Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
23 лістапада 2011 г.
23 лістапада 2016 г.
Даў міласьцівы Бог нам таксама іншыя пісьмы, якія апавядаюць пра колішнія падзеі і летапісныя справы.
Францішак Скарына
ВКЛ ЯК ПРЫШЧЭПКА АД АПАТЫІ
Vis-a-viS: Алесь Краўцэвіч
Паводле «Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага», вялікі князь валодаў надзвычай шырокімі паўнамоцтвамі. Ён абвяшчаў вайну і заключаў мір, распараджаўся войскам, дзяржаўнай маёмасьцю і казной, даваў тытулы і званьні, дарыў маёнткі, чыніў суд і мілаваў асуджаных. У дадатак да ўсяго гэтага Стаtnym ВКЛ падкрэсьліваў, што ўлада вялікага князя — ад Бога... Такім умовам працы любы сучасны прэзыдэнпг пазайздросьціць. Чаго не хапала ўладарам ВКЛ, дык гэта прыжыцьцёвых біяграфій, хай сабе і хвалебных. He давялося б сучасным гісторыкам зьбіраць зьвесткі па розных летапісах. Як тоеробіць доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, які задумаў стварыць кніжную сэрыю «Жыцьцяпісы
вялікіх князёў літоўскіх». Кніга пра заснавальніка велікакняскай дынастыі Гедыміна атрымалася ўзорнай сваім паліграфічным выкананьнем, за што і была адзначаная ганаровымі дыплёмамі на выставах у Менску і Астане.
— Алесь, зразумела, што заснавальнік дынастыі варты падрабязнага жыцьцяпісу. А чым яшчэ цікавая і вызначальная для нас постаць Гедыміна?
— Ён самым непасрэдным чынам прычыніўся да стварэньня беларускага народу. Гедымін упершыню ў гісторыі аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя землі Беларусі: Літву, Палесьсе, Полаччыну, Віцебшчыну, Тураўшчыну, Магілёўшчыну, Берасьцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта адбылося прыкладна ў 40-я гады XIV стагодзьдзя. I менавіта гэтае аб’яднаньне забясьпечыла пасьпяховы этнагенэз беларусаў. Таму ў Беларусі павінны быць плошчы Гедыміна, помнікі Гедыміну, павінна быць дзяржаўная прэмія імя Гедыміна, ордэн Гедыміна. Вось як у грузінаў ёсьць Давыд-Будаўнік, так і Гедымін у нас заслугоўвае гэтага прыдомка — Гедымін-Будаўнік, Гедымін Вялікі. Ён быў будаўніком як у прамым сэнсе, так і ў пераносным. Ён будаваў магутныя замкі для абароны ад крыжакоў, і ён будаваў дзяржаву. На маю думку, Гедымін у Беларусі заслугоўвае культу.
— Існуе гэткая агульнапрынятая думка, пацьверджаная афіцыйным гімнам: мы, беларусы, — мірныя людзі, мы ніколі не нападалі, мы толькі абараняліся. А як Гедымін будаваў дзяржаву?
У той час гэта наўрад ці было магчыма рабіць мірным шляхам.
— He выпадае гаварыць пра выключна мірны шлях, але ж пераважна без ужываньня зброі. Галоўная адметнасьць Гедыміна як палітыка і дзяржаўнага дзеяча ў тым, што ён, у адрозьненьне ад сярэднявечных манархаў, аддаваў перавагу дыпляматыі перад вайсковай сілай. Калі можна было выкарыстаць дыпляматыю, ён яе выкарыстоўваў. Як і іншыя выдатныя тагачасныя дзяржаўныя дзеячы — Душан у Сэрбіі, Казімір Вялікі ў Польшчы, Іван Каліта ў Масковіі. Гедымін зьяднаў беларускія землі вакол Літвы (якая знаходзілася ў цэнтры) непрыкметна для летапісцаў, а гэта сьведчаньне таго, што працэс адбываўся мірна. Гісторыкі ня могуць знайсьці ў крыніцах зьвестак наконт гэтага. Толькі з Гедымінавага тэстамэнту вынікае, што Піншчына была ў складзе дзяржавы, Полаччына была ў складзе дзяржавы і г.д. Але, ізноў жа, калі ён далучаў землі мірна, за гэтым стаяла вайсковая моц ягонай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. Са слабым ніхто б не аб ядноўваўся, да слабога з уласнай ахвоты ніхто ў Сярэднявеччы не далучаўся. Як, дарэчы, і сёньня.
— У тваёй кнізе падрабязна расказваецца, як Гедымін намерваўся прыняць каталіцтва. Прыехалі пасланьнікі папскіх легатаў, а ён іх нават не прыняў... Чаму вялікі князь адмовіўся ад свайго намеру?
— Калі дынамічная заходнеэўрапейская цывілізацыя распачала сваю экспансію, перад праблемай палітычнага выбару стаяў ужо Міндоўг. Як ведаем, ён спачатку прыняў каталіцтва, a no-
тым ад яго адмовіўся. Адначасова мелі месца і аб’ектыўныя працэсы: прыходзіла эўрапейская матэрыяльная культура (Камянецкая вежа — як узор), пераймаліся эўрапейскія ўзоры ўзбраеньня, пераважна ад немцаў. А ў Сярэднявеччы далучэньне да нейкай цывілізацыі азначала і прыняцьце яе рэлігіі. I мусілі выбіраць і Міндоўг, і Віцень, і Гедымін. Мы ведаем, што гэты палітычны выбар урэшце зрабіў Ягайла. Ён прыняў рашэньне адносна арыентацыі на Захад у канцы XIV стагодзьдзя.
— Але ці не было гэта запозна?
— Гэта адбылося тады, калі насьпелі прычыны. Гедымін хацеў гэта зрабіць раней, але не далі абставіны. Ён разважаў як тактык і палітык, ён ня быў рэлігійным фанатыкам. Гедымін трактаваў веру як палітычную катэгорыю — якую гэта выгаду прынясе яму і яго краіне. Дзякуючы гістарычным крыніцам, мы маем вельмі дэталёвую справаздачу пасланьнікаў папскіх легатаў і ведаем, як усё было. Гедымін прыняў рашэньне, напісаў да Папы Рымскага ліст пра свае намеры. Дарэчы, не адзін ліст ён выслаў і да заходнегерманскіх гарадоў, каб прысылалі да яго каляністаў, каб купцы прыяжджалі ў яго краіну, дзе дзейнічаюць прапаведнікі — манахі-мінарыты, францысканцы і дамініканцы. Калі ласка, чакаем. Легаты прыехалі ў Рыгу, адтуль паслалі сваіх давернікаў да Гедыміна, каб атрымаць пацьверджаньне, ці прымае ён каталіцтва. Але сытуацыя памянялася. Існавала і апазыцыя жамойтаў-язычнікаўунутры краіны, і аказалася, што прыняцьце хрысьціянства ня вырашыць галоўнай палітычнай задачы
Гедыміна — нэўтралізацыі Тэўтонскага ордэну. Галоўная задума Гедыміна была якая? Я станаўлюся каталіком, і крыжакі на мяне ня змогуць нападаць, бо гэта супярэчыць сэнсу іхнага існаваньня — яны ж змагаюцца толькі з язычнікамі. Аказалася — нічога падобнага. Крыжакі ваююць і з польскім каралём-каталіком! Каталіцтва іх не спыняе. Таму Гедымін прыкінуў так: апазыцыя моцная, ад крыжакоў зьмена веры не ўратуе — прыняцьце каталіцтва ня мае сэнсу.
— Кнігу «Гедымін: каралеўства Літвы і Русі» прыемна ўзяць у рукі, гэта паліграфічны шэдэўр. Скажы колькі словаў пра свайго суаўтара, мастака-ілюстратара.
— Мой суаўтар — таленавіты графік, выкладчык Акадэміі мастацтваў Ігар Гардзіёнак. Ілюстрацыі зробленыя на вельмі высокім узроўні, мастак працаваў з добрым веданьнем матэрыяльнай атрыбутыкі Сярэднявечча. Кансультаваў яго прафэсар Юрась Бохан. На жаль, у наш час цікавасьць да кнігі страчваецца. Як некалі паэты пачалі сьпяваць свае тэксты, сталі бардамі — і ўзьнялі сваю папулярнасьць, так і я стараюся свае кнігі даваць на аздабленьне выдатным ілюстратарам. I гэта якраз той выпадак, калі, дзякуючы гістарычна дакладнаму аздабленьню Ігара Гардзіёнка, кніга пра Гедыміна мецьме попыт. Гэтаму павінна паспрыяць і тое, што кніга двумоўная — на беларускай і ангельскай мовах. I вось жа дзіўна — выдаць ілюстраваную кнігу ў Польшчы, пры ўвозе заплаціўшы мытны падатак, атрымліваецца таньней, чым у роднай краіне.
— Тамуў цябе і не атрымалася супрацоўніцтва з «Мастацкай літаратурай», дзе раней выйшла кніга «Міндоўг»?
— Ну так. Да таго ж гэтае найбуйнейшае ў краіне дзяржаўнае выдавецтва аказалася несур’ёзным партнэрам. Па-першае, калі выйшаў «Міндоўг», яно зацягвала выплаты ганарараў аўтару і мастаку. Гады тры ілюстратар ня мог атрымаць грошы за сваю працу. А ён з гэтага жыў. Я ўжо не кажу пра свой ганарар, выдадзены кніжкамі. I то добра. Далей меўся быць працяг сэрыі, і я здаў у выдавецтва кнігу «Выпрабаваньне на трываласьць: ад Войшалка да Віценя». Але яна праляжала там бяз руху некалькі гадоў. Таму я прыйшоў да высновы, што з «Мастацкай літаратурай» больш супрацоўнічаць ня буду. Пачалі шукаць іншыя магчымасьці, знайшлі маладое прыватнае «Выдавецтва С. Татарнікавай». Яго заснавальніца — сястра вядомага мастака-графіка, таксама майго ілюстратара Паўла Татарнікава. I праца пайшла, і кніга пра Гедыміна выйшла раней, чым пра Войшалка і Віценя.
«Суседзі ўжо з нашага падворку выцягнулі ўсё, што магчыма»
— У аматараў айчыннай гісторыі няма сумненьняў тым, што Алесь Краўцэвіч — беларусацэнтрычны гісторык. А ці лёгка сумяшчаць у сабе як дасьледніку патрыятызм і аб’ектыўны погляд на гістарычныя падзеі?
— Мушу ўдакладніць: я не беларусацэнтрычны, а суб ектны гісторык. Беларусацэнтрычнасьць — гэта калі цэнтар бачыцца ў сваёй краіне,
якая лічыцца найважнейшай у рэгіёне, Эўропе і г. д. А субектны гісторык глядзіць на гісторыю сваю і іншых краінаў з гледзішча рацыі стану свайго народу. У гэтым розьніца. Я не ўзвышаю гісторыю сваёй краіны над гісторыяй іншых краінаў. Калі гаварыць, як карэгуюцца патрыятызм і навуковая аб’ектыўнасьць, то прызнаюся: я шчасьлівы, бо мае навуковыя высновы супадаюць з маім патрыятызмам. Калі б падчас напісаньня кнігі пра стварэньне ВКЛ я прыйшоў да высновы, што Горадню, Наваградак і Ваўкавыск заваявалі літоўцы — я, прызнаюся, так бы і напісаў. I шукаў бы іншых сьлядоў беларускасьці ў гэтай дзяржаве. А так я маю чыстае сумленьне, бо маё аб’ектыўнае адчуваньне гісторыі не супярэчыць майму суб’ектыўнаму патрыятызму.
— Няўжо не было такіх момантаў, якія табе хацелася прыхаваць ці ператлумачыць?
— Такіх момантаў нямала знаходзіцца ў гісторыі любога народу, ня толькі ў беларусаў. Гэта нармальна, калі ёсьць нейкія недагаворанасьці ў гісторыі і магчымае іх дваякае трактаваньне. Зразумела, тады іх трэба трактаваць на карысьць свайго народу, сваёй краіны. У гэтым я не згаджаюся з калегамі, якія баяцца пакрыўдзіць суседзяў. Суседзі ўжо з нашага падворку выцягнулі ўсё, што магчыма. I тым ня менш: «Хоць бы яны што кепскае пра мяне не падумалі, таму ня буду іх называць летувісамі, бо яны пратэстуюць супраць гэтага»... Возьмем канкрэтны прыклад — Пагоню. Толькі ў Густынскім летапісе XVII стагодзьдзя напісана, што Віцень прыняў герб Пагоня: «Мзмыслн себе герб н всему князству Лн-
товскому: рыцар збройный на коне з мечем, еже ныне нарнчут погоня». Ранейшых згадак нібы і няма, у XIII, у пачатку XIV стагодзьдзяў. Але ж, напрыклад, Дусбург, ордэнскі храніст, піша, што ў пэўны год «Вітаўт у пагоню за нашым войскам сабраўусіх мужчынаў, якія былі здольныя да бітвы». Другі прыклад. Віцень праводзіць нараду з баярамі, нападае ордэнскі атрад, ён нараду зварочвае, і ўсе сабраныя баяры ідуць у пагоню на ворага. Яшчэ адзін варыянт. На сьцягу Пагоня глядзіць на захад, на Ордэн, і атрымліваецца, што ёсьць ускосныя дадзеныя, якія пацьвярджаюць вэрсію тэксту, напісанага ўХУІІ стагодзьдзі. Няма фактаў, якія гэтаму рэзка супярэчаць. Таму я і пішу ў манаграфіі, што, па ўсёй верагоднасьці, Пагоню прыняў Віцень. Вось гэта прыклад патрыятызму. Дзе тут навуковая неаб’ектыўнасьць? Калі знойдзем дакумэнт, што гэта ня Віцень зрабіў, што Пагоня была прынятая пазьней, так і напішам.