стан і дорыць мне самае вытанчанае шчасьце. Разумееце, ёсьць стан, які не паддаецца слоўнаму выяўленьню, і ёсьць пачуцьці, у якіх няма назваў. Рака — жывая плынь, якая ня ведае болю. I вось я нічога не разумею, быццам я празрысты бог бязьлюдзьдзя, пранізаны шчымлівай сьвежасьцю няведаньня.
Калі гаварыць пра ваду агульнымі словамі, то кожны можа сказаць пра яе лепш ці горш, паспрабаваць выказаць сваю далучанасьць да яе. Як наш адбітак ня бачыць нас (мы бачым, а ён нас — не), таксама і вада — яна нас ня бачыць, але яна ёсьць у нас, яна прыцягвае нас, хвалюе, яна не паддаецца апісаньню. Я памятаю, што ў ціхія пахмурныя дні вада была бяздоннай, і мяне цягнула да яе з гораду, і я ня ведаў, што гэта прыцягвае мяне памяць пра той час, калі мяне не было на зямлі,
калі я быў вадой. I гэты ўспамін пра сваю адсутнасьць, і гэтае хваляваньне, абсалютна невытлумачальнае хваляваньне, зь якім я падыходзіў да ракі, і гэтыя водбліскі пад драўлянымі хвалярэзамі, сполахі язёў, галаўнёў — яны мяне хвалявалі мацней, чым водбліскі нейкіх залатых вырабаў і каштоўнасьцяў на чорным аксаміце ў вітрыне.
Гэтая памяць вады захавалася ўва мне з хлапечых гадоў. На шчасьце, яна ня зьнікла на працягу пакаленьняў, яна не перасечаная рыдлёўкамі, як здарылася ў многіх вяскоўцаў. I тут — альбо так, альбо гэтак. Але я заўважыў, што на фатаздымках я рэдка ўсьміхаюся, а ў возеры, у люстэрку вады, нават у вядры з вадой я бачу свой шчасьлівы твар. Гэта невытлумачальна. А як толькі на мяне наводзяць фотаапарат, у мяне робіцца скаваны твар — быццам ня мой.
— У вашай паэме «Летапісец ракі» кожны мае адкуль напіцца вады: Васіль Быкаў — зь Нёману, Віктар Казько — з Прыпяці, Віктар Астаф’еў — зь Енісею, акадэмік Дзьмітрый Ліхачоў — з Ладагі. У кожным выпадку мае месца геаграфічная прывязка. А зь якой ракі хацелася б напіцца Ігару Шклярэўскаму?
— У мяне няма геаграфічнага патрыятызму. Я перажыў некалькі рэк. На жаль... Але мае рэкі, напэўна, зьядналіся, быццам гэта адна рака: Дняпро, Сож, Саяна (у Архангельскай вобласьці), Кераць (у Карэліі), Умба (на Кольскім паўвостраве)... Mae рэкі злучаюцца ў душы, у маёй памяці ў адну раку. А рака, зь якой мне хочацца напіцца... Напэўна, усё ж Дняпро — зь яго абрывамі, зь ніцым вербалозам, зь пяскамі. Гэты
наддняпроўскія вербалоз, срэбны спадыспаду, пад якімі паблісквае млечны шлях малькоў... Так — Дняпро, бо гэта мая першая рака.
— Гэта як першае каханьне, так?
— He, што вы! Рака — гэта больш, чым першае каханьне!
«Каб заснуць шчасьлівым, мне трэба ўбачыць берагі Дняпра і Сажа»
—Алесь Адамовічу сваёй апошняй прыжыцьцёвай кнізе прыгадвае словы адной чэхаўскай гераіні, яе трохразовае: «В Москву! В Москву! В Москву!». А потым дадае ад сябе і для сябе: «А для вечнасьці — Беларусь». А для вас ці стала Масква родным домам, ці яна і для вас як часовы прытулак?
— Я скажу вам так: для мяне радзіма — гэта мова. Я расейскі паэт. Па бацьку я беларус, па маці — і беларус, і расеец, там дзьве крыві. Але для мяне не было, няма і ня будзе ніякіх шлягбаўмаў, ніякіх межаў паміж Беларусьсю і Расеяй. Я ж пераклаў «Слова пра паход Ігара». Ягоны аўтар, як неаднойчы і аргумэнтавана тлумачылася, паходзіў зь беларускіх земляў, з Полацкага ці Тураўскага княстваў — цяпер гэта Беларусь. У тэксьце «Слова...» ёсьць нямала падказак наконт гэтага. Напрыклад, слова «цьвяліць» і сёньня ёсьць у слоўніках беларускай мовы. Hi ў расейскай, ні ва ўкраінскай мовах вы гэтага слова ня знойдзеце. «Рано началн вы Половецкую землю цвелнть...». Само імя аўтара «Слова...» — Хадына (гэта адкрыцьцё Андрэя Чарнова): «Рек Боян і Ходына...». А раней слова «Хадына» падзялялі на два словы: «ходы» і «на». Быццам Баян
кудысьці там хадзіў. He — «гаварылі Баян і Хадына». Гэта фантастычнае адкрыцьцё Андрэя Чарнова. Ён шчасьліва злучыўу адно два словы. А Хадына — гэта беларускае імя, яно мела распаўсюджаньне толькі ў Беларусі. I яшчэ адзін момант трэба ўлічыць. У «Слове...» гаворыцца пра падзеі вельмі даўнія. Чаму аўтар успамінае Усяслава Полацкага, бітву на Нямізе? Ён жа, прыкладам, мог прыгадаць асьляпленьне Васілька Сьвятаполкам Акаянным. Але ён успамінае Усяслава Чарадзея — князя, празорцу, вешчуна, які «рыскаў ад Кіева да Тмутаракані» і (гэта геніяльнае месца!) у Кіеве чуў, як у Полацку на Сьвятой Сафіі зьвіняць званы. Таму аўтар «Слова...» адназначна з гэтых мясьцінаў. Я памятаю, як гэтую вэрсію выслухаў акадэмік Дзьмітрый Сяргеевіч Ліхачоў — з маўклівай згодай. I толькі дадаў, што і Салаўёў пра тое самае гаварыў.
ІЛто ж датычыць канкрэтнага адказу на вашае пытаньне... У мяне яшчэ не «шкляроз», я памятаю, адкуль я і хто я, і што такое для мяне Масква і што такое Беларусь. Ведаеце, ёсьць зьява такая, я называю яе падвойным зрокам. Вось мы з вамі гаворым, а ў мяне перад вачыма можа раптам узьнікнуць вельмі рэальна дняпроўскі бераг, лодкапласкадонка пад вербалозамі, залітая вадою, бляшанка з-пад кансэрваў, якою вычэрпваюць ваду... I вось падобныя відзежы ў мяне ўзьнікаюць абсалютна без прычыны ў любым месцы — у Доме літаратара, у сяброўскай кампаніі. Хоць я жыву ў Маскве ўжо амаль паўстагодзьдзя — з 1965 году. Але колькі я пражыў там насамрэч, я ня ведаю, таму што ў сваіх мроях я пражыў свае самыя
шчасьлівыя хвіліны на берагах Дняпра і Сажа. I для таго, каб заснуць шчасьлівым, мне трэба абавязкова тыя берагі ўбачыць. I я іх бачу. Таму я ня ведаю, колькі часу і дзе я знаходжуся. Разумееце, маё месцазнаходжаньне не супадае з геаграфіяй майго ўяўленьня. Я ня ведаю, колькі гадоў я жыву ў Маскве. Прапісаны я там, але насамрэч я прапісаны ў Баркалабаве, я прапісаны на Сажы... Там я шчасьлівы, а я хачу быць там, дзе я шчасьлівы.
— Вы ня толькі пераклалі «Слова пра паход Ігара» на сучасную расейскую мову, але і дасьледуеце яго, удзельнічаеце ў самыхрозных яго выданьнях. «Слова.,.»на сучасную беларускуюмову перакладалася, здаецца, чатыры разы: Янкам Купалам, Рыгорам Барадуліным, Яўгенам Крупенькам і Іванам Чыгрынавым. Які з гэтых перакладаў вы лічыце найлепшым?