Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
Іншая справа — залежаць ад таго, зь якой нагі ўстаў твой мэцэнат. Вось гэтага я не хачу. Я адмоўлюся ад любога мэцэната, калі выданьне маіх вершаў будзе залежаць ад яго настрою!
Вось ёсьць у Беларусі выдатны чалавек — Уладзімер Эдуардавіч Двоскін. Гамяльчук, дзяцінства яго прайшло на вуліцы, абсалютна бясстрашны чалавек з тонкім розумам. Выпадкова мы пазнаёмілся зь ім. Ён патэлефанаваў, калі мне прысудзілі Пушкінскую прэмію. Патэлефанаваў і прыслаў па мяне аўтамабіль. Мы зь ім пасябравалі. Ён падтрымаў выданьне кнігі «Зорка Віфлеему: сьвятло праваслаўя ў расейскай паэзіі».
Ён зрабіў нямала добрых справаў. Вось якую гісторыю расказаў мне адзін зь сяброў Двоскіна. Яго школьная настаўніца жыла ў беднасьці, ледзьледзь канцы з канцамі зводзіла. Ён прыехаў да яе і непрыкметна пад падушкай пакінуў столькі, што ёй на ўсё жыцьцё хопіць. Пакінуў і ціхенька выйшаў. Вось такі чалавек Уладзімер Двоскін. А вазьміце вы Людовіка XIV і Мальера, Кацярыну II і Дзяржавіна. Што — іхняя творчасьць пагоршала ад таго, што імі апекаваліся аўгусьцейшыя асобы?
— Калі вы такі перакананы дзяржаўнік, то чаму ў свой час адмовіліся ад дзяржаўнай узнагароды? Здаецца, гэта быў ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі?
— Калі я адмовіўся ад таго ордэна, я ня ўкладваў у сваё рашэньне нейкага падвойнага сэнсу і не хацеў зарабляць на гэтым крамольную славу. Я прымераў той ордэн да Блока, да Лермантава... Разумееце, я ніколі ня быў чальцом камуністычнай партыі, не хадзіў на агульныя сходы...
— Але ж з Маўзалею вершы чыталі?
— Чытаў. Гэта было пры Гарбачове. Я выступаў на мітынгу, прысьвечаным Першамаю, але
ж я гаварыў пра неабходнасьць мірна жыць на плянэце. У мяне верш быў на тэму партсходаў: «Собранням предпочнтая нвы, / я в рукн брал червей, но я брезглнвый / в такнх местах, где голосуют — «за!». / У ннх глаза, как в ночь Варфоломея, / но у меня обычно в это время / на поплавке сндела стрекоза».
Вось ордэн Дружбы народаў я прыняў. А Кастрычніцкай рэвалюцыі — не. Як я мог яго прыняць? Ведаеце, калі мяне ня стане, у маёй ганаровай варце будуць стаяць лясы і азёры. А пры чым тут ордэн? Тыя знакі, у тым ліку і ад дзяржавы, якія адпавядаюць ладу майго жыцьця і майму ўяўленьню пра тое, як трэба жыць на гэтай зямлі, я прымаў зь вялікай удзячнасьцю, са сьлязамі радасьці, гордасьці і ўдзячнасьці.
— Вы маеце на ўвазе Пушкінскую прэмію, Дзяржпрэмію СССР, акадэмічную прэмію «Болдзінская восень», Царскасельскую прэмію?
— Так, менавіта. Яны адпавядалі ладу майго жыцьця, а ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі не адпавядаў. Вось і ўсё.
«3 залатой талеркі ў мяне атрымалася ажно 8 рыбалоўных блешняў»
— Гэтымразам вы прыяжджалі ў Менск з сумнай нагоды — на пахаваньне Валерыя Раеўскага. Мы яго ведалі як таленавітага рэжысэра, які шмат гадоў вызначаў, якім быць Нацыянальнаму тэатру імяЯнкі Купалы. А што для вас было вызначальным у гэтым чалавеку?
— Ведаеце, як бывае: часам які-небудзь мастак, паэт, рэжысэр, артыст робяць усё для таго, каб
стаць вядомым, здабыць славу. Яны правільна жывуць, правільна ўсё робяць, а слава праходзіць міма. А іншыя... Калі выносілі Валерыя Раеўскага, майго сябра, майго школьнага, вулічнага, рачнога, баркалабаўскага, ляснога, магілёўскага сябра, я зьняў капялюш і прыгадаў, як калісьці на галоўнай вуліцы Магілёва Першамайскай мы зь ім падлеткамі зрывалі капелюшы зь мінакоў. Там шпацыравалі кавалеры з дамамі, а ўздоўж ходніку стаяў высокі плот, а за тым плотам — яр, глухі, цёмны, зарослы яр над рэчкай Дубровенкай. I вось ідзе кавалер з дамай, на ім вэлюравы капялюш, і раптам капялюш прыпадымаецца і зьнікае, як НЛА. А кавалер нават залезьці на той плот ня можа і толькі чуе дзесьці за ім далёкі шум...
— I куды вы потым дзявалі тыя капелюшы?
— Гэта ўжо другая гісторыя. Я цяпер проста прызнаўся, як мы з Раеўскім свавольнічалі. Потым я прачытаў у Дзюма, у рамане «Дваццаць гадоў пасьля», што падобнымі свавольствамі займаліся яшчэ ў часы Людовіка XIV. Сьвецкая моладзь на чале зь нейкім прынцам на мосьце ў Парыжы зрывала з мінакоў плашчы. Мы з Валерыем тады ня ведалі пра падобныя забавы. I мы зрывалі капелюшы... I неяк вельмі значна пасьля такога ўспаміну зьядналіся ружы Мэльпамэны і ганаровая варта каля труны, у якой ляжаў мой школьны, мой баркалабаўскі сябра, і ўсё гэта набыло нейкае асаблівае значэньне. Фартуна сама выбірае, каго любіць і каго ўганароўваць. А Валеры быў выдатным сябрам, зь ім было цікава заўсёды. Праўда, на рыбалцы ён мне саступаў.
— Вы зь ім спаборнічалі, хто больш рыбы зловіць?
— Так, і на Дняпры, і на Сажы я яго аблоўліваў. Але грыбніком ён быў — роўных я ня ведаю. Як ён адчуваў лес! I колькі ён мне падараваў грыбных мясьцінаў у ваколіцах Магілёва! Скажам, на дзевятнаццатым кілямэтры каля Сьвяцілавічаў — на першы погляд звычайны ельнік справа, а ежджаная дарога вядзе ў вялікі лес, куды ўсе грыбнікі і беглі. А Валеры ў тым ельніку набіраў грыбоў — Божа мой!.. Ён падараваў мне тое месца.
Раеўскі самаахвярна служыў тэатру. Ён любіў навізну, але ён ніколі, абнаўляючы, не разбураў. Ён не разбураў асноў драматургіі і сцэнічнага майстэрства. Ён ведаў і адчуваў, што законы мастацтва ў тэатры і літаратуры не зьмяняюцца, як сьляза. Ён ніколі не разбураў клясыку дзеля таго, каб дагадзіць гледачу або стварыць нейкую эпатажнасьць. I ён застаўся ў гісторыі беларускага тэатру. Гэта словы банальныя, але часам банальныя словы таксама вельмі істотныя.
— Калісьці Гэмінгуэй казаў, што пры падсечцы рыбіны ён адчувае мускулятуру ўсяго сьвету. А што адчуваеце вы, махаючы сьпінінгам дзе-небудзь на Дняпры ці Бярэзіне?
— Што я адчуваю? Сьпінінгавая катушка круціцца супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Дык вось, круцячы катушку супраць стрэлкі, я адкручваю жыцьцё ў зваротным кірунку — ад старасьці да юнацтва. Гэта па-першае. А па-другое, гэта вялікае захапленьне. Вось мне аднойчы падаравалі залатую лыжку. Я адпілаваў непатрэбны тронак і зрабіў зь яе выдатную блешню для рыбалкі ў
ямах, над перакатамі, у глыбокіх месцах. I вага, і форма проста ідэальныя атрымаліся.
А вялікі баўгарскі паэт Любамір Леўчаў падараваў мне срэбную талерку, упрыгожаную дробнымі карункамі, падобнымі на луску. Я і талерку пусьціў на рыбалоўныя прылады — зь яе атрымалася ажно 8 блешняў! Мой сябра рэжысэр Юры Марухін і мой брат Алег, калі пачулі пра гэта, жартавалі: «Мы ў захапленьні ад тваёй пераацэнкі каштоўнасьцяў!».
Памятаю, мы якраз ехалі на рыбалку ў Карэлію. Я ім кажу: «Пачакайце, мы яшчэ недалёка ад дому ад’ехалі». — «Як недалёка? Вунь ужо Сядзежа, паўдарогі ззаду засталося».
Белая ноч, перастук колаў і такая размова — колькі са срэбнай талеркі атрымалася блешняў, непатрэбны тронак...
I тут я Марухіну кажу: «А вось цяпер я цябе зьдзіўлю». — «А чаму толькі мяне? А Алега?» — «Алег не ацаніў. Вось глядзі — гумовыя боты холад прапускаюць, а вада ў карэльскіх рэках ледзяная нават улетку. I вось што я прыдумаў — адрэзаць рукавы ад кажуха і ўставіць іх у боты. Можна цэлы дзень у рацэ стаяць».
Марухін гаворыць брату: «Алег, ён геній!». А Алег: «Ён геній, але толькі да першых маразоў». А я ім даводжу, што інтэлігентны чалавек павінен хадзіць у паліто...
Гэты тамбур, гэты дымок ад цыгарэты, гэты шчасьлівы дзіцячы сьмех, гэты непатрэбны тронак... He, усё ж рыбалка — гэта вялікае заха-
пленьне.
— Што ж, хай на вашу залатую блешню ловіцца сапраўдная рыба!
— Дзякуй, Міхась, але ўсе тыя блешні — і залатая, і срэбныя — засталіся на дне рэк, у карчоўі, у траве, паміж камянёў. Іх жа губляеш, яны ўсе на дне ракі... I абліччы дарагіх людзей таксама паглынае рака забыцьця. Але напісанае застаецца, штосьці застаецца. Нам трэба адваёўваць прастору радасьці і шчасьця, не даваць шэрасьці і смутку паглынаць прастору чалавечага існаваньня. Чамусьці ва ўсясьветнай літаратуры вельмі мала кніг, якія выпраменьваюць фантомы шчасьця і радасьці. Нядаўна я такую кнігу паспрабаваў напісаць, яна так і называецца — «Залатая блешня», спадзяюся, будучым чытачам яна прынясе радасьць. Такую кнігу напісаць намнога цяжэй, чым змрочны твор. Пра шчасьце пісаць нашмат складаней.
«Калі чытаеш прозу Быкава, працуюць усе пачуцьці — нюх, зрок, слых, дотык»
— Язастаў васза працай — вы закончылі ўкладаць кнігу пра Беларусь пад назвай «Каралі з сушаных грыбоў». Што яна зь сябе ўяўляе?
— У кнізе некалькі разьдзелаў Першы — гэта найлепшыя вершы расейскіх паэтаў пра Беларусь. Гадоў трыццаць таму падобная анталёгія ўжо выходзіла. Там было шмат вядомых аўтараў, але яшчэ больш рытарычных радкоў на зададзеную тэму. А ў паэзіі важна не «пра што», а «як». Паэтычнай кнігі пра Беларусь, ад якой патрабавальны чытач атрымаў бы асалоду, да гэтай пары не было. I я яе склаў. Туды вельмі шмат вядомых
паэтаў не ўвайшло, бо іх вершы былі проста данінай часу. А вось некаторыя малавядомыя ці зусім забытыя аўтары там ёсьць. Скажам, Уладзімер Варна, які жыў у Менску. У яго ёсьць выдатныя вершы. Напрыклад, адзін зь іх пачынаецца: «Здорово, леса!» А ў адказ: «Мы лясы!» Дзівосны верш! У кнігу таксама ўвайшлі вершы Аляксандра Твардоўскага, Яраслава Сьмелякова, Яўгенія Еўтушэнкі, Андрэя Вазьнясенскага, Аляксандра Межырава, Юліі Друнінай, Яўгенія Вінакурава, Анатоля Вялюгіна, Навума Кісьліка, Пятра Кошаля... Адбор быў вельмі строгі, я выбраў усё найлепшае. Але калі я заўважыў, што ў выніку кніга атрымліваецца танкаватай, то вырашыў адкінуць убок празьмерную сьціпласьць, дадаўшы сваіх вершаў і эсэ — з таго, што прайшло выпрабаваньне часам. Думаю, знойдзецца добры чалавек, як Уладзімер Двоскін, і мая анталёгія пабачыць сьвет.
— Ведаю, што ў яе ўвайшлі і ўрыўкі «Слова пра паход Ігара». Чым вы кіраваліся, зьвяртаючы ўвагу чытача і на гэты шэдэўр старажытнага пісьменства?
— Мне хацелася даць у анталёгіі беларускую геаграфію «Слова пра паход Ігара». Паўтаруся, я зусім упэўнены, што яго аўтар родам зь Беларусі. Хоць тады гэта былі проста княствы — Полацкае, Гарадзенскае, Тураўскае, Менскае. У анталёгіі я падаю тры фрагмэнты паэмы. Першы — пра полацкага князя Ўсяслава Чарадзея: «Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады. Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана званы сьвятое Сафіі, а ён той звон
чуе ў Кіеве». Другі фрагмэнт — пра Нямігу, што і сёньня цячэ ў Менску: «На Нямізе галовы сьцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыцьцё кладуць на таку зьлюцела, веюць душу ад цела». I трэці фрагмэнт — пра князя Ізяслава, дзе «трубы трубяць гарадзенскія». Незразумела, што маецца на ўвазе — сучасная Горадня ці Гарадня на верхняй Бярэзіне. Але як геніяльна сказана: «I Дзьвіна ўчарнела цячэ, толькі Ізяслаў, сын Васількаў, сваім вострым мечам пазваніў аб шаломы літоўскія. Прыбіў ён славу дзеда свайго Ўсяслава, а сам пад шчытамі чырвонымі лёг на траве крывавай і ўчуў голас вешчы: «Дружыну тваю, княжа, птушкі крыламі апранулі...» Гэта значыць, птушкі на забітых воях сядзяць — які вобраз! А сярод адабраных для кнігі эсэ — «Каралі з сушаных грыбоў», пра тое, як акадэміку Дзьмітрыю Ліхачову я ўручыў грыбныя каралі і да званьняў ганаровага доктара Оксфарду і Кэмбрыджу дадаў званьне «Ганаровы грыбнік беларускага лесу». Дзьмітрый Сяргеевіч з паклонам прыняў мой дар.