Высьпятак ад Скарыны
Міхась Скобла
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 500с.
2017
— УБеларусі афіцыйна дзейнічае мэмарыяльны комплекс «Лінія Сталіна», там помнік правадыру, да яго прынагодна ўскладаюцца кветкі. I гэта пасьля ўсёй праўды пра тырана! Чаму мы ніяк ня можам канчаткова разьвітацца са Сталіным?
— Таму што Сталін і «бацька» Лукашэнка вельмі добра каапэруюцца. I Пуцін са Сталіным таксама някепска глядзяцца, хоць Пуцін больш падобны да Берыі, чым да Сталіна. А ваш вусаты косіць пад вусатага Джугашвілі. I гэта выглядае натуральна. Ва Ўкраіне ніхто не ўскладае да
помнікаў Сталіну кветак — помнікаў няма, і ў іншых былых савецкіх рэспубліках таксама няма.
— Апе ж, паводле сацыялягічных апытаньняў, Сталін даволі папулярны і ў Расеі — пра гэта сьведчыць грамадзкая думка.
— Гэта не грамадзкая і не народная думка. Сталін папулярны ў сьвядомасьці рабоў, якія мараць, каб ім заехалі чаравікам па твары, якія сумуюць па лягерным бараку і па «бацьку родным». Яны мне не суайчыньнікі, і я за іх не адказваю.
— Давайце ад помнікаў Сталіну пяройдзем да іншага помніка. У Маскве яшчэ ў 2006 годзе на Кутузаўскім праспэкце паставілі помнік Янку Купалу — гэта ў сваім родзе сымбаль Беларусі. Але ён да гэтай пары афіцыйна не адкрыты. Гэта неяк зусім не па-братэрску.
— Для мяне Беларусь сымбалізуе Кастусь Каліноўскі — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Ён для мяне сымбаль сапраўднай Беларусі. Янка Купала мне, скажам шчыра, няблізкі. А тое, што Пуцін патрабуе шмат грошай за газ, дык жа драпежнікі кожны сваю тэрыторыю ахоўвае. Яны рэдка цалуюцца і мілуюцца. Пуцін хацеў бы падмяць пад сябе і Беларусь. Ясная справа, што Лукашэнка на гэта не ідзе, ён не зьбіраецца быць старшынёй «райсавету» і адстойвае сваю тэрыторыю. Тут сышліся два тыраны. Вас жа не зьдзіўляе, што Мао быў у кепскіх стасунках з усім астатнім камуністычным сьветам, што Гітлер са Сталіным не паладзілі. Таму і тут тое самае.
— Утварэньне саюзу Беларусі і Расеі вы назвалі мярзотнай гісторыяй. Як вы лічыце, ці ёсьць у гэтага саюзу палітычная будучыня?
— А гэта як вы самі вырашыце. Гэта «Малады Фронт» павінен вырашаць, Мілінкевіч, Саньнікаў, Ірына Халіп. Казулін вартасны чалавек. Шушкевіч — ідэальны прэзыдэнт для незалежнай дзяржавы. Былі ў вас некалі нейкія вайскоўцы... Як вы захочаце. Хто каго зможа, той таго і згложа. Вось Малдова не захацела — і сышла, Грузія не захацела — і сышла. Украіна амаль сышла — дагналі і солі на хвост насыпалі. За гэта ўкраінцы будуць расплочвацца. Пакуль беларускі народ церпіць Лукашэнку, плаціць давядзецца шмат. I тут я нічым не магу дапамагчы. Што ж нам, абвяшчаць крыжовы паход за вызваленьне Беларусі, калі мы Расею ня можам вызваліць?
— Вас як палітыка паважае нават Зянон Пазьняк, які апошнім часам рэзка крытыкуе ўсю беларускую апазыцыю. Прызнайцеся, чым вы так заваяваліягонае сэрца?
— Пазьняк не павінен быў пакідаць краіну. Палітыку нельга так баяцца за сваё жыцьцё. Мне таксама яшчэ пры савецкай уладзе перадавалі «любоўныя цыдулкі» з КДБ: «Зьяжджайце, калі ласка, грошай на дарогу дамо і ўладкуем вас на працу ў італьянскай кампартыі». Уяўляеце сабе, што гэта была за кампартыя, калі працоўнымі месцамі там распараджаўся КДБ? Я ня зьехала, хоць разумела, што тут маё жыцьцё будзе вельмі нядоўгім. Я гарбачоўскую перабудову застала ў Лефортаўскай турме. I нават другую перабудову, ельцынскую, сустрэла таксама ў Лефортава.
У мяне абсалютна жорсткая пазыцыя што да Лукашэнкі, але хай бы Зянон Пазьняк, у якога былі вартасныя нацыянальныя погляды, вярнуўся б у Беларусь. Пакуль Пазьняк ня вернецца, ён ня зможа ніякай карысьці прынесьці свайму народу, бо нельга ратаваць радзіму з-за мяжы — гэта сьмешна. У свой час у нас таксама многія зьехалі. I гэты крок можна дараваць тым, хто выйшаў зь лягеру. А хто зьехаў замест лягеру? Э, не. Як казаў паэт Барыс Чычыбабін: «Уходяіцему — Сннай, остаюіцнмся — Голгофа». Нельгаўцякаць, нельга зьяжджаць. Тым больш палітычнаму лідару.
— А калі пагражае фізычнае зьнішчэньне?
— Значыць, трэба паміраць. За свабоду трэба плаціць дарагую цану. Калі ў Зянона Пазьняка ёсьць нейкія сумненьні, хай чытае гімн «Пагоня». Там усё сказана: «Толькі ў сэрцы трывожным пачую / за краіну радзімую жах, / бачу Вострую Браму сьвятую / і ваякаў на грозных канях». I асабліва там далей: «Маці родная, Маці-краіна, / не усьцішыцца гэтакі боль, / Ты прабач, Ты прымі свайго сына, / за Цябе яму ўмерці дазволь». Гэтыя словы ніхто не адмяняў. Патрыёт павінен марыць памерці за айчыну. Я, напрыклад, не хачу паміраць сваёй сьмерцю і, па-мойму, падстаўлялася, дзе толькі магла.
— Тут я з вамі ня згодны. Вярнуцца, каб загінуць, ня варта. Вярнуцца, каб перамагчы, — так.
— Яшчэ раз паўтару — чытайце свой уласны гімн: «Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, / не давайце чужынцамі быць, / хай пачуюць, як сэрца начамі / аб радзімай старонцы баліць». Там усё сказана:
«Мо яны, Беларусь, панясьліся / за тваімі дзяцьмі наўздагон, / што забылі Цябе, адракліся, / прадалі і аддалі ў палон». He аддавайце Беларусь. Слухайце свайго Багдановіча, ён выклаў нацыянальную праграму беларусаў у адным вершы.
— Лукашэнка кіруе ў Беларусіўжо шмат гадоў. А наколькі разьлічаны расейскі тандэм Пуцін — Мядзьведзеў?
— Пуцін здаровенькі, ён яшчэ прастудзіцца на нашым пахаваньні. Пуцін — гэта вам ня Брэжнеў, ён спортам займаецца. Ён ня супраць пакіраваць яшчэ столькі, і яшчэ паўстолькі, і яшчэ чвэрць столькі. Баюся, што ён нас усіх перажыве. У Расеі я ня бачу вольнага народу і здаровай апазыцыі. Бо апазыцыя, якая складаецца зь лібэралаў, фашыстаў і камуністаў, — гэта не альтэрнатыва, а бедлам. За такой апазыцыяй ніхто ня пойдзе, і правільна зробіць. Народу трэба паказаць шлях. I мне тут вельмі падабаецца лёзунг вашага «Маладога Фронту»: «Беларусь — у Эўропу, Л... — у ж...». Дык вось, калі Расея захоча ў Эўропу, а не ў Азію, калі гэтага захоча большасьць, тады і зьявіцца пэрспэктыва.
29 лістапада 2012 г.
Калі прыйдзе мудрасьць да чалавека — уздасца яму хвала, і пашана яго акружыць, і слава яму ўслугуе.
Францішак Скарына
МАСТАЦТВА ДЗЯЛІЦЦА ТАЯМНІЦАЙ
Vis-a-viS: Кшыштаф Занусі
Кшыштаф Занусі — жыцьцялюб, якіх пашукаць. У жыцьці і творчасьці. Пагаварыўшы зь ім, адчуваеш, што і твая мэлянхолія разьвейваецца, якранішні туманок над росным поплавам. Шчыра кажучы, мне доўга не хацелася пакідаць утульную варшаўскую кінастудыю TOR на вуліцы Пулаўскай, дзе ў чарзе на прыём да панаКшыштафа сядзелі сцэнарысты, акторы і аматары аўтографаў. Пагутарыўшы пра кіно польскае і беларускае, пра суперніцтва культураў і прагу жыцьця, уласьцівую ня толькі асобным людзям, але і народам, мне ўжо ў менскім цягніку захацелася паглядзець (ці пераглядзець яшчэ раз) усе фільмы славутагарэжысэра, якія знайшліся ў сеціве, стаўшы ўсясьветнаю кля-
сыкаю.
— Пане Кшыштаф, у Менску сёлета мы перажылі пяць месяцаў зімы, а ў Варшаве і ў лютым, і ў сакавіку былі бясьсьнежныя вуліцы. I мне падумалася, што гэта вельмі добра для кінавытворчасьці. Нейкія 500 кілямэтраў праехаць — і можна здымаць зусім іншую натуру. Ня трэба чакаць. А чымяшчэ беларусы і палякі маглі бузаемна дапамагаць адны другім, апрача клімату?
— Сказанае вамі больш мэтафара, бо клімат у нас толькі трошкі цяплейшы, розьніца невялікая. Чым мы можам дапамагаць узаемна? У вас на Палесьсі такія прасторы, якія зьдзіўляюць любога турыста. А ў нас ёсьць горы і мора, якіх у Беларусі няма. Так што ў геаграфічным сэнсе мы можам адны адных выдатна дапаўняць. А вось культуры заўсёды жывуць як супернікі, заўсёды больш дынамічныя культуры перамагаюць менш дынамічныя. Таму прыемныя на слых словы пра супрацу культураў непраўдзівыя. Мы супернічаем, і той, хто слабейшы, прайграе. Культуры бываюць моцныя і слабыя, бываюць моманты, калі адна культура падымаецца, а потым занепадае. Паглядзіце на гісторыю Эўропы, напрыклад, на кельтаў. Ірляндыя калісьці была ці ня самай разьвітай часткай Эўропы. А сёньня Ірляндыя такой ролі не выконвае, яна практычна страціла сваю мову. Але гэта не азначае, што ейны заняпад — назаўсёды. Можа быць, ірляндцы яшчэ вернуцца ў першы шэраг, але гэта залежыць ад многіх рэчаў, найперш ад жаданьня. Паглядзіце на літоўцаў — яны на некалькі стагодзьдзяў былі страцілі сваю мову, а цяпер вярнуліся да яе. Чэская мова пасьля бітвы пад Белай Гарой зьнікла таксама, але праз
два стагодзьдзі вярнулася. Так бывае. Культуры квітнеюць і занепадаюць, але яны супернічаюць паміж сабой.
— Вы здымаеце фільмы на розных мовах. Наколькі для вас моўны чыньнік істотны?
— Для мяне мова — вельмі істотная рэч, бо я толькі польскай мовай валодаю дасканала і цалкам адказваю за ўсе словы. Але вельмі часта мне даводзілася працаваць і на іншых мовах. Я зьняў карціны па-ангельску, па-француску, па-італьянску, па-нямецку, па-расейску. Гэтымі мовамі я таксама валодаю, але не ў дастатковай ступені. А калі ты залежыш ад перакладніка, гэта абмяжоўвае. Але глябалізацыя сёньня зайшла так далёка... Ну вось, калі б я здымаў карціну ў Брусэлі, то на якой мове? На флямандзкай, на францускай, на ангельскай — ніхто ня зьдзівіцца. Аб’яднаная Эўропа мае сваю сталіцу — Брусэль. I такіх месцаў на зямлі вельмі шмат. Мой новы фільм — пра вялікую міжнародную карпарацыю — будзе зьняты часткова на ангельскай, часткова на італьянскай, часткова на польскай, часткова на расейскай мовах. Там героі будуць размаўляць кожны на сваёй роднай мове, і гэта натуральна. Так сёньня даводзіцца працаваць.
— Беларускае кіно амаль заўсёды здымалася па-расейску. Вось і нядаўні фільм Сяргея Лазьніцы, зьняты паводле аповесьці Васіля Быкава «Ў тумане», —расейскамоўны. Дарэчы, як вы яго ацэньваеце?
— Я лічу, што гэта вельмі вартасная карціна высокага гатунку для публікі першай клясы. «У тумане» — велізарнае дасягненьне Сяргея
Лазьніцы, але ці беларускае гэта кіно? Цяжка сказаць. Зьняты фільм усё ж па-расейску, і з гледзішча культурнага коду належыць да расейскае культуры, нацыянальна беларускага там нічога не адчуваецца. Нацыянальнае кіно павінна адлюстроўваць беларускі мэнталітэт, беларускую гісторыю, беларускую сучаснасьць. Яно павінна выяўляць той гістарычны досьвед, які мае беларуская нацыя. Я чакаю такую карціну і буду глядзець яе зь цікавасьцю.
— У эпоху глябалізацыі ці павінен мастак трымацца сваёй нацыянальнай кулыпуры?